• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Пасля перамогі рэвалюцыі ў кастр. 1917 дзейнасць Г.а. рэгулявалася Канстытуцыяй РСФСР 1918, Канстытуцыямі СССР 1924 і 1936. 3 сярэдзіны 1920х гг. у БССР існавалі грамадскамасавыя аргцыі: КП(б)Б, ЛКСМБ, піянерская аргцыя, прафсаюзы, аб’яднанні пісьменнікаў, мастакоў, архітэктараў, Тва садзейнічання абароне, авіяцыйнаму і хімічнаму будаўніцтву (Асаавіяхім), Міжнар. аргцыя дапамогі барацьбітам рэвалюцыі (МОПР), Саюз ваяўнічых бязбожнікаў і інш. У Зах. Беларусі дзейнічалі камуністычнага накірунку (КПЗБ, КСМЗБ), рэв,дэмакр. (Беларуская сялянскаработніцкая грамада, «Змаганне»), навук. (Беларускае навуковае таварыства ў Вільні), дабрачынныя (Чырвоная да
    186
    ГРАМАДСКІЯ
    памога), рэліг. і інш. Г.а. У пасляваен. час у БССР ствараліся рэсп. аддз. новых усесаюзных Г.а., у т.л. Бел. тва аховы прыроды. 3 1951 дзейнічала масавая абароннапатрыятычная аргцыя працоўных — Добраахвотнае тва садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту БССР. Удзел Г.а. у кіраванні дзярж. і грамадскімі справамі, рашэнні паліт., гасп. і сац,культ. пытанняў былі замацаваны ў Канстытуцыі ССР 1977 і Канстытуцыі БССР 1978. Спробы пазбавіцца ад праяўленняў фармалізму ў дзейнасці афіц. Г.а. прымушалі гармадства да пошуку іх новых форм, у выніку чаго ў 2й пал. 1980х гг. былі створаны нефармальныя аргцыі (Бел. нар. фронт і інш.).
    Змены ў паліт. і грамадскім жыцці Беларусі з пач. 1990х гг. знайшлі адлюстраванне ў шырокім плюралізме Г.а. рознага характару і накіраванасці. У гэты час арганізацыйна аформіліся розныя паліт. партыі, грамадскакульт. аб’яднанні і саюзы. Сярод іх Беларускае таварыства дружбы і культурнай сувязі з замежнымі краінамі, Беларускі камітэт міру, Бел. асацыяцыя садзейнічання ААН, Беларускі фонд культуры, Бел. патрыятычны саюз моладзі, згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына» і інш. Неабходнасць дапамогі ў пераадоленні вынікаў чарнобыльскай катастрофы 1986 прывяла да ўзнікнення шэрагу Г.а. («Ахвяры Чарнобыля», «Дзеці Чарнобыля», «Дзецям Чарнобыля» і інш.).
    Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 (са змяненнямі і дапаўненнямі) гарантуе права кожнага на свабоду аб’яднанняў. Дзейнасць Г.а. рэгулюецца Законам Рэспублікі Беларусь «Аб грамадскіх аб’яднаннях» (1994, у рэдакцыі 2011). Разам з тэрмінам «Г.а.» ў гэтым законе выкарыстоўваецца таксама паняцце «саюз (асацыяцыя) грамадскіх аб’яднанняў» — добраахвотнае аб’яднанне Г.а., якое ствараецца на аснове ўстаноўчага дагавора паміж імі і для каардынацыі іх статутнай дзейнас
    ці, прадстаўлення і абароны агульных законных інтарэсаў. Г.а. і іх саюзы з’яўляюцца некамерцыйнымі аргцыямі.
    Дзейнасць сучаснага закона не распаўсюджваецца на паліт. партыі, прафес. саюзы, рэліг. аргцыі (асацыяцыі), рэсп. дзярж.грамадскія аб’яднанні, органы грамадскага самакіравання, інш. грамадскія фарміраванні, парадак стварэння і дзейнасць якіх рэгулюецца адпаведнымі заканадаўчымі актамі.
    У Рэспубліцы Беларусь можна адкрываць арганізацыйныя структуры міжнар. Г.а., створаных на тэр. замежных дзяржаў. Заканадаўствам Беларусі забаронена стварэнне і дзейнасць Г.а., якія накіраваны на звяржэнне ці гвалтоўную змену канстытуцыйнага ладу, парушэнне цэласнасці і бяспекі дзяржавы або тых Г.а., што вядуць прапаганду вайны ці іх дзейнасць скіравана на распальванне сац., нац., рэліг. і расавай варожасці.
    Па стане на 1.1.2012 у Рэспубліцы Беларусь зарэгістравана 15 паліт. партый і 998 іх арганізацыйных структур; 37 прафсаюзаў і 22 992 іх арганізацыйныя структуры; 2402 грамадскія аб’яднанні, з якіх 230 міжнар., 682 рэсп. і 1490 мясцовыя, пры гэтым зарэгістравана і пастаўлена на ўлік 36 875 арганізацыйных структур дадзеных грамадскіх аб’яднанняў; 27 саюзаў (асацыяцый) грамадскіх аб’яднанняў; 119 фондаў, з якіх 11 міжнар., 5 рэсп., 103 мясцовыя.
    Па кірунках дзейнасці ў Рэспубліцы Беларусь зарэгістравана 595 фізкультурнаспарт., 394 дабрачынныя; 234 маладзёжныя грамадскія аб’яднанні.
    Зарэгістраваны таксама 33 дзіцячыя; 211 асветніцкіх, культ.забаўляльных, выхаваўчых грамадскіх аб’яднанняў; 112 грамадскіх аб’яднанняў чл. якіх адносяць сябе да нац. меншасцей; 84 грамадскія аб’яднанні інвалідаў вайны і працы, ветэранаў; 81 навук.тэхнічнае гра
    мадскае аб’яднанне; 66 грамадскіх аб’яднанняў прыхільнікаў аховы прыроды, помнікаў гісторыі, культуры; 49 творчых грамадскіх аб’яднанняў; 31 жаночае грамадскае аб’яднанне і інш. Р.К.Паўловіч.
    ГРАМАДСКІЯ БУДЬІНКІ, тыпалагічная разнавіднасць грамадзянскіх будынкаў побач з жылымі; будынкі, прызначаныя для абслугоўвання быт. і грамадскіх патрэб людзей, функцыянавання дзярж. устаноў, сферы навукі, культуры, адукацыі, аховы здароўя, спорту. Па сац. функцыях Г.б. падзяляюцца на адм.дзелавыя, культ.асветныя, відовішчныя, дзіцячых, вучэбных, навук.даследчых і праектнаканструктарскіх устаноў, транспартныя, гандлёвыя, быт. абслугоўвання, лячэбныя і аздараўленчыя, спарт., культавыя, камунальныя і інш. Велічыня, умяшчальнасць, архіт.планіровачныя якасці Г.б. дыферэнцуюцца ў залежнасці ад ступені (штодзённага, перыяд., эпізадычнага) карыстання, радыуса абслугоўвання, функцыянальных асаблівасцей (спецыялізаваныя, шматфункцыянальныя комплексы).
    Г.б. вядомы з часоў стараж. цывілізацый (храмы, палацы і інш.). У эпоху Антычнасці распаўсюджанне атрымалі адм.дзелавыя будынкі (булеўтэрыі, прытанеі, курыі, эклесіястэрыі), вучэбнаспарт. (гімнасіі, палестры, стадыі), гандлёвыя (таберны, мацэлумы), культ.відовішчныя (тэатры, цыркі), бкі, для трапез (дамы сімпозіяў), тэрмы і інш. У Беларусі Г.б. атрымалі пашырэнне з часоў сярэдневякоўя. У перыяд феадалізму ўзводзіліся замкі (Лідскі замак, Навагрудскі замак, Крэўскі замак, Мірскі замкавы комплекс і інш.), ратушы (Віцебская ратуша, Чачэрская ратуша, Мінская ратуша, Нясвіжская ратуша і інш.). Архітэктура 17—19 ст. вядома пабудовамі палацаў (Ружанскі палацавы комплекс, Крычаўскі палац, Шчучынскі палац, Косаўскі палац і інш.), банкаў (камерцыйны ў Гомелі, Гомельскага філіяла РускаАзіяцкага банка будынак). У 20 — пач. 21 ст.
    187
    ГРАМАТА
    Да арпі. Грамадскія будынкі. Гандлё'вы цэнтр «Аляксандраў пасаж» у Мінску.
    ўзведзены новыя будынкі вакзалаў (Брэст, Віцебск, Гродна і інш.), офісных цэнтраў (офісны комплекс «XXI стагоддзе» ў Мінску), тэатраў (Магілёў, Гродна), крытых рынкаў (Камароўскі рынак у Мінску), палацаў культуры (Палац культуры Белсаўпрафа ў Мінску), кінатэатраў («Кастрычнік» у Баранавічах, «Беларусь» у Брэсце і Мінску), цыркаў (Гомельскі дзяржаўны цырк, Беларускі дзяржаўны цырк), выставачных павільёнаў (Нацыянальны выставачны цэнтр БелЭкспа ў Мінску) і інш. Г.б. ўдзельнічаюцьу фарміраванні маст. вобраза грамадскіх цэнтраў гарадоў і сельскіх нас. пунктаў.
    У 2й пал. 20 — пач. 21 ст. Г.б. Беларусі ўзводзяцца па тыпавых і індывід. праектах. У пач. 21 ст. рэканструяваны будынкі Нац. акадэмічнага Вял. тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь, цырка ў Мінску. На сучасным этапе побач з узвядзеннем жылля прыярытэтным кірункам у архітэктуры стала будаўніцтва аб’ектаў спарт. прызначэння (шматфункцыянальны комплекс «МінскАрэна», Мінскі футбольны манеж; лядовыя палацы спорту ў Мінску, Брэсце, Віцебску, Магілёве, Гомелі, Гродне, Баранавічах і інш.; лёгкаатлетычныя манежы ў Брэсце, Магілёве). Інтэн
    сіўна будуюцца гандлёвыя цэнтры («Аляксандраў пасаж» у Мінску, «АсторВест» у Брэсце, «Веста» ў Віцебску, «Максімус», «Магніт» у Магілёве), гасцініцы («Еўропа» ў Мінску, «Лучоса» ў Віцебску), банкі (будынкі «Прыёрбанка» ў Лідзе, «ААБ Беларусбанка» ў Віцебску, Гомелі, Гродне), мед. цэнтры («Экамедсэрвіс», «Нардзін» у Мінску).
    Літ.: Архятектура обшественных зданйй. М., 1980; Фйдймонов С.Д. Архнтектура обшественных зданмй Белоруссмй. Мннск, 1985; Архйтектура Советской Белорусснй. М., 1986; Архнтектурная новннка на берегу Сожа // Архмтектура н стромтельство. 2000. № 4.
    Ю. Ю.Захарына.
    ГРАМАТА (ад грэч. grammata чытанне, пісьмо), афіцыйны ці прыватны акт, пісьмовы дакумент, адзін з найб. даўніх відаў дзелавой лры. Пісаліся на бяросце, пергаменце, паперы, афіцыйна замацоўваліся подпісамі і пячаткамі, пачатак тэксту (прэамбула) зрэдку ўпрыгожваўся ініцыяламі. Зберагаліся на асобных аркушах, у скрутках і ў складзе розных рукапісных зборнікаў, летапісных зводаў, гіст.мемуарных і публіцыст. твораў. Сустракаюцца Г. несапр. падложныя. Складаліся з захаваннем пэўных правіл, устойлівых моўнастыліст. формул, вызначаліся вял. разнастайнасцю. Паводле зместу і службовага прызначэння падзяляліся на дага
    Да арт. Грамадскія будынкі. Лядовы палац у г. Баранавіны.
    ворныя, дарчыя, духоўныя, ахоўныя, купчыя, укладныя, устаўныя і інш. На Русі першыя Г. з’явіліся ў 10 ст. (дагаворная Г. кн. Алега з Візантыяй 911). Найб. раннія датаваныя помнікі бел. дзелавой пісьменнасці адносяцца да 12 ст. Вядомы надпіс на крыжы Ефрасінні Полацкай (1161) сваім характарам і зместам нагадвае ўкладную Г. Захавалася шмат Г. бел. гарадоў (найб. Полацка), бел. удзельных і вял. літоўскіх князёў 13—15 ст. Пазней афіц. дакументы заносіліся ў спец. кнігі і ляглі ў аснову дзярж. архіва ВКЛ, т.зв. Літоўскай метрыкі. На бел. землях Г. пісаліся на стараж.рус., старабел., польск. мовах, на латыні. Свецкая дзелавая пісьменнасць была цесна звязана з жыццём, таму менавіта ў Г. упершыню выявіліся рысы бел. гаворкі (смаленскія і полацкія гандлёвыя, дамоўныя, судовыя Г. 1229,1284, 1301,1338 і інш.). Е вызначаюцца высокай этыкетнай культурай, павагай да іншаземцаўлацінян, дакладнасцю і канкрэтнасцю фармулёвак. Гэта пісьменнасць мела вял. значэнне ў развіцці бел. лры: некаторыя жанры (напр., летапіс) непасрэдна вырасталі з дакум. запісаў, якія разам з гіст. паданнямі і аповесцямі склалі аснову летапісных зводаў. Як літ. з’ява могуць разглядацца асобныя Г., дзе жывой мовай, дасканалым стылем пададзены яркія малюнкі жыцця свайго часу. Як від пісьменнасці да нас дайшлі дыпла
    188
    ГРАМАТЫЧНЫ
    матычныя, ганаровыя, пахвальныя, віншавальныя Г. С.А. Сычова.
    ГРАМАТЫКА (грэч. grammatike ад gramma літара, напісанне), 1) раздзел мовазнаўства, які вывучае заканамернасці формаўтварэння і словазмянення, тыпы словазлучэнняў і сказаў. Як навука аб мове Г. ўключае граматычнае вучэнне пра слова — марфалогію і граматычнае вучэнне пра словазлучэнні і сказы — сінтаксіс. Асн. паняццямі Г. з’яўляюцца граматычнае значэнне, граматычная форма і граматычная катэгорыя. Вылучаюць Г. апісальную, гістарычную граматыку, параўнальную, супастаўляльную. Апісальная Г. (сінхранічная) даследуе граматычны лад мовы ў цэлым або адну з падсістэм Г. (марфалогію або сінтаксіс) на пэўным этапе развіцця. Апісанне граматычнай будовы мовы адбываецца ў сінхраніі і суправаджаецца характарыстыкай правіл ужывання форм і канструкцый, іх стыліст. магчымасцей. Найчасцей апісальная Г. даследуесучасныстанмовы. Гістарычн а я Г. (дыяхранічная) разглядае будову мовы ў гіст. развіцці. Шляхам параўнання асаблівасцей граматычнага ладу мовы ў розныя перыяды гіст. Г. выяўляе прычыны і даследуе вынікі змен граматычных адзінак і іх форм, а таксама граматычных катэгорый. Параўнальная Г. вывучае заканамернасці гіст. развіцця і факты граматычнага ладу некалькіх роднасных моў у сінхранічным або дыяхранічным планах шляхам параўнання іх граматычнай будовы. Супастаўляльная Г. займаецца параўнаннем граматычнай будовы няроднасных моў незалежна ад наяўнасці ці адсутнасці генетычнай сувязі паміж імі. 2) Граматычная будова пэўнай мовы (напр., граматыка бел. мовы). Граматычны лад мовы разам з яе слоўнікавым фондам складаюць аснову мовы. 3) Сукупнасць найб. агульных правіл словазмянення, спалучэння слоў у словазлучэнні і сказы, сфармуляваных для канкрэтнай мовы. Вылучаюць Г. ака