Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
ГРбДЗЕНСКАЯ ІКАНАПІСНАЯ ШКОЛА. Сфарміравалася на тэр. Гродзеншчыны ў 16—18 ст. Адрозніваецца самабытнымі змешанай алейнатэмпернай тэхнікай, жывапіснай манерай пісьма, іканаграфічнымі сюжэтамі. Г.і.ш. ўласціва агульная для барока перавага дынамічных поз над статычнымі, ранняе ў параўнанні з інш. бел. іканапіснымі школамі вы
карыстанне заходнееўрап. іканаграфічных схем. 3 гіст. і архіўных крыніц вядома больш за 20 імён мастакоў, што працавалі ў Гродзенскім павеце Трокскага ваяводства, але іх складана суаднесці з канкрэтнымі творамі. На Гродзеншчыне існавала развітая цэхавая сістэма падрыхтоўкі мастакоў. У 18 ст. пры Жыровіцкім Успенскім манастыры дзейнічала жывапісная майстэрня, якой кіраваў Міхаіл Клімовіч. Найб. раннім прыкладам Г.і.ш. з’яўляецца абраз «Багародзіца Адзігітрыя» (16 ст.) з Пакроўскай царквы на могілках у в. Губінка Гродзенскага рна. У ім прасочваецца сувязь з традыцыямі візант. мастацтва. У 1й пал. 17 ст. ў іканапісе Гродзеншчыны адзначалася спалучэнне розных жывапісных тэхнік і стылявых прыёмаў. На абразе «Параскева Пятніца» (1642) з с. Пескі Мастоўскага рна далічнае пісьмо зроблена тэмперай, а твар і рукі святой выкананы маслянымі фарбамі, якія ствараюць святлоценявую мадэліроўку. У 17—18 ст. у іканапісе, як і ў алтарным жывапісе, узмацніліся рэаліст. рысы, сустракаліся аднолькавыя кампазіцыі («Каранаванне Марыі» з капліцы на могілках у г. Ліда, «Святая сям’я» з касцёла Вацлава ў г. Ваўкавыск) і інш. У сакральным мастацтве пашырыліся і перапрацоўваліся цыклы сюжэтаў, прысвечаныя Багародзіцы, культ якой быў больш развіты ў каталіцызме. Асаблівую каштоўнасць мела распрацоўка мясц. зводаў, сярод якіх «Багародзіца Каложская» з Бырысаглебскай царквы ў в. Каложа Гродзенскага рна. Пазней ў Г.і.ш. пашырыўся заходнееўрап. варыянт сюжэта «Пакроў». На аднайм. абразе пач. 18 ст. з Астравецкага рна прыведзены тып «Багародзіца Міласэрнасць», дзе пад мафорыем (пакровам) Марыі выяўлены некананічныя персанажы. Асаблівасці Г.і.ш. 18 ст. праявіліся ў абразах Нікадзіма Прачыцкага — «Дабравешчанне» з в. Коматава Гродзенскага рна 1 «Цуд Георгія аб Змеі» (1751) з Юр’еўскай царквы Жыровіцкага Успенскага
208
ГРОДЗЕНСКАЯ
манастыра. Іканапіс Гродзеншчыны развіваўся ў стылістыцы бел. мастацтва канца 16 — 18 ст. — ранняга, сталага і позняга барока.
Літ.: Акты, нздаваемые Внленскою комнссней.Т. 17. Внльно, 1890;Высоцкая Н.Ф. Темперная жнвопнсь Белоруссмн конца XV — XVIII. Мннск, 1986.
Л.Л. Сысоева.
«ГРОДЗЕНСКАЯ КАПЭЛА», творчае аб’яднанне. Створана ў 1992 у г. Гродна пры Гродзенскім гарвыканкаме. Кіраўнікі: А.В.Бандарэнка (з 1992), А.М.Саладухін (з 1996), Л.А.Касятаў (з 1999), У.М.Борматаў (з 2001). У складзе капэлы камерны хор (дырыжор Л.М.Іконнікава) і аркестр (дырыжор У.М.Борматаў), салістывакалісты, ансамблі салістаў і стараж. музыкі. Асн. мэты дзейнасці — адраджэнне і развіццё традыцый бел. муз. мінулага, прапаганда твораў бел. і сусв. муз. мастацтва. У рэпертуары сімф. і вак.сімф. творы, стараж. і сучасных кампазітараў, духоўная музыка, бел. нар. песні і інш. Калектыў — лаўрэат міжнар. фестываляў духоўнай музыкі «Магутны Божа» (г. Магілёў, 1996), царк. музыкі (г. Барчава, Польшча, 2006), праваслаўных песнапенняў (Мінск, 2009); удзельнік канцэртных праграм «Рускія сезоны», «Італьянскія сезоны», «Бетховен і яго сучаснікі», «Музыка вялікіх гарадоў» (усе г. Гродна) і інш.
ГРОДЗЕНСКАЯ КАПЭЛА ЕЗУІЦКАЙ БЎРСЫ. Існавала ў 18 ст. ў г. Гродна пры муз. бурсе езуітаў (адкрыта ў 1707), якая рыхтавала прафес. музыкантаў з ліку немаёмных слаёў насельніцтва. У 1773 у капэле было 11 інструменталістаў і вакалістаў, у т.л. платныя музыканты, a таксама вучні («хлопцы»). Капельмайстар Л.Каршулеўскі. Уключала 7 скрыпак, басэтлю, квартвіёлу бас, 2 флейты, флейтубас, 2 флейтроверсы, 5 валторнаў, 5 труб, 2 барабаны, клавікорды, арган і інш. У рэпертуары былі творы царк. (месы, магніфікаты) і свецкай (матэты, арыі, канцэрты, сімфоніі) музыкі кампазітараў
Камерны хор творчага аб'яднання «Гродзенская капэла».
Габермана, І.Кайзера, Квіткоўскага, Е.Краўза, Паўлоўскага, В.Ратгебера, П.Хішбергера, Чарвенкі, Е.Шульца і інш. В.У.Дадзіёмава.
ГРОДЗЕНСКАЯ КАПЭЛА ТЫЗЕНГАЎЗА, прыдворны аркестр раннекласічнага складу падскарбія надворнага літоўскага А.Тызенгаўза. Існавалаў 1765—80 уг. Гродна. Належала да найбуйнейшых і найлепшых па прафес. узроўні падобных калектываў у ВКЛ, славілася і за яго межамі, у т.л. ў г. Мангейм (Германія). У 1780 была ангажавана ў Нац. тэатр у Варшаве. Суправаджала паказы Гродзенскага тэатра Тызенгаўза, касцельныя службы, музіцыравала на балях, розных урачыстасцях. Рэпертуар капэлы ўключаў араторыі, месы, муз.сцэнічныя творы, сімфоніі, розныя жанры быт. музыкі (танцы, ды
Гродзенская кафля. Канец 16 — пач. 17 cm.
вертысменты, серэнады). Удзельнічала ў пастаноўцы оперы «Магніфік» («Велікапышны») А.Грэтры, камедыі «Севільскі цырульнік» П.Бамаршэ, «Сялянскага балета» і «Балета пекараў». Выконвала сімфоніі І.Гайдна, а таксама музыку, створаную ў прыдворным асяроддзі А.Тызенгаўза. Складалася з замежных і мясц. музыкантаў, у т.л. прыгонных, якія атрымлівалі адукацыю ў Гродзенскай музычнатэатральнай школе Тызенгаўза альбо пры дварах у Нясвіжы, Слоніме. У 1777—79 у час росквіту капэлы ў ёй працавалі 30 капэлістаў і 7 «хлопцаў з капэлы». 3 адстаўкай А.Тызенгаўза капэла распалася.
І.Д.Назіна.
ГРОДЗЕНСКАЯ КАФЛЯ, вырабы рамеснікаўганчароў 14—19 ст. у г. Гродна. Знойдзены на тэр. Гродзенскага Старога замка і кляштара базыльянак. Найб. раннія — гаршковая кафля з круглым вусцем і дыяметрам донца 7—8 см. У 2й пал. 16 ст. кафля мела каробкападобную румпу і квадратную глазураваную ці тэракотавую ўвагнутую пласціну з адагнутай вонкі рамкай і выявай кветкі пасярэдзіне. Для кафлі 17 ст. характэрны раслінны, геаметрычны і зааморфны арнаменты ў стылі барока; на некаторых — выява коннага рыцара. У 18 ст. дамінаваў спрошчаны малюнак, адсутнічала рамка, пачаўся выраб размаляванай кафлі з жанравымі сцэнкамі. На мяжы 19—20 ст. наладжана
209
ГРОДЗЕНСКАЯ
Гродзенская народная студыя балыіага танца «Сінтэз».
прам. вытворчасць у стылі мадэрн з насычаным рэльефным малюнкам.
ГРОДЗЕНСКАЯ МУЗЬІЧНАТЭАТРАЛЬНАЯ ШКбЛА ТЫЗЕНГАЎЗА. Існавала ў 1774—80 у г. Гродна. Створана падскарбіем надворным літоўскім А.Тызенгаўзам для задавальнення патрэб Гродзенскага тэатра Тызенгаўза. Працавала ў спец. будынку на Гарадніцы. Навучаліся дзеці прыгонных сялян і мяшчан (ад 8—10гадовага ўзросту), якіх падбіралі паводле муз. здольнасцей. Тэрмін навучання — 3 гады. Вучні набывалі навыкі ігры на скрыпцы, альце, віяланчэлі, кантрабасе, віёле, флей
це, габоі, кларнеце, фагоце, валторне, клавікордах. У праграму заняткаў уваходзілі таксама спевы, танец, нотная грамата, тэорыя музыкі і кампазіцыя. Выкладаліся і некат. агульнаадукацыйныя прадметы (пісьмо, арыфметыка, франц. і італьян. мовы, рысаванне), рукадзелле; чыталіся лекцыі па выхаванні. Кіраўніком школы быў скрыпач і капельмайстар Л.Сітанскі, педагогамі — італьян. кампазітар К.Абатэ, польск. і бел. музыканты Д.Пташынскі, Б. і С. Сітанскія, А.Тумін, Геранім, Вежбаловіч, Е.Барковіч, Ф.Бірон, С.Швед, Я.Пашкоўскі, атаксама найб. здольныя вучні М.Гжанкоўскі, Ю.Вайтке
віч, М.Яленіч, італьян. харэограф Г.Петынеці (1774—79). 3 адстаўкай А.Тызенгаўза ад усіх пасад (1780) школа пераведзена ў г. Паставы і існавала да 1785. У гэты час рыхтаваліся пераважна танцоўшчыкі, а таксама вакалісты і інструменталісты. Танец выкладалі Ф.Г.Ле Ду, прыгонны танцоўшчык Рымінскі. Ставіліся школьныя балетныя спектаклі (балет Ф.ГЛе Ду «Гілас і Сільвія» паказаны ў 1785 у Варшаве).
ГРОДЗЕНСКАЯ НАРОДНАЯ СТЎДЫЯ БАЛЬНАГА ТАНЦА «СІНТЭЗ». Створана ў 1970 у г. Гродна пры Палацы культуры тэкстыльшчыкаў. 3 1975 працуе на базе Палаца культуры «Юнацтва» ААТ «Гронітэкс». У 1984 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі В.А.Шапавалава і У.М.Шапавалаў (абодва з 1970). У складзе калектыву 28 чал. ва ўзросце ад 10 да 15 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — навучанне моладзі бальным танцам як эфектыўнаму сродку эстэтычнага, духоўнага і фіз. выхавання. У рэпертуары танцы з еўрап. і лацінаамер. праграм: «Венскі вальс», «У рытмах чачача», «У рытмах джайва», «Самба», «Танга», «Румба» і інш. Калектыў — дыпламант і ўдзельнік фестываляў: міжнар. «Сяброўства народаў» (г. Беласток, Польшча, 2005), рэсп. «Танцавальная асамблея» (г. Магілёў, 1988), і інш.
В.А.Шапавалава.
Удзельнікі Гродзенскай народнай студыі выяўленчага мастацтва «Сугучнасць».
210
ГРОДЗЕНСКАЯ
ГРОДЗЕНСКАЯ НАРОДНАЯ СТУДЫЯ ВЫЯЎЛЁНЧАГА МАСТАЦТВА «СУГЎЧНАСЦЬ». Створана ў 1986 у г. Гродна пры Палацы культуры «Юнацтва» ААТ «Гронітэкс». 3 2005 дзейнічае пры абл. Доме тэхн. і маст. творчасці вучнёўскай моладзі. У 1990 прысвоена званне «народная аматарская студыя». Кіраўнік В.Я.Волах. У складзе калектыву каля 50 чал. ва ўзросце ад 2 да 17 гадоў. Асн. кірункі творчасці — жывапіс, графіка. Створана каля 100 тыс. жывапісных і графічных работ, праведзена больш за 70 вернісажаў. Выхаванцы студыі — дыпламанты міжнар. конкурсаў дзіцячай творчасці «Вясёлка» (г. Балатан, Венгрыя, 1990), «Славянская міфалогія ў дзіцячай творчасці» (г. Перм, Расія, 1992), маст. творчасці дзяцей і моладзі (г. Торунь, Польшча, 2009), удзельнікі выставак і інш.
В.Я.Волах.
ГРОДЗЕНСКАЯ НАРбДНАЯ СТЎДЫЯ ВЫЯЎЛЁНЧАГА МАСТАЦТВА «ЧАРОЎНАЯ ПАЛІТРА». Створана ў 2002 у г. Гродна пры Цэнтры пазашкольнай работы «Прамень». У 2008 прысвоена званне «народная аматарская студыя». Кіраўнік А.В.Філіповіч. У складзе калектыву 60 чал. ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў. Асн. кірункі творчасці — жывапіс, графіка, дэкар.прыкладное мастацтва. Выхаванцы студыі — дыпламанты і лаўрэаты конкурсаў: міжнар. дзі
Выхаванцы Гродзенскай народнай студыі выяўленчага мастацтва « Чароўная палітра» са сваімі работамі.
цячага малюнка і жывапісу «На сваёй зямлі» (Мінск, 2009, 2010), «Лідзіцы» (пас. Лідзіцы, Чэхія, 2010), рэсп. творчых работ «Права чалавека — гэта...» (2009), «Чарнобыль: мінулае, сучаснае, будучае», «Мы абараняем мір!» (усе Мінск), абл. пленэра «Гісторыя, застылая ў камені» (г. Гродна, усе 2010), выставак і інш.
А.В.Філіповіч.
ГРОДЗЕНСКАЯ НАРОДНАЯ СТЎДЫЯ МАСТАЦКАЙ ТВОРЧАСЦІ «ФЛОРАДЫЗАЙН». Створана ў 2003 у г. Гродна пры абл. Палацы творчасці дзяцей і моладзі. У 2007 прысвоена званне «народная аматарская студыя». Кіраўнік А.У.Дукшта. У складзе калектыву 36 чал. ва ўзросце ад 9 да 18 гадоў. Мэты дзейнасці — правядзенне тэматычных выставак, конкурсаў, майстаркласаў. Асн. кірунак твор