Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
цэнтр. нефа размешчана кампазіцыя «Ушэсце Хрыста». Амвон у стылі класіцызму дэкарыраваны лістамі аканту і авальнымі медальёнамі з выявамі евангелістаў (накладная разьба па дрэве). У інтэр’еры гал. алтар Св. Францішка і 14 бакавых разных алтароў (за выключэннем аднаго, зроблены мясц. разьбяром І.Болдакам) вырашаны з выкарыстаннем элементаў карынфскага ордэра, скульптуры, алтарных карцін. Гал. 3ярусны драўляны алтар вылучаны ступеньчатым пастаментам, раскрапаваным антаблементам з атыкам, упрыгожаны стукавай скульптурай і арнамен
Да арт. Гродзенскі касцёл і кляштар брыгітак. Лямус.
там. Над прытворам хоры з арганам, дэкарыраваным разьбой (устаноўлены ў 1680). Вежазваніца прымыкае да паўд. боку гал. фасада касцёла. Два верхнія ярусы перабудаваны ў 1788 у стылі позняга барока. Вежа дэкарыравана вуглавымі калонкамі і валютамі, завершана фігурнай галоўкай са шпілем. Двухпавярховы ж ы лы корпус галерэйнай планіроўкі прымыкае да касцёла с паўн. боку. Накрыты 2схільным дахам з трохвугольнымі дахавымі вокнамі, прарэзаны прамавугольнымі вокнамі з пілястрамі ў прасценках. Усх. і паўд. крылы вылучаны рызалітам з трохвугольнымі шчытамі. Тэр. комплексу абнесена агароджай з брамай. Ансамбль былога кляштара бернардзінцаў (касцёл са званіцай, дэкаратыўнае аздабленне інтэр’ера касцёла, жылы
корпус, агароджа) унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае. А.М.Каласоўская.
ГРОДЗЕНСКІ КАСЦЁЛ I КЛЯШТАР БРЫГІТАК, помнік архітэктуры ранняга барока ў г. Гродна. Комплекс пабудаваны ў 1634—42 па фундацыі К. і А. Весялоўскіх. Уключаў касцёл, жылы корпус, мураваную агароджу з брамамі (захаваліся часткова), гасп. пабудовы (захаваўся драўляны лямус), сад, агарод, званіцукапэлу (разбурана ў 1960). Касцёл — аднанефавы 2вежавы храм з паўцыркульнай апсідай, па вышыні адноль
227
ГРОДЗЕНСКІ
2
Да арт. Гродзенскі касцёл і кляштар брыгітак. Касцёл: 1 — агульны выгляд; 2 — інтэр ёр.
кавай з нефам. Асн. аб’ём накрыты высокім 2схільным чарапічным дахам з паўканічным завяршэннем над алтарнай часткай. Гал. фасад завершаны атыкам, шчытом з бакавымі валютамі і франтонам, фланкіраваны 2 вежамі. Цэнтр. вось гал. фасада падкрэслена сіметрычнымі арачнымі нішамі па баках уваходнага партала са скульпт. абрамленнем, высокім арачным акном і лучковым франтонам, які дэкарыраваны ляпнінай. Фасады прарэзаны высокімі арачнымі аконнымі праёмамі, дэкарыраваны пілястрамі з карынфскімі капітэлямі, аперазаны раскрапаваным антаблементам, фрыз якога аформлены манументальнадэкар. жывапісам у тэхніцы зграфіта. Унутраная прастора адзіная, перакрыта цыліндрычным скляпеннем на распалубках, апсіда адцзелена ад нефа падпружнай аркай на бакавых пілонах. Над уваходам на двух 8гранных слупах размешчаны хоры, побач — кансольны бакавы балкон з лесвіцай. Да паўн.зах. сцяны прымыкае жылы корпус — 2павярховы аб’ём з унутраным дваром, па перыметры якога праходзіць светлавы ка
лідор з келлямі. У паўдн.ўсх. вугле комплексу размешчаны вял. аб’ём, на 1м паверсе якога была трапезная, на 2м — бка. Фасады аперазаны простым карнізам, прарэзаны маленькімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Тэр. комплексу абнесена глухой цаглянай атынкаванай сцяной з 6граннымі вежамі (захаваўся лямус адной вежы, які завершаны 6гранным шатром), прарэзанай брамамі (з 4 захаваліся 3). Комплекс унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае.
A. М. Каласоўская.
ГРОДЗЕНСКІ КАСЦЁЛ I КЛЯШТАР ДАМІНІКАНЦАЎ. Існавалі ў 17—19 ст. ў г. Гродна. Касцёл пабудаваны ў 1630 з цэглы па фундацыі Ф. і К. Сапегаў. 3 1830 быў пры мужчынскай гімназіі, у 1863 пераўтвораны ў царкву Ямбургскага ўланскага палка, раскватараванага ў горадзе. У 1735 побач з касцёлам замест ранейшага драўлянага ўзведзены цагляны будынак кляштара (існаваўда 1832; у 1760 дабудаваны ўздоўж вуліцы). У кляштары размяшчаліся дамініканская
школа, з 1825 — мужчынская гімназія, навуч. ўстановы і інш. аргцыі. К а с ц ё л (не захаваўся) — 3нефавы храм з апсідай. Кляштар — 2павярховы аб’ём, вырашаны ў стылі класіцызму. Планіроўка — калідорная. Асн. аб’ём накрыты 2схільным дахам. Цэнтр. частка гал. фасада выдзелена на 1м паверсе рустоўкай, над 2м — атыкам і завершана франтонам з дэнтыкуламі. Прамавугольныя аконныя праёмы дэкарыраваны на 2м паверсе сандрыкамі з невял. франтонамі. Паверхі на фасадзе падзелены прафіляваным паяском. Бакавыя крылы раскрапаваны пілястрамі з канелюрамі і завершаны ступеньчатым атыкам, які ўпрыгожаны ляпнымі гірляндамі. У 1780я гг. на б. вул. Званіц на месцы старой драўлянай пабудовы ўзведзены другі цагляны корпус (праект Л.Грынцэвіча, цяпер выкарыстоўваецца як установа культуры). Двухпавярховы корпус з мансардай, накрыты 2схільным дахам з дахавымі вокнамі. Фасад дэкарыраваны пілястрамі, у верхнім ярусе (поле франтона) прарэзаны арачным акном з франц. балконам і завершаны дэкар. франто
228
ГРОДЗЕНСКІ
нам з валютамі. Фасады расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. Былы кляштар дамініканцаў унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
A. М. Каласоўская.
ГРОДЗЕНСКІ КАСЦЁЛ I КЛЯШТАР ЕЗУІТАУ, помнік архітэктуры барока ў г. Гродна. Пабудаваны пасля 1622 у цэнтры горада на ўсх. баку Старога рынку (сучасная Савецкая пл.). Комплекс уключаў: касцёл, стары і новы будынкі калегіума, бкі, аптэкі, тыпаграфіі, жылыя карпусы і гасп. пабудовы. Першапачаткова драўляны Петрапаўлаўскі касцёл існаваў з 2й чвэрці 17 ст. да 1700. Будаўніцтва касцёла з цэглы пачалося ў 1678, у 1700 ён пераасвячоны ў імя Св. Францішка Ксаверыя, у 1725 на вежузваніцу перанесены гадзіннік з калегіума, у 1750—52 муляр К.Бурман пабудаваў вежы. Рэзідэнцыя езуітаў пачала ўзводзіцца пасля атрымання статуса калегіума ў 1644. Стары каменны калегіум будаваўся на працягу 1677—83, 1ы паверх новага калегіума ўзведзены ў 1691, 2і і 3і — у 1740—44. Аптэка пабудавана ў 1700—09, 2і паверх — у 1763. У 1773 кляштар скасаваны. Касцёл (з 1788 — прыходскі) — 3нефавая 2вежавая крыжовакупальная базіліка (выш. 53,6 м, у плане 30 х 60 м) з паўцыркульнай апсідай і 2 купальнымі капліцамі Архангела Міхаіла і Маці Божай Студэнцкай. Аб’ём цэнтр. нефа і трансепта з франтонамі на тарцах адной вышыні і накрыты 2схільным крыжовым дахам, над алтарнай часткай — паўканічным са слыхавым акном. Светлавы барабан размешчаны на ветразях сяродкрыжжа, завершаны сферычным купалам з ліхтаром. Трох’ярусны гал. фасад увенчаны шчытом з франтонам, фланкіраваны мнагаяруснымі квадратнымі ў плане вежамі з увагнутымі плоскасцямі ў верхнім ярусе і завяршэннем у выглядзе фігурных шлемаў з вазамі. У цэнтры фасада вял. арачнае акно з балконам. Бакавыя фасады прарэзаны
ў бакавых нефах арачнымі праёмамі, у цэнтр. — лучковымі, у крылах трансепта — арачнымі і круглымі ў тымпанах. Унутраная прастора перакрыта крыжовымі скляпеннямі, гурты якіх упрыгожаны раслінным арнаментам. Па перыметры цэнтр. нефа над антаблементам размешчана галерэя з балюстрадай, сцены нефа дэкарыраваны пілястрамі з дэкар. карынфскімі капітэлямі. Падлога выкладзена з «шведскай» (гатляндскай) цэглы. У інтэр’еры познабарочны 3ярусны гал. драўляны алтар (выш. 21 м, 1736—37), 12 бакавых разных алтароў (2 у капліцы, 4 у трансепце і 6 кулісных), вырашаных з выкарыстаннем ордэрных элементаў, скульптуры, жывапісу; ракальны амвон з высокім балдахінам і ракавінайкансоллю, спавядальня ў стылі ракако (частка зроблена майстрам І.Мейфельтам, 1768), фрэскавы жывапіс з 14 сюжэтнымі кампазіцыямі з жыцця Св. Францішка Ксаверыя, бронзавы помнік А.Тызенгаўзу (скульпт. Т.Дыкас, пач. 20 ст.), мемарыяльная дошка праф. фізікі Ягелонскага ўнта З.Ф.Урублеўска
Гродзенскі касцёл і к.іяштар езуітаў.
му (1845—88). Каваныя жалезныя дзверы зроблены кавалём Я.Біршам (1744). У пач. 20 ст. перад уваходам пабудавана 2маршавая лесвіца з фігурай Хрыста. Кляштар займаў квартал (120 х 160 м) з калегіумам пасярэдзіне. Гал. 3павярховае крыло (новы калегіум) з трансептам касцёла злучала зах. 2павярховае крыло. Усх. 3павярховае крыло (стары калегіум) мела калідорную планіроўку з 2бакавым размяшчэннем пакояў. На стыку старога і новага калегіумаў была ўзведзена трапезная (архіт. Я.Руоф), над ёй — бібліятэка, над сенцамі — капліца. Па баках старога калегіума размяшчаліся флігелі з гасп. службамі. Побач з гал. брамай — бурса. Двухпавярховы будынак аптэкі з вальмавым дахам размяшчаўся побач з касцёлам. На 1м паверсе цыліндрычныя скляпенні на распалубках. Першапачаткова з боку двара быў калідор, які злучаў аптэку з кляштарам. Комплекс унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл, аптэка, частка будынкаў кляштара дзейнічаюць. А.М.Каласоўская.
229
ГРОДЗЕНСКІ
ГРОДЗЕНСКІ КАСЦЁЛ I КЛЯШТАР ФРАНЦЫСКАНЦАЎ, помнік архітэктуры барока ў г. Гродна. Пабудаваны ў 1635 па фундацыі С. і Я.Курч. Кляштар у 1832 скасаваны. Касцёл (з 1744 у гонар Маці Божай Анёльскай), вежазваніца і кляштарны корпус узведзены вакол замкнутага ўнутранага двара. Касцёл — 3нефавая базіліка з паўцыркульнай апсідай. Цэнтр. неф накрыты 2схільным дахам, бакавыя — 1схільнымі, апсіда над алтарнай часткай — паўканічным са слыхавым акном. Гал. фасад падзелены на 3 ярусы карнізнымі паясамі, завершаны шчытом з франтонам, дэкарыраваны пілястрамі, па цэнтр. восі над арачным уваходным парталам размешчаны 2 арачныя акны (верхняе ў прамавугольнай нішы). Бакавыя фасады і апсіда прарэзаны прамавугольнымі і лучковымі аконнымі праёмамі, дэкарыраваны ў прасценках здвоенымі лапаткамі, заверша
ны карнізным поясам. У 18 ст. пасля пажару зменена дэкар. ўбранне касцёла. Цэнтр. неф аддзелены ад бакавых 6 слупамі і перакрыты крыжовымі скляпеннямі. У інтэр’еры гал. 2ярусны алтар у стылі барока, упрыгожаны скульптурай і накладной дэкар. разьбой, амвон у стылі ракако дэкарыраваны гарэльефам з выявамі 4 евангелістаў. Пры ўваходзе размешчаны хоры. 3 паўн. боку да касцёла прымыкае 3ярусная квадратная ў плане вежазваніца, якая мае асобны ўваход. Першы ярус прарэзаны маленькімі круглымі праёмамі, дэкарыраваны шырокімі пілястрамі і высокім тонкапрафіляваным карнізным поясам. Другі і 3і ярусы пры перабудове ў 18 ст. набылі рысы позняга барока: выразныя раскрапоўкі, складаны сілуэт карнізаў і завяршэнні ў выглядзе высокага фігурнага шлема. Сцены прарэзаны круглымі і арачнымі праёмамі. 3 паўдн. боку да