• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    В.А.Мась.
    ГРбДЗЕНСКІ ТЭАТР ДЭШНЕР, першы пастаянны тэатр у г. Гродна. Існаваў у 1802—09. Арганізатар і антрэпрэнёр польск. актрыса С.Дэшнер. У рэпертуары былі франц. камічныя оперы і італьян. оперыбуфа, муз,сцэнічныя пастаноўкі польскіх кампазітараў, драм. творы: оперы «Зоська, ці Вясковыя залёты» М.Каменскага, «Служанкапані» Д.Паізіела (1804), «Бондар» Ф.Гасека, «Прытворнадурны ад кахання» А.Сакіні, «Два паляўнічыя і малочніца» Э.Дуні, «Два скупыя» А.Грэтры, «Сем разоў адзін» Л.Дмушэўскага і Ю.Эльснера, камедыя «Данос» В.Капніста (1806). У тэ
    Літ.: Трусаў А.А., Собаль В.Е., Здановіч Н.І. Стары замак у Гродне XI—XVIII стст.: гіст.археал. нарыс. Мінск, 1993; Ткачоў М.А. Замкі Беларусі. 2 выд. Мінск, 2005.
    ГРбДЗЕНСКі СЯДЗІ'БНАПАРКАВЫ КОМПЛЕКС «ПАНЯМОНЬ», помнік архітэктуры позняга барока канца 18 ст. Пабудаваны на правым беразе р. Нёман у ваколіцах г. Гродна як загарадная рэзідэнцыя караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага (архіт. Д.Сака). Перабудаваны ў 19 ст. ў стылі класіцызму. Комплекс уключаў палац, пейзажны парк з аранжарэяй, капліцу, гасп. пабудовы. Пасля Станіслава Аўгуста Панятоўскага належаў Ляхніцкім, Нямцэвічам, Быхаўцам, ДруцкімЛюбецкім, СкужэўскімАгінскім. Па
    Гродзенская сядзіба «Панямонь». 3 малюнка Н. Орды. 1860я гг.
    244
    ГРОДЗЕНСКІ
    атры працавалі акцёры А. і Ю.Здановічы, З.Анчыц, Шыманскі, М.Марль, М.Статкоўскі, Д.Качкоўскі, Я.Рыла, Вянцкоўскістарэйшы,
    ГРОДЗЕНСКІ ТЭАТР ТЫЗЕНГАЎЗА, опернабалетная трупа падскарбія надворнага літоўскага А.Тызенгаўза ў г. Гродна. Існавала ў 1769—80. Да 1774 невял. ансамбль інструменталістаў і вакалістаў пазней сталы калектыў з вял. оперным і балетным рэпертуарам з твораў ням., франц. і італьян. аўтараў. У 1774—77 пераважалі італьян. артысты, запрошаныя ў Гродна па даручэнні магната яго прыдворным скрыпачом, кіраўніком Гродзенскай капэлы Тызенгаўза Л.Сітанскім у час яго зарубежных паездак. У 1776 у трупе працавалі 7 спевакоў і 8 спявачак, у т.л. вядомыя італьян. вакалісты Д.Кампанучы, Г. дэ Бернуцы Давія і К. Банафіні, А.Бароні і інш. 3 1778 у пастаноўках удзельнічалі вучні муз.тэатр. школы, прыгонныя танцоўшчыкі, спевакі і інструменталісты. Існуюць меркаванні, што з 1774 спектаклі ішлі ў спецыяльна узведзеным для тэатра будынку на Гарадніцы. Да 1778 дасягнула высокага прафес. ўзроўню балетная трупа тэатра, якая ўключала больш за 30 чал. Першы балетмайстар — ЕПетынеці (1774—79; ставіў балеты на ўласныя лібрэта, танцаваў гал. партыі), з 1779 — К.А.Марэлі і яго жонка, педагог і першая танцоўшчыца Ганна Марэлі (Саламоні). Сярод артыстаў: Л.Петынеці (пасля 1775), прыгонныя А.Бжазінскі, Е.Валінскі, А.Дарэўская, М.Малінская, Д.ПякарскаяСітанская, М.Рымінскі. У 1778 на сцэне тэатра пастаўлены опера «Магніфік» («Велікапышны») А.Грэтры, камедыя «Севільскі цырульнік» П.Бамаршэ, балетныя пастаралі «Сялянскі балет» і «Квартэт дудароў», балетная камедыя «Другі балет пекараў» (харэаграфія ўсіх Г.Петынеці). Доўгі час утэатры захоўваліся ноты опер А.Сакіні і П.Гульельмі, П.Анфосі, перапісваліся партытуры і аркестравыя галасы, што сведчыць пра намер іх сцэніч
    Гродзенскі ўзорны ансамбль бальнага танца «ОНЮНА».
    нага ўвасаблення, аднак невядома, ці быў ён рэалізаваны. Пасля закрыцця тэатра з прычыны банкруцтва магната балетная трупа і школа працавалі ў Паставах (да 1785).
    ГРбДЗЕНСКІ ЎЗОРНЫ АНСАМБЛЬ БАЛЬНАГА ТАНЦА «ОНібНА». Створаны ў 1992 у г. Гродна пры СШ №21 (з 2004 гімназія №5). У 2006 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Стваральнік і кіраўнік Т.І.Садаўнічая. У складзе ансамбля 60 чал. ва ўзросце ад 10 да 15 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — прапаганда і папулярызацыя бальнага танца, выхаванне грацыі, музыкальнасці, стылю і каманднага духу. У рэпертуары лацінаамер. і бальныя танцы: «Венскі вальс», «Макарэна», «Манжэрок», «Полькагалоп», «Леткаенка» і інш. Калектыў — лаўрэат нац. тэлеконкурсу юных талентаў «Сузор’е надзей» (Мінск, 2006), фестываляў
    Гродзенскі ўзорны ансамбль гітарыстаў «Тангільё».
    конкурсаў: рэсп. харэагр. «Танцавальная карусель» (Мінск, 2006), абл. «Маладыя таленты Гродзеншчыны» (г. Гродна, 2006, 2008), дыпламант рэсп. тэлефестывалю юных талентаў «Усе мы родам з дзяцінства» (Мінск, 1998), фестывалюконкурсу харэагр. мастацтва «Юныя таленты Беларусі» (аздараўленчы лагер «Зубраня», Мядзельскі рн, 2007, 2010), удзельнік фестываляў: міжнар. мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (2009), рэсп. нац. культур (г. Гродна, 2006, 2008, 2010), фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Масты, 1997, г. Ваўкавыск, 2004, г. Ліда, 2010).
    Т.І.Садаўнічая.
    ГРОДЗЕНСКІ ЎЗОРНЫ АНСАМБЛЬ ПТАРЬІСТАЎ «ТАНГІЛЬЁ». Створаны ў 1997 у г. Гродна пры СШ № 1 імя Ю.У.Семянякі, з 2007 дзейнічае пры дзіцячай школе мастацтваў. У 2008 прысвоена званне «ўзорны
    245
    ГРОДЗЕНСКІ
    аматарскі калектыў». Арганізатар і кіраўнік В.Д.Макарэвіч, Д.А.Шчэрба (з 2011). У складзе ансамбля 19 чал. ва ўзросце ад 10 да 16 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — развіццё навыкаў ансамблевай ігры, папулярызацыя класічнай гітары. У рэпертуары творы
    еўрап. кампазітараў эпохі Рэнесансу 16—17 ст., сучасных бел. аўтараў, папулярная эстр. музыка ў пералажэнні для класічнай гітары: «Прысвячэнне містэру Уайту» Д.Даўленда, «Іспанскі танец» «Кубінскі танец», «TaHeu воінаў караля Стэфана Баторыя» А.Федаркова, «Вальс марыянетак» І.Ланскога, «Тангільё» Э.Медзіна, «Раманс» В.Гомеса і інш. Калектыў — удзельнік фестываляў: міжнар. рэкардсменаў кнігі рэкордаў Гінеса (г. Вроцлаў, Польшча, 2004, 2005), Рэсп. нац. культур (2004), абл. «Пяе над Гародняй гітара» (1997, 1998), аглядуконкурсу аматарскіх калектываў інструм. жанру (2010, усе г. Гродна).
    В.Д. Макарэвіч.
    ГРОДЗЕНСКІ ЎЗОРНЫ АНСАМБЛЬ «ГРОДЗЕНСКІЯ САЛАВЁЙКІ». Створаны ў 1990 у г. Гродна пры дзіцячай муз. школе №1. У 1995 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі А.М. 1 А.С.Бінерт. У складзе ансамбля 30 чал. ва ўзросце ад 10 да 18 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — прапаганда нар. традыцый, падтрымка міжнар. культ. сувязей. У рэпертуары бел., польскія, рус. нар.
    песні, творы бел. кампазітараў. Калектыў — дыпламант Сусв. паланійнага форуму (г. Торунь, Польшча, 2007), фестываляў: міжнар. духоўнай музыкі (г. Тарнаў, Польшча, 2005), каляднага (г. Свідніца, Польшча, 2006), рэгіянальнага патрыятычнай
    песні (г. Драгічын, 2007), удзельнік рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (гарады Слуцк, Бабруйск, Рэчыца, 2005—07) і інш. В.Г.Кавальчук.
    ГРОДЗЕНСКІ ЎЗбРНЫ АНСАМБЛЬ НАРбДНАГА ТАНЦА «ВЯРБІНАЧКА». Створаны ў 1990 у г. Гродна пры СШ №21 (з 2004 гімназія №5). У 1996 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.Л.Старавойтава (з 1990), Н.Я.Баравік (з 1998), Т.У.Матысік (з 2003), А.М.Аўрукевіч (з 2008). У
    Гродзенскі ўзорны ансамбль народнага танца «Лілея».
    складзе ансамбля каля 100 чал. (вучні 2—4, 5—9 класаў гімназіі). Мэты дзейнасці — развіццё творчага мыслення вучняў, захаванне традыцый танц. мастацтва. У рэпертуары бел., рус., польск. нар. і сучасныя танцы: «Каза», «Бульба», «Таўкачыкі», «Лявоніха», «Мікіта», «Расшугалец», «Гродзенскія матылянні», «Лімба» і інш. Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: міжнар. дзіцячай і юнацкай творчасці «Барысаўскі прыстанак» (г. Барысаў, 2006), Рэсп. нац. культур (1994—2010), абл. танца «Гарадзенскія карункі» (2005, 2007), харэагр. мастацтва «Танцавальная карусель» (г. Мінск, 2006), «Маладыя таленты Гродзеншчыны» (2010), удзельнік міжнар. фестывалю дзіцячай творчасці «Шчаслівае дзяцінства ў асяроддзі сяброў» (г. Днепрапятроўск, Украіна, 2008, 2010), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Ліда, 2010) І ІНШ. В.Л.Старавойтава.
    ГРОДЗЕНСКІ ЎЗОРНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАГА ТАНЦА «ЛІЛЁЯ». Створаны ў 1995 у г. Гродна пры СШ № 18. У 2007 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.У.Давыдава (з 1995), Н.А.Арановіч (з 2003). У складзе ансамбля каля 130 чал. ва ўзросце ад 7 да 15 гадоў. Mae малодшую, сярэднюю і старэйшую ўзроставыя групы. Мэта дзейнасці — захаванне нац. традыцый. У рэпертуары бел. нар. («Мітусь», «Таўкачыкі», «Крутуха», «Гапак», «Вя
    246
    ГРОДЗЕНСКІ
    нок») і эстр. («Барбарыкі», «Рокнрол», «Асміножкі», «Бананамама») танцы. Калектыў — лаўрэат абл. фестывалю «Радзіма і маці — шчасце дзіцяці» (2007), конкурсу «Маладыя таленты Гродзеншчыны» (2010, абодва г. Гродна). Н.А.Арановіч.
    ГРОДЗЕНСКІ ЎЗОРНЫ АНСАМБЛЬ НАРбДНАГА ТАНЦА «МАРА». Створаны ў 1961 у г. Гродна пры Доме піянераў (з 2005 абл. Палац творчасці дзяцей і моладзі). У 1980 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Я.Ф.Рассудоўская (з 1961), А.К.Панасюк (з 1985), Т.У.Радасцева (з 1990). У складзе ансамбля больш за 90 дзяцей ад 6 да 14 гадоў. Mae 3 групы: малодшую, сярэднюю і старэйшую. Мэта дзейнасці — захаванне нац. традыцый. У рэпертуары бел. нар. танцы («Лучаніца», «Вясна», «Козачка», «Купальская», «Падкацюты») і дзіцячыя харэагр. кампазіцыі («Вялікі карагод», «Сакрэт», «Сланечнік» і інш.). Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: міжнар. харэагр. мастацтва «Калядныя сустрэчы» (2004, 2005), «Open Belarus» (2007, 2008, абодва Мінск), «Мост дружбы» (г. Друскінінкай, Літва, 2009), рэсп. нац. культур (г. Гродна, 2004, 2006, 2008, 2010), сцэнічнага мастацтва «Артдызайн» (2004), харэагр. мастацтва «Юныя таленты Беларусі» (2005, абодва Мінск), абл. танца «Гарадзенскія карункі» (2002, 2004, 2005, 2007, 2008), харэагр. мастацтва «Танцавальная карусель» (2009), конкурсу «Маладыя таленты Гродзеншчыны» (2010, усе г. Гродна) і інш. В.С.Емяльянчык.
    ГРОДЗЕНСКІ ЎЗбРНЫ АНСАМБЛЬ НАРбДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ «МАЗАІКА». Створаны ў 1994 у г. Гродна пры дзіцячай музычнай школе №1 (з 1995 імя Ю.У.Семянякі). У 2004 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Л.В.Новікава. У складзе ансамбля 19 чал. ва ўзросце ад 9 да 18 гадоў. У рэпертуары апрацоўкі бел. нар. песень і танцаў, творы бел. і замежных кампазітараў. Калек
    тыў — дыпламант фестываляў: Рэсп. нац. культур (г. Гродна, 2004, 2006), абл. нар. музыкі і песні «Зайграйце, музыкі» (г. Ліда, 2005), удзельнік нац. тэлевізійнага конкурсу юных талентаў «Сузор’е надзей» (Мінск, 2004) і інш. В.Г.Кавальчук.
    ГРбДЗЕНСКІ ЎЗбРНЫ АНСАМБЛЬ РЎСКІХ НАРОДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ. Створаны ў 1955 у г. Гродна пры дзіцячай муз. школе № 1 (з 1995 імя Ю.У.Семянякі). У 2001 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Я.К.Петрашэвіч, М.В.Шэпель, М.У.Мурын, А.М.Ліберман, У.У.Раманоўскі (з 1980). У складзе ансамбля 32 чал. ва ўзросце ад 10 да 18 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — эстэтычнае выхаванне моладзі шляхам далучэння да муз. мастацтва, навучанне калектыўнаму музіцыраванню. У рэпертуары апрацоўкі нар. песень і танцаў, творы класікаў і сучасных кампазітараў: укр. нар. песня «Гусачок», рус. нар. песня «На гары каліна», «Беларускі сувенір» Я.Глебава, «Адажыа» Б.Марчэла, «Вальсжарт» Д.Шастаковіча, «Раманс» Г.Свірыдава 1 інш. Калектыў — дыпламант абл. фестывалюконкурсу «Новыя імёны» (г. Гродна, 2001). В.Г.Кавальчук.