Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
дэмічную, навук., школьную, нарматыўную. Акадэмічная Г. распрацоўваецца і ўхваляецца вядучай навук. аргцыяй краіны. Навук. Г. ствараецца ў адпаведнасці з апошнімі дасягненнямі лінгв. навукі і з дапамогай найб. дасканалых метадаў даследавання. Граматычны лад пэўнай мовы ў навук. Г. атрымлівае глыбокую і ўсебаковую распрацоўку. Школьная Г. — гэта ўмоўнае абазначэнне традыц. Г, якая вывучаецца ў школе, a таксама падручнік па мове, створаны з улікам праграмных патрабаванняў і ўзроставых асаблівасцей вучняў, у якім змешчаны ў пэўнай сістэме веды пра граматычную будову мовы і сфармуляваны арфаграфічныя і пунктуацыйныя правілы. Нарматыўная Г. ўстанаўлівае нормы ўжывання форм слоў і сінтаксічных канструкцый.
Літ.:С ця ц ко П.У.,Гуліцкі М.Ф., Антанюк Л.А. Слоўнік’лінгвістычных тэрмінаў. Мінск, 1990; Рагаўцоў В.І. Уводзіны ў мовазнаўства. Мінск, 2004. В.В.Урбан.
ГРАМАТЬІЧНАЯ РЬІФМА, аднародная рыфма, рыфма, у якой аднолькавымі апорнымі сугуччамі звязваюцца словы, якія стаяць у адной граматычнай форме. Рыфмавацца могуць: назоўнікі («слбва — размбва», «людзёй — падзёй»), прыметнікі («высбкі — далёкі», «нбвыя — палынбвыя»), дзеясловы («напявйла — адпускала», «грэць — згарэць»), займеннікі («мой — той», «нас — Вас») і інш. часціны мовы. У Г.р. ідэнтычнымі з’яўляюцца сугуччы аднолькавых марфалагічных частак слова (суфіксы і канчаткі), што спрыяе адносна нескладанаму падбору рыфм. Гэта прыводзіць да пэўных выдаткаў: змяншаецца маст. вартасць твораў, бо граматычныя рыфмы саступаюць разнародным (утвораным спалучэннем розных часцін мовы ў розных граматычных формах) аднатыпнасцю. Выкарыстанне ў маст. творах Г.р. абумоўлена ў большасці выпадкаў стылістыкай твора, яго зместам, задачамі і накіраванасцю. Так, у вершы
«Нарабіўся» А.Пісьмянкоў свядома выкарыстоўвае дзеяслоўную Г.р.:
— Нарабіўся, ледзь жыў, Ледзь канцы не аддаў! — Што ж рабіў ты, скажы? — Што рабіў, што рабіў... Я купіў і прадаў, Я прадаў і купіў.
Літ.:Р ar ой ш а В.П.Паэтычныслоўнік. 3е выд. Мінск, 2004; Пісьмянкоў А. Думаць вершы...: вершы, эсэ, успаміны. Мінск, 2005. І.М.Гоўзіч.
ГРАМАТЬІЧНЫ СЛОЎНІК, лексікаграфічная праца нарматыўнага характару, у якой утрымліваюцца звесткі пра марфалагічныя і сінтаксічныя ўласцівасці слоў. Асн. прызначэнне Г.с. — указваць на асаблівасці ўтварэння граматычных форм, іх напісанне і спалучальнасць з інш. словамі. Неабходнасць такіх слоўнікаў абумоўлена складанасцю форм некаторых часцін мовы, спецыфікай іх функцыянавання ў мове. У бел. лінгвістыцы створаны комплекс Г.с., прысвечаных апісанню зменных часцін мовы: «Граматычны слоўнік дзеяслова» (2007), «Граматычны слоўнік назоўніка» (2008), «Граматычны слоўнік прыметніка, займенніка, лічэбніка, прыслоўя» (2009). У аснове рэестраў — лексіка сучаснай бел. мовы. У слоўніках падаецца ўся неабходная інфармацыя пра формаўтварэнне і словазмяненне слоў, фіксуюцца нормы правапісу, націску, раскрываюцца асаблівасці ўтварэння марфалагічных форм, адлюстроўваюцца выпадкі абмежаванага выкарыстання асобных форм у маўленні. Слоўнікавыя артыкулы ў розных Г.с. адрозніваюцца ў сувязі са спецыфікай лексікаграматычных класаў слоў:
Захаваць, зак., кагошто захавйю, захаваеш, захавае, захаваем, захаваеце, захаваюць; захавай, це; захаваў, захавала, захавалі; захаваны і захбваны; захаваўшы.
Выразны Н выразны (ая, ае), Р вырйзнага (ай/ае, ага), Д выразнаму (ай, аму), Двыразны (ую, ае), Т выразным (ай/аю, ым), М аб
189
ГРАМАЎНІЦА
выразным (ай, ым); мн. НВ выразныя, РМ выразных, Д выразным, Т выразнымі. Д.В.Дзятко.
ГРАМАЎНІЦА, багіня лета. Жонка Перуна. У бел. міфалогіі ўяўлялася прыгожай поўнай жанчынай з прыбранай спелымі каласамі галавою і з пладамі ў руках. Мела агульныя рысы з Цёцяй.
Літ.: Беларуская міфалогія. Мінск, 2002. У.А.Васілевіч.
ГРАМНІЦЫ, Стрэчанне, зімовае свята народнага календара. Католікі адзначаюць яго 2, а праваслаўныя — 15 лютага па н.ст. Мяркуюць, што назва паходзіць ад імя язычніцкага бога Грамаўніка (Перуна) — уладальніка веснавых навальніц і дажджоў якія спрыяюць расліннасці. Паводле іншых меркаванняў, Г. названы так таму, што нібыта ў гэты дзень Юр’я выпрабоўвае на нячыстай сіле свае стрэлы і пачынаючы з Г. ужо можна пачуць грымоты. Другая назва свята Стрэчанне (ад царк.слав. «Сретенье») у хрысціянстве знаменавала сустрэчу старца Сімяона з Ісусам Хрыстом, Старога і Новага запаветаў, а ў народзе тлумачылася як сустрэча зімы з летам. Дзяцей, зацікаўленых пабачыць гэту сустрэчу, пасылалі босымі за гумны і агароды, абяцаючы, што зіма дасць ім чырвоныя боты. Пра гэты пераломны дзень гаварылі: «На Грамніцы — паўзіміцы», або «Як прыйдуць Грамніцы — скідай рукавіцы». Па стане надвор’я прадказвалі характар надыходзячых вясны і лета. Лічылася, калі на Г. вялікі мароз, то снег праляжыць нядоўга, а лета будзе пагоднае і сухое. Мяцеліца на Г. зычыла доўгую вясну, а значыць — недахоп корму для жывёлы. Пацяпленне сведчыла пра раннюю вясну («Калі на Грамніцы певень нап’ецца вадзіцы, то на Юр’я вол пад’есць травіцы»), аднак лета чакалася непагоднае з невял. ураджаем. Асн. рытуал на Г. — асвячэнне ў храмах свечак (гл. Грамнічная свечка). На свята маці выпякалі з цеста дочкам сярпы, а сынам косы. Пасля
Г. пачыналі рыхтавацца да веснавых работ — мужчыны ладзілі сохі і бароны, а жанчыны садзіліся за кросны.
Літ.: Земляробчы каляндар. Мінск, 1990; Жыцця адвечны лад. Беларускія народныя прыкметы і павер’і. Кн. 2. Мінск, 2010. У.А.Васілевіч.
ГРАМНІЧНАЯ СВЁЧКА. грамніц а, свечка, асвячоная ў храме на свята Грамніцы (15 лютага н.ст.). Паводле нар. уяўленняў, была надзелена чароўнай сілай, ахоўным магічным сродкам. У ёй выразна ўвасобіўся культагню. Г.с. запальвалі і ставілі на покуці або на акне ў час навальніцы, каб маланка не запаліла хату. Пры першым громе агнём Г.с. прыпальвалі крыжнакрыж з 4 бакоў валасы ў дзіцяці або адзін у аднаго ад «пярэпалаху» і «сурокаў», выпальвалі на бэльцы ў хаце крыжабярэг. Г.с. выкарыстоўвалі ў аграрнай абраднасці (бралі з сабою ў поле на першае ворыва і на Зажынкі; у Градавую сераду абыходзілі палеткі з запаленай Г.с., каб іх не пабіў град) і ў жывёлагадоўлі (запальвалі Г.с. пры першым выпасе скаціны; карове падпальвалі саскі пасля ацёлу перад першым кармленнем цяляці, каб яно вырасла тлустае). На Купалле свечкі вешалі на вароты ў хляве, каб не дапусціць туды нячыстую сілу. У розных побыт. сітуацыях, у сямейнай абраднасці таксама было пашырана выкарыстанне Г.с., якую палілі, калі збіраліся рашчыняць хлеб з новай мукі (абкурвалі агнём Г.с. дзяжу); пры цяжкіх родах (ставілі перад абразамі), на вяселлі (падчас пасаду маладым злёгку валасы засмальвалі крыжам); на пахаваннях (у час канання хвораму давалі ў рукі запаленую Г.с., а калі той паміраў, тушылі, праводзячы крыжнакрыж); на памінках. Пры заразных захворваннях абносілі вёску Г.с. і на кожным з 4 канцоў закопвалі ў яму патроху воску. Ад зубнога болю раілася кусаць Г.с. хворым зубам. Яна магла быць прадметам варожбаў на лёс і будучае надвор’е.
Літ.: Гл. да арт. Грамніцы.
У.А. Васілевіч.
ГРАМбВІЧ Іван Іванавіч (26.7.1918, в. Закружка Мінскага рна — 2.7.1986), беларускі пісьменнік. Засл. работнік культуры Беларусі (1978). Скончыў Мінскі пед. інт (1939). Працаваў у час. «Беларусь», «Маладосць», «Вожык», на к/студыі «Беларусьфільм». Аўтар збкаў «Апавяданні» (1947), «Да ясных вышыняў» (1952), «РынаМарына» (1958), «Як вясну рабілі» (1985), аповесцей «На крутой гары» (1952), «Сям’я Вішнёвых» (1978) і інш., у якіх тэмы вайны, пасляваен. аднаўлення, сяброўства, кахання, праблемы ўмацавання сям’і. Пісаў для дзяцей (збкі «Першага верасня», 1949, «Сонца скрозь воблакі», 1964), сатыр. і гумарыстычныя творы (збкі «Нарасйь», 1961, «Вадалей—Гэтакдалей», 1975, «Залатая бранзалетка», 1977). Аўтар успамінаў пра дзеячаў лры і мастацтва (кн. «У сховах памяці і сэрца», 1983), сцэнарыяў фільмаў, нарысаў, публіцыст. арт. Выступаў як перакладчык.
Тв.: Выбр. творы. Т. 1—2. Мінск, 1978; Выбранае. Мінск, 1988; Чатыры сантыметры надзеі. Мінск, 1987.
ГРАМбВІЧ Уладзімір Пятровіч (н. 30.9.1948, Мінск), беларускі акцёр тэатра лялек. Засл. артыст Беларусі
У.П.Грамоеіч.
(1979). 3 1967 працуеўБел.дзярж. тэатры лялек. Акцёр шырокага творчага дыяпазону. У яго рэпертуары традыц. персанажыдзіцячыхказакіролі, якія патрабуюць высокага драм. напружання. Персанажылялькі Г. арганічныя, выразныя і каларытныя, для кожнай ён знаходзіць сваю інтанацыю, пластыку. Сярод роляў: Генерал
190
ГРАМЫКА
(«Ваенная тайна» паводле А.Гайдара), Абармот («Янкацымбаліст і алавянае царства» Э.Брука і Б.Луцэнкі) і Іванцарэвіч («Іванцарэвіч і Шэры воўк» А.Бычкова). Найб. поўна раскрылася індывідуальнасць Г. ў рэпертуары для дарослых: Ісідор («Чортаў млын» І.Штока паводле Я.Дрды), Апалон («Цудоўная Галатэя» С.Дарваша і Б.Гадар), Сільвестр («Сільвестраў скарб» А.Вагенштайна), Ляўша («Ляўша» паводле МЛяскова), Іван («Да трэціх пеўняў» В.Шукшына), Прысыпкін («Клоп» У.Маякоўскага), Іван Бяздомны («Майстар і Маргарыта» паводле М.Булгакава). Як рэжысёр паставіў спектаклі «Кот у ботах» Г.Уладычынай (1999), «Тыграня Петрык» Х.Янушэўскай (2001).
ГРАМОЎНІК, персанаж беларускай міфалогіі. Паводле старадаўніх вераванняў асацыіраваўся з Перуном. Нашы продкі лічылі, што гром — гэта грукат перуновай маланкі, а маланкі — яго стрэлы. Г. уяўляўся ім сівавалосым і сівабародым волатам, які трымаў у сваіх руках агромністы лук і стрэлы (вясёлку і маланкі), а таксама вялізны молат ці жорны, якімі ён і наладжваў «страшэнную музыку». Ездзіў ён па небе на вогненнай калясніцы, ганяючыся і забіваючы чарцей. Г. панаваў над зямлёй. Яго імкнуліся задобрыць абяцаннямі, клятвамі, ахвяруючы валоў і інш. буйную жывёлу, спадзеючыся такім шляхам уратаваць сваё жыццё. Г. вёў адвечную барацьбу з Люцыферам і яго войскам. Гэты матыў уласцівы для ўсіх усх. славян. Пасля хрышчэння бел. зямель велічны вобраз Г. «растварыўся» ў святых Ільі і Юрыю.
А.М.Ненадавец.
ГРАМЬІКА Віктар Аляксандравіч (н. 1.1.1923, в. Сенькава Горацкага рна), беларускі жывапісец, педагог. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1970). Нар. мастак Беларусі (1991). Праф. (1982). Ганаровы чл. НАН Беларусі (2000). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт(1959). У 1959—97 выкладаў у Бел. акадэміі мастацтваў. Працуе ў