Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
Г. — самы стараж. від выяўленчага мастацтва. Яе лаканічнасць, здольнасць хутка і аператыўна рэагаваць на падзеі, магчымасць размнажэння друкарскім спосабам дазволілі Г. ўжо ў 14—16 ст. заняць важнае месца ў грамадскім жыцці еўрап. краін, выконваць шматлікія інфарматыўныя, агітацыйныя 1 сатыр. функцыі. Станаўленне Г. ў Беларусі звязана з мас
195
ГРАФІКА
Да арт. Графіка. С.Ю д о в і н. «Шавец» з цыкла «Былое». 1927. Ксілаграфія.
тацтвам кнігі. Графічныя аздабленні і мініяцюры ўпрыгожвалі рукапісныя Тураўскае евангелле (11 ст.), Аршанскае евангелле (12—13 ст.), Мсціжскае евангелле (14 ст.). Контурныя малюнкі прысутнічалі ў Лаўрышаўскім евангеллі (14 ст.), акварэльныя выявы — у Радзівілаўскім летапісе (\5 ст.). 3 узнікненнем кнігадрукавання на бел. землях актыўна развівалася кніжная гравюра — дрэварыт і медзярыт. Гравюры скарынінскіх выданняў пач. 16 ст. аказалі моцны ўплыў на развіццё мастацтва кніжнай Г. 16—18 ст., у т.л. на дзейнасць друкарняў у Вільні, Еўі, Брэсце, Нясвіжы, Куцейне, Супраслі, Магілёве, Гродне і інш. У 16 ст. пачала развівацца станковая Г.: партрэт, гравюратэзіс, панегірычная, геральдычная гравюра, картаграфія, rap. пейзаж. У пач. 17 ст. нясвіжскі майстар Т.Макоўскі награвіраваў 1ю дакладную карту ВКЛ (каля 1613; захавалася 2е выд., Амстэрдам, 1613), стварыў серыю станковых гравюр з краявідамі гарадоў, іл. да кн. «Вандраванні князя Мікалая Радзівіла Сіроткі ў Іерусалім» (1601), «Ппіка» К. Дарагастайскага (1603) у тэхніцы дрэварыта і інш. У канцы 17 ст. ўзнік
ла акватынта. У 18 ст. разам з кніжнай Г. актыўна развівалася і станковая, якая была прадстаўлена сюжэтнымі кампазіцыямі, лубком, партрэтам, што гравіраваліся ў Вільні, Нясвіжы, Гародні. Вядомым помнікам мастацтва Г. 2й пал. 18 ст. стаў альбом «Выявы роду князёў Радзівілаў», надрукаваны ў 1758 у Нясвіжскай друкарні. Прыкметнае месца ў станковай Г. 18 ст. занялі нар. лубок (П. Комар), эскізы дэкарацый (М.Жукоўскі), малюнкі архіт. праектаў (Б. Радзівіл), экслібрысы (Г.Ляйбовіч). У канцы 18 ст. ў развіцці Г. значную ролю адыграў Полацкі езуіцкі калегіум, дзе выкладаўся малюнак, на пач. 19 ст. — Віленскі ўнт, у якім дзейнічала спец. кафедра Г. Тут пэўны час працаваў выдатны майстар гравіраваных партрэтаў М.Падалінскі, вучыліся аўтар партрэтаў, сюжэтных і гіст. кампазіцый ГКіслінг, мастакі быт. жанру К.Бахматовіч, і К.Кукевіч, выдатны майстар літаграфіі Ю. Азямблоўскі. У розных жанрах Г. працавалі таксама А.Бартэльс, Я. Дамель, В.Ваньковіч, Я.Рустэм і інш. У сярэдзіне — 2пал. 19 ст. значнага развіцця дасягнулі бел. графічны пейзаж (М.Кулеша, Н.Орда), гіст. кампазіцыі (М.Андрыёлі, Ф.Дмахоўскі), быт. жанр (А.Бартэльс, А.Каменскі і інш.). У пач. 20 ст. бел. мастакіграфікі актыўна ўдзельнічалі ў нац.вызваленчым руху: графічнае аздабленне першых бел. газ. «Наша доля», «Наша Ніва», календароў, нешматлікія сціплыя іл. да кніг бел. літаратараў (у т.л. дзіцячых) на роднай мове, першыя плакаты спрыялі фарміраванню нац. самасвядомасці беларусаў, залажылі падмурак сучаснага нац. мастацтва Г. Адметны ўклад у гэты працэс унеслі К.Каганец (К. Кастравіцкі), Я.Драздовіч, С.БогушСестранцэвіч і інш. Пасля 1917 шырокае развіццё атрымалі публіцыст. віды Г: плакат, карыкатура (Віцебскія, Гомельскія, Мінскія «Вокны РОСТА», Гомельская маст. студыя імя М.Урубеля). У галіне плаката працавалі А.Быхоўскі, Ф.Валяроў,
А.Гефтэр, П.Гуткоўскі, Ф.Іванчук, С.Каўроўскі, Л.Лісіцкі, Л.Фрындлендэр, Я.Целішэўскі і інш. Рабіліся спробы аздаблення чырвонаармейскіх газет і бел. выданняў (А. АхолаВало, П.Гуткоўскі, Я.Драздовіч, В.Стржэмінскі, К.Урублеўскі, М.Цэханоўскі, С.Юдовін і інш.). Новы імпульс развіццю бел. кніжнай Г. надало адкрыццё ў 1921 Дзярж. выдва БССР, у гэтай галіне працавалі Б.Басаў, П.Гуткоўскі, В.Дваракоўскі, Г.Змудзінскі, М.Малевіч, А.Тычына і інш. У 1927 П.Гуткоўскі, Г. Змудзінскі, А.Тычына і інш. ўдзельнічалі ў міжнар. выстаўцы ўЛейпцыгу, а ў 1934 адбылася 1я выстаўка мастацтва кнігі ў Мінску. Развіваліся і інш. віды Г.: на маст. выстаўцы 1921 у Мінску экспанаваліся станковыя графічныя творы: малюнкі, акварэлі, ксілаграфіі, лінагравюры, пастэлі, афорты, літаграфіі (І.Гембіцкі, П.Гуткоўскі, Н.Пляшчынскі і інш.). У 1930я гг. ў галіне станковай Г. ў розных тэхніках з поспехам працавалі А.Астаповіч, З.Гарбавец, Я.Горыд, Я.Драздовіч, Я.Мінін, М.Сеўрук, С. Юдовін і інш. Арганізацыя ў 1930 графічнага аддз. ў Віцебскім маст. тэхнікуме значна ўзмацніла пазіцыі мастацтва Г.: пачалі сваю прафес. дзейнасць мастакі наступнага пакалення: А.Волкаў, Н.Галоўчанка, I. Гембіцкі, Л.Ран, У.Сакалоў, В.Ціхановіч і інш. На першых усебел. маст. выстаўках (1925, 1927, 1929, 1931) была шырока прадстаўлена акварэль, у даваен. перыяд ёю віртуозна валодалі А.Астаповіч, В.Волкаў, Л. Лейтман, М.Малевіч, М.Сеўрук, М. Філіповіч, М.Эндэ і інш. Асобная старонка бел. Г. 1930х гг. — творчасць мастакоўграфікаў Зах. Беларусі, дзе асн. ўвага надавалася графічнаму аздабленню беларускамоўных кніг, часопісаў, стварэнню вострых карыкатур, сатыр. малюнкаў і г.д. Тут актыўна працавалі М.Васілеўскі, Я.Горыд, Я.Драздовіч, Н.Сасноўская, П.Сергіевіч, М.Сеўрук, у Беластоку — Ю.Краеўскі, І.Кршчаноўскі, А.Малярэвіч, Х.Тыбер і інш.
196
ГРАФІКА
Да арт. Графіка. А.Л о с ь. «Лясны букет» з серыі «Дзеці Белавежы». 1966. Лінагравюра.
Паліт. вастрынёй і сац. накіраванасцю вылучалася сатыр. Г., змешчаныя ўчас. «Маланка» (1926—28 гг.). У Вял. Айч. вайну мастацтва Г. не толькі адлюстроўвала гэты цяжкі час, але і выконвала важныя ідэалагічныя задачы кансалідацыі нацыі пад пагрозай фаш. навалы. Вял. ролю адыгралі плакаты, лістоўкі, перыяд. выданні «Партызанская дубінка» і «Раздавім фашысцкую гадзіну», на старонках якіх друкавалі свае творы І.Ахрэмчык, В.Букаты, Я.Зайцаў, Б.Звінагродскі, В.Козак, Д.Красільнікаў Я.Красоўскі, Б.Малкін і інш. Сатыр. творы, быт., батальныя, партрэтныя замалёўкі стваралі таксама для самадзейных рукапісных і друкаваных партыз. газет і часопісаў шматлікія самадзейныя мастакі, а таксама мастакіпрафесіяналы: М.Абрыньба, Г. Бржазоўскі, М.Гуціеў, С.Раманаў У. Сухаверхаў і інш. Нягледзячы на ідэалагічнае ўздзеянне тэорыі сацыяліст. рэалізму і тэорыі бесканфліктнасці, для развіцця бел. Г. плённым стаў і пасляваен. час. Значна абнавілася паліграф. база выдавецтваў, што палепшыла маст. якасці плаката, кніжнай і газетначасопіснай прадукцыі. У 1953 г. ў Бел. тэатр.маст. інце (з 2001 Беларуская дзяржаўная акадэмія мастацтваў) былі адкрыты
графічнае аддз. і эстампная майстэрня. Да актыўнай творчасці звярнулася новае пакаленне мастакоўграфікаў. У тэматыцы іх твораў гал. месца займала тэма мінулай вайны і пасляваен. будаўніцтва. Дакументальнасць, пэўная рэпартажнасць — адметныя рысы мастацтва Г. першых пасляваен. дзесяцігоддзяў. Большасць аўтараў працавала ў т.зв. вольных тэхніках: малюнак, акварэль, гуаш; знізілася цікавасць да эстампных тэхнік. У 1950я гг. актыўна працавалі Н.Галоўчанка, І.Гембіцкі, П.Дурчын, Л.Лейтман, С.Раманаў, А.Тычына і інш. Да эстампа звярталіся А. Тычына, Л.Ран, С.Герус. Традыцыі, закладзеныя ў папярэдні час, развіваліся і ў кніжнай Г.: асаблівая ўвага мастакоў надавалася тут дзіцячым выданням, маст. ўзровень якіх хутка ўзрос. Яскравым аўтарскім стылем вылучаліся іл. М.Бельскага, А.Волкава, М.Гуціева, В.Ціхановіча і інш. Значную папулярнасць набыла ў гэты перыяд сатыр. Г., змешчаная на старонках час. «Вожык», дзе друкаваліся творы А.Волкава, М.Гурло, Д.Красільнікава, С.Раманава, В.Ціхановіча і інш. У айчынны маст. працэс уключыліся першыя выпускнікі Бел. тэатр.маст. інта (Л.Асецкі, М. і
Да арт. Графіка. У.Свен т ахоўс к і. Графічны твор паводле верша «Лясун» («Сосны, елі, хвоя, хвошчы») М.Багдановіча. 2011.
У. Басалыгі, Г.Віткоўскі, А.Кашкурэвіч, Г.Лойка, І.Немагай, Я.Раманоўскі, В.Шаранговіч) і тыя графікі, якія атрымалі прафес. адукацыю ў Ленінградзе, Вільнюсе, Кіеве (А.Лось, А.Паслядовіч і інш.) Пашырыўся сюжэтнатэматычны, жанравы дыяпазон Г., значнаўскладнілася яе маст. мова. На змену дакументальнасці прыйшлі глыбокія, часам філас. абагульненні; разгорнутая сюжэтная фабула змянілася сімволікаалегарычнымі і метафарычнымі кампазіцыямі. Лепшыя творы дэманстравалі смелыя, нават эксперыментальныя пластычныя пошукі: экспрэсіўнасць, абагульненасць і нават агрубленасць маст. формы сведчыла аб большай эмацыянальнасці і суб’ектыўнасці творчасці, засваенні прыёмаў і спосабаў, уласцівых манумент. мастацтву; творы Г. набывалі вял. памеры, часта аб’ядноўваліся ў серыі. Побач з традыц. шырока выкарыстоўваліся эстампныя тэхнікі Г.— лінагравюра, дрэварыт. Новыя тэндэнцыі ў развіцці станковай Г. яскрава ўвасобілі ў сваёй творчасці Л.Асецкі, Б.Забораў А.Кашкурэвіч, Г.Паплаўскі, В.Шаранговіч. У 1960—70я гг. — адбыўся адметны росквіт бел. кніжнай гравюры. Мастакікніжнікі (А.Зайцаў А. Кашкурэвіч, А.Лось, Г. і Н. Паплаўскія, М.Селяшчук, В.Шаранговіч, А.Шэвераў і інш.) працавалі ў розных (у т.л. і гравюрных) тэхніках, імкнуліся да адзінства ўсіх элементаў аздаблення кнігі, асаблівай выразнасці і эксперыментальнасці ілюстрацый. У гэты перыяд значных поспехаў дасягнула мастацтва акварэлі. Намаганнямі выкладчыкаў маст.графічнага фта Віцебскага пед. інта (В.Ральцэвіча, І.Сталярова, Ф.Гумена) і іх вучняў (Л.Воранавай, М.Драненкі, А.Карпана, Ф.Кузняцова, М.Міронава, Г.Шутава, А. Ясюкайця і інш.) была створана т.зв. «віцебская школа акварэлі», адроджана цікавасць да акварэльнага жывапісу, чые жанравыя, фармальнакампазіцыйныя і жывапіснапластычныя магчымасці пашырылі
197
ГРАФІКА
ся, што паспрыяла далейшаму самаасэнсаванню яго як своеасаблівага віда маст. творчасці. На мяжы 20—21 ст. у галіне акварэлі паспяхова працавалі мінскія графікі М.Кебец, А.Мароз, Л.Міньковіч, В.Паўлавец, С.Пісарэнка, У.Рынкевіч, А.Шычка і інш. Канец 20 ст. ў развіцці бел. Г. быў адзначаны пошукамі нац. адметнасці (зваротдатэм нац. гісторыі, прамалінейнае адлюстраванне ўзораў традыц. нар. мастацтва, глыбокае маст. пераасэнсаванне сутнасных якасцей нац. ментальнасці, характараў і вобразаў). Найб. яскрава і ўдала нац. тэматыка ўвасобілася ў станковай і кніжнай Г. М. і У. Басалыг, Я.Куліка, А.Лось, Н.Паплаўскай, А.Паслядовіч і інш. У індывід. творчай манеры працавалі ў гэты час майстры станковай Г. Э.Агуновіч, Л.Асецкі, У.Вішнеўскі, Ю.Зайцаў, Г.Лойка, Л.Марчанка, І.Немагай, У.Пашчасцеў, У.Савіч, М.Селяшчук, Г.Сітніца, Г.Скрыпнічэнка, В.Слаук і інш. Прадстаўнікі новага пакалення мастакоў станковай Г. (Ю.Алісевіч, А.Басалыга, К.Камал, В.Крупянкова, А.Ліс, А.Нядзелька, В.НІкішына, Ю.Падолін, Т. Радзівілка, Д.Раманюк, В.Саўчанка, К.Селіханаў, Т.Сіплевіч, Р.Сустаў, А.Шычка і інш.) актыўна заваёўваюць еўрап. культ. прастору, з поспехам удзельнічаюць у міжнар. выстаўках. Іх намаганнямі сучасны бел. эстамп набыў адметную полістылёвасць, яскравы індывідуалізм: новыя вобразныя вырашэнні, фармальныя эксперыменты, якія нярэдка вьшясняюць натурнае бачанне, размываюць жанраватэматычныя межы, суіснуюць разам з традыц. творамі. У іх творах значна ўскладніліся спосабы апрацоўкі матэрыялу, узрасла роля колеру. У мастацтве бел. станковай Г. амаль што знікла тэхніка ксілаграфіі і лінагравюры, знізілася папулярнасць літаграфіі, афорта, шоўкаграфіі, але значна ўзмацнілася сувязь з камп’ютарнай графікай, дызайнам, жывапісам. У сучаснай кніжнай Г. паспяхова працуюць Ю.Алісевіч, М.Байрачны, Т.Беразенская, У.