Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
Да арт. Графіка. В.Слаук. Ілюстрацыя да беларускай народнай казкі «Алёнка». 1989.
Вішнеўскі, А.Кітаева, І.Лобан, У.Лукашык, Г.Мацур, Т.Мельянец, В.Мікіта, В.Рагалевіч, У.Савіч, В.Слаук, У.Свентахоўскі, Н.Сустава і інш. Значныя змены ў апошнія дзесяцігоддзі адбыліся ў мастацтве плаката, які набыў вял. тэматычную і вобразную разнастайнасць. Творы У.Васюка, С.Войчанкі, В.Кавалеўскага, У. Крукоўскага, С.Саркісава, М.Стомы, Д.Сурскага, У.Цэслера і інш. дэманструюць зварот да яркіх вобразнасімвалічных і метафарычных рашэнняў.
Літ.: Д р о б а ў Л.Н. Графіка Беларусі 19 — пач. 20 ст. Мінск, 2000; Гл. таксама да арт. Гравюра. А.М.Пікулік.
ГРАФІКА (грэч. graphike ад grapho пішу), 1) сукупнасць пісьмовых сродкаў пэўнай мовы, якая ўключае графемы, знакі прыпынку, націск, розныя прыёмы скарачэння слоў, шрыфтавыя вылучэнні і інш. 2) Раздзел мовазнаўства, які вывучае сістэму правіл пераходу ад графем і іх спалучэнняў да фанем і іх спалучэнняў (і наадварот).
У гісторыі бел. мовы выкарыстоўваліся 3 графічныя сістэмы — кірыліца, лацінскае пісьмо і арабскае пісьмо. Першыя пісьмовыя помнікі на тэр. Беларусі напісаны к і р ы л і ч н ы м алфавітам. Першапачаткова ён не меў якіхнебудзь істотных адрозненняў і захоўваў свае традыц. рысы. Аднак паступова пачалі праяўляцца асаблівасці мясц. гаворак, што ўплывалі і на характар пісьмовых тэкстаў. 3 ужытку выйшлі літары «псі» («*Р»), «ксі» («^»), «фіта» («9»), «іжыца» («Ф»), «амега» («W»), «юсы» («А» ётаваныя і А вял.), узніклі графемы «э» (канец 15 ст.), «й» (канец 16 ст.). Ужо ў выданнях Ф.Скарыны заўважалася імкненне пазбавіцца дублетнасці ў напісанні t е, н і і, толькі ў функцыі лічбы 6 выкарыстоўвалася «зело» («s»). Бел. кніжнікі пачалі ўжываць дыграф «кг» для перадачы выбухнога [г] у словах іншамоўнага паходжання («кгвалть», «мнкгдаль»), паступова набылі звычайны графічны выгляд адметныя для бел. фанетыкі афрыкаты [дз] і [дж]. Створаны Ф.Скарынам на аснове старабел. паўустава друкарскі шрыфт кірыліцы стаў узорам для інш. усх.слав. выдаўцоў і фактычна выкарыстоўваўся да пач. 18 ст. Аднак працэс уніфікацыі старабел. мовы не быў завершаны ў сувязі з яе заняпадам у канцы 17 — пач. 18 ст. Пэўнае месца ў гісторыі бел. Г. належыць лацінскаму алфавіту. Пры гэтым былі выпрацаваны асобныя прыёмы для перадачы характэрных рыс бел. мовы ў фанетыцы, граматыцы і лексіцы. Бел. лацінкай (як польск. мадыфікацыяй лац. алфавіта) былі напісаны «Ліст да Абуховіча», Хроніка Быхаўца (перапісана ў канцы 17 — пач. 18 ст. з больш даўняга кірылічнага арыгінала) і інш. У 19 ст. лацінкай друкавалі свае творы Я.Чачот, Я.Баршчэўскі, А.Рыпінскі, В.ДунінМарцінкевіч, Ф.Багушэвіч. На кірыліцы і лацініцы выходзілі газ. «Наша доля» і «Hama ніва», зах.бел. газеты і часопісы, выданні бел. эмігрантаў у ЗША, Канадзе, а таксама ў Беларусі. У нашы
198
ГРАФІКА
дні лацінка прымяняецца пры афармленні некаторых дакументаў — пашпартоў, нарматыўных даведнікаў, геагр. карт і інш.
На бел. землях з часоў княжання Гедзіміна (1316—41) і асабліва Вітаўта (1392—1430) сталі пасяляцца татары — выхадцы з Залатой Арды і Крымскага ханства. Стаўшы раўнапраўнымі жыхарамі ВКЛ і страціўшы татарскую мову, яны пачалі рабіць надрадковыя бел. пераклады арабскіх богаслужэбных кніг. Кнігі, напісаныя арабскімі літарамі, т.зв. кітабы, дайшлі да нашага часу толькі ў выглядзе рукапісаў 16—19 ст. Напісаны і чытаюцца яны згодна з арабскай традыцыяй — справа налева, тэкст пачынаецца там, дзе ў слав. і інш. кнігах ён заканчваецца. Радок суцэльны, няма падзелу на асобныя словы, адсутнічаюць вял. літары і знакі прыпынку. Даследчыкі адзначаюць выключную фанетызацыю бел. мовы кітабаў, якая вельмі блізкая да жывога нар. маўлення. Разам з дзеканнем і цеканнем у кітабах адлюстроўваліся і такія спецыфічныя для бел. мовы з’явы, як аканне, зацвярдзенне шыпячых [ц] і [р], пераход [в] і [л] у [ў], асіміляцыя па звонкасціглухасці, прыстаўныя галосныя і інш. Для перадачы некаторых фанетычных рыс бел. мовы ў арабскім пісьме выкарыстоўваліся спец. графемы, якія і дазволілі дакладна перадаць гукавы лад мовы беларусаў.
Сучасная бел. графічная сістэма склалася на аснове т.зв. грамадзянскага шрыфту (уведзены ў пач. 18 ст. Пятром I). Аднак пятроўская рэформа кірылічнага пісьма мела шмат недахопаў і яе непаслядоўнасць канчаткова была ліквідавана ў 1917—18. Пры станаўленні графічнай сістэмы новай (сучаснай) бел. літ. мовы былі ўлічаны вопыт папярэдніх эпох і некаторыя інавацыі 2й пал. 19 — пач. 20 ст. У бел. Г. замацаваліся літара «ў» (прапанавана ў 1870 П.Бяссонавым) і знак «’» (апостраф) у якасці раздзяляльнага замест «ь», былі ўведзены дыграфы «дз» і «дж» для перадачы
[д’] і злітнага гука [дж], спецыфічная літара «г» (з узнятым верхнім і канцавым элементам) для абазначэння [г] выбухнога. Спалучэнне гукаў [шч] стала абазначацца праз спалучэнне адпаведных літар замест графемы «Ш». У гэты ж час канчаткова выйшлі з ужытку літары «яць» («Ь»), «фіта» («0»), «іжыца» («Ф»), заместякіх сталі выкарыстоўвацца «е», «ф», «і», быў адменены «ь» у канцы слоў. Выпрацоўцы і замацаванню на практыцы адметных графем для перадачы спецыфічных бел. гукаў садзейнічалі кнігавыдавецкія суполкі, рэдакцыі газ. «Наша доля» і «Наша ніва». Да пач. 1920х гг. рысы Г. выявіліся дастаткова выразна, хоць і не набылі статус нормы. Сучасны бел. алфавіт атрымаў усеагульнае прызнанне ў наступныя дзесяцігоддзі, калі была выдадзена «Беларуская граматыка для школ» Б.Тарашкевіча (1918), з’явіліся школьныя падручнікі па бел. мове, адкрыліся вышэйшыя і сярэднія спец. навуч. ўстановы. Сённяшні бел. алфавіт, створаны на аснове кірыліцы намаганнямі лепшых прадстаўнікоў кніжнага пісьменства розных эпох і стагоддзяў, з’яўляецца самадастатковай графічнай сістэмай, здольнай адэкватна адлюстроўваць усе важнейшыя рысы бел. мовы.
Літ.: Булыка А.М. Развіццё арфаграфічнай сістэмы старабеларускай мовы. Мінск, 1970; 14 стр н н В.А. 1100 летславянской азбукя. М., 1988; Гапоненка І.А. Графіка і арфаграфія беларускіх выданняў XIX — пачатку XX ст. Мінск, 2002.
М. Р. Прыгодзіч.
ГРАФІКА ПРЫКЛАДНАЯ, галіна графікі, якая ўключае ў сябе афармленне ўжытковых прадметаў і мае практычнае значэнне (прамысловая графіка, дызайнграфічны, камп’ютарная графіка). Асн. задача Г.п. — маст. афармленне прадметаў карыстання. Цесна звязана з паліграфіяй і тыражыраваннем маст. прадукцыі. Творы Г.п. заўсёды канкрэтна накіраваны на сваю мэтавую аўдыторыю і часта маюць рэкламны характар. Да яе прынята далучаць маркі (паштовыя,
выдавецкія, гандлёвыя), лагатып, знак, эмблему, этыкетку, экслібрыс, a таксама афармленне віншавальных паштовак, календароў, запрашальнікаў, буклетаў, тэатр. афіш. Асобна вылучаецца плакат. Для Г.п. характэрны стылізацыя, абагульненне, адбор, канцэнтрацыя на вобразе, лаканізм выразных сродкаў, сярод якіх лінія, пляма, контур, сілуэт. Вял. ролю адыгрывае сінтэз шрыфтавога напаўнення і выявы. Асобна выдзяляецца мастацтва шрыфта — каліграфія. Творы Г.п. звычайна вырабляюцца пад заказ, з мэтай тыражыравання 1 рэалізацыі, але выдзяляюцца «мастацкі экслібрыс» і «мастацкі аўтарскі плакат», якія ствараюцца мастакамі непасрэдна для ўдзелу ў выстаўках і конкурсах.
Г.п. ў Беларусі мае старадаўнія вытокі. Першай выдавецкай маркай, адначасова і друкаваным экслібрысам прынята лічыць знак сонцамесяца з выданняў Ф.Скарыны (16 ст.). Уздым Г.п. адбыўся ў 1930я гг. і быў звязаны з арганізацыяй графічнага аддз. ў Віцебскім маст. тэхнікуме. У 1960 у Дзярж. маст. музеі Беларусі прайшла першая выстаўка кніжнага знака «Выстаўка экслібрыса (19—20 стст.)». У 1960я гг. ўзрасла цікавасць да экслібрыса і плаката. У 1953 адкрыўся маст. фт у Бел. тэатр.маст. інце з кафедрай графікі, у 1976 заснаваны фт дызайну і дэкар.прыкладнога мастацтва. На Г.п. 3й чвэрці 20 — пач. 21 ст. паўплывала развіццё фатаграфіі, камп’ютарных тэхналогій і рэкламы. У бел. Г.п. значны ўклад унеслі А.Тычына (вы
Да арт. Графіка прыкладная.
Г.Ціханава. Экслібрыс. 2011.
199
ГРАФІЦІ
РЫІПШШШ
Да арт. Графіка прыкладная. У.Цэслер, С.Войчанка. Лагатып кампаніі «Мінскрыбпрам». 2009.
давецкая марка і экслібрыс); Я.Бусел, У.Васюк, К.Вашчанка, С.Войчанка, А.Кітаева, М.Стома, Я.Хайрулін, У.Цэслер (плакат); Г.Мацур, П.Семчанка (каліграфія); М.Анемпадыстаў, С.Войчанка, Д.Сурскі, У.Цэслер (лагатып); М.Гугнін, Г.Грак, У.Правідохін, М.Рыжы, М.Селяшчук, Т.Сіплевіч, Р.Сустаў, Г.Ціханава, Ю.Якавенка (экслібрыс) і інш.
Г. В. Ціханава.
ГРАФІЦІ (ад італьян. graffiti, літаральна надрапаны), старажытныя надпісы, зробленыя вострымі прадметамі на сценах будынкаў і розных рэчах, якія часта знаходзяць у час раскопак стараж. і сярэдневяковых населеных пунктаў. Былі пашыраны ў Стараж. Грэцыі, Рыме, Кіеўскай Русі. Г. 11 ст. знойдзены ў Полацкім Сафійскім саборы. На камені падмурка надрапаны імёны людзей, якія ўзводзілі будынак: «Давндь, Тоума, Мнкоула», «Петьр, Ворншько», а таксама слова «Кьпьсь». Г. 12 ст. выяўлены на прасліцах, амфарах. Яны даюць звесткі аб быт. лексіцы таго часу [«Бабнно праслень» (г. Віцебск), «Настаснно праслен» (г. Пінск)], якая прадстаўлена пашыранымі на Русі словамі «помозн» (Мінск), «кьняжннь» (в. ДруцкТалачынскага рна). У надпісе на сцяне Сафійскага сабора ў Кіеве «Воннегь пнсаль Журяговнць полоцянмнь» вызначана месца жыхарства
яе аўтара — г. Полацк. На сцяне Віцебскай Добравешчанскай царквы надрапаны малюнак воіна і надпіс 13 ст. «м(еся)ца нюля...». На Маскавіцкім гарадзішчы (Браслаўскі рн) выяўлены надпісы і малюнкі на абломках касцей. Знакі (літары, лігатуры, ідэаграмы) маюць сувязьсаскандынаўскай рунічнай пісьменнасцю 12—14 ст. Г. дапамагаюць у вывучэнні стараж. пісьменнасці, мовы, рэлігіі. Блізкія да Г. берасцяныя граматы. У сучаснай гісторыі Г. распаўсюджаны розныя кірункі, віды і стылі (яны часцей за ўсё выконваюцца з дапамогай аэразольнай фарбы «Спрайарт», трафарэтных форм і інш.). Сёння Г. — від несанкцыяніраванага «мастацтва» невядомых «мастакоў», лічыцца вандалізмам, у многіх краінах караецца законам за шкоду, якая наносіцца будынкам, транспарту і інш. Г. выкарыстоўваюць для камерцыйнай і некамерцыйнай рэкламы, напісання анархісцкіх і рэв. лозунгаў, пазначэння тайных кодаў і інш. Як новая форма мастацтва Г. экспанаваліся ў 2009 у Вял. Палацы ў Парыжы (300 Г., 150 мастакоў). Л.Ф.Салавей.