Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
Літ.: Кітурка Ю.В., Царук В.М. Гродзенскія замкі: гісторыкаархіт. нарыс. Слонім, 2003.
ГРОДЗЕНСКІ ПАЛАЦ АДМІНІСТРАТАРА, помнік архітэктуры ранняга класіцызму ў г. Гродна. Пабудаваны ў
Гродзенскі Палац адміністратара.
1770—80я гг. з цэглы, перабудаваны ў 19 ст. Уваходзіў у ансамбль Гарадніцы. Палац — 3павярховы, прамавугольны ў плане будынак, накрыты пакатым вальмавым дахам. Гал. фасад вылучаны неглыбокім рызалітам, які крапаваны лапаткамі і завершаны трохвугольным франтонам (не захаваўся). Першы паверх — цокальны, 2і і 3і аб’яднаны лапаткамі. Плоскасныя сцены рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі з трохвугольнымі і лучковымі франтонамі, умацаваны лапаткамі і дэкарыраваны арачнымі нішамі. Па баках будынка пастаўлены аднапавярховыя каменныя флігелі, якія ствараюць перад ім напаўадкрыты двор. Планіроўка — калідорная. Памяшканні 1га паверха перакрыты цыліндрычнымі скляпеннямі з распалубкамі. Першапачатковы выгляд інтэр’ера зменены. За палацам і па яго баках быў разбіты невял. парк рэгулярнай планіроўкі. Цяпер будынак належыць праваслаўнай епархіі.
ГРОДЗЕНСКІ ПАЛАЦ ТЫЗЕНГАЎЗА, кампазіцыйны цэнтр ансамбля Гарадніцы. Пабудаваны ў 1760—70я гг. ў г. Гродна (архіт. Ю.Мёзер, Д.Сака). Належаў старасту Гродзенскай эканоміі А.Тызенгаўзу, пазней рус. генералу Я.Сіверсу, кн. Рэпіну, з пач. 19 ст. быў рэзідэнцыяй губернатара. Мураваны будынак аднапавярховы, Ппадобны ў плане. Асн. аб’ём нак
рыты высокім вальмавым дахам з невял. мансардамі ў цэнтры бакавых крылаў, авальным бельведэрам з купалам і скульпт. выявай у завяршэнні. Фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. У вонкавым аздабленні выкарыстаны руставаныя лапаткі, картушы, гірлянды, ляпніна. У цэнтр. частцы планіроўка анфіладная, у крылах — калідорная. Інтэр’еры былі аздоблены мармуровымі разнымі камінамі. Разбураны ў 1915. 3 паўн.ўсх. боку палаца размяшчаўся рэгулярны батанічны сад, які быў адным з лепшых у Еўропе. Цяпер на яго месцы гар. парк. У ансамбль уваходзіў Гродзенскі тэатр Тызенгаўза (разбураны ў 1915), які быў прыбудаваны да паўн,ўсх. боку палаца.
ГРОДЗЕНСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на ПнЗ Гродзенскай вобл. Цэнтр — г. Гродна. У складзе раёна г. Скідзель, г.п. Сапоцкін, 362 сельскія нас. пункты, 12 сельсаветаў: Абухаўскі, Адэльскі, Азёрскі, Верцялішкаўскі, Гожскі, Індурскі, Капцёўскі, Квасоўскі, Падлабенскі, Парэцкі, Путрышкаўскі, Скідзельскі; Сапоцкінскі пасялковы Савет. Пл. 2,6 тыс. км2, лясы займаюць 32%, балоты — 2,5%. Нас. (2011) 52,7 тыс. чал. Жывуць беларусы (56%), палякі (33,6%), рускія (7,8%), украінцы (1,3%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (1,3%). Патэр. раёна праходзяць чыгункі Вільнюс—Гродна—Беласток (Польшча), Гродна—Масты, аўтадарогі ад Гродна на Беласток, Друскінінкай (Літва), Астрыну, Ліду, Вял. Бераставіцу і інш. У Г.р. знаходзяцца 4 пункты пропуску цераз дзярж. граніцу Рэспублікі Беларусь.
Раён утвораны 15.1.1940 у Беластоцкай вобл. 12.10.1940 падзелены на 17 сельсаветаў. 25.11.1940 да Г.р. далучаны 4 сельсаветы скасаванага Парэцкага рна; 3 сельсаветы перададзены Саколкаўскаму рну. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 Г.р. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў Гродне і раёне 51,4 тыс. чал., спалілі 4 вёскі, з якіх
242
ГРОДЗЕНСКІ
3 не адноўлены. У раёне дзейнічалі антыфаш. падполле, раённая антыфаш. аргцыя, падп. райкамы КП(б) Б (28.11.194313.7.1944) і ЛКСМБ (1.11.194326.7.1944). На тэр. Гродзеншчыны барацьбу супраць гітлераўцаў вялі таксама Баранавіцкія і Вілейскія падп. абкамы КП(б)Б і ЛКСМБ. У раёне дзейнічалі партыз. брыгады імя К.Каліноўскага і імя Аляксандра Неўскага. Г.р. вызвалены ўліп. 1944уходзе Беластоцкай і Вільнюскай аперацый 1944. 3 20.9.1944 у Гродзенскай вобл. 10.3.1959 далучана тэр. скасаванага Сапоцкінскага рна, 2.12.1962 — Скідзельскага рна. 6.1.1965 частка раёна (3 сельсаветы) перададзена Мастоўскаму рну.
Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, харчовай, дрэваапрацоўчай, паліўнай прамсці, вытворчасці буд. матэрыялаў. У раёне (2011) гімназія, 18 сярэдніх і 4 базавыя школы,10 школ мастацтваў і муз. школ, 2 вучэбнапед. комплексы сад—сярэдняя школа, 18 дзіцячых ясляўсадоў, 2 санаторныя школыінтэрнаты, 3 ДЮСШ, цэнтры: 2 дашкольныя развіцця дзіцяці, карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, творчасці дзяцей і моладзі, сац.пед. У раёне 26 устаноў клубнага тыпу, 27 бк, раённы Дом рамёстваў. У сістэме аховы здароўя раёна 4 бальніцы, 6 паліклінік, 9 амбулаторый, 22 ФАПы, цэнтр аздараўлення і санаторый. Для заняткаў фізкультурай і спортам ёсць стадыён, 34 спарт. залы, 3 плавальныя басейны, вяслярная база і інш., дзейнічаюць фізкультурнаспарт., бейсбольнасафтбольны, баскетбольны клубы, база адпачынку, турыстычнааздараўляльны комплекс, турбаза. Выдаецца раённая газ. «Перспектыва». У Г.р. дзейнічаюць 46 рэлігійных абшчын, з іх 24 каталіцкія, 18 праваслаўных. Найб.значныя археал. помнікі: Азёры, БаляСольная, Гожа, Індура, Кавальцы, Каўпакі, Кукалі, Пужычы, Рыбніца, Славічы, Солы. Помнікі архітэктуры: касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1700) у
в. Адэльск, Дабравешчанская царква (1743) у в. Жытомля, касцёл Унебаўзяцця Дзевы Марыі (18 ст.) у г.п. Сапоцкін, Троіцкі касцёл (1815) і царква Аляксандра Неўскага (1881) у в. Індура, Праабражэнская царква (1844— 46) у в. Комарава, касцёл Звеставання Дзевы Марыі (1848) у в. Перстунь, касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1854) у в. Адамавічы, царква Аляксандра Неўскага (1854) у в. Верцялішкі, Мікалаеўская царква (1862) у в. Лаша, Петрапаўлаўскі касцёл (1862—65) у в. Гожа, Святадухаўская царква (1866) у в. Азёры, 2 капліцы (1868 і 1893), Крыжаўзвіжанская царква (1881) у в. Галавачы, палацавапаркавы ансамбль (2я пал. 18 — пач. 19 ст.), касцёл Маці Божай Ружанцовай (1887) у в. Падлабенне, Успенская царква (1891) у в. Касцёўка, Крыжаўзвіжанскі касцёл (1891) у в. Галынка, парк (сярэдзіна 19 ст.) у г. Скідзель, касцёл Перамянення Гасподняга (1899) у в. Селіванаўцы, царква Казанскай Маці Божай (1900), сядзібны дом (канец 19 ст.) у в. Свіслач, касцёл маці Божай Нястомнай Дапамогі (1904—06) у в. Парэчча, Пакроўская царква (1904— 08) у в. Мількаўшчына, касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі (1937) у в. Зарэчанка. Помнік гідратэхн. будаўніцтва 19 ст. — Аўгустоўскі канал. У в. Саламянка нарадзіўся бел. астраном і асветнік М.ПачобутАдляніцкі (1728—1810), у в. Малая Капліца — бел. і польск. паэт І.С.Легатовіч (1796—1867), у в. Мількаўшчына — польск. пісьменніца Э.Ажэшка (1841 —1910), у. в. Лаша — заснавальнік бел. мовазнаўства і літзнаўства Я.Ф.Карскі (1861 — 1931), у в. Балічы — дзярж. дзеяч Беларусі А.В.Баліцкі (1891 — 1937), у в. Баброўня — бел. паэт М.Васілёк (1905—60).
ГРОДЗЕНСКІ РАЁННЫ ДОМ РАМЁСТВАЎ. Засн. ў 1992 у пас. Фабрычны Гродзенскага рна на базе сельскага Дома культуры. Гурткі размяшчаюцца ў розных будынках устаноў культуры раёна. Агульная пл. памяшканняў 283,75 м2. Працуюць
13 гурткоў дэкар.прыкладнога і выяўл. мастацтва: аплікацыя саломкай, выцінанка і кераміка (в. Верцялішкі); выяўл. мастацтва і ткацтва (вёскі Азёры і Парэчча); саломапляценне (в. Гожа); разьба па дрэве, пляценне з лазы, фларыстыка і вышыўка (вёскі Каробчыцы і Адэльск); макрамэ і фларыстыка (в. Капцёўка). Калектывы Дома рамёстваў— удзельнікі цыкла мерапрыемстваў «Аўгустоўскі канал запрашае сяброў», «Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў», Рэсп. фестывалю нац. культур, 8га экалагічнага форуму (2010, абодва г. Гродна), фестываляўкірмашоў рамёстваў «Казюкі» (г. Гродна), «Вясновы букет» (Мінск), «Дажынкі» (г. Ліда, 2010); выстаўкі «Велікодны куліч» (Мінск, 2011). У Доме рамёстваў пастаянна арганізуюцца выстаўкі, прысвечаныя дзярж. і прафес. святам, памятным датам, святочным дням, праводзяцца майстаркласы па саломапляценні, аплікацыі саломкай, вышыўцы, бісерапляценні, вырабе ўпрыгажэнняў са скуры. Супрацоўнікі ўстановы займаюцца вырабам сувенірнай прадукцыі, выставачных экспанатаў, зборам этнаграф. матэрыялаў стварэннем «нар. куточкаў». У Каробчыцкім сельскім клубебібліятэцы ў 2010 створаны музейны пакой нар. побыту пач. 20 ст.
ГРОДЗЕНСКІ СТАРЬІ ЗАМАК. помнік архітэктуры 11 — 17 ст. ў г. Гродна. Пабудаваны на высокім беразе р. Нёман каля вусця р. Гараднічанка. Сфарміраваўся як комплекс абарончых збудаванняў, культавых, грамадзянскіх і гасп. пабудоў. Уключаў: замчышча (дзядзінец стараж. Гродна, 11 ст.), Гродзенскі княжацкі церам, Гродзенскую Ніжнюю царкву, Гродзенскую Верхнюю царкву, палац «Стары замак». Па перыметры Замкавай гары былі ўзведзены сцены, 4 квадратныя і 1 круглая («столп») вежы, умацаваныя контрфорсамі (захаваліся рэшткі фундаментаў). Двухпавярховы гатычны палац (называўся Верхнім, пазней — Стары замак) пабудаваны ў канцы 14 — пач. 15 ст. для
243
ГРОДЗЕНСКІ
Да арт.
Гродзенскі Стары замак. Фрагмент палаца.
вял. кн. Вітаўта (каля 1580 перабудаваны па праекце італьян. архіт. Скота з Пармы), фасады былі арнаментаваны сграфітта і разьбой, інтэр’еры ўпрыгожаны кафляй, падлога выкладзена керамічнай пліткай і мармурам. Дэкар. афармленне будынка ў традыцыях рэнесансу. У сярэдзіне 17 ст. палац разбураны, адноўлены да 1678. У 18—19 ст. надбудаваны 3і паверх. 3 1945 у ім размяшчаецца Гродзенскі дзяржаўны гісторыкаархеалагічны музей. Комплекс Старога замка [палац, фрагмент абарончых сцен, Ніжняя царква (руіны), Верхняя царква (рэшткі), княжацкі церам (руіны), мост, замчышча] унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
лац — Тпадобны ў плане мураваны аднапавярховы будынак (некаторыя сцены разбураны і заменены драўлянымі). Захаваўся фрагмент вуглавога эркера плаўнага абрысу з тонкім прафіляваным карнізам, здвоенымі пілястрамі з ляпнымі капітэлямі, гарызантальнай рустоўкай. Частка будынка ад пад’езда не мела падмурка, другая — стаяла на высокіх скляпеннях. Асн. аб’ём накрыты 4схільным дахам. Пасярэдзіне гал. фасада знаходзіўся паўкруглы рызаліт. 3 абодвух бакоў гэтага корпуса меліся ідэнтычныя порцікі з 4 гладкімі калонамі. Калоны паркавага фасада стаялі на высокім падмурку, які ўтвараў тэрасу. Дах рызалітнай часткі нагадваў барабан, над якім узвыша
лася высокая галерэя, прызначаная для агляду маляўнічых ваколіц. Перпендыкулярна да гал. прымыкаў жылы корпус з гладкім 3схільным дахам. Атынкаваныя фасады не мелі яркіх дэкарацый. Планіроўка — анфіладная з выхадам у парадную залу, акрэсленую рызалітам. Парк разбіты перад домам і па схілах яра. Уезд пазначаны капліцай рэтраспектыўнарус. стылю (сярэдзіна 19 ст.). Захаваліся рэшткі палаца і капліцы. Палац, парк, гасп. пабудовы, капліца ўнесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.