• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Гісторыя. Утворана 20.9.1944 у складзе 15 раёнаў, 3 гарадоў, 13 rap. і 1 рабочага пасёлка. 8.1.1954 да вобласці далучаны 7 раёнаў скасаванай Баранавіцкай вобл., 1 раён Маладзечанскай і 1 раён Брэсцкай абласцей (да 19.6.1954). 20.1.1960 да вобласці далучаны 4 раёны скасаванай Маладзечанскай вобл. У ходзе адм.тэр. пераўтварэнняў у 1956—62 расфарміраваны 16 раёнаў 6 з іх у 1965—66 адноўлены. 3 1966 колькасць раёнаў і межы вобласці не мяняліся.
    Ахова здароўя, спорт, турызм. У 2011 у вобласці дзейнічалі 93 бальнічныя ўстановы на 13 тыс. ложкаў каля
    250 урачэбных амбулаторнапаліклінічных устаноў. Працуюць 13 санаторнакурортных і аздараўляльных аргцый, 21 база адпачынку. У вобласці налічваецца 3397 фізкультурнаспарт. збудаванняў, у т.л. 20 стадыёнаў 541 спарт. зала, 30 плавальных басейнаў, Злядовыя арэны. Вобласць уваходзіць у склад 4 турысцкіх раёнаў Беларусі — Гродзенскага, ЛідскаНавагрудскага, МаладзечанскаНарачанскага і Баранавіцкага; на яе тэр. вылучаюць турысцкія зоны: ГродзенскаЛідскую, Навагрудскую, Слонімскую. Асн. турысцкія цэнтры: Гродна, Мір, Ліда, Слонім, Навагрудак, Ваўкавыск, Шчучын, Жыровічы, Крэва, Гальшаны. На тэр. вобласці 645 аб’ектаў уключаны у Дзярж. спіс гіст.культ. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (320 археалогіі, 210 архітэктуры, 87 гісторыі, 20 мастацтва). Мірскі замак (Карэліцкі раён) уключаны ЮНЕСКА у Спіс аб’ектаў сусветнай кулы. спадчыны.
    Адукацыя. У 2011 на тэр. вобласці дзейнічалі 5 ВНУ — Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы, Гродзенскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт, Гродзенскі філіял прыватнай установы адукацыі «Беларускі інстытут правазнаўства», Рымскакаталіцкая вышэйшая духоўная семінарыя (Гродна); 18 сярэдніх спец. і 28 прафес.тэхн. устаноў; 399 устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, у т.л. 3 ліцэі, 34 гімназіі, 1 кадэцкае вучылішча, 74 базавыя, 12 пачатковых і 1 вячэрняя школы; каля 500 дашкольных устаноў.
    Культура. У Г.в. налічваецца звыш 1300 устаноў культуры, 450 публічных бк, буйнейшыя з іх: Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага, Гродзенская гарадская цэнтральная бібліятэка імя А.Макаёнка. Дзейнічаюць 399 клубных устаноў, пры якіх 2836 клубных фарміраванняў, з іх 2055 належаць калектывам аматарскай творчасці. Гэта вак.харавыя, харэагр., тэатр.драм., інструм. калектывы, клу
    206
    ГРОДЗЕНСКАЯ
    бы па інтарэсах, гурткі прыкладных ведаў і навыкаў, аб’яднанні для дзяцей і падлеткаў і інш. У вобласці 5 аматарскіх калектываў маюць званне «заслужаны», 225 — «народны», 131 — «узорны». Заслужанымі сталі харавы калектыў «Бліскавіца» філіяла РУП «Гроднаэнерга», ансамблі вак.інструм. «Шкляры» Палаца культуры ААТ «Шклозавод «Нёман» і танца «Мішутка» Дома культуры ААТ «Смаргонскі завод аптычнага станкабудавання», нар. тэатр драмы і камедыі «Славуціч» Ваўкавыскага РДК, дзіцячы ансамбль танца «Лялечкі» Абухаўскага Дома культуры Гродзенскага рна. Сярод найб. вядомых нар. калектываў — ансамблі нар. танца і песні «Вяселле» Ваўкавыскага РДК, нар. музыкі 1 песні «Лявоны» Воранаўскага РДК, песні і танца «Лідчанка» Лідскага РДК, нар. музыкі і песні «Грымата», фалькл. «Гарадніца» Гродзенскага РДК, нар. песні і танца «Нёман» Гродзенскага ГДК, тэатр лялек «Батлейка» Залескага Дома культуры Смаргонскага рна; узорных — ансамблі танца «Крышталікі» Палаца культуры ААТ «Шклозавод «Нёман», эстр. і бальнага танца «Золак» СШ № 2 г. Слонім, тэатр нар. песні «Кропелькі» Дома фальклору в. Валэйкавічы Смаргонскага рна, эстр. студыя «ФанТон» Мастоўскага РДК, фалькл. гурт «Міхалінка» дзіцячай школы мастацтваў в. Міхалішкі Астравецкага рна і інш. Дзейнічаюць Гродзенскі абласны драматычны тэатр, Гродзенскі абласны тэатр лялек, Слонімскі беларускі драматычны тэатр, Гродзенская абласная філармонія. На Гродзеншчыне працуюць 23 музеі, буйнейшыя з якіх — Гродзенскі дзяржаўны гісторыкаархеалагічны музей, Гродзенскі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі, Ваўкавыскі ваеннагістарычны музей імя П.І.Баграціёна, Лідскі гісторыкамастацкі музей, Гудзевіцкі дзяржаўны літаратурнакраязнаўчы музей (Мастоўскі рн), Навагрудскі гісторыкакраязнаўчы музей, палацавапаркавы комплекс 16—20 ст. у г.п. Мір
    Карэліцкага рна, 2 эксперымент. галерэі імя Тызенгаўза і «У майстра». Традыцыйна ў вобласці праходзяць фестывалі: міжнар. праваслаўных песнапенняў «Каложскі Дабравест»; рэсп. нац. культур сямейнай творчасці «Жывіце ў радасці»; рэгіянальныя: фальклору «Панямоння жыватворная крыніцы», «Артыстычныя сустрэчы «Гродна—Беласток»; абл. нар. (узорных) тэатральных калектываў «Лідскія тэатральныя сустрэчы», нар. творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны», нар. музыкі «Зайграйце, музыкі!», эстр. песні і конкурс вядучых канцэртных праграм «...і вечная Вясна», дзіцячай эстр. творчасці «Масты надзей», нар. хароў і ансамбляў песні і танца «Над сінім Нёманам»; адкрытыя: танца «Гарадзенскія карункі», гульні «Карнавал весялосці», духавой музыкі «Фанфары сяброў»; сярэдневяковай культуры «Навагрудскі замак», «Мірскі замак», «Замак Гедзіміна» і інш.
    ГРОДЗЕНСКАЯ ГАРАДСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ БІБЛІЯТЭКА і м я А.Макаёнка. Засн. ў 1947 у г. Гродна як гар. бібліятэка. У 1978 у выніку цэнтралізацыі бібліятэк стала гар. цэнтр. бкай. 3 1983 імя А.Макаёнка. Кніжны фонд (2011) 135 тыс. экз., штогод абслугоўвае каля 8,5 тыс. наведвальнікаў. З’яўляецца метадычным цэнтрам для 14 бк горада, працуе ў аўтаматызаваным рэжыме. Асн. кірункі дзейнасці — задавальненне інфармацыйных, адукац. і культ. патрэб чытачоў, краязнаўчая і даследчая праца, захаванне нац. культуры, гіст.культ. спадчыны, прапаганда здаровага ладу жыцця. Праводзіць масавыя мерапрыемствы да свята Дня бел. пісьменства («Наш духоўны скарб») і Дня Маці («Аб матулі — з пяшчотай і любоўю»), Дня пажылога чалавека («Залаты ўзрост»), свята дзіцячай і юнацкай кнігі («Падарожжаў Кнігаград»), выязныя выставы да юбілейных дат, прэзентацыі кніг. Пры бцы створаны публічны цэнтр прававой інфармацыі (2000), працуюць клубы
    «Дзянніца», «Флора». Бка штогод выдае рэкламнаінфармацыйны бюлетэнь «Бібліятэчны калейдаскоп», збкі метадычных і сцэнарных матэрыялаў у дапамогу бібліятэкару, бібліяграфічныя паказальнікі і спісы.
    ГРОДЗЕНСКАЯ ГУБЁРНСКАЯ ДРУКАРНЯ Існавала ў 18201915 у г. Гродна. Друкавала афіц. матэрыялы, газ. «Гродненскне губернскне ведомостн» (з 1838), «Адраскаляндар і даведачную кніжку Гродзенскай губерні» (1858—1915), «Памятную кніжку Гродзенскай дырэкцыі народных вучылішчаў» (1890—1906). Усяго выдала каля 150 назваў кніг, больш як 200 друкаваных адзінак. Сярод іх працы па гісторыі і краязнаўстве Беларусі: «Апісанне горада Слоніма» М.Г.Мілакоўскага (1891); «Горад БрэстЛітоўск і яго старажытныя храмы» Л.С.Паеўскага (1894); «Спроба бібліяграфічнага паказальніка артыкулаў і заметак па гісторыі цэркваў і манастыроў Гродзенскай губерні» М.Дзікоўскага (1894); «[Мястэчка] СвіслачВаўкавыская» (1895), «Да гісторыі народнай адукацыі ў Гродзенскай губерні» (1899), «Гродзенская даўніна. Ч. 1. Гор. Гродна» (1910), «Гродзенская губерня ў 1812 г.» і «Нарыс гісторыі горада Гродна» Я.Ф.Арлоўскага (абедзве 1912); «Становішча гор. СлонімаўЛітоўскай дзяржаве» І.А.Раманоўскага (1895); «Тапаграфічныя звесткі пра гарадзішчы і курганы ў Гродзенскай губерні» А.Э.Штрытара (1889); «Дзярэчынскі прыход» І.Карскага (1901); «Кароткі гістарычны нарыс Гродзенскай губерні за сто гадоў яе існавання, 1802—1902» Л.Саланевіча (1901); «Гістарычны нарыс Гродзенскай губерні ў ваеннапалітычных адносінах за першыя сто гадоў яе існавання (1802—1902)» і «Сялянскае пытанне ў Гродзенскай губерні ў XIX стагоддзі» У.С.Манасеіна (абедзве 1902); «Аблога Вялікіх Лук Стафанам Баторыем у 1580 г. і яе вынікі» (1903) і «Старажытнае насельніцтва Гродзенскай губерні» (2е выд. 1908) Д.М.Мілюціна; «Г. Барысаў і Барысаўскі павет
    207
    ГРОДЗЕНСКАЯ
    у Айчынную вайну 1812 г.» УЕКраснянскага (1913). Выпусціла паэму «Тарас на Парнасе» (1896, на бел. мове), працы, прысвечаныя бел. этнаграфіі і фальклору: «Вопыт збірання песень і казак сялян ПаўночнаЗаходняга краю» М.А.Дзмітрыева (1868); «Матывы вясельных песень пінчукоў» М.В.ДоўнарЗапольскага (1893); «Пра паншчыну» (1894) і «Перажыткі старажытнага светасузірання ў беларусаў» (1895) А.Я.Багдановіча, а таксама творы маст. лры, нотныя выданні (1883, 1888). Частка кніжных выданняў — адбіткі з газ. «Гродненскне губернскне ведомостн». Закрыта ў сувязі з акупацыяй Гродна герм. войскамі.
    ГРбДЗЕНСКАЯ ДРУКАРНЯ, Гродзенская каралеўская друк а р н я, адно з найбуйнейшых выдавецтваў ВКЛ у канцы 18 ст. Існавала ў 1775—96(?) у г. Гродна. Створана на аснове Віленскай акадэмічнай друкарні, перавезенай у 1775 падскарбіем надворным ВКЛ А.Тызенгаўзам у Гродна пасля скасавання ў Рэчы Паспалітай ордэна езуітаў (1773). Належала дзяржаве, фактычна ёю распараджаўся А.Тызенгаўз. У друкарні працавала каля 30 чал., была ўласная майстэрня для адліўкі літар, паперу завозілі ў асн. з Прусіі. У 1776—96 Г.д. выдала каля 100 кніг на польск., лац., царк.слав., франц., ням., яўр. мовах. Большасць выданняў складалі матэрыялы сесій сойму Рэчы Паспалітай і Трыбунала ВКЛ, выпускалася шмат навук. лры, у т.л. «Кароткі збор карфагенскай і егіпецкай гісторыі» Г.Барэцкага (1776), «Флора Літвы» Ж.Э.Жылібера (1781) і інш., маст. творы Вальтэра, Ж.Б.Мальера, Ф.Карпінскага, І.Красіцкага, М.Карповіча і інш. У 1793 надрукавана лістоўка з вершамі Я.Ясінскага «Аб сталасці», накіраваная супраць захопніцкіх імкненняў Расіі. Пераважная большасць рэліг. выданняў прызначалася для старавераў (аналіз паперы паказаў, што частка гэтай лры выдавалася ў інш. месцах, а выхадныя даныя пазнача
    ліся для канспірацыі). У 1776—83(7) у Г.д. друкаваўся штотыднёвік «Газэта Гродзеньска». Выданні Г.д. вызначаліся высокай якасцю друку і маст. афармлення. У сярэдзіне 1790х гг. друкарня спыніла сваю дзейнасць, яе абсталяванне паводле загаду віленскага біскупа І.Касакоўскага перададзена Віленскай каталіцкай епархіі.
    Літ:. Голенченко Г.Я. Бнблнографнческнй спнсок белорусскнх старопечатных нзданнй XVI—XVIII вв. Мннск, 1961; Мальдзіс А.І. Кнігадрукаванне Беларусі ў XVIII ст. // Кннга, бнблнотечное дело н бнблнографня в Белорусснн. Мннск, 1974; Белоруссня в печатн XVIII столетня: бнблногр. указ. на пностр. яз. Мннск, 1985; Кніга Беларусі, 1517— 1917: звод. кат. Мінск, 1986; Кнреева Г.В. Гродненскне нздання XVIII века: к созданню нацнональной ретроспектнвной бнблнографнн Беларусн // Здабыткі: Дакументальныя помнікі на Беларусі. Мінск, 2002. Вып. 5. С.В.Казуля. ГРбДЗЕНСКАЯ ЗАЛА СЁЙМАЎ. Існавала ў 18—19 ст. ў г. Гродна. Пабудавана ў 1726 у двары Гродзенскага Новага замка. Злучалася з ім 2павярховымі Ппадобнымі ў плане драўлянымі карпусамі, якія абкружалі вял. двор. Пабудова ўключала вял. базілікальную залу, уваходны вестыбюль з лесвіцай і памяшканне для кур’ераў. У глыбіні залы на ўзвышэнні знаходзілася крэсла караля. У інтэр’еры сцены былі багата дэкарыраваны пілястрамі, філёнгамі, роспісам, скульпт. рэльефамі. Сцены расчлянёны аконнымі праёмамі ў 3 ярусы. У вонкавым аздабленні выкарыстаны ліштвы складанай формы, сандрыкі, пілястры, пакатыя аркі.