Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
ГРОДЗЕНСЮ ЎЗбРНЫ АНСАМБЛЬ СКРЫПАЧОЎ «ВІЯЛІНКІ». Створаны ў 2002 у г. Гродна пры дзіцячай муз. школе №1 імя Ю.І.Семя
някі. 3 2007 дзейнічае пры дзіцячай школе мастацтваў. У 2006 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік В.І.Блінова. У складзе ансамбля 15 чал. ва ўзросце ад 6 да 15 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя класічнай і нар. музыкі сярод школьнікаў. У репертуары творы бел., рус. і замежных кампазітараў, апраноўкі нар. песень і сучасная музыка: «Галоп» Я.Петрашэвіча, «Раманс» Д.Шастаковіча, «Раманс» Ю.Шнэйдэрмана і інш. Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў і конкурсаў: рэсп. адкрытага юных выканаўцаў «Пралескі» (г. Брэст, 2006), рэгіянальнага «Артыстычныя сустрэчы Гродна — Беласток», абл. аматарскіх калектываў інструм. жанру (абодва г. Гродна, 2010). В.І.Блінова.
ГРОДЗЕНСКІ ЎЗбРНЫ АНСАМБЛЬ СКРЫПАЧОЎ «ЛІРА». Створаны ў 1978 у г. Гродна пры СШ № 1 (з 2008 rap. гімназія). У 1990 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Т.М.Герасік (з 1990), Л.С.Саладухіна (з 2006). У складзе ансамбля 12 чал. ва ўзросце ад 12 да 16 гадоў. У рэпертуары песні бел., рус. і замежных кампазітараў («Авадзень» Д.Шастаковіча, «Маленькі прынц» Я.Глебава, «Музычны момант» Ф.Шуберта, «Ave Maria» Д.Качыні і інш.). Калектыў — дыпламант рэсп. телефестывалю юных талентаў «Усе мы родам з дзяцінства» (1994,
247
ГРОДЗЕНСКІ
Мінск), rap. аглядаўконкурсаў маст. творчасці (Гродна, 2009, 2011) і інш.
/. I. Вільчынская.
ГРОДЗЕНСКІ ЎЗОРНЫ АНСАМБЛЬ ТАНЦА «ВАЛОШКІ». Створаны ў 1996 у г. Гродна на базе С Ш № 25 (з 2005 гімназія № 6). У 2003 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.І.Казак (з 1996), В.В.Турач (з 1998). У складзе ансамбля 102 чал. ва ўзросце ад 7 да 13 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — маст,эстэтычнае развіццё ўдзельнікаў калектыву і папулярызацыя вак.танц. творчасці. У рэпертуары нар.сцэнічныя, эстр., класічныя танцы,
фолькмадэрн («Таўкачыкі», «Украінская сюіта», «Чарльстон», «Купалінка», «Русаліна ноч», «Журавы» і інш.). Калектыў — лаўрэат, дыпламант і ўдзельнік фестываляў, конкурсаў і свят: рэсп. нац. культур (г. Гродна, 2010), фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Ваўкавыск, 2004), абл. «Танцы і рытмы розных народаў» (2008) і «Маладыя таленты Гродзеншчыны» (2008, 2010, абодва г. Гродна). В.В.Турач.
ГРбДЗЕНСКІ ЎЗбРНЫ АНСАМБЛЬ ТАНЦА «ЛІХТАРЫКІ». Створаны ў 1999 у г. Гродна пры СШ № 25 (з 2005 гімназія №7). У 2003 прысво
ена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.І.Пярылава (з 1999), 1.М.Кажанеўская (з 2007). У складзе ансамбля 74 чал. ва ўзросце ад 8 да 15 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — далучэнне дзяцей да гіст.культ. спадчыны праз мастацтва танца і развіццё культ.эстэтычнага густу. У рэпертуары танцы класічнага, нар.сцэнічнага, эстр. і сучаснага кірункаў: «Беларускія ўзоры», «Вяснянка», «Гапак», «Вербачка», «Канікулы» і інш. Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: міжнар. «Зіма ў Карпатах» (г. Віжніца, Украіна), «Фантан на Абалоні» (Кіеў, абодва 2009), рэсп. нац. культур (г. Гродна, 2002, 2004, 2006, 2008, 2010), фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Ваўкавыск, 2004), нац. тэлеконкурсу юных талентаў «Сузор’е надзей» (Мінск, 2006), абл. агляду маст. самадзейнасціўстаноў адукацыі (2001,2003, 2005, 2007, 2010) і конкурсу «Маладыя таленты Гродзеншчыны» (2006, 2010, усе г. Гродна). І.М.Кажанеўская.
ГРОДЗЕНСКІ ЎЗОРНЫ АНСАМБЛЬ ЭСТРАДНАГА ТАНЦА «КАЛЕЙДАСКОП». Створаны ў 1995 у г. Гроднапры СШ №3 імя В.М.Усава. У 2000 прысвоена званне «ўзорны аматарскі
Малодшая група Гродзенскага ўзорнага ансамбля эстраднага танца «Калейдаскоп».
248
ГРОДЗЕНСКІ
Гродзенскі ўзорны ансамбль эстраднага танца «Ціктак».
калектыў». Стваральнік і кіраўнік ансамбля С.К.Якуш. У складзе ансамбля 196 чал. ва ўзросце ад 5 да 18 гадоў. У рэпертуары харэагр. кампазіцыі «Новы дзень», «Рускі», «Бузукі», «Валёнкі», «Ліля», «Бумбум», «Перапёлачка», «Кукарэла» і інш. Калектыў — лаўрэат міжнар. фестываляў «Кірмаш казюкі» (г. Велке, Польшча, 2009, 2010), «Дні Крынак — вечар чатырох культур» (г. Крынкі, Польшча, 2010), абл. конкурсу «Маладыя таленты Гродзеншчыны» (г. Гродна, 2006, 2008, 2010), дыпламант міжнар. фестывалю дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы, 2000), абл. аглядуконкурсу калектываў аматарскай маст. творчасці (г. Гродна, 2005, 2007, 2009), удзельнік Рэсп. фестывалю нац. культур (г. Гродна, 1996— 2010). С.К.Якуш.
ГРОДЗЕНСКІ ЎЗОРНЫ АНСАМБЛЬ ЭСТРАДНАГА ТАНЦА «ЦІКТАК». Створаны ў 1999 у г. Гродна пры гар. Доме культуры. У 2008 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: М.У.Франкоўская (з 1999), В.Я.Ускова (з 2009). У складзе ансамбля 36 чал. ва ўзросце ад 5 да 10 гадоў. Кірунак творчасці — эстрадны танец. У рэпертуары харэагр. кампазіцыі «Ціктак», «Карагод сяброў», тан
цы сюжэтныя «Чунгачанга», «Кукляндыя», «Дожджык», гульнявыя «Кваква», «Ласуха», «Лялька Барбі», танц. замалёўкі «Канікулы», «Каўбоі», «Балалайка», «На лясной палянцы» і інш. Калектыў — лаўрэт нац. тэлевізійнага конкурсу юных талентаў «Сузор’е надзей» (Мінск, 2006), дыпламант рэсп. фестывалю нац. культур (г. Гродна, 2004, 2007, 2010), аглядуконкурсу танц. калектываў (Мінск, 2002), абл. фестывалю танца «Гарадзенскія карункі» (г. Гродна, 2005).
Н. У. Сярэбранікава.
Гродзенскі ўзорны аркестр народных інструментаў.
ГРОДЗЕНСКІ ЎЗбРНЫ АРКЁСТР НАРОДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ. Створаны ў 1983 у г. Гродна пры СШ №3 (з 1984 імя В.М.Усава). У 1985 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Г.Я.Левін (1983—94, з 2000), П.К.Гапееў (1994—2000). У складзе аркестра 32 чал. ва ўзросце ад 10 да 16 гадоў. У рэпертуары п’есы бел., рус. кампазітараў апрацоўкі нар. мелодый і пераклады класічных твораў: «Вальсочак. Полька» В.Кузняцова, «Юнацкі канцэрт» А.Самонава, «Кадрыля вясковая» А.Сочнева, «Танец з Палескай
249
ГРОДЗЕНСКІ
Гродзенскі ўзорны баянны аркестр.
сюіты» Я.Глебава, «Сымонмузыка» Д.Смольскага, «Арыя» А.Бібермана, «Верацяно» Я.Рохліна, «Як пры лужку» (апрацоўка А.Зверава) і інш. Калектыў — дыпламант фестываляў: усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (2005), абл. аглядаўконкурсаў «Радзіма і маці — шчасце дзіцяці» (2007), «У Радзіме цудоўнай нам радасна жыць» (2009), «Прывітанне, свет» (2011), удзельнік абл. агляду дзіцячых і духавых інструментаў (1988), аглядуконкурсу інструм. жанру (2010, усе г. Гродна). К.В.Бірукова. гр6дзенскі ўзорны баянны АРКЁСТР. Створаны ў 1983 у г. Гродна пры СШ №18. У 2004 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў».
Кіраўнікі: А.Б.Блох (з 1983), А.М.Аўрукевіч (з 1985), В.М.Шутаў (з 1988), Ф.В.Сідаровіч (з 1990), І.П.Макавецкі (з 1996). У складзе аркестра 24 чал. ва ўзросце ад 11 да 15 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — далучэнне дзяцей да нац. музыкі, пашырэнне кругагляду ўдзельнікаў. У рэпертуары сучасная рус. класіка, апрацоўкі бел. нар. песень, творы для скрыпкі, фп., хору з аркестрам: «Венгерскі танец №5» І.Брамса, бел. танцы «Янка», «Полька», вальс з к/фільма «Сцеражыся аўтамабіля», «Роздум» П.Чайкоўскага і інш. Калектыў — лаўрэат рэсп. фестывалю аматарскай харавой творчасці «Спяваю табе, Беларусь» (2005), дыпламант абл. аглядаўконкур
саў «Радзіма і маці — шчасце дзіцяці», аркестравых калектываў (абодва 2007), «Нам запавет мір берагчы» (2008), узорных калектываў (2010), «Прывітанне, свет» (2011, усе г. Гродна). І.П.Макавецкі. ГРОДЗЕНСКІ ЎЗОРНЫ ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «ТАЛІСМАН». Створаны ў 1982 у г. Гродна пры СШ №3 імя В.М.Усава. У 2008 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Арганізатар і кіраўнік А.В.Пракуніна. У складзе ансамбля 25 чал. ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў. У рэпертуары песні бел. кампазітараў: «Ластаўка» Т.Моўчан, «Ля замкавай гары» В.Шарапава, «Тры сыны» У.Марчанкава, «Ляці, лета» В.Асошнік і інш. Калектыў — дыпламант міжнар. фестывалю юных талентаў «Зямля пад белымі крыламі» (г. Мазыр, 2007, 2009), лаўрэат рэсп. конкурсаў: юных вакалістаў у межах рэсп. конкурсу «Юныя таленты Беларусі» (аздараўленчы лагер «Зубраня», Мядзельскі рн, 2007), «Вікторыя», абл. адкрытага юных выканаўцаў «Шаную цябе, Белая Русь» (абодва Мінск, 2010) і інш. А.В.Пракуніна. ГРОДЗЕНСКІ ЎЗбРНЫ ДУХАВЬІ АРКЁСТР. Створаны ў 1975 у г. Гродна пры дзіцячай муз. школе №1 (з 1995 імя Ю.У.Семянякі). У 2001 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: У.М.Піліпенка (з 1975), А.І.Галась (з 1982), А.У.Гаў
Гродзенскі ўзорны еака.іьны ансамбль «Талісман».
Гродзенскі ўзорны духавы аркестр.
250
ГРОДЗЕНСКІ
рыленка (з 2009). У складзе аркестра 48 чал. ва ўзросце ад 11 да 18 гадоў. У рэпертуары творы розных стыляў і жанраў: «Марш» Ю.Лявіціна, «Полька» С.Лачынава, «Рэгтайм», «Карнавал» М.Безушкевіча, «Maria іспанскага капрычыа» Р.Дэфорта, бел. полька «Вязанка» (у апрацоўцы М.Берсана) і інш. Калектыў — дыпламант Рэсп. фестывалю духавой музыкі (Мінск, 1988), абл. фестывалюконкурсу «Новыя імёны» (г. Гродна, 2001), удзельнік канцэртных праграм вобласці, горада, раёна. В./'.Кавальчук.
Удзельнікі Гродзенскага ўзорнага тэатрашколы сучаснага танца «Спадчына».
ГРОДЗЕНСКІ ЎЗОРНЫ ІНСТРУМЕНТАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «ФАНТАЗІЯ». Створаны ў 1996 у г. Гродна пры дзіцячай муз. школе № 1 імя Ю.У.Семянякі. У 2004 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Арганізатар і кіраўнік Л.С.Разуваева. У складзе ансамбля 23 чал. ва ўзросце ад 8 да 17 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя інструм. музыкі, арганізацыя вольнага часу дзяцей. У рэпертуары муз. творы класічнай тэматыкі і кампазіцыі эстраднаджазавага кірунку: «Беларусь — мой заранкавы краю» (у апрацоўцы М.Шамлі), «Чароўны свет музыкі» Л.Даніловіч, «Горка каліначка» В.Брусевіч, «Накцюрн» В.Казарына, «Кубінскія малюнкі», «Іспанскі танец» Б.Векслера, «Танга для Клод» Р.Гальяна, «Мелодыя ў ляміноры» А.Пьяцола і інш. Калектыў — удзельнік, дыпламант і лаўрэат міжнар. акардэоннага конкурсу эстр. і папулярнай музыкі «Канцэрціна» (г. Гіжыцка, Польшча, 2009), усяпольск. фестывалю «Ад саліста да аркестра» (г. Млава, Польшча, 2008), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Ваўкавыск, 2004), абл. фестываляўконкурсаў «Новыя імёны» (2003), «Іграй, мой баян» (2007, абодва г. Гродна) і інш. В.Г.Кавальчук. ГРОДЗЕНСКІ ЎЗОРНЫ КАМЕРНЫ АРКЁСТР. Створаны ў 1957 у г. Гродна пры муз. школе (з 1995 дзіцячая муз. школа №1 імя Ю.У.Семянякі). У 2008 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: І.М.Сагайдачны (з 1957), М.Г.Гіль