• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    214
    ГРОДЗЕНСКАЯ
    ў пейзажны: замест прамавугольных алей з’явілася звілістая дарожнасцежкавая сетка з відамі на паркавыя пейзажы. У наш час ў сядзібе размяшчаюцца кафедры Гродзенскага аграрнага ўнта.
    ГРОДЗЕНСКАЯ ЎЗОРНАЯ ВАКАЛЬНАЯ СТЎДЫЯ «АКВАРЭЛЬ». Створана ў 2000 у г. Гродна пры СШ № 3 імя В.М.Усава. У 2008 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік С.К.Гаўрусік. У складзе студыі 25 чал. ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў. У рэпертуары бел. і рус. нар. песні, творы класікаў і сучасных кампазітараў: «Рэчанька», «Валёнкі», «Гаю мой, не кліч», «Ляціце, мае крылы» С.Сухамліна, «Паланэз» М.К.Агінскага і інш. Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: міжнар. «Казюкі» (г. Элк, Польшча, 2009—11), «Вечар чатырох сяброў» (г. Скрынкі, Польшча, 2010), абл. дзіцячай эстр. творчасці «Масты надзей» (г. Масты, 2006, 2010), абл. конкурсаў: «Маладыя таленты Гродзеншчыны» (2004, 2006, 2010), патрыятычнай песні (2010—11, абодва г. Гродна) і інш.
    К. В. Бірукова.
    ГРОДЗЕНСКАЯ ЎЗОРНАЯ МАЙСТДРНЯСТЎДЫЯ ПА МАСТАЦКАЙ АПРАЦОЎЦЫ КАМЕНЮ «КАРАТ». Створана ў 1990 у г. Гродна пры абл. Цэнтры дзіцячага і юнацкага турызму. 3 2006 працуе пры СШ №16. У 1999 прысвоена званне «ўзорная ама
    Гродзенская ўзорная вакальная студыя «Акварэль».
    тарская студыя». Кіраўнік У.А.Жданюк. У складзе калектыву 94 чал. ва ўзросце ад 14 да 16 гадоў. Асн. кірунак дзейнасці — геолагагемалагічны. Удзельнікі майстэрністудыі вырабляюць сувеніры, творы мастацтва і рэчы ўтылітарнага прызначэння з каляровых мінералаў і горных парод. На працягу 1993—2002 калектыў прыняў удзел у 13 экспедыцыях у геалагічныя правінцыі Беларусі, Палярнага, Паўн., Сярэдняга, Паўд. Урала, Крыма, Забайкалля, Кольскага паўвострава і інш. Работы ўдзельнікаў студыі дэманструюцца на выстаўках, фестывалях, у музеях, маст. салонах і інш. У.А.Жданюк.
    ГРОДЗЕНСКАЯ ЎЗбРНАЯ СТЎДЫЯ ЭСТРАДНАГА ТАНЦА «ДЫНАМІ
    КА». Створана ў 2000 у г. Гродна пры абл. Палацы творчасці дзяцей і моладзі. У 2005 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік І.А.Паплаўская. У складзе студыі 70 чал. ва ўзросце ад 6 да 17 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — навучанне мове вобразных танцавальных рухаў. У рэпертуары сучасныя эстр. танцы і харэагр. кампазіцыі «Балалайчын рок», «Дыскатэка ў Бабы Ягі», «Калі ажываюць лялькі», «Родная Беларусь» і інш. Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: рэсп. нац. культур (г. Гродна, 2004), харэагр. мастацтва «Калядныя сустрэчы» (2004, 2005, Мінск), абл. танца «Гарадзенскія карункі» (2005,2007), конкурсаў: рэсп. дзіцячай і юнацкай творчасці «Залатая ліра» (2010), абл. «Маладыя таленты Гродзеншчыны» (2006, 2008, 2010, усе г. Гродна), нац. тэлеконкурсу юных талентаў «Сузор’е надзей» (Мінск, 2004). В.С.Емяльянчык.
    ГРбДЗЕНСКАЯ ЎЗбРНАЯ СТЎДЫЯ ЭСТРАДНАЙ ПЁСНІ «ПЕРАМЁНКА». Створана ў 1996 у г. Гродна пры СШліцэі № 1 (з 2008 гар. гімназія). У 2010 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік Т.М.Бурак. У складзе студыі 25 чал. ва ўзросце ад 8 да 16 гадоў. У рэпертуары творы сучасных бел., рус. і замежных кампазітараў: «Сем вясёлых нот» С.Сямёнава, «Школьная гісторыя» Д.Пілава, «Мы маленькія дзеці»
    Вырабы выхаванцаў Гродзенскай узорнай майстэрністудыіпа мастацкай апрацоўцы каменю «Карат»: 1 — букет кветак; 2 — шкатулкакарэта «Папялушка»; 3 — шкатулка «Пляцёнка».
    3
    215
    ГРОДЗЕНСКАЯ
    Удзельнікі Гродзенскай узорнай студыі эстрадных спеваў « Viva».
    Гродзенская ўзорная студыя эстраднай песні «Пераменка».
    Я.Крылатава, «Кенгуру, кропка, ру» Ж.Калмагоравай і інш. Калектыў — лаўрэат і дыпламант рэсп. фестывалю вак.харавых калектываў (Мінск, 2006), абл. конкурсу «Маладыя таленты Гродзеншчыны» (2006, 2008), аглядаўконкурсаў: аматарскай творчасці (2007), маст. творчасці (2009, усе г. Гродна). І.І.Вільчынская.
    ГРОДЗЕНСКАЯ ЎЗОРНАЯ СТЎДЫЯ ЭСТРАДНЫХ СПЁВАЎ «VIVA». Створана ў 1999 у г. Гродна пры абл. Палацы творчасці дзяцей і моладзі. У 2007 прысвоена званне «ўзорная аматарская студыя». Кіраўнік І.В.Шатунова. У складзе калектыву 25 чал. ва ўзросце ад 6 да 20 гадоў. Асн. кірунак дзейнасці — эстрадныя спевы. У рэпертуары песні бел. класічных і сучасных аўтараў, творы а капэла: «Анёлы надзеі»
    А.Кірэеева, «Гэта Беларусь» (з рэпертуару ансамбля «Сябры»), «Малітва» В.Мулявіна, «Гэты свет», «Зямля мая» А.Пухава, «Я люблю цябе, Беларусь» з рэпертуара гуртоў «Беларусы», «Званы» Ю.Вяршыніна і інш. Калектыў — удзельнік і лаўрэат Рэсп. фестывалю нац. культур (г. Гродна, 2009), конкурсаў: рэсп. «Песня для Еўрабачання» (2009), «Залатая ліра», харэагр. мастацтва «Юныя таленты Беларусі» (усе Мінск), абл. «Маладыя таленты Гродзеншчыны» (г. Гродна, 2010) і інш.
    І.В.Шатунова.
    ГРОДЗЕНСКАЯ ЎЗОРНАЯ ТЭАТРАЛЬНАЯ СТЎДЫЯ «АМБРОЗІЯ». Створана ў 2000 у г. Гродна пры абл. Палацы творчасці дзяцей і моладзі. У 2006 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік І.М.Ніку
    Да арт. Гродзенская ўзорная тэатральная студыя «Амброзія». Сцэна з музычнай пастаноўкі «У палац прыходзіць казка». 2009.
    лін. У складзе студыі 26 чал. ва ўзросце ад 9 да 30 гадоў. У рэпертуары аднаактовыя спектаклі, дзіцячыя казкі, у т.л. муз., тэатралізаваныя канцэрты, святы, прадстаўленні. Сярод пастановак: «Павучальная гісторыя, або Казачная служба выратавання» (2005) і «Чароўны чамаданчык доктара Аспірынкіна» (2006) Л.Перадковай, аднаактовы спектакль «Тут фантазія жыве» (2007), муз. казкі «Чарадзейства прыходзіць у Новы год», «Чароўны сюрпрыз для Дзеда Мароза», «TaKi чароўны Новы год» (усе 2007), «У палац прыходзіць казка», «Калі прыходзіць Новы год» (абедзве 2009) і тэатралізаваны канцэрт«Лісты Памяці» (2010) І.Нікуліна і інш. Пры студыі дзейнічае каманда КВЗ «Бі Драйв». Калектыў — удзельнік Рэсп. фестывалю нац. культур (г. Гродна), еўралігі Бел. саюза КВЗ (Мінск, абодва 2008) і інш. І.М.Нікулін.
    ГРОДЗЕНСКАЯ ЎЛАДЗІ'МІРСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў г. Гродна. Пабудавана ў 1896 з цэглы. Да асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму прымыкаюць 2ярусная (васьмярык на чацверыку) вежазваніца, 5гранная апсіда, прытвор. Асн. аб’ём накрыты 4схільным дахам, званіца завершана шатром з макаўкай. Плоскасныя фасады прарэзаны арачнымі і лучковымі аконнымі праёмамі, дэкарыраваны кілепадобнымі аркамі, крыжовымі і арачнымі нішамі, вуг
    216
    ГРОДЗЕНСКІ
    лавымі калонкамі. Перыметр будынка апяразаны філёнгавым фрызам і зубчастым поясам. Унутраная прастора перакрыта плоскай столлю. У інтэр’еры захаваўся абраз «Маці Божая Смаленская» (1839). Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    ГРбДЗЕНСКАЯ ЎСПЁНСКАЯ ЦАРКВА, помнік старажытнарускага дойлідства ў г. Гродна. Пабудавана ў 12 ст. майстрамі Гродзенскай школы дойлідства. Пашкоджана пажарам у 1654. Яе рэшткі выяўлены археолагамі ў 1980 на тэр. Гродзенскага манастыра базыльянак. Шасціслупавы 3нефавы храм. Да асн. аб’ёму прымыкалі 3 прамавугольныя ў плане апсіды. Сцены складзены з плінфы ў тэхніцы раўнарадавай муроўкі. У верхнія часткі сцен і скляпенні былі ўмураваны керамічныя збаныгаласнікі. У вонкавым аздабленні выкарыстаны паліраваныя валуны, лапаткі, маёлікавая плітка рознай формы. Падлога была выкладзена рознакаляровай маёлікавай пліткай.
    ГРбДЗЕНСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА. Засн. ў 1945 на базе хатычытальні ў в. Капцёўка Гродзенскага рна, з 1969 працуе ў г. Гродна. У 1978 у выніку цэнтралізацыі сеткі дзярж. бібліятэк стала цэнтр. раённай бкай. Кніжны фонд (2011) больш за 113,7 тыс. экз. Штогод бку наведваюць каля 2700 карыстальнікаў. Асн. кірункі дзейнасці: фарміраванне інфармацыйных рэсурсаў бкі ў адпаведнасці з запытамі насельніцтва і сац.эканам. профілем развіцця рэгіёна, краязнаўства, папулярызацыя нац. культуры, прававая і экалагічная адукацыя, укараненне сучасных інфармацыйных тэхналогій і інавацыйных метадаўработы. Пры бцы працуюць гасцёўні: прафес. «Сустрэча», літ.муз. «Цяпло душэўных сустрэч».
    ГРОДЗЕНСКАЯ ШКбЛА ДбЙЛІДСТВА, самабытная архітэктурная школа, якая склалася ў 12 ст. ў г. Грод
    Гродзенская Уладзімірская царква.
    Літ.: Архітэктура Беларусі: нарысы эвалюцыі ва ўсходнеславянскім і еўрапейскім кантэксце: у 4т. Мінск, 2005. Т. 1.
    на. Для пабудоў (пераважна культавых) характэрна выкарыстанне ў роўнаслаёвай муроўцы з плоскай цэглы (плінфы) дэкар. прыроднага каменю рознага колеру (шліфаваных, паліраваных валуноў), кампазіцый з каляровай глазураванай кафлі, наборнай маёлікавай падлогі з плітак рознай формы. Аб’ёмнапрасторавая кампазіцыя вызначалася адносна невял. таўшчынёй апорных канструкцый, круглай і гранёнай формамі ўнутраных слупоў. Для паляпшэння акустыкі ў верхнюю частку сцен будынкаў умуроўваліся керамічныя збаны (галаснікі). Сярод узораў Г.ш.д. Гродзенская Барысаглебская царква (захавалася часткова), Гродзенская Ніжняя царква, Гродзенская Успенская царква, Гродзенскі княжацкі церам, царква ў г. Ваўкавыск (сярэдзіна 12 ст.; усе разбураны, рэшткі знойдзены і вывучаны археолагамі).
    Будынак Гродзенскага абласнога драматычнага тэатра.
    ГРОДЗЕНСКІ АБЛАСНЬІ ДРАМАТЬІЧНЫ ТЭАТР. Створаны ў 1947 на базе пераведзенага ў Гродна Бабруйскага абласнога драматычнага тэатра. Заснавальнік тэатра і маст. кіраўнік (да 1950) М.Кавязін. У розныя гады творчы калектыў узначальвалі рэж. Ю.Юроўскі (1950), С.Рахманаў (з 1950), І.Парамонаў (з 1951), І.Папоў (1952—53, з 1955), А.Міронскі (1953—55), А.Струнін (з 1963), У.А.Караткевіч (з 1975), А.Шалыгін (з 1981), І.Пятроўскі (з 1984), М.Разцоў (1991—94), Г.Мушперт (1994— 98, з 2009), С.Палешчанкаў (з 2000), А.Жугжда (2001—03), А.Гузій (з 2012); гал. мастакі А.Марыкс (1953, 1957), Б.Малкін (1955—56), М.Гафт (з 1959), М.Якунін (з 1966), К.Чэмекаў
    217
    ГРОДЗЕНСКІ
    1	2
    Да арт. Гродзенскі абласны драматычны тэатр: I — сцэна са спектакля «Тарас на Парнасе» С.Кавалёва. 2011; 2 — сцэна са спектакля «Раскіданае гняздо» Я.Купалы. 2011.
    (1985—88), Ф.Розаў (з 1991), Т.Мацэвіч (з 2000), А.Сураў (з 2011). Першы тэатр. сезон адкрыўся спектаклем «У адным горадзе» А.Сафронава. У рэпертуары асн. месца займалі тагачасныя папулярныя і актуальныя п’есы сав. драматургаў, ставіліся творы замежных аўтараў. Упершыню да бел. драматургіі тэатр звярнуўся ў 1950я гг.: «Калі зацвітаюць сады» В.Палескага, «Пяюць жаваранкі» К.Крапівы, «Гэта было ў Мінску» А.Кучара. У 1960я — пач. 1970х гг. вызначальнымі былі спектаклі гіст.рэв. тэматыкі, эпічныя палотны, насычаныя грамадзянскім пафасам: «Трыбунал» А.Макаёнка, «Пад зоркамі» паводле рамана П.Пестрака «Сустрэнемся на барыкадах», «Апошні шанц» В.Быкава, «Адкуль грэх?» А.Петрашкевіча, «Амністыя» М.Матукоўскага, «Навальніца» А.Астроўскага, «Акіян» А.Штэйна і інш. У 2й пал. 1970х гг. рэпертуар тэатра стаў жанрава і тэматычна разнастайным. Вылучыліся спектаклі, у якіх пераважала імкненне да яркасці і выразнасці формы, да вострага выяўлення стылявых і жанравых асаблівасцей твораў. 3 вял. поспехам прайшлі пастаноўкі п’ес бел. драматургаў: «Паўлінка» Я.Купалы, «Мілы чалавек» К.Крапівы, «Несцерка» В.Вольскага, «Трывога» і «Францыск Скарына» А.Петрашке