Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
станковым жывапісе ў жанрах тэматычнай карціны, пейзажа, партрэта. Багатая вобразнаметафарычная мова, разнастайныя кампазіцыйныя і каларыстычныя вырашэнні сімвалічнага гучання ў творах, прысвечаных Вял. Айч. вайне («Дарогамі мсціўцаў», 1959; «Салдаты», 1967; «1941 год. Над Прыпяццю», 1970; «Жанчынам Вялікай Айчыннай вайны прысвячаецца», 1972; «Песня пра мой атрад», 1977; «Яблыкі ўраджаю 1941 года», 2008; «Памяці разведчыкаў майго палка», 2009), і ліраэпічнага плана («Юнацтва», 1960—61; «Ільны беларускія», «Чырвоныя землі Полаччыны», абедзве 1970; «На радзіме Я.Купалы», «Глубелька — сэрца блакітных азёраў Беларусі», абедзве 1975; «Якое надвор’е будзе заўтра», 1988; «Над старымі акопамі
цішыня», 1995; «Успамін пра Нарачанскую пераправу», 2008). Пейзажы адрозніваюцца гарманічнымі каляровымі пабудовамі, мяккім лірызмам, паэтычнасцю: «Ружовы сакавік» (1974), «Полымя кастрычніка» (1977), «Над ракой Бобр крычацьжуравы», «Месячная ноч. Бухта Чэхава» (абодва 1985), «Ліпень пахне травамі» (1990), «На схіле дня» (1996), «Чырвоная вясёлка» (2011). У партрэтах Г. прадстае майстрам тонкага псіхалагічнага аналізу: цыкл «Людзі цаліннага краю» (1963), партрэты бацькі (1977), В.Быкава (1984, 2011), аўтапартрэт (1988) і інш. Аўтар роспісу «Песня пра мой атрад» (2005) у Нац. бцы Беларусі.
Літ.: Бойка У.А. В.А.Грамыка. Мінск, 1979. Б.А.Лазука.
ГРАМЬІКА Міхайла (Міхаіл Аляксандравіч; 12.11.1885, в. Чорнае Рэчыцкага рна — 30.6.1969), беларускі пісьменнік і вучоныгеолаг. Скончыў Маскоўскі ўнт (1911). Удзельнік рэв. падзей 1905—07. Настаўнічаў у Адэсе, з 1920 загадваў бел. школайінтэрнатам. 3 1921 у Мінску. Выкладаў у Бел. педтэхнікуме і БДУ. У 1922— 30 працаваў у Інбелкульце. Удзельнічаў у пошуках нафты на Палессі. Аўтар драм «Змітрок з Высокай Бу
191
ГРАН ПА
ды» (1918), «Скарынін сын з Полацка» (паст. 1926, рукапіс не знойдзены), «Каля тэрасы» (паст. 1927, выд. 1929), «Над Нёманам» (паст. 1927), камедыі «Віно бушуе» (1929), збкаў вершаў «Плынь» і «Дзве паэмы» (абодва 1927), успамінаў пра Я.Купалу, Я.Коласа, А.Грыневіча. Творчасць Г. прасякнута верай у чалавека, у сілу яго розуму і неабмежаваныя магчымасці пазнання ім прыроды. У Bepmax шырока выкарыстоўваў навук. і тэхн. тэрміналогію. Выдаў падручнікі «Пачатковая геаграфія» (1923) і «Уводзіны ў навуку аб неарганічнай прыродзе» (ч. 1—2, 1926). У 1930 рэпрэсіраваны. Рэабілітаваны ў 1957.
Тв:. Выбранае. Мінск, 1967; Родная пушча: п’есы, вершы, паэмы, успаміны, лісты. Мінск, 1987.
ГРАН ПА (франц. grand pas літар. вял. крок, вял. танец), складаная шматчасткавая танцавальнамузычная форма. Узнікла ў эпоху Рамантызму і атрымала завяршэнне ў творчасці рус. балетмайстра М.Петыпа. Будуецца як санатная форма ў музыцы: экспазіцыя, адажыа і варыяцыі (распрацоўка), затым кода. У Г.п. харэаграфія абагульненапаэтычна выяўляе ўнутр. змест балета. Танц. тэмы сімфанічна развіваюцца, пераплятаюцца, проціборствуюць. Такія Г.п. ёсць у балетах «Баядэрка» Л.Мінкуса, «Раймонда» А.Глазунова і інш. Выконваецца сумесна салістамі, карыфеямі, кардэбалетам. Некат. Г.п. маюць дзейсны характар. У Дзярж. тэатры оперы і балета Беларусі паст. аднаактовы спектакль «Вялікае класічнае па» на муз. Л.Мінкуса з балета «Пахіта» Э.Дэльдэвеза («У гонар Марыуса Петыпа», 1981).
ГРАНАЯ НЯДЗЁЛЯ, Граны тыдзень, Праводны тыдзень, Русальны тыдзень, наступны тыдзень пасля Сёмухі (Тройцы) — дні завяршэння веснавой абраднасці. Г.н. ўключае пераход ад вясны да лета, які вызначаецца амбівалентнасцю: як росквітам і красаваннем прыроды, так і буянствам
варожых сіл, што шкодзяць чалавеку ў справах, прыносяць хваробы, засуху, град і інш. Свята звязана з павер’ямі пра русалак. У іх сімволіцы адбіліся язычніцкія і хрысціянскія погляды, у выніку чаго яны атрымалі дэманалагічныя і маністычныя абрысы. У цэнтры Г.н. — культ расліннасці і ўшанавання продкаў (Наўская Тройца). Існуе меркаванне, што ў глыбокай старажытнасці русалка сімвалізавала бажаство пладаноснай зямлі, была апекуном ураджаю, існавала як сезонны каляндарны дух прыроды. Адносіны да яе ў свядомасці народа пераасэнсоўваліся і з цягам часу набылі сакральнанегатыўную семантыку. Сакральныя магічныя ўласцівасці русалкі вызначаюцца прыналежнасцю да нячыстай сілы, паколькі яна як нехрышчоная памерла ненатуральнай смерцю. Завяршалася Г.н. абрадам Провадаў русалкі ў іншасвет. У наш час абрад ператварыўся ў гульню. А.М.Аляхновіч. ГРАНЁННЕ, тэхніка апрацоўкі паверхні прыродных і сінтэтычных мінералаў — самацветаў, каляровага і бясколернага шкла, крышталю для ювелірных і тэхн. мэт, хрустальнага посуду. Апрацоўка самацветаў для ювелірных вырабаў, культавых рэчаў вядома з 3га тыс. да н.э. (Стараж. Егіпет), з 8—7 ст. да н.э. — у Індыі і інш. Гранільны станок вынайдзены ў Галандыі ў 1456. У Беларусі Г. шкла і прывазнога хрусталю вядома з 18 ст. на шкляных мануфактурах ва Урэччы (Любанскі рн), Налібаках (Стаўбцоўскі рн), у в. Ілья (Вілейскі рн), у Гродне на мануфактуры шкляных
Да арт. Граненне. А.А трашкевіч. Вазы дэсертныя. 2006.
пацерак. Апрацоўваліся люстэркі, асвятляльная арматура, шклянкі, бакалы, пляшкі, штофы і інш. Вядомы розныя тыпы Г: «ружай» (ад 12 да 72 граняў), «паўбрыльянтавае» (ад 12да 32), «брыльянтавае» (ад 48 да 240), «ступеньчатае», «клінамі», «мешанае», «кабашонам» (гладкае шліфаванне) і інш. У наш час на заводах Беларусі часцей ужываецца Г. «шырокая грань» і «алмазнае». Сярод інструментаў Г.: зробленыя з алмазных парашкоў шліфавальныя кругі, хоны, брускі, пілкі і разцы, свердзелы, шкларэзы, долаты, брускі, правільныя алоўкі, ролікі фасонныя, шматручаёвыя і інш. з алмазных крышталёў.
Літ.: Я н і ц ка я М. Беларускае мастацкае шкло (16—18 стст.). Мінск, 1977.
Л. Ф. Салавей.
ГРАНІЧЫ, вёска ў Маладзечанскім рне. За 26 км на ПдУ ад г. Маладзечна, 11 км ад чыг. ст. Уша на лініі Маладзечна—Мінск, 50 км ад Мінска, каля аўтадарогі Маладзечна—Радашковічы. Цэнтр Граніцкага с/с. 140 гаспадарак, 398 ж. (2011).
Вядомы з 16 ст. як сяло ў Мінскім ваяв. ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Вілейскім павеце Мінскай губ. У 1897—34 двары, 209 ж. 3 1919 у БССР. 3 1921 у складзе Польшчы, вёска ў Красненскай гміне Вілейскага павета Віленскага ваяв. 3 1939 зноў у БССР. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета Радашковіцкага рна Вілейскай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пач. ліп 1944 Г. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Маладзечанскай вобл. 3 16.7.1954 да 1.10.1973 у Сычавіцкім с/с. 3 20.1.1960 у Маладзечанскім рне Мінскай вобл. У 1969 — 103 гаспадаркі, 390 ж. У 1997 — 116 гаспадарак,327 ж.
У 2011 сярэдняя школа, бка, ФАП, аддз сувязі, магазін. Брацкая магіла чырвонаармейцаў, якія загінулі ў польск.сав. вайну 1919—20; помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
192
ГРАТЭСК
ГРАНЫЯ ПЁСНІ, тое, што і русальныя песні.
ГРАТЭСК (франц. grotesque, італьян. grotesco вычварны, мудрагелісты ад grotta грот), від мастацкай тыпізацыі, заснаваны на рэзкім сумяшчэнні кантрастаў, дэфармацыі ці карыкатурным перабольшванні жыццёвых адносін, прадметаў і з’яў рэчаіснасці з мэтай паказу іх глыбіннай сутнасці. Г. — спосаб вобразнага адлюстравання сітуацыі напярэдадні змены культурнай парадыгмы, пры якім шляхам фантастычнага змянення вонкавых, фармальных характарыстык рэчаіснасці, спалучэння ў творы мастацтва не спалучаемага ў жыцці дасягаецца эфект дысгармоніі, роднасны парадоксу ў логіцы, а асноўныя эстэтычныя катэгорыі (прыгожае і агіднае, трагічнае і камічнае, узвышанае і нізкае, гераічнае і жахлівае) пераходзяць у сваю супрацьлегласць. Разглядаемы з пазіцыі сацыядынамікі культуры гратэскны вобраз указвае на свет, узяты ў яго цэласнасці на этапе пераходу з аднаго стану ў другі. З’яўленне гратэскнасці ў мастацкім мысленні прадугледжвае чаргаванне культурных парадыгмаў, стварэнне і ўзнікненне неабходнасці іх абнаўлення. Актывізацыя гратэскнай вобразнасці — прыкмета наступнага «культурнага выбуху». Г. уключае ў сябе тры азначэнні: арнамент, у якім фантастычна спалучаюцца дэкаратыўныя і выяўленчыя матывы (жывёлы і расліны, хімеры, чалавечыя формы, маскі); мастацкі прыём, які дапускае перабольшванне і змяшэнне складальнікаў, характар успрымання рэчаіснасці, пры якім рэальнасць паўстае ў гіпертрафіраванай, мудрагелістай форме. Г. як з’ява культуры ўзнік на ранніх этапах развіцця чалавечага грамадства. У ім за вонкавай непраўдападобнасцю, фантастычнасцю тоіцца глыбокае мастацкае абагульненне важных з’яў жыцця, пераломных момантаў гісторыі. Ва ўстойлівыя перыяды, калі пераважае рацыяналістычны тып мыслення і адпаведна рэалістычныя
прынцыпы выяўленняўмастацтве, Г. запатрабаваны вельмі абмежавана — толькі як мастацкі прыём. Трактоўка гратэскных вобразаў ў язычніцтве, сярэдневяковай, рэнесанснай і сучаснай культуры неадназначная. Г. атрымаў шырокае распаўсюджванне ў эпоху Антычнасці, у сярэдневяковай мастацкай культуры, у эпоху Адраджэння. Войны, рэвалюцыі і палітычныя катаклізмы 20 ст. выклікалі новую хвалю гратэскнага мастацтва. Мудрагелістасць спалучэнняў у Г. гэтага перыяду перарастала ў абсурдызм, які выяўляў экзістэнцыяльную бездапаможнасць чалавека.
У літаратуры прыёмы Г. вядомы са старажытнасці (міфалогія, камедыі Арыстафана, Плаўта). Для гратэскавага вобраза характэрны неабмежаваны рамкамі існуючай рэальнасці палёт фантазіі, свядомы адрыў ад жыццяпадобнай асновы. Г. — элемент светапогляду і метаду, а таксама стылю пісьменніка, форма раскрыцця яго ідэйнаэстэтычных пазіцый і жыццёвага светаўспрымання. Багатая гратэскавая вобразнасць, уласцівая бел. фальклору (казачны эпас: вобразы нячысцікаў, груганоў і інш.), выкарыстоўвалася ў кірмашовых балаганах і нар. карнавалах, выступаючы складнікам карнавалізацыі. У карнавальным свеце смех сцвярджаў новае, прагрэсіўнае і адмаўляў старое, аджылае. У бел. лры элементы Г. ўпершыню выявіліся ў эпоху барока (у палемічнай лры, інтэрмедыях, парадыйнасатыр. прозе). Абапіраючыся на фальклор, шэраг гратэскавых вобразаў стварыў Я.Баршчэўскі ў зб. «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» (пасланец белай сарокі; валасы на галаве, якія крычаць, кот Варгін, чорны чалавек і інш.). Гратэскавы вобраз спалучае смешнае і страшнае, камічнае і пачварнае. Гратэскавая тыпізацыя ў бел. лры мае пераважна сатыр. скіраванасць (п’есы «Пінская шляхта» В.ДунінаМарцінкевіча, «Тутэйшыя» Я.Купалы, «Хто смяецца апошнім» К.Крапівы).