• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    I. Р. Радзевіч.
    ГРОДЗЕНСКАЕ НАРОДНАЕ АМАТАРСКАЕ АБ’ЯДНАННЕ МАЙСТРОЎ НАРОДНАЙ ТВОРЧАСЦІ I МАСТАКОЎ «ГАРАДЗЁНСКІ КАЛАРЬІТ». Створана ў 1992 у г. Гродна пры гар. Метадычным цэнтры нар. творчасці аддзела культуры Гродзенскага гарвыканкама як гар. тва майстроў нар. творчасці. У 2006 прысвоена званне «народнае аматарскае аб’яднанне» і сучасная назва. Кіраўнікі: Д.П.Іваноўскі (з 1992), В.С.Брысач (з 2002), Т.А.Пярвухіна, І.Б.Пярвухін (абодва з 2005). У складзе калектыву 144 чал. ва ўзросце ад 35 да 83 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — адраджэнне, захаванне і развіццё традыц. нар. мастацтва, рамёстваў і нар. промыслаў (ткацтва, бондарства, кераміка, кавальства, салома, лоза, бісерапляценне, вязанне кручком, валянне і інш.). Калектыў — удзельнік і дыпламант фестываляў: міжнар. мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (2002, 2005, 2010), Рэсп. нац. культур (г. Гродна, 1992—2010), рэгіянальнага «Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў» (Аўгустоўскі канал, 2010), рэсп. фестываляўкірмашоў «Дажын
    Да арт. Гродзенскага касцёла езуітаў алтар. Чарцёж фасада. У.В.Трацэўскі, /.Р.Радзевіч. 2002.
    кі» (г. Масты, 1997; г. Ваўкавыск, 2004; г. Ліда, 2010), рамёстваў «Вясновы букет» (Мінск, 2006—10), атаксама выставак, майстаркласаў, пленэраў і інш.
    В.В.Цыганец.
    Бандарныя вырабы Гродзенскага народнага аматарскага аб 'яднання майстроў народнай творчасці і мастакоў «Гарадзенскі каларыт».
    ГРОДЗЕНСКАЕ ТАВАРЬІСТВА АМАТАРАЎ ДРАМАТЬІЧНАГА I МУЗЬІЧНАГА МАСТАЦТВА «МЎЗА». Існавала ў 1907—14 у г. Гродна. У склад тва ўваходзіла 170 чал. Старшыня праўлення А.Гальгейм, кіраўнік драм. секцыі Э.Стапнеўскі. Тва арганізавала бібліятэку, хор. Праводзіла літ. і драм. вечары, наладжвала вечары для дзяцей, ставіла п’есы рус. і замежных драматургаў.
    ГРОДЗЕНСКАЕ ТКАЦТВА, народнае мастацкае ручное ткацтва на тэр. Гродзеншчыны. Пра развіццё Г.т. сведчаць археал. знаходкі дэталяў гарызантальнага ткацкага стана ў Гродне, якія датуюцца 11 — 13 ст. У пач. 17 ст. арганізаваны ткацкія цэхі ў Слоніме, Міры, у 1777 — у Гродне. У 18 ст. ў развітых цэнтрах ткацкага рамяства (Мір, Гродна, Слонім, Карэлічы і інш.) працавалі прам. прадпрыемствы мануфактурнага тыпу, якія займаліся вырабам шаўковых маст. паясоў, дарагога сукна, дываноў і габеленаў (гл. Гродзенскія паясы, Карэліцкія шпалеры). Сярод асартыменту нар. сялянскага ткацтва выдзяляліся ручнікі з арнаментамі вертыкальнага размяшчэння, выкананыя ў тэхніцы пераборнага ткац
    203
    ГРОДЗЕНСКАЕ
    тва. Колеравая гама абмяжоўвалася натуральным колерам лёну, адбеленага валакна, а таксама рознакаляровымі спалучэннямі. Шырокае распаўсюджанне атрымалі 2асноўныя тканіны 2 відаў: папярочнапаласатыя для посцілак, жаночага паяснога адзення (з танальнымі адценнямі «вясёлка») і 2асноўныя гродзенскія дываны. У цяперашні час развіццём традыцый нар. ткацтва займаюцца майстры Гродзенскай фабрыкі маст. вырабаў, прафес. мастакі і нар. ўмельцы. Н.А.Сухая.
    ГРОДЗЕНСКАЕ ШКЛО, шкляны посуд Гродзенскай каралеўскай мануфактуры шкляных пацерак, створанай гродзенскім старастам А.Тызенгаўзаму 1773. Вырабляліся шклянкі, бакалы, келіхі з варонка і звонапа
    Да арт. Гродзенскае шкло: шклянка (18 cm.) і бакал (1780) Гродзенскай мануфактуры шкляных пацерак.
    добнымі чашамі, у форме ўсечанага конуса, бутлі, пляшкі і штофы ў традыц. для Беларусі формах чатырохгранных квартаў. На сценках вырабаў гравіраваліся буйнамаштабныя раслінныя кампазіцыі, пейзажы, выявы людзей, птушак, надпісы, якія размяшчаліся адвольна альбо апяразвалі пасудзіну фрызам. Прымянялася граненне ў выглядзе дэкар. лінз, што часта выконвалі ролю сарцавіны кветак, сярод гравіраваньгх кампазіцый.
    ГРОДЗЕНСКАЙ АПТЭКІ БУДЬІНАК, помнік архітэктуры барока ў г. Гродна. Аптэка пабудавана ў 1709 на б. пл. Рынак. Уваходзіла ў комплекс Гродзенскага касцёла і кляштара езуітаў.
    Гродзенскай аптэкі будынак: 1 — агульны выгляд; 2 — інтэрёр.
    Будынак — 2павярховы, прамавугольны ў плане з мансардай. Асн. аб’ём накрыты вальмавым 2ярусным дахам. Гал. фасад завершаны 5вугольным франтонам. Уваход вылучаны ганкам з 4 гранітнымі прыступкамі і параднымі 2створкавымі дзвярамі. Сцены расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі. 3 боку двара на ўзроўні 2га паверха была драўляная галерэя. Інтэр’еры ўпрыгожаны ляпнінай, фрэскавым роспісам. У 1885 будынак пашкоджаны пажарам і перабудаваны. Злева ўзведзены новы аб’ём з уваходам і лесвіцай на 2і паверх, быў зняты франтон. Будынак набыў асіметрычную кампазіцыю і рысы эклектычнай архітэктуры канца 19 ст. Гал. фасад сучаснага Г.а.б. падзелены карнізным поясам на 2 ярусы:
    Гродзенскай медыцынскай школы будынак.
    ніжні ўпрыгожаны руставанымі лапаткамі, верхні — ажурным балконам і складаным атыкам у цэнтры. 3 1996 у будынку працуе аптэкамузей. У музейнай экспазіцыі (пл. 50 м2) каля 1 тыс. экспанатаў (2011), якія адлюстроўваюць гісторыю старэйшай аптэкі Беларусі. Будынак унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    ГРОДЗЕНСКАЙ МЕДЫЦЬІНСКАЙ ШКОЛЫ БУДЬІНАК, помнік архітэктуры позняга барока ў г. Гродна. Пабудаваны ў 1770я гг. Будынак мураваны, сіметрычнай кампазіцыі. Цэнтр. частка 3павярховая, накрыта вальмавым дахам. Да асн. аб’ёму прымыкаюць аднапавярховыя прыбудовы з 3схільнымі дахамі. Гал. фасад раскрапаваны па вуглах 2 вял.
    204
    ГРОДЗЕНСКАЯ
    Гродзенская Барысаглебская царква: 1 — агульны выгляд; 2 — інтэр'ер.
    гранёнымі эркерамі, якія раней былі накрыты самкнутымі ўвагнутымі купаламі. Сцены цэнтр. фасада расчлянёны вял. арачнымі аконнымі праёмамі, бакавых — прамавугольнымі ў простых ліштвах. У вонкавым аздабленні выкарыстаны лапаткі, філёнгі, карнізныя паясы, пілястры, ордэрная пластыка. Планіроўка калідорная. Будынак часткова перабудаваны ў канцы 19 ст.
    ГРОДЗЕНСКАЯ АБЛАСНАЯ НАВУКОВАЯ БІБЛІЯТЭКА і м я Я. Ф. К а рскага. Засн. ў г. Гродна у 1830 як публічная бка. У Вял. Айч. вайну знішчана. У 1944аднавіладзейнасць. 3 1957 імя Я.Ф.Карскага. У 1995 зацверджаны новы статут бкі як абласной навуковай. Кніжны фонд (2011) каля 650 тыс. экз. Штогод бку наведваюць44тыс. карыстальнікаў, працуе ў аўтаматызаваным рэжыме. З’яўляецца метадычным цэнтрам для публічных бк вобласці. Асн. кірункі работы: н.д. і выдавецкая дзейнасць, мерапрыемствы па павышэнні кваліфікацыі, прававое выхаванне. Штогод праводзіць навук. канферэнцыі, выстаўкі дэкар.прыкладнога мастацтва нар. майстроў і ўмельцаў Гродзеншчыны, інфармацыйныя тыдні, прэзентацыі кніг і творчыя сустрэчы. Пры бцы працуюць аматарскія
    аб’яднанні «Літаратурныя чацвяргі», «У пані Элізы», «Нябесны знак», «Пачытайка», «Дыялог».
    ГРОДЗЕНСКАЯ АБЛАСНАЯ ФІЛАРМОНІЯ. Створана ў 1987 у г. Гродна на базе гастрольнаканцэртнага аддз. Бел. філармоніі. Асн. мэты дзейнасці — прапаганда бел. муз. творчасці, папулярызацыя нац. культуры. Маст. кіраўнік Л.І.Лебедзь. У складзе філармоніі (2012): група сучаснай харэаграфіі «ТАД» (кіраўнік Д.Куракулаў), эстраднасімф. аркестр (кіраўнік Б.Мягкоў), інструм. ансамбль «Медыум», танцавальны дуэт «Энігма» (Ю. і Л.Зябкіны), са
    Да арт. Гродзенская абласная філармонія. Танцавальны дуэт «Энігма».
    лісты А.Аўдзейчык, А.Валынскі, У.Захараў, Я.Казакевіч, Д.Казека. На базе філармоніі праходзіць штогадовы абл. фестываль «Парад аркестраў» (з 2001). Калектывы і выканаўцы — удзельнікі фестываляў мастацтваў «Гроднаджаз», «Беларуская музычная восень» і інш.
    ГРОДЗЕНСКАЯ БАРЫСАГЛЁБСКАЯ ЦАРКВА, Каложская ц а р к в а, помнік старажытнарускай архітэктуры ў г. Гродна. Адносіцца да Гродзенскай школы дойлідства. Пабудавана з цэглы ў 2й пал. 12 ст. на правым беразе Нёмана, побач з Замкавай гарой, на тэр. б. Каложскага пасада. Аднаўлялася ў пач. 16—17 ст., часткова разбурана ў 1853 (у выніку апоўзня), абвалілася ў 1889 (паўд. апсіда). Былі праведзены кансервацыі (1910, 1935), кансервацыйнарамонтныя работы (1970, 1985—87, архіт. В.Слюнчанка). Шасціслупавы 3апсідны крыжовакупальны храм. Сцены складзены з плінфы ў тэхніцы раўнарадавай муроўкі. Выкарыстаны цагліны рознай формы, памеры якіх памяншаюцца ўгару. Фасады ўпрыгожаны каляровымі маёлікавымі пліткамі, лапаткамі ступеньчатага профілю, устаўкамі з абчасаных паліраваных камянёў розных адценняў. Уваход гал. фасада вылучаны арачным праёмам. У
    205
    ГРОДЗЕНСКАЯ
    інтэр’еры мноства керамічных збаноўгаласнікоў, умураваных у верхнія часткі паўн., зах., і паўд. сцен і скляпенні. Сцены аздоблены фрэскавым жывапісам, падлога выкладзена маёлікавай пліткай рознай формы. У час рэстаўрацыі (1985—86) на ўнутранай сцяне знойдзены фрагменты фрэсак, у бакавой апсідзе — фрагменты падлогі 12 ст. Ад першапачатковага храма захаваліся паўн. і частка зах. сцяны, 3 апсіды, 2 зах. падкупальныя слупы. Храм (дэкар. аздабленне, каменны і маёлікавы дэкор на фасадах, фрагменты арнаментальнага дэкору падлогі і жывапісу ў інтэр’еры) унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
    Літ.'. Трусов О.А. Памятннкн монументального зодчества Бслорусснн XI—XVII вв. Ммнск, 1988; Лаврецк н й Г.А. Православное зодчество Беларусн. Мннск, 1995.
    ГРОДЗЕНСКАЯ ВЁРХНЯЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры 14 — пач. 15 ст. ў г. Гродна. Пабудавана на месцы Гродзенскай Ніжняй царквы з цэглы. У час археал. раскопак (1933) выяўлены часткі пабудовы на тэр. Гродзенскага Старога замка, у 1939 перанесены ў асобны павільён Гродзенскага гіст.археал. музея. Першапачаткова царква ўяўляла сабой невял. квадратны ў плане бесслупавы храм са зрэзанымі вугламі і паўкруглай апсідай. Перакрыцце Г.в.ц. было драўлянае, пазней — скляпеністае на нервюрах. Пасля перабудовы храм накрыты чырвонай чарапіцай у форме плоскіх пласцін. Сцены верхняй часткі былі ўпрыгожаны крыжападобнай цэглай. Рэшткі царквы ўнесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    Літ.: Кушнярэвіч А.М. Кулыавае дойлідства Беларусі XIII—XVI стст. Мінск, 1993.
    ГРОДЗЕНСКАЯ ВОБЛАСЦЬ. Размешчана на 3 Беларусі, мяжуе з Літвой і Польшчай. Працягласць з Пн на Пд 247 км, зЗ на У — 213 км. Пл. 25,1 тыс.
    км2. Цэнтр — г. Гродна. У складзе вобласці 17 раёнаў: Астравецкі, Ашмянскі, Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Воранаўскі, Гродзенскі, Дзятлаўскі, Зэльвенскі, Іўеўскі, Карэліцкі, Лідскі, Мастоўскі, Навагрудскі, Свіслацкі, Слонімскі, Смаргонскі, Шчучынскі; 14гарадоў, 17гар. пасёлкаў 179сельсаветаў 4335 сельскіх нас. пунктаў. Буйнейшыя гарады: Гродна, Ваўкавыск, Ліда, Навагрудак, Слонім, Смаргонь. Нас. 1064,1 тыс. чал. (2011). У вобласці жывуць беларусы (66,7%), палякі (21,5%), рускія (8,2%), украінцы (1,4%), літоўцы (0,2%), татары (0,2%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (1,8%). На 1.1.2011 зарэгістравана 468 рэлігійных абшчын (194 праваслаўныя, 174 каталіцкія, 84 пратэстанцкія, 8 ісламскіх, 4 іудзейскія і інш.). Тэр. раёна перасякаюць чыг. Мінск— Маладзечна—Смаргонь—Вільнюс, Вільнюс—Ліда—Баранавічы—Лунінец, Маладзечна—Ліда—Масты— Гродна, Вільнюс—Гродна—Беласток, Гродна—Ваўкавыск—Баранавічы. Па шчыльнасці аўтадарог вобласць займае 1емесцаўБеларусі(450кмна 1000 км2). Асн. аўтадарогі: Мінск—Ашмяны—Вільнюс, Мінск—Ліда—Гродна, Баранавічы—Слонім—Ваўкавыск— Гродна, Вільнюс—Ліда—Слонім. У Гродне размешчаны аэрапорт. Працуе 21 прапускны пункт цераз граніцу Рэспублікі Беларусь. Г.в. падтрымлівае гандлёваэканам. адносіны з 95 краінамі свету.