• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ГРАВЮРА ЗАГЛЬІБЛЕНАЯ. тэхнічная разнавіднасць гравюры на метале, у якой паглыбленыя элементы друкарскай формы ствараюцца шляхам траўлення металу кіслотамі. Тэхніка Г.з. вынайдзена ў пач. 16 ст. ў Германіі (афорт). З’яўленню афортнай тэхнікі ў Беларусі папярэднічала развіццё медзярыту ў 2й пал. 16—18 ст. (карты, планы, віды бел. гарадоў партрэты, лубкі, геральдычныя кампазіцыі і інш.). У 19 ст. да Г.з. звярталіся майстры маст. школы пры Віленскім унце (А.Ромер). У 1920я гг. на выстаўках экспанаваліся творы І.Плашчынскага, Я.Тайца, выкананыя ў гэтай тэхніцы. Паступова Ез. пацясніла інш. эстампныя тэхнікі (літаграфію, лінагравюру 1 інш.). Паспяхова выкарыстоўваў яе ў сваіх партрэтах Л.Ран. Шэраг вядомых прац выканалі А.Кашкурэвіч (серыі «Горад і людзі» 1963—64; «Партызаны», 1969— 70), П.Дурчын («Брэсцкая крэпасць», 1981), М.Селяшчук («Успаміны пра дзяцінства», 1978), Г.Паплаўскі («Памяці Д.П.Машэравай», 1982), А.Паслядовіч [«Партрэт Цёткі (Алаіза Пашкевіч)», 1976], У.Пашчасцеў («Свята ў калгасе», 1972) і інш. У тэхніцы Г.з. працуюць М.Басалыга, А.Лапіцкая, Г.Віткоўскі, У.Савіч. Яе выкарыстоўваюць пры рабоце над экслібрысам. Разнавіднасцю гравюры на метале, у якой заглыбленыя элементы малюнка ствараюцца механічным альбо хімічным спосабам, з’яўляецца мецатынта. Л.Ф.Салавей.
    ГРАВЮРА РАЗЦОВАЯ, старажытная тэхнічная разнавіднасць гравюры на метале (медзярыт — стараж. наз
    182
    ГРАДАЦЫЯ
    ва гравюры на медзі), у якой паглыбленыя элементы друкарскай формы ствараюцца з дапамогай вострага разца (штыхеля). Г.р. уласцівы строгая рытмічнасць ліній, выразная пластычнасць выявы, разнастайнасць святлоценявых пераходаў. У Еўропе пашырылася ў пач. 15 ст. У Беларусі вядома з канца 16 — пач. 17 ст. Раннія Г. р. заказваліся за мяжой (карта Полацкай зямлі, план Полацка — у Рыме, 1579; карта ВКЛ — у Амстэрдаме, 1613). Аднымі з першых да Г.р. звярнуліся Т.Макоўскі (першая капітальная карта ВКЛ, наякой адзначана больш за 312 населеных пунктаў на тэр. Беларусі; «Панегірык братоў Скарульскіх», г. Нясвіж, 1604, і інш.), браты А. і Л. Тарасевічы, І.Шчырскі, М.Сімкевіч. Тэхнікай Г.р. карысталіся замежныя гравёры, якія працавалі ў Беларусі: К.Гётке, А. ван Вестэрфельд, П.Энгельхарт. У тэхніцы Г.р. выконваліся іл., панегірычныя гравюры. У бел. кірылічнай кнізе да Г.р. першымі звярнуліся С.Собаль (тытул «Актоіха», Кіеў, 1628), А.Тарасевіч (іл. да «Разарыума», г. Аўгсбург, Аўстрыя, 1672), Л.Тарасевіч (партрэт ашмянскага стольніка Г.Зямлі, 1690я гг.), М.Вашчанка (іл. да «Акафістаў» і «Канонаў», г. Магілёў, 1693). У тэхніцы Г.р. выконваліся экслібрысы, нар. лубкі, а таксама гар. краявіды Полацка, Магілёва, Гродна, Нясвіжа, Клецка, Брэста, Смаленска і інш. Л.Ф.Салавей.
    ГРАДАВАЯ СЕРАДА, дзень, калі, згодна з народнымі ўяўленнямі, нельга было працаваць у полі, каб град не пабіў ураджаю. Звычайна гэта серада пасля Вялікадня: «Градовая сэрэда — после Вэлыконня. Святковалы, коб град нэ быв пашню. У полі нэ робылы» (в. Лозічы Пінскага рна); або пасля Тройцы: «Градовая сэрэда после Труйцы. Нэ робылы у нас, коб град нэ выбыв» (в. Камень Пінскага рна). У некаторых лакальных традыцыях Г.с. — гэта серада як пасля Вялікадня, так і пасля Тройцы, і акрамя забароны работы ў полі меў месца шэраг інш. забарон: «В градо
    вую сэроду ны можна: ны шыты, ны прясты, ны косыты, ны рубаты, ны молоты, ны товчы. Картоплі пырыбырають бало. Там быз ножя, быз голкы, быз сокіры. I ны пололы. Бо будэ гряд, гряд всэ поб’е» (в. Сіманавічы Драгічынскага рна).
    Літ:. Клнмчук Ф.Д. Духовная культура полесского села Снмоновнчн // Славянскпй н балканскнй фольклор. Этнолннгвнстмческое нзученне Полесья. М., 1995; Тураўскі слоўнік. Т. 1. Мінск, 1982. В.М.Шарая. ГРАДАЎ Юрый Міхайлавіч (н. 29.6. 1934, г. Чарапавец Валагодскай вобл., Расія), беларускі архітэктар. Засл. архітэктар Беларусі (1979). Скон
    Ю.М.Градаў.
    чыў Маскоўскі архіт. інт (1958). У 1967—70 намеснік гал. архітэктара, гал. мастак г. Мінска. У 1960— 94 працаваў у інце «Мінскпраект». Асн. работы ў Мінску (у суаўт.): нац. выставачны цэнтр «БелЭкспа» (1968), праекты дэтальнай планіроўкі цэнтра горада (кіраўнік аўт. калектыву, 1974), яго гіст. цэнтра (1980—86), ст. метро «Плошча Леніна» (1984) і «Няміга» (1986), будынкі Мінва замежных спраў (1979), Дома прэсы (1989) і Дома журналістаў (1994), рэканструкцыя будынка Мінва па надзвычайных сітуацыях па вул. Інтэрнацыянальная (1992), жыллёвадзелавы комплекс па вул. Б.Хмяльніцкага (2004). Працуе ў манумент. мастацтве (усе работы ў суаўт.): мемар. ансамблі Хатынь у Лагойскім рне (1968—69, Ленінская прэмія 1970), «Прарыў» у г.п. Ушачы (1975), «Кацюша» ў г. Орша (1966),
    помнікі Я.Купалу і Я.Коласу (абодва ў 1972) у Мінску, М.Гастэлу і яго экіпажу ў г.п. Радашковічы Маладзечанскагарна (1975), П.М.Машэраву (1983), жыхарам спаленай в. Шунеўка Докшыцкага рна (1983), С.Зорычу ў Шклове (2007), ансамбль «Астролаг» у Магілёве (2004), скульпт. кампазіцыя «Экіпаж» у Мінску (2008) і інш.
    ГРАДАЎШЧЫНСКІ КАСЦЁЛ АНДРЭЯ БАБОЛІ, помнік архітэктуры стылю мадэрн у в. Градаўшчына Астравецкага рна. Пабудаваны ў 1938— 39 з дрэва. Адрамантаваны ў 1980я гг. Да асн. прамавугольнага ў плане аб’ёму прымыкаюць 5гранная апсіда з сігнатуркай у завяршэнні, 2ярусная шатровая вежа, прытвор з арачным уваходам. Асн. аб’ём накрыты 2схільным дахам. Гарызантальна ашаляваныя сцены расчлянёны вял. прамавугольнымі аконнымі праёмамі і ўмацаваны брусамісцяжкамі ў прасценках. Бакавыя фасады вылучаны адкрытымі слуповымі галерэямі. У інтэр’еры прастора перакрыта плоскай столлю. Над уваходам адкрываюцца хоры. Касцёл дзейнічае.
    ГРАДАЦЫЯ (лац. gradatio ад gradus ступень), стылістычная фігура, якая
    Градаўшчынскі касцёл Андрэя Баболі.
    183
    ГРАДЗЕЦКІ
    заключаецца ў тым, што ў вершаваных радках групуюцца словы ці выразы з нарастаннем (клімакс): Ты — наш сцяг, што нікому, нікому на свеце, нікому// He дамо абсмяяць, апаганіць, забыць ці мячом зваяваць» (У.Караткевіч «Беларуская песня») або, наадварот, аслабленнем (антыклімакс) іх эмацыянальнасэнсавай выразнасці: Той дынар быў шчаслівай манетай. I хцівец смярдзючы// 3 дапамогай яго аграбаў сабе золата, срэбра і медзь (У.Караткевіч «Балада аб трыццаць першым сярэбраніку»). Г. ўзмацняе экспрэсію выказвання, узвышае яго тон. Выяўл. моц Г. асабліва павялічваеццатады, калі адначасова ўжываюцца якіянебудзь паўторы: Вецер свістаў спачатку ў дудачку, // Потым у дудку, а ўжо затым у дуду (А.Наўроцкі «Поры года»). Часам Г. кладзецца ў кампазіцыйную аснову ўсяго твора. С.А. Сычова. ГРАДЗЁЦКІ Аляксандр (21.5.1802— 2.5.1869), беларускі архітэктар. У 1819—22 вучыўся ў Крамянецкім ліцэі (Украіна). У 1824 стажыраваўся ў Варшаве ў архіт. П.Айгнера. У 1815— 61 працаваў на Гродзеншчыне. Аўтар праектаў царквы і сядзібы ў г.п. Зэльва (1815), жылога дома ў в. Дзярэчын Зэльвенскага рна (1829), сядзібы ў в. Гнезна Ваўкавыскага рна (1830я гг.), палаца і капліцы ў в. Масаляны Бераставіцкага рна (1845—50), флігеля і капліцы ў в. Крэмянец Лагойскага рна (1855—61), прыходскага касцёлаўг. Ваўкавыск (1836).
    ГРАДЗЯНКА, вёска ў Асіповіцкім рне. Канцавая станцыя чыг. веткі ад лініі Мінск—Асіповічы. За 45 км на Пн ад г. Асіповічы, 180 км ад Магілёва, на аўтадарогах Градзянка—Лапічы і Мінск—Бабруйск. Цэнтр Градзянскага с/с. 188 гаспадарак, 415 ж. (2011).
    Узнікла ў канцы 19 ст. ў сувязі з лесанарыхтоўкай і апрацоўкай драўніны. У 1907 урочышча ў Пагарэльскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губ., 1 двор, 7 ж. У 1917 пасёлак, 67 двароў, 359 ж. і чыг. станцыя, 10
    двароў, 35 ж.; працаваў лесапільны завод. 3 20.8.1924 у Свіслацкім рне. У 1925 засн. кравецкая арцель. У 1926 — 70 двароў 400 ж. 3 24.9.1926 цэнтр сельсавета, з 8.7.1931 у Асіповіцкім рне. 3 15.7.1935 рабочы пасёлак, цэнтр пасялковага Савета. 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У 1940 — 260 двароў, 800 ж. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да 29.6.1944 Г. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія амаль поўнасцю спалілі пасёлак і загубілі 350 ж. Дзейнічала падп. антыфаш. група. У канцы 1941 партызаны разграмілі ў Г. варожы гарнізон. 3 20.9.1944 у Бабруйскай, з 8.1.1954 у Магілёўскай абласцях. 3 16.7.1954 у Пагарэльскім с/с. 3 25.12.1962 Г. ў Бабруйскім, з 6.1.1965 у Асіповіцкім рнах. У 1969  1300 ж. У 1997  700 ж. 3 2002 — вёска, цэнтр сельсавета.
    У 2011 бка, клуб, урачэбная амбулаторыя. аптэка, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 2 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, 2 магілы ахвяр фашызму, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Магіла і мемар. дошка воінуінтэрнацыяналісту, ураджэнцу вёскі В.М.Хацько, загінуўшаму ў Афганістане.
    ГРАЗНОЎ Васіль Васільевіч (?— 12.3.1909), беларускі гісторык архітэктуры, краязнавец, рысавальшчык і літограф. Скончыў Строганаўскае вучылішча (1862). 3 1864 жыў у Вільні, выкладаў маляванне ў гімназіях. Даследаваў стараж.рус. і рус. архітэктуру, матэрыяльную культуру і мастацтва. Упершыню апісаў з навук. пункту гледжання і замаляваў Гродзенскую Барысаглебскую царкву, Лідскі замак, Сынкавіцкую царквукрэпасць, Мураванкаўскую йаркву Раства Багародзіцы і інш. Многія малюнкі Г. сталі іл. да кн. П.М.Бацюшкава («Беларусь і Літва», 1890), I.В.Карчынскага («Старажытная Каложская царква ў імя св. князёў Барыса і Глеба ў г. Гродне», 1908), 3га тома «Жывапіснай Расіі» (1882) і інш.
    Тв:. Коложская Борнсоглебовская церковь в г. Гродно. Внльна, 1893.
    ГРАЗНОЎ Юрый Рыгоравіч (н. 7.11. 1936, в. Газьба Гарадоцкага рна), беларускі харавы дырыжор, педагог. Засл. дзеяч культуры Беларусі (1977). Скончыў Бел. кансерваторыю (1968). Працаваў выкладчыкам спеваў і дырыжорам у агульнаадукац. і муз. школах Віцебска. Адначасова з 1963 арганізатар і кіраўнік нар. харавой капэлы Віцебскага мед. інта і ўзорнага хору юнакоў СШ № 33, якія пад яго кіраўніцтвам дасягнулі значнага выканальніцкага майстэрства. 3 1997 арганізатар і кіраўнік свят песні ў Віцебску, жаночага вак. ансамбля «Чысты голас» Віцебскага ўнта. Падрыхтаваў больш за 20 праграм з нар. капэлай і больш за 10 з хорам.
    «ГРАМАДА», газета, орган Беларускай сацыялістычнай грамады (БСГ). Выдавалася з 1.5 да 11.6.1917 у Мінску на бел. мове. Рэд. А.Смоліч. Была тэарэт. трыбунай бел. сацыялістаў. Адкрывалася зваротам Мінскага бюро БСГ да бел. сацыялістаў. Змясціла зварот Петраградскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў «Да народаў свету». Станоўча ацэньвала Лют. рэв. 1917. На старонках газеты абмяркоўваліся пытанні сацыяліст. светаўпарадкавання, будучага дзярж. будаўніцтва, асновы духоўнага жыцця народа. У рубрыцы «Беларускія справы» паведамляла аб з’ездзе бел. нац. аргцый (сак. 1917) і стварэнні Бел. кта (БНК) у Мінску, бел. арганізацый у інш. гарадах, аб сялянскім з’ездзе ў Мінску. Інфармавала аб падзеях на фронце, зменах у складзе Часовага ўрада Расіі. Паведамляла пра стварэнне ў Мінску «Таварыства беларускай культуры», гуртка бел. моладзі «Вянок», друкавала аб’явы БНК і бюро БСГ. Публікавала вершы З.Бядулі, Л.Родзевіча, нар. апавяданне з запісаў А.Сержпутоўскага, рэв. песні. Выйшлі 4 нумары.