• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Як тып маст. вобразнасці ўваходзіць у сістэму тропаў. Вял. ролю ў стварэнні Г. адыгрывае гіпербалізацыя («Цытата з вока, цытата з вуха, і зуб у роце блішчыць цытатай» — з верша П.Панчанкі «Прыстасаванцы», дзе створаны вобраз чалавека, што не мае ўласных думак, меркаванняў, адно паўтарае завучанае, чужое), метафарызацыя («Я ж кажу, — мастак быў выпіць: / Праз яго не то што Прыпяць — / Можа цэлае Дняпро / Пралілося праз нутро» — К.Крапіва «Хвядос — Чырвоны нос»), выкарыстанне вульгарызмаў, жарганізмаў і інш. Гратэскавыя вобразы даволі шырока сустракаюцца ў творах сучаснай бел. фантаст. лры (Ю.Станкевіч, В.Гігевіч). У аповесці В.Гігевіча «Пабакі» паказваюцца створаныя лабараторным шляхам страшэнныя істоты, якія прымусілі жыхароў горада жыць па іх законах. А.Казлоў стварае гратэскавыя вобразы на фалькл. аснове («Юргонь»), У сучаснай лры гратэскавыя вобразы набываюць жахлівы выгляд, у іх пераважае пачварнае аблічча.
    У тэатральным м а с т а ц т в е . Крыніцы гратэскавых форм бел. тэатра — гэта разнастайныя віды смехавай культуры, святы карнавальнага тыпу (Каляды, Вялікдзень, Купалле і інш.), сямейнабыт. абрады (хрэсьбіны, вяселле і інш.), пазаабрадавыя тэатралізаваныя гульні («Жаніцьба Цярэшкі», «Яшчур», «Жораў» і інш.) і танцы («Юрка», «Бычок», «Мельнік», «Гусак», «Верабей», «Шавец» і інш.). Найпрасцейшыя элементы Г. — пераапрананне і маска. Самабытна выявіўся ў калядных гульняхпаказах, батлейцы («Цар Ірад», «Мацей і Доктар»), нар. драме («Цар Максімілян»), У 2й пал. 17 — 18 ст. гратэскавыя вобразымаскі (пана, яўрэя, шкаляра, селяніна ў ролі вучонага ці доктара і інш.) ствараліся на сцэне школьнага тэатра («Камедыя» К.Марашэўскага, «Доктар па прымусе» М.Цяцерскага і інш.) У 2й пал. 19 — пач. 20 ст., у перыяд станаўлення бел. прафес.
    193
    ГРАЎЖЫШКІ
    тэатра, пачынальнікі нац. драматургіі карысталіся Г. для выяўлення камічнага боку тагачаснага бел. грамадства (камедыі «Пінская шляхта» В.ДунінаМарцінкевіча, «Модны шляхцюк» К.Каганца, «Паўлінка» і «Прымакі» Я.Купалы). Пазней гратэскавым формам аддавалі перавагу Першае таварыства беларускай драмы і камедыі (камедыяфарс «Пісаравы імяніны» У.Галубка, «Цётка з Бразіліі» Б.Томаса), Беларускі першы дзяржаўны тэатр («Кавальваявода» Е.Міровіча, «Мешчанін у дваранах» Мальера), Беларускі другі дзяржаўны тэатр («Цар Максімілян» у апрацоўцы А.Рэмізава і М.Міцкевіча), Трупа Галубка. Пад націскам цэнзуры ў 1930я — пач. 1950хгг. Г. выцеснены з бел. тэатр. мастацтва, як выключэнне дапускаліся іратэскавыя матывы класічнай бел. («Хто смяецца апошнім» К.Крапівы), рус. («Недаростак» Д.Фанвізіна), замежнай («Скупы» і «Тарцюф» Мальера) драматургіі. Адраджэнне Г. адбылося ў 1960я — пач. 1990х гг. Яго аб’ектамі ў творах і іх пастаноўках сталі негатыўныя з’явы ў сав. грамадстве (п’есы «Брама неўміручасці» К.Крапівы, «Дыхайце эканомна» А.Макаёнка). Гратэскавыя сюжэты і вобразы характэрны для мадэрнісцкіх і постмадэрнісцкіх кірункаў сучаснай бел. лры. У працэсе пошуку новых сродкаў маст. выразнасці ў бел. тэатры яны атрымалі ўвасабленне ў сцэнічных інтэрпрэтацыях твораў класічнай і сучаснай драматургіі («Тутэйшыя» Я.Купалы, фарсабсурд «Галава» І.Сідарука, п’есапарадокс «Івона — прынцэса Бургундская» В.Гамбровіча і інш.).
    Увыяўленчым мастацтве прыёмы Г. часцей выкарыстоўваюцца ў творах станковай і кніжнай графікі, жывапісу, радзей у скульптуры і выяўл. элементах дэкар.прыкладных работ. Вядомы са старажытнасці ў нар. мастацтве (батлеечныя лялькі, цацкі, маскі нар. святкаванняў), найб. пашыраны ў эпоху Адраджэння. Гратэскныя вобразы сустракаюцца ў абразах (д’ябал у абразе «Увас
    крэсенне — сыходжанне ў пекла» з Троіцкай царквы ў в. Бездзеж Драгічынскага рна, 2я пал. 17 — пач. 18 ст.; талмудзіст Іефоній у выглядзе кальвіністакніжніка ў шэрагу абразоў з сюжэтам «Успенне Багародзіцы»), кафлі (хімеры на кафлі з г.п. Мір Карэліцкага рна, 17 ст.). Да Г. звярталіся мастакі 19 — пач. 20 ст. (А.Бартэльс, К.Бахматовіч, Я.Драздовіч і інш.), а таксама майстры 20 — пач. 21 ст. (А.Волкаў, В.Слаук, В.Губараў і інш).
    2	) Від друкарскага шрыфту з раўнамернай таўшчынёй штрыхоў, без падсечак.
    Літ.: Бахтнн М. Творчество Ф.Рабле п народная культура Средневековья н Ренессанса. М., 1990; Феноменологня смеха: карнкатура, пародня, гротеск в современной культуре. М., 2002.
    Б.У.Святлоў, Г.Я.Адамовіч (літаратура), Б.А.Лазука (выяўл. мастацтва).
    ГРАЎЖЫШКІ, вёска ў Ашмянскім рне. За 13 км на ПдЗ ад горада і 30 км ад чыг. ст. Ашмяны на лініі Маладзечна—Вільнюс, 175 км ад Гродна, на аўтадарозе Ашмяны—Ліда. Цэнтр Граўжышкоўскага с/с. 182 гаспадаркі, 445 ж. (2011).
    Вядомы з 13 ст. Каля 1495 пабудаваны Петрапаўлаўскі касцёл. 3 1518 мястэчка. У 1588 належалі віцебскаму кашталяну М.ГраўжыСноўскаму. У канцы 16 ст. ўладанне мсціслаўскага кашталяна Нарушэвіча ў Ашмянскім павеце ВКЛ. У 17—19 ст. Г. валодалі Камаеўскія, Корсакі, Бутрымскія Быхаўцы, Кердзеі (пры якіх адбудаваны стары касцёл), Ромеры. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. імперыі, мястэчка, цэнтр воласці Ашмянскага павета Віленскай губ. У 2й пал. 19 ст. Г. валодалі Корсакі, Полазавы, на пач. 20 ст. — Конанцавы. У 1880я гг. 22 двары, больш за 230 ж., касцёл, школа, штогод праводзіўся кірмаш. 3 1920 у складзе Сярэдняй Літвы, з 1922 — Польшчы, цэнтр гміны ў Ашмянскім павеце. У 1931 — 54 двары, 361 ж. 3 1939 у БССР, з 12.10.1940 цэнтр сельсавета Ашмянскага рна
    Вілейскай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пачаткуліп. 1944 Г. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Маладзечанскай, з 20.1.1960 у Гродзенскай абласцях. У 1970  67 двароў, 271 ж. У 1997  190 гаспадарак,523 ж.
    У 2011 вучэбнапед. комплекс дзіцячыя яслісад—базавая школа, бка, урачэбная амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, Дом сямейнага адпачынку, 3 магазіны; каталіцкая капліца. Курган памяці землякоў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Петрапаўлаўскі касцёл (2я пал. 18 ст.)
    ГРАЎЖЫШКОЎСКІ НАРОДНЫ СЯМЁЙНЫ АНСАМБЛЬ «ГРАЎЖАНЦЫ». Створаны ў 1985 у в. Граўжышкі Ашмянскага рна пры цэнтр. Доме культуры (з 2008 сельскі Дом сямейнага адпачынку). У 2002 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Арганізатар і кіраўнік В.М.Сідаровіч. У складзе ансамбля 12 чал. ва ўзросце ад 25 да 60 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — адраджэнне нар. традыцый Ашмянскага рна і навакольных вёсак. У рэпертуары традыц. бел. нар. песні і песні ў апрацоўцы А.Ф.Сальмановіч, В.М.Сідаровіча, Э.В.Булкевіча: «Зязюляваражбітка», «Мы з тых мясцін», «Не капайце крынічэнькі», «Гэй, мой конік», «Ой, пад мостам мост», «Як пайду я лугам, лугам» і інш. Калектыў —дыпламант абл. фестывалю сямейнай творчасці «Жывіце ў радасці» (г. Масты, 2002), удзельнік рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Ваўкавыск, 2004), фестываляў: рэсп. сямейнай творчасці «Жывіце ў радасці» (г. Слонім, 2007), абл. сельскіх танцавальных калектываў (г. Карэлічы, 2003), раённых і абл. мерапрыемстваў. В. М. Сідаровіч.
    ГРАЎЖЫШКОЎСКІ ПЕТРАПАЎЛАЎСКІ КАСЦЁЛ, помнік драўлянага дойлідства з рысамі барока ў в. Граўжышкі Ашмянскага рна. Пабудаваны ў 2й пал. 18 ст. на месцы
    194
    ГРАФІКА
    Граўжышкоўскі народны сяліейны ансамб.іь «Граўжанцы».
    храма, фундаванага ў 1495. Закрыты ў 1951. Да асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму прымыкалі 5гранная апсіда, бакавыя званіцы. Асн. аб’ём быў накрыты 2схільным гонтавым дахам з вальмамі над апсідай. Гал. фасад завершаны трохвугольным франтонам з шырокім карнізам. Плоскасныя вертыкальна ашаляваныя сцены былі прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі, умацаваны брусамісцяжкамі ў прасценках і апяразаны карнізам. У інтэр’еры меліся 3 драўляныя барочныя алтары. Побач з касцёлам пабудавана чацверыковая званіца: 3яруснае 4граннае гарызантальна ашаляванае збудаванне. Тэр. храма абнесена бутавай агароджай. Касцёл у паўзруйнаваным стане.
    ГРАФАМАНІЯ (ад грэч. grapho пішу, малюю + mania вар’яцтва, шаленства, захопленасць), хваравітае імкненне «стаць пісьменнікам» у асоб, якія не маюць літ. здольнасцей. У аснове Г. ляжыць наіўнае ўяўленне пра літ. працу як лёгкую і нескладаную. Асноўнымі элементамі графаманскага пісьма выступаюць небагаты слоўнікавы запас, панылая апісальнасць, трафарэтная кампазіцыя, спрошчанасць чалавечых характараў, адсутнасць у творах значных і актуальных праблем. Т.К.Грамадчанка.
    ГРАФЁМА (ад грэч. graphe абрыс, контур), мінімальная структурная адзінка пісьмовай мовы, якая адпавядае фанеме ў вуснай мове. Знаходзіць выражэнне ў літарах і выступае ў розных варыянтах у залежнасці ад стылю пісьма, месца ў слове або сказе. Гэтыя варыянты або літары (вял. і радковыя, прамыя і курсіўныя) называюць алографамі адной і той жа Г. Сістэма Г. пэўнай пісьменнасці ўтварае алфавіт гэтай пісьменнасці. Кожная Г. мае 4 формы выражэння. Да Г. адносяць і графічныя спалучэн
    Званіца Граўжышкоўскага Петрапаўлаўскага касцёла.
    ні, якія выкарыстоўваюцца для абазначэння некаторых фанем. У бел. пісьмовай мове Г. лічацца графічныя спалучэнні дж «джэ» і дз «дзэ», якія абазначаюць фанемы «дж», «дз». Тэрмін «Г.» ўведзены І.А.Бадуэнам дэ Куртэнэ ў 1912. А.М. Булыка.
    ГРАФІКА (ад грэч. grapho пішу, чарчу, малюю), від выяўленчых прасторавых (пластычных) мастацтваў, які ўключае малюнак і друкаваныя маст. творы, засн. на мастацтве малюнка. Сярод уласцівых Г. маст. сродкаў — лінія, штрых, пляма, белы ці каляровы фон аркуша; асн. матэрыял — папера. Г. — мастацтва пераважна чорнага і белага, што, аднак, не выключае выкарыстання інш. колераў. На мяжы жывапісу і Г. стаяць акварэль, гуайі, пастэль, тэмпера. Паводле прызначэння Г. падзяляецца на станковую (малюнак, эстамп, лубок); кніжную (уключае сістэму фарміравання маст. канструкцыі кнігі: тэкст і графічныя элементы — іл., застаўкі, віньеткі, буквіцы, арнаментальныя рамкі, элементы аздаблення тытула, авантытула, вокладкі, супервокладкі і г.д.); газетначасопісную; прыкладную; плакат 1 карыкатуру. Паводле спосабу выканання Г. падзяляецца на ўнікальную (калі мастакграфік стварае адзіны і непаўторны твор) і друкаваную (калі твор можа быць тыражыраваны і існуе ў шматлікіх раўнацэнных экзэмплярах). У канцы 20 ст. з’явілася камп’ютарная Г. Жанры Г. блізкія да асн. жанраў жывапісу, але маюць і сваю спецыфіку: тут часцей фарміруюцца серыі, цыклы твораў; толькі тут існуюць дарожныя замалёўкі, сатыр. малюнкі (карыкатуры, шаржы) і г.д.