Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
Да арт. Гравіраванне. Кубак 18 cm. УрэцкаНалібоцкія (?) мануфактуры.
выразаныя ў пласціне. Нярэдка да Г. адносяць і літаграфію («плоская» Г.). Вылучаюць хімічны 1 механічны спосабы апрацоўкі друкарскай формы. Хімічны спосаб гравіравання («траўленне») уключае такія тэхнікі, як акватынта, афорт, лавіс, мяккі лак, рэзерваж, пункцірная манера 1 інш. Да механічных адносяцца спосабы — сухая іголка, мецатынта і інш. Г. можа выконвацца мастаком самастойна ці з дапамогай майстрадрукара. Па прызначэнні Г. падзяляецца на станковую (эстамп), кніжную (іл., застаўкі і г.д.), прыкладную (экслібрыс, лубок і інш.), можа быць чорнабелай, ці каляровай. Г. на дрэве вядома ў Кітаі з 6 ст., у Зах. Еўропе — з 14 ст. У 15—16 ст. з’явілася рэпрадукцыйная Е, якая працяглы час выкарыстоўвалася для ўзнаўлення жывапісных твораў. Вытокі ўзнікнення Г. на бел. землях у разнастайных рамёствах — сфрагістыцы, творах залатароў, гравёраўштампавальнікаў, майстроў набіванкі і інш. Станаўленне Г. цесна звязана з узнікненнем кнігадрукавання. У пач. 1520х гг. Ф.Скарына заснаваў першую ва Усх. Еўропе і ВКЛ друкарню ў Вільні. Выдадзеныя раней у Празе 22 кнігі «Бібліі рускай» і надрукаваныя ў Вільні «Малая падарожная кніжка» (каля 1522) і «Апостал» (1525) былі ўпрыгожаны шматлікімі ананімнымі Г.дрэварытамі. Асветнік сінтэзаваў традыцыі ілюмінаваных рукапісаў і лепшыя здабыткі зах.еўрап. кніжнай Г. Выкананыя на надзвычай высокім маст. і паліграф. узроўні, Г. скарынінскіх выданняў аказалі моцны ўплыў на далейшае развіццё мастацтва кніжнай Г. ў ВКЛ. Традыцыі Ф.Скарыны відавочныя ў дзейнасці кірыліцкіх і лац.польск. друкарняў 2йпал. 16ст.,буйнейшымізякіхбылі Берасцейская, Нясвіжская, Віленскай акадэміі, Віленская Мамонічаў і інш. Прыкметную ролю ў развіцці кніжнай Г. гэтых часоў адыграла Заблудаўская друкарня Р.Хадкевіча, дзе І.Фёдараў разам з П.Мсціслаўцам выдалі «Евангелле вучыцель
180
ГРАВЮРА
СЛ&ч№« Пнсянйомпялепмунс^Ц Т«Ж» глмяомялійт/ні • сАЙя ймычі Посіа» 4tCKi«i»{fc’X»H#«4tt, Пнсмо Н«К9ЙІ|НІІ1І?ХН • Потомл М5АЯЯ«», He СЙфЙА ШПНфМА НЯЛНННЯА, Зй»Це шеійілкяонпявсче^н* Змшмгоеор мрлйМ< йк|ю« Лянжь ММК «лядыко ня COM?. ЙАХф«<ПвК0Йд<МНЙв|Лр Пшм сляе«,йм«ч4• гінпо.чн^ймя п«мм.<<« ■ М Лядм^ ^мІбех^сыяісожГмл), tVнУ ліш#£ ^ла п^йыа meoU ЯМЦ}* ЙЮТХІШКССНМК СНАС» IlftlAMHU llfbft ; кос»,с«тгйшй in\~Mf nfawf/MMuнеого СН^ ОШЦЬ НЯШ^Л, йо«х& СЙІЛМХЙ (псонрдн, «лш^йадАфюйпоялмякН
КОМО№ AMWfNMC 4WIA0C І*
нае» (1569) і «Псалтыр» (1570), упрыгожаныя Г. «Герб Хадкевіча» і «Цар Давід». Станковая Г. ў 16 ст. развівалася больш сціпла. Да гэтага часу адносяцца гравіраваныя партрэты Жыгімонта I Старога і яго жонкі Боны (1521). Развіваліся картаграфія і rap. пейзаж: «План Полацка», «Карта Полацкай зямлі» (малюнкі С.Пахалавіцкага 1579, награвіраваны ў 1780 у Рыме Т.Трэтарам), гіст. кампазіцыі: «Від Гародні з выездам пасольства маскоўскага ў час сойма пры Жыгімонце II Аўгусце» (малюнак Г.Адэльгаўэра 1567, награвіраваны М.Цюнтам у 1568 у Нюрнбергу), выкананыя ў тэхніцы медзярыту. У 17—18 ст. кніжная Г. ВКЛ развівалася як у традыц. тэхніцы дрэварыту, так і ў новай тэхніцы металагравюры. Сакавітыя, эмацыянальныя, зробленыя з улікам натурных назіранняў, блізкія да нар. мастацтва, фігуратыўныя Гдрэварыты ўпрыгожваюць асобныя выданні друкарняў Віленскіх брацтваў, Еўя, Супрасля, большасць кніг, надрукаваных у Куцейне і Магілёве. У пач. 17 ст. Т.Макоўскім у тэхніцы медзярыту былі створаны 1 я дакладная карта ВКЛ (каля 1613; захавалася 2е выд., Амстэрдам, 1613), Г. з відамі шматлікіх гарадоў (Вільні, Нясвіжа, Масквы і інш.), шэраг серый Г. («Панегірык Казіміру», 1610; «Аблога Смаленска», 1611), іл. да кніг («Вандраванні князя Мікалая РадзівілаСіроткі ў Іерусалім», 1601 і інш.).
зашо noAW$*W
ГЛ we n»«* |'»e^««M • bfcmiwo*
Воже оцгсгн «* r, *WT%uko «wo zww coweof й до^ n?fАпмсой • A }нвнн*®4м^го • ДЙудсяк4»«м4«о AA meo*, ндякюарыймо ©«fo from ДвА «(ДОІЯЮЙНЯА, ЙООСХвЫЮ й«* іясов ccv«e« Зцялйсым»,йс«тяго ^К’/,MU «4 йпртсм»; йвадікнвемм »#Wb і* УормйіСМкМ, «М^о?,пз3>( НІШ гХй П0Ш1*р< СІ, прмл/гс nOKAOMfUKA Іф^ ^ %до« н ЛошйршА солі повйнцем ;* Kwons с«той,Ажмеонмм’«о« ОДЙ* ШІІ. іНс*к Я. ІрО(/ГвНломм«М te Ляно т^нсосяявмс няч*м, ссря ІД» f wm (ляоаппнмо^оіо, сфнялво
Да арт. Гравюра. Разварот «Малой падарожнай кніжкі»
Ф. Скарыны. 1522.
У 18 ст. развіваліся станковая (сюжэтныя кампазіцыі, лубок, партрэт) і кніжная Г. (альбом «Выявы роду князёў Радзівілаў», 1758). Дрэварыты, выкананыя нар. майстрамі, часам расфарбаваныя акварэллю, вылучаліся непасрэднасцю і чалавечай цеплынёй. Асаблівую адметнасць надаюць ім спрошчаныя тэхн. прыёмы разьбы па дрэве, цесная сувязь выявы і тэксту. У пачатку — сярэдзіне 19 ст. ў творчасці Ю.Азямблоў
Да арт. Гравюра. М.Ку п а в а. «Касцёл Святых Сымона і Алены. Мінск. Месца сустрэчы М.Багдановіча і Зоські Верас». 1975. Лінарыт.
скага, Н.Орды, Я.Дамеля, І.Хруцкага, М.Падалінскага, М.Кулешы і інш. пачала засвойвацца і развівацца тэхніка літаграфіі. Вял. ролю ў развіцці Г. адыгралі ў гэты час літаграфскія майстэрні ў Вільні (пры Віленскім унце і прыватная), пры друкарні Я.Дворца ў Мінску. У 2й пал. 19 ст. ў кніжнай Г. Беларусі паспяхова працавалі М.Андрыёлі, А.Гротгер, А.Ромер і інш. У пач. 20 ст. пачалося актыўнае засваенне розных тэхнік Г. Дзякуючы творчасці А.Астаповіча, З.Гарбаўца, Я.Мініна, А.Тычыны, С.Юдовіна ў 1920я гг. развівалася Г. на дрэве, пры Віцебскім маст. тэхнікуме існавалі ў гэты час літаграфскія майстэрні. Маст. выстаўка ў 1921 у Мінску яскрава прадэманстравала, што бел. мастакі дасягнулі вял. поспехаў таксама ў тэхніках лінагравюры, афорта і інш. У 1930— 40я гг. у тэхніцы дрэварыту працавалі І.Гембіцкі, Я.Мінін, М.Сеўрук, у тэхніцы афорта — Б.Малкін, Х.Тыбер, лінагравюры — Я.Горыд, літаграфіі — А.Малярэвіч, Ф.Фогг і інш. Вызначальным для развіцця сучаснай бел. Г. стала адкрыццё графічнага аддз. пры Бел. тэатр.маст. інце (1953). Высокага ўзроўню дасягнула мастацтва Г. ў 1960—80я гг. Бел. мастакі з поспехам працавалі ў гэты перыяд у тэхніцы літаграфіі (М. і У.Басалыгі, А.Дзямарын, П.Дурчын, Ю.Зайцаў, А.Лось, Г. і Н. Паплаўскія, А.Паслядовіч, М.Селяшчук, Р.Сітніца, В.Шаранговіч і інш.), афорта (Э.Агуновіч, А.Александровіч, Л.Асецкі, С.Балянок, У.Вішнеўскі, А.Дзямарын, А.Кашкурэвіч, Л.Марчанка, Г.Паплаўскі, У.Савіч, В.Слаук і інш.), лінагравюры (Л.Асецкі, М.Купава, У.Правідохін, У.Садзін, Л.Шакінка і інш.). Бел. Г. канца 20 — пач. 21 ст. з’яўляецца эстэтычна каштоўнай, дынамічнай, часам супярэчлівай з’явай нац. культуры. Паменшыўся фармат твораў, знікла серыйнасць, значна ўзрасла роля колеру, ускладніліся спосабы апрацоўкі матэрыялу. Значна ўзмацнілася сувязь сучаснай Г. з камп’ютарнай
181
ГРАВЮРА
графікай, дызайнам і жывапісам, a тэхнікі ксілаграфіі, лінагравюры, літаграфія, афорт і шоўкаграфія сталі менш папулярнымі. Новае пакаленне мастакоў Г. (Ю.Алісевіч, А.Басалыга, К.Камал, В.Крупенкова, А.Ліс, В.Нікішына, А.Нядзелька, Ю.Падолін, Т.Радзівілка, Д.Раманюк, В.Саўчанка, К.Селіханаў Т.Сіплевіч, Р.Сустаў, А.Шычка і інш.) актыўна заваёўваюць еўрап. культ. прастору, з поспехам удзельнічаюць у міжнар. выстаўках. Іх намаганнямі сучасная бел. Г. набыла адметную полістылічнасць, яскравы індывідуалізм: новыя вобразныя вырашэнні, фармальныя эксперыменты, якія нярэдка выцясняюць прэваліраванне натурнага бачання, размываюць жанраватэматычныя межы, суіснуюць разам з традыц. творамі.
Літ.: Шматаў В.Ф. Беларуская кніжная гравюра 16—18 стст. Мінск, 1984; Яго ж. йскусство кннгн Францнска Скорнны. М., 1990; Я го ж. Мастацтва беларускіх старадрукаў. Мінск, 2000; П і к у л і к А.М. Мастацтва магілёўскіх старадрукаў. Мінск, 2002; Баразн a М.Р. Мастацтва кнігі Беларусі 20 ст. Мінск, 2007. А.М.Пікулік.
ГРАВЮРА АБРАЗНАЯ, друкаваны адбітак на паперы ці падобным матэрыяле з пласціны дошкі, на якой выразаны малюнак (ксілаграфія). Адзін з найб. стараж. і пашыраных відаў пукатай гравюры. Г.а. як друкарская форма (клішэ) ствараецца на дошцы мяккіх парод (груша, ліпа і інш.), распілаванай уздоўж валакна. На яе наносіцца малюнак. Лініі і плямы малюнка абразаюць нажом, свабодныя ад выявы месцы паглыбляюць долатам. Акрамя ліній і плям выкарыстоўваюць штрых. Гэтаму віду Г.а. уласцівы абагульненасць малюнка, кантрастныя суадносіны белага і чорнага колераў якія адыгрываюць ролю «паветра белага аркуша». Г.а. стала вядома ў 6—7 ст. у Кітаі, у еўрап. краінах з’явілася на мяжы 14—15 ст., у Расіі — з 16 ст. На 18—19 ст. прыпадае росквіт японскай ксілаграфіі. У 19 ст. шырока выкарыстоўвалася для друка
Да арт. Гравюра. Р.Суст аў. «Палюбоўнікі» з серыі «Сярэдзіна пустэчы». 2010. Афорт.
вання іл. і рэпрадуцыравання жывапісу і малюнкаў. У 19—20 ст. пашырана ў станковай і кніжнай графіцы. Перадумовай для ўзнікнення Г.а. у Беларусі было развіццё рамёстваў (набіванка, разьба па дрэве 1 інш.). Г.а. ў пач. 16 ст. аздабляла выданні Ф.Скарыны («Псалтыр», «Кніга Іова», «Кніга Ісуса Сірахава». усе 1517). Тэхніка выканання — Г.а. з падоўжным сячэннем дрэва (была пашырана ў еўрап. мастацтве 15—16 ст.). Многія дрэварыты мелі памер 10,5х 10,5, сустракаліся і большыя: 10,5x16,0 ці 10,7x16,2. Кніжная Г.а. дамінавала ў бел. графіцы 16—17 ст., яна атрымала шырокае развіццё ў кірылічных і лацінапольск. выданнях друкароў у Вільні, Еўі, Заблудаве, Куцейне, Магілёве, Супраслі. Склаліся рэгіянальныя школы бел. гравюры. Да 1790х гг. у афармленні кірылічных кніг пераважала лаканічная Г.а. У кніжнай ксілаграфіі працавалі П.Мсціславец, Грынь Івановіч, Ф.Ангілейка, М. і В. Вашчанкі, П.Комар, майстар Паісій і інш. За перыяд 1601 — 54 у Беларусі надрукавана каля 100 кірылічных кніг. У Вільні дзейнічалі друкарні Мамонічаў Святадухава брацтва. У 1630 друкарства з’явілася і ва Усх. Беларусі. Многія бел. выданні 17 ст. — шэдэўры мастацтва кнігі. Характэрныя рысы — імкненне да сін
тэзу, узаемадзеяння ўсіх кампанентаў выдання: тытула, заставак, канцовак, ініцыялаў, фігурных выяў, арнаментыкі (беларускамоўнае «Евангелле»; Еўе, 1616). Кніжны дрэварыт сярэдзіны 17 ст. сведчыць аб фарміраванні самабытнай школы бел. гравюры. У 19 — пач. 20 ст. Г.а. паступова прыходзіць да заняпаду. Большасць мастакоў перайшло на тарцовую ксілаграфію і інш. тэхнікі. Л.Ф.Салавей.