Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
ГРАФІЧНАЯ ФОРМА ВЁРША, упарадкаванне і размяшчэнне вершаваных радкоў паэт. твора пры іх напісанні або ў друкаваным выглядзе. Традыц. з’яўляецца друкаванне (напісанне) паэт. радкоў у слупок па строфах з прабеламі паміж строфамі. 3 мэтай узмацнення сэнсавага або інтанацыйнага ўздзеяння строфы (радкі) могуць размяшчацца злева ці справа. Найб. распаўсюджаным графічным прыёмам з’яўляецца лесвіца — падзел радкоў на мінірадкі ці асобныя словы. У бел. лры графічныя формы вершаўвыглядзелесвіцы сустракаюцца ў паэзіі П.Панчанкі, Р.Барадуліна, А.Вярцінскага, Я.Сіпакова, В.Зуёнка, а таксама ў творчасці паэтаўпостмадэрністаў В.Жыбуля, С.Мінскевіча, З.Вішнёва і інш. Адрозніваюцца ад агульнапрынятых графічных форм верша і «фігурныя вершы», радкі якіх утвараюць пэўную фігуру ці выяву (трохвугольнік,
ромб, квадрат, крыж, сэрца, зорка і інш.). Падобныя формы сустракаюцца ў творчасці Сімяона Полацкага. Напрыклад, у «Рыфмалагіёне» ёсць вершы, аформленыя ў форме сэрца («Арол расійскі»), 8канцовай зоркі («Спрыянне цару...»), радыяльнага квадрата з пачатковай літарай «Ц» у сярэдзіне («Царствуй многалета»). У сучаснай лры фігурныя вершы сустракаюцца ў дзіцячай паэзіі і ў творчасці С.Мінскевіча [«Хто як малюе (кратаквадратны трыпціх)», «Праз двайное шкло»].
Літ.: Рагойша В.П. Паэтычны слоўнік. Мінск, 2004; Мінскевіч С. Я з БумБамЛіта. Мінск, 2008. І.М.Гоўзіч.
...ГРАФІЯ (ад грэч. graphs пішу), другая састаўная частка складаных слоў, якая азначае апісанне, запіс, малюнак, чарцёж і да т.п. Выкарыстоўваецца як састаўная ч. тэрмінаў у назвах навук, спосабаў узнаўлення, выяўлення чагонебудзь, а таксама прадпрыемстваў, дзе прымяняюцца гэтыя спосабы. Напр., алеаграфія, гістарыяграфія, крыптаграфія, ксілаграфія, палеаграфія.
ГРАФ’Я, малюнак, зроблены ўціснутай па сырым грунце (ляўкасе) лініяй. У бел. іканапісе сустракалася ў 14—19 ст. Г. адзначаліся німбы і дэталі абразоў («Маці Божая Іерусалімская» з Брэсцкай вобл., 16 ст.; «Маці Божая Кармеліцкая» з Гродзенскай вобл., пач. 17 ст., абодва ў Музеі стараж. бел. культуры Інта мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі). 3 18 ст. замест характэрнага для 16—17 ст. разьбянога на фонах абразоў ужывалі малюнак, створаны з дапамогай Г. («Ушэсце» з Брэсцкай вобл. работы П.Клачковіча, 1751; «Ілля Прарок» з Магілёўскай вобл., 1я пал. 18 ст., Магілёўскі краязнаўчы музей).
ГРАХОЎСКІ Сяргей Іванавіч (25.9. 1913, с. Нобель Ровенскай вобл., Украіна — 11.12.2002), беларускі паэт, празаік, публіцыст, перакладчык. Засл. работніккультуры Беларусі (1983). Скончыў Мінскі пед. інт (1935). 3
200
ГРАЧЫНСКІ
1956 на Бел. радыё, з 1957 у час. «Бярозка», з 1959 літ. кансультант Саюза пісьменнікаў Беларусі, з 1960 рэд. час. «Вясёлка». У 1973—74 адказны
С.І.Грахоўскі.
сакратар Кта па Дзярж. прэміях Беларусі ў галіне лры, мастацтва і архітэктуры. У паэзіі Г. ў цесным сінтэзе суіснуюць лірычны, эпічны і публіцыст. пачаткі, спавядальныя інтанацыі спалучаюцца з філас. роздумам, з дыдактычнай высновай («Дзень нараджэння», 1958, «Чаканне», 1960, «Памяць», 1965, «Вершы», 1968, «Зазімак», 1976, «Зачараванасць», 1978, «I радасць і боль», 1988, «Недапісаная кніга», 1996). Аўтар збкаў апавяданняў «Які вялікі дзень» (1966), «Гарачае лета» (1974), «Сустрэча з самім сабою» (1988), аповесці «Рудабельская рэспубліка» (1967; паст., 1968, экранізацыя, 1972), «Суровая дабрата» (1977), кнігі ўспамінаў «Так і было» (1986), «Споведзь» (1990), збкі вершаў і апавяданняў для дзяцей. Дамінантамі ва ўсіх творах пісьменніка выступаюць дабрыня, святло, душэўная шчодрасць. На бел. мову пераклаў творы Ж.Верна, Р.Тагора, Я.Райніса, А.Гайдара, А.Блока, М.Дудзіна, С.Ясеніна, Л.Украінкі, У.Маякоўскага і інш. У 1936 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1955.
Тв.: Выбр. творы. Т. 1—2. Мінск, 1994.
Літ.: Баравікова Р. На грудку ў галавах пасадзіце шыпшыну... // Маладосць. 2008. №9; Бельскі А.І. Галасы і вобразы: літ.крыт. артыкулы. Мінск, 2008. Т.К.Грамадчанка.
ГРАЧАНІКАЎ Анатоль Сямёнавіч (8.9.1938, в. Шарпілаўка Гомельскага рна — 7.3.1991), беларускі пісьмен
нік. Скончыў Бел. інт інжынераў чыг. транспарту (1960), Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1969). 3 1969 у газ. «Літаратура і мастацтва», з 1971 нам.
А.С.Грачанікаў.
старшыні праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Гал. рэд. час. «Вясёлка» (з 1976), «Бярозка» (з 1978), «Маладосць» (з 1982). Аўтар збкаў «Магістраль» (1964), «Круглая плошча» (1971), «Начная змена» (1975), «Верасень» (1984), «Жнівень — 45» (1990) і інш. Пісаў для дзяцей: кн. «Жывая вада» (1985), «Зорны палёт» (1988), «Казка пра Іванаганчара і пачвару цара» (1980), «Палессе», «Валерка і лятаючая талерка» (абедзве 1983). Аўтар кн. сатыры і гумару «Школа танцаў» (1988). Творчасці Г. ўласцівы шырокі жанраватэматычны дыяпазон, засяроджанасць на праблемах мінуўшчыны і сучаснасці. Перакладаў з рус., укр., малдаўскай, літоўскай і інш. моў, выступаў з крыт. артыкуламі. Асобныя яго вершы пакладзены на музыку. Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1974. Дзярж. прэмія Беларусі 1984.
Тв.: Калі далёка ты...: выбр. лірыка. Мінск, 1979; Я вас люблю...: лірыка. Мінск, 1986; Выбранае. Мінск, 1988.
Літ.: Сожскі карагод: нарысы. Гомель, 2010; Бараноўскі А. Гуманістычны характар творчасці Анатоля Грачанікава // Полымя. 2011. № 11. І.М.Гоўзіч.
ГРАЧАНІКІ, вырабы з грэцкай мукі. 3 рэдкага цеста пяклі бліныЕ, якія змазвалі тоўчаным канапляным семем. На блясе выпякалі таксама бабкіЕ, якія рашчынялі на жытняй ці ячнай муцэ і замешвалі грэцкай мукой.
ГРАЧАНІНАЎ Аляксандр Ціханавіч (25.10.1864, Масква — 4.1.1956), рускі кампазітар. Скончыў Маскоўскую (1890) і Пецярбургскую (1893) кансерваторыі. У творчай спадчыне найб. каштоўныя камернавак. і харавы жанры (больш за 100 рамансаў, цыклы хароў а капэла). Істотнае месца ў яго творчасці займае музыка для дзяцей і царкоўная. Е імкнуўся адрадзіць стыль старадаўняга рус. спявання і ўзбагаціць яго харавую фактуру. У час працы ў Музычнаэтнаграфічнай камісіі і Беларускай песеннай камісіі Е глыбока адчуў своеасаблівасць ладаваінтанацыйнай будовы бел. муз. фальклору. Даў класічныя ўзоры апрацовак бел. песень (захаваліся 17 для голасу і фп., 11 для мяшанага хору). На тэмы нар. песень напісаў «Беларускую рапсодыю» для сімф. аркестра і п’есу для скрыпкі і фп. «Дар Белай Русі». Аўтар музыкі да п’есы В.Шашалевіча «Апраметная» (паст. 1926). Сярод інш. твораў: 6 опер, у т.л. «Дабрыня Мікітавіч» (паст. 1903), «Сястра Беатрыса» (1912), «Жаніцьба» паводле М.Гогаля (1948), дзіцячыя «Сон елачкі» (1911), «Церамок» (1919), «Кот, певень і ліса» (1924); 5 сімфоній (1894—1937), сімф. паэма «Да перамогі» (1943), камернаінструм. ансамблі, музыка дадрам. спектакляў і інш.
ГРАЧЬІНСКІ Вітольд Феліксавіч (30.4.1922, Масква 16.4.1993), беларускі і рускі акцёр. Засл. артыст Беларусі (1964). Скончыў Варонежскае тэатр. вучылішча (1942). Працаваў у Расіі. 3 1950 у Брэсцкім, у 1955—56 і ў 1958 у Гродзенскім абл. драм. тэатрах. Выконваў характарныя і камедыйныя ролі: Мошкін («Выбачайце, калі ласка!» А.Макаёнка), Савіч («Сэрца на далоні» паводле І.Шамякіна), Тузенбах («Тры сястры» А.Чэхава), Збышка («Мараль пані Дульскай» ЕЗапольскай), Міхаіл, Цыганоў («Зыкавы», «Варвары» М.Горкага), О’Крэдзі («Дыпламант» С.Алёшына), Сіплы («Аптымістычная трагедыя» У.Вішнеўскага), Віктар Смагін («Домік на ўскраіне» А.Арбузава), Андрэй («У добры час!» В.Розава).
201
ГРОДЗЕНСКАГА
Гродзенскага акруговага суда будынак.
ГРОДЗЕНСКАГА АКРУГОВАГА СУДА БУДЬІНАК, помнік эклектычнай архітэктуры ў г. Гродна. Пабудаваны ў 1884 з цэглы. Будынак 3павярховы з цокальным паверхам. Гал. фасад мае асіметрычную кампазіцыю: з паўд. боку да яго прымыкае 2павярховае крыло. Плоскасныя сцены рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў разнастайных ліштвах. Звонку фасады насычаны пластычным дэкорам: руст, прафіляваныя філёнгі з гірляндамі, лучковыя сандрыкі, фігурныя атыкі, арнаментальныя паясы. Будынак завершаны атыкам. Бакавы ўваход вылучаны рызалітам з балконам. На дваровым фасадзе — рызаліты лесвічнай клеткі і тарцовых залаў. Планіроўка калідорная. Пад будынкам выяўлены крыжовыя скляпенні 18 ст.
ГРОДЗЕНСКАГА АКРУГбВАГА ШПІТАЛЯ БУДЬІНАК. помнік грамадзянскай архітэктуры канца 18 — пач. 19ст. ўг. Гродна. Шпітальордэна баніфратаўу канцы 18ст. меўдраўляны будынак. У пач. 1840х гг. яго перанеслі ў мураваны 2павярховы будынак бровара, а пасля скасавання ордэна яго будынак быў перададзены пад акруговы шпіталь. Перабудаваны ў 1857 і 1891 (дабудаваны два 3павярховыя флігелі). Двухпавярховы будынак прамавугольны ў плане з цокальным паверхам. Гал. фасад
завершаны 3 рызалітамі з фігурнымі атыкамі. Плоскасныя сцены прарэзаны паўцыркульнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах з сандрыкамі, франтончыкамі і філёнгамі. Будынак падзелены на 2 ярусы карнізамі
Гродзенскага касцёла езуітаў алтар.
з фігурнымі арнаментаванымі кранштэйнамі, 1ы паверх апрацаваны рустам. Аперацыйная зала ў сярэдзіне асн.аб’ёму мелакупал. 3 1902убудынку размяшчаліся акружная ўправа і паштоватэлеграфная кантора з кватэрамі для служачых. У 2й пал. 20 ст. з гал. фасада зняты балконы, ліквідаваны купал, зменена ўнутраная планіроўка.
ГРбДЗЕНСКАГА КАСЦЁЛА ЕЗУІТАУ АЛТАР. Знаходзіцца ў касцёле Св. Францішка Ксаверыя ў г. Гродна. Пабудаваны ў 1736—37 з дрэва майстрамсніцарам Я.Шмітам з Рашэля. Галоўны манумент. барочны
алтар (выш. 21 м) размешчаны каля ўсх. сцяны касцёла. Двух’ярусная кампазіцыя займае ўвесь аб’ём апсіды і складаецца са скульптур, калон і пілястраў карынфскага ордэра. У 1м ярусе абапал постаці Св. Францішка Ксаверыя (выканана Я.Шмітам)
202
ГРОДЗЕНСКАЕ
пастаўлены 10 скульптур апосталаў. 3 абодвух бакоў флангі завяршаюць пілястры, каля якіх знаходзяцца постаці Св. Самуэля і Канстанцыі (патронаў Самуэля Лазовага і яго жонкі Канстанцыі — фундатараў алтара). У 2м ярусе ў цэнтры размешчана фігура Хрыста Збавіцеля, абапал якой скульптуры 4 евангелістаў і 4 айцоў касцёла. Завяршаецца алтар вянкомглорыяй (выш. 5,5 м), які акаймляе акно апсіды. Каля глорыі — скульпт. алегарычная выява 4 кантынентаў у вобразе жаночых фігур. У 1752 алтар таніраваны пад белаблакітны мармур, у 1857 пазалочаны і абноўлены, у 1900 пафарбаваны пад цёмны мармур. У 2006 частка левага крыла алтара і 4 скульптуры былі знішчаны пажарам (адноўлены ў 2011). Гал. алтар унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэсп. Беларусь.