Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
вая кантора, гар. вучылішча. За ўдзел выкладчыкаў і студэнтаў у паўстанні земляробчы інт быў закрыты. У 1864 — 3954 ж., механічны і конны заводы, гадавальнік пладовых дрэў. У 1867 зацверджаны герб: у залатым полі 3 чорныя горкі, з якіх вырастаюць каласы. У 1868 — 4908 ж. У 1879—80 дзейнічаў народніцкі гурток. У 1880 — 838 двароў, 4686 ж., дражджавы, 5 крухмальных, 2 гарбарныя зды, 4 крупадзёркі, 4 маслабойні, 4 навуч. ўстановы, 2 паштовыя станцыі. 23.7.1881 адкрыта тэлеграфная станцыя, меліся 93 гандлёвыя кропкі, бальніца. У 1897 — 6737 ж., у 1911 7519ж. 3 1.1.1919 у БССР, з 2.2.1919 у Магілёўскай губ. РСФСР. 3 26.4.1919 у Гомельскай, з 27.7.1922 у Смаленскай губернях. 3 3.3.1924 у БССР, з 17.7.1924 цэнтр раёна Аршанскай акругі. У крас. 1919 аднавіў работу с.г. інт, у 1925 пераўтвораны ў Бел. с.г. акадэмію. У 1933 — 8,7 тыс. ж., у 1939 — 22,5 тыс. ж. У Вял. Айч. вайну з 12.7.1941 да 26.6.1944 Г. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў горадзе і раёне 2530 ж. Дзейнічалі падп. райкамы КП(б)Б і ЛКСМБ. У 1970 — 22,1 тыс. ж. У 1997 — 32,8 тыс. ж.
Тэр. горада падзяляецца рэкамі Проня, Кабылка, Паросіца і чыгункай на 4 жылыя раёны: Слабада (індывід. забудова), Зарэчны, раён с.г. акадэміі, Прамысловы, які прылягае да чыгункі з Пд, і Цэнтральны. Архіт.планіровачную структуру вызначаюць вуліцы Якубоўскага (гал. кампазіцыйная вось), Савецкая, Заслонава, Калініна, Вакзальная і прт Інтэрнацыянальны. Грамадскі цэнтр з сістэмай плошчаў размешчаны на вул. Якубоўскага, а таксама сфарміраваны новы цэнтр на адрэзку вул. Якубоўскага ад вул. Вакзальная да вул. БруцэраЕрасееўская. Горад развіваецца паводле генплана 2007 і праекта дэтальнай планіроўкі цэнтра 2009. У паўн.ўсх. частцы ў пейзажным парку знаходзіцца комплекс пабудоўс.г. акадэміі (1830—1930я гг.). У 2010 — 11 асн. зоны развіцця шмат
кватэрнага жылога сектара сканцэнтраваны ў мікрараёнах па вуліцах Калініна, Будаўнікоў, прце Інтэрнацыянальным. Пабудаваны хірургічны корпус раённай бальніцы па вул. Кірава, Лядовая арэна па вул. Вакзальная, Маладзёжны культурны цэнтр у раёне с.г. акадэміі. Вядзецца рэканструкцыя аўта і чыг. вакзалаў, дарожнавулічнай сеткі горада (2012). Адбываецца добраўпарадкаванне цэнтр. плошчы з малымі архіт. формамі (2012).
У 2011 у горадзе 7 дзіцячых садоў, гімназія, 4 СШ, школа мастацтваў, ДЮСШ, Цэнтр культуры, 3 бкі, Дом і школа рамёстваў коннаспарт. школа, 2 бальніцы, паліклініка, 5 аптэк, КУП «Бытпаслугі», 4 аддз. сувязі, аддз. ААТ «ААБ Беларусбанк», «Белаграпрамбанк», «Белінвестбанк», кінатэатр, рэстаран, 3 гандлёвыя дамы, сталовая, кафэ, кафетэрыі, магазіны, гіст.этнаграф. музей. Брацкія магілы падпольшчыкаў і ахвяр фашызму, сав. воінаў, харчатрадаўцаў; магілы ахвяр фашызму, сав. ваеннапалонных, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнікі: Вызвалення, выкладчыкам, студэнтам, рабочым і служачым Бел. с.г. акадэміі, Маршалу Сав. Саюза, двойчы Герою Сав. Саюза І.І.Якубоўскаму, воінамінтэрнацыяналістам, якія загінулі ў ваен. канфліктах. На тэр. акадэміі ўстаноўлены помнікі вучонымаграномам, якія скончылі ГорыГорацкі земляробчы інт. Мемарыял землякам раёна, загінуўшым у Вял. Айч. вайну, — «Маці, якая смуткуе». Алея Герояў Сав. Саюза і Сац. Працы. Помнікі архітэктуры: Успенская царква (1863), будынкі: с.г. акадэміі (сярэдзіна 19 — сярэдзіна 20 ст.), 2 адм. (канец 19 — пач. 20 ст.).
ГОРКІ, вёска ў Лепельскім рне. За 13 км на У ад г. Лепель, 3 км ад чыг. ст. Заслонава на лініі Орша—Лепель, 123 км ад Віцебска, аўтадарогай звязана з Лепелем. Цэнтр Горскага с/с. 105 гаспадарак, 275 ж. (2011).
Вядомы з пач. 20 ст. як сяло Гарадчавіцкай воласці Лепельскага паве
171
ГОРКІ
та Віцебскай губ. У 1906 — 18 двароў, 153ж.3 1924уБССР.3 20.8.1924уПалянскім с/с Лепельскага рна Барысаўскай, з 9.6.1927 да 26.7.1930 Полацкай акруг. 3 20.2.1938 у Віцебскай вобл. У Вял. Айч. вайну з пач. ліп. 1941 да канца чэрв. 1944 Г. акупіраваны ням,фаш. захопнікамі. 3 19.2.1971 у Чэрскім с/с. 3 1986 цэнтр сельсавета. У 1966—100 гаспадарак, 295 ж.
У 2011 вучэбнапед. комплекс сярэдняя школа—сад, бка, комплексны прыёмны пункт, ФАП, аддз. сувязі і ААТ «АСБ Беларусбанк», магазін.
ГОРКІ, вёска ў Старадарожскім рне, на р. Арэса. За 19 км на 3 ад горада і чыг. ст. Старыя Дарогі на лініі Асіповічы—Баранавічы, 132 км ад Мінска, на аўтадарозе Бабруйск—Слуцк. Цэнтр Горкаўскага с/с. 182 гаспадаркі,452ж. (2011).
Вядомы з 1582 як вёска ў Слуцкім княстве ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Бабруйскім павеце Мінскай губ. У 1844 сяло, цэнтр воласці, 36 двароў, 203 ж., царква, карчма. У 1897 — 97 двароў, 723 ж., магазін, крама, заезны дом. 3 1919 у БССР. 3 20.8.1924 вёска ў ПаськаваГарэцкім с/с Старадарожскага рна Слуцкай, з 9.6.1927 да 26.7.1930 Бабруйскай акруг. 3 20.2.1938 у Мінскай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да канца чэрв. 1944 Г. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Бабруйскай, з 8.1.1954 Мінскай абласцях. 3 25.12.1962 да 30.7.1966 у Слуцкім рне. У 1997 — 210 гаспадарак, 494 ж. 3 1998 цэнтр сельсавета.
У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «АСБ Беларусбанк», магазін. Брацкія магілы сав. воінаў і ваеннапалонных; помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ГОРКІ Максім (сапр. Пешкаў Аляксей Максімавіч; 28.3.1868, г. Ніжні Ноўгарад, Расія — 18.6.1936), рускі пісьменнік, празаік, драматург; заснавальнік метаду сацыяліст. рэаліз
му, пачынальнік сав. лры. Ганаровы акадэмік НАН Беларусі (1932), старшыня Саюза пісьменнікаў СССР (з 1934), ініцыятар яго стварэння. У 1880я гг. ўдзельнічаў у народніцкіх гуртках і займаўся самаадукацыяй. Першае апавяданне «Макар Чудра» (1892). У ранняй творчасці Г. рамантычнае светаадчуванне спалучалася з рэаліст. прынцыпамі тыпізацыі («Чалкаш», «Старая Ізергіль», «Мальва»). У пач. 1900х гг. супрацоўнічаў з Маскоўскім маст. тэатрам, у якім ставіліся яго першыя п’есы: «Мяшчане» (паст. 1901), «На дне» (паст. 1902). Аўтар п’ес «Дачнікі» (1904), «Дзеці сонца» (1905), «Варвары», «Ворагі» (абедзве 1906) і інш. Стварыў раманы «Маці» (1906), «Справа Артамонавых» (1925), трылогію «Дзяцінства» (1913—14), «У людзях» (1916), «Мае ўніверсітэты» (1923), цыкл апавяданняў «Па Русі» (1912—17) і інш. Апошні буйны твор — няскончаны раманэпапея «Жыццё Кліма Самгіна» (ч. 1—3, 1927—31, ч. 4, 1937) — панарамная карціна жыцця Расіі перадрэв. дзесяцігоддзяў.
Г. першы з рус. пісьменнікаў звярнуў увагу на бел. лру, даў высокую ацэнку творчасці Я.Купалы і Я.Коласа. Пераклаў на рус. мову верш Я.Купалы «А хто там ідзе?», які назваў нац. гімнам беларусаў. Быў падпісчыкам газ. «Наша ніва». Высока цаніў паэму Я.Купалы «Адвечная песня», якую ў 1911 прапанаваў перакласці на рус. мову. Цікавіўся бел. фальклорам («Беларускі зборнік» Е.Раманава). 3 1896 быў у сваяцкіх адносінах з сям’ёй А.Я.Багдановіча. У 1917 у Мінску ў серыі «Бібліятэка пралетарыя» выдадзены яго творы «Макар Чудра», «Таварышы», «Чалкаш». У 1928, 1929, 1931 праязджаў праз Беларусь і сустракаўся з бел. пісьменнікамі. На бел. мову творы Г. перакладалі Э.Агняцвет, З.Астапенка, С.Баранавых, Я.Брыль, В.Вітка, Т.Гардзялкоўская, М.Гарэцкі, Ю.Гаўрук, П.Глебка, А.Зарыцкі, К.Крапіва, К.Куляшоў, М.Лобан, М.Лынькоў, М.Машара, Э.Самуй
лёнак, Я.Скрыган, Т.Хадкевіч, У.Хадыка, К.Чорны, А.Якімовіч і інш. П’есы Г. неаднаразова ставіліся на сцэнах бел. тэатраў ужо ў пач. 20 ст. Спектаклі «Фама Гардзееў» паводле аднайм. рамана і «На дне» ішлі на сцэне Мінскага тва аматараў прыгожых мастацтваў (1903—05). Сапраўднай школай сцэнічнага мастацтва стаў спектакль «На дне», пастаўлены ў Бел. дзярж. тэатры (1921) і Дзярж. рус. драм. тэатры Беларусі (1932). На працягу 20 ст. ён ставіўся многімі тэатрамі краіны: Гродзенскі абл. драм. тэатр (1950), Бел. тэатр імя Я.Коласа (1951), Бел. тэатр імя Я.Купалы (1968), Дзярж. рус. драм. тэатр (1985). Сцэнічная гісторыя драмы «Ягор Булычоў і іншыя» пачалася ў 1932 у Дзярж. рус. драм тэатры. Цікавае прачытанне атрымала драма ў пастаноўках Н.Лойтара (1942, Бел. другі дзярж. тэатр), В.Дзякава (1951, Брэсцкі абл. драм. тэатр), Д.Арлова (1958, Бабруйскі вандроўны бел. драм. тэатр), Б.Валадарскага (1968, Магілёўскі абл. драм. тэатр), Б.Глаголіна (1982, Дзярж. рус. драм. тэатр). Пастаноўка «Мяшчан» у Бел. другім дзярж. тэатры ў 1938 — першы плённы зварот тэатра да драматургіі Г. Навізной рэжысёрскіх трактовак вылучаюцца пастаноўкі «Мяшчан» і ў інш. тэатрах краіны: Брэсцкі абл. драм. тэатр (1949, 1971), Дзярж. рус. драм. тэатр (1956), Гомельскі абл. драм. тэатр (1967), Бел. тэатр імя Я.Коласа (1987). Прыкметны след у тэатральным жыцці краіны пакінулі пастаноўкі «Васы Жалязновай» (1938, 1958, Дзярж. рус. драм. тэатр; 1951, Гродзенскі абл. драм. тэатр; 1953, Бел. тэатр імя Я.Коласа; 1956, Гомельскі абл. драм. тэатр; 1982, Магілёўскі абл. тэатр драмы і камедыі). Цікавае сцэнічнае вытлумачэнне атрымалі пьесы Г. «Варвары» (1952, Дзярж. рус. драм. тэатр; 1966, Гродзенскі абл. драм. тэатр; 1979, Брэсцкі абл. драм. тэатр; 1984, Магілёўскі абл. драм. тэатр), «Дзеці сонца» (1936, 1946, 1965, Дзярж. рус. драм. тэатр; 1987, Бел. тэатр імя
172
ГОРСКІ
Горскі народны ансалібль беларускай песні «Быстрыца».
Я.Купалы). Грунтоўнасцю і высокай пастановачнай культурай вызначыўся спектакль «Ворагі» ў пастаноўках Бел. тэатра імя Я.Коласа (1952) і Дзярж. рус. драм. тэатра (1970). 3 поспехам ішлі на сцэне спектаклі «Дасцігаеў 1 іншыя» (1933, Дзярж. рус. драм. тэатр), «Апошнія» (1937, Бел. тэатр імя Я.Купалы; 1952, Гродзенскі абл. драм. тэатр; 1976, Дзярж. рус. драм. тэатр), «Зыкавы» (1952, Брэсцкі абл. драм. тэатр; 1955, Бел. тэатр імя Я.Купалы; 1968, Бел. тэатр імя Я.Коласа; 1972, Гродзенскі абл. драм. тэатр; 1985, Гомельскі абл. драм. тэатр), «Дачнікі» (1956, Гродзенскі абл. драм. тэатр; 1964, Бел. тэатр імя Я.Коласа), «Дзівакі» (1977, Магілёўскі абл. драм. тэатр), «Стары» (1986, Гродзенскі абл. драм. тэатр). У рэпертуар бел. тэатраў уключалі
ся п’есы Г., якія раней на сцэне не ўвасабляліся ці пановаму інсцэніраваныя; «Букееў і кампанія» (1996, Дзярж. рус. драм. тэатр), «Чалавечая жанчына» (па п’есе «Васа Жалязнова», 1997, Гродзенскі абл. драм. тэатр). У 2000я гг. на бел. сцэне пастаўлены п’есы Г.: «Хросная маці» (па п’есе «Васа Жалязнова», 2011, Гомельскі абл. драм. тэатр), «Васа» (па п’есе «Васа Жалязнова» 2012, Нац. акадэмічны драм. тэатр імя Я.Коласа) і інш.