Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
Сучасны этап чалавечай цывілізацыі, які звязаны з пераходам да стратэгіі ўстойлівага развіцця, прадугледжвае істотнае павышэнне значэння экалагічных фактараў пры фарміраванні гарадоў канструктыўных праграм, накіраваных на экалагічную рэнавацыю гарадоў.
Літ.: Гл да арт. Горадабудаўніцтва.
Г.А.Патаеў.
158
ГОРАЦКАЕ
ГОРАДАБУДАЎНІЧЫ АНСАМБЛЬ, горадабудаўнічае ўтварэнне, аблічча якога адпавядае высокім маст. патрабаванням. Уяўляе сабой кампазіцыйна ўпарадкаваную цэласнасць, візуальна гарманічную з наваколлем. Асн. якасці Г.а.: цэласнасць аб’ёмнапрасторавай кампазіцыі; кампазіцыйная разнастайнасць; маштабнасць. Цэласнасць аб’ёмнапрасторавай кампазіцыі забяспечваецца магчымасцю адначасовага зрокавага ўспрыняцця ўсяго Г.а. Кампазіцыйная разнастайнасць праяўляецца ў выкарыстанні будынкаў рознай велічыні і формы, якія гарманічна спалучаюцца паміж сабой. Маштаб Г.а. павінен адлюстроўваць маштаб горада, а таксама суразмернасць масы і прасторы архіт. збудаванняў паміж сабой і ў адносінах да чалавека; гармонія дасягаецца пры спалучэнні гэтых 2 маштабаў.
Прыкладам выразнага архіт. ансамбля з’яўляецца праспект Незалежнасці ў Мінску (1940—50я гг.). Разбураная ў Вял. Айч. вайну, гал. вуліца Мінска была карэнным чынам рэканструявана. Забудова паміж вуліцамі Энгельса і Свярдлова рэалізавана па праекце М.Паруснікава. Усе будынкі звязаны адзінай кампазіцыйнай задумай і знаходзяцца ў супадпарадкаванні. Паспяховы выбар суаднесенасці вышыні будынкаў і шырыні праспекта (1:2,1 — 1:2,3) ствараюць адчуванне прасторы і дазваляюць пад аптымальным вуглом зроку 30—35° успрымаць архітэктуру з процілеглага боку праспекта. Пераважае 5павярховая забудова, якая мае агульную па вышыні карнізную лінію з асобнымі павышэннямі для стварэння больш выразнага сілуэта. Сувымеранасць некаторых будынкаў дасягаецца блізкасцю іх асн. параметраў. Пры даўж. 80—120 м яны размешчаны з невял. разрывамі, што надае кожнаму з іх аб’ёмную самастойнасць і разнастайнасць у прасторавай арганізацыі вуліцы. Забудова праспекта ад пл. Незалежнасці да пл. Перамогі мае гарманічную суаднесенасць вышыні будынкаў, іх працягласці з папярочным
профілем магістралі, паўгараемасць разнастайных па архітэктуры, але адзіных па маштабе і аналагічных па абліччы пабудоў. Забудаваныя ўчасткі праспекта чаргуюцца з плошчамі і адкрытымі азялененымі прасторамі. Кампазіцыйнае вырашэнне пл. Перамогі забяспечвае прасторавы пераход ад паркавай зоны да забудовы вуліцы. Г.а. гэтай часткі праспекта Незалежнасці з’яўляецца адным з самых значных дасягненняў бел. архітэктуры.
Літ.: Егоров Ю.А. Градостронтельство Белорусснн. М., 1954; Іл. таксама да арт. Горадабудаўнічае мастацтва.
Г.А.Патаеў.
ГОРАК (Horak) Іржы(4.12.1884, г. Бенешаў, Чэхія — 14.8.1975), чэшскі літаратуразнавец, фалькларыст, славіст. Акадэмік Чэхаславацкай АН (1956). Скончыў Пражскі ўнт (1908), выкладаў у ім і ва унце Масарыка ў Брно. У 1952—64 у Чэхаславацкай АН (з 1957 дырэктар). Вучань і паслядоўнік даследчыкафалькларыста І.Поліўкі. Складальнік і адзін з перакладчыкаў на чэшскую мову зб. «Беларускія народныя казкі і апавяданні» (1957), ва ўступным навук. артыкуле да якога раскрыў сувязь бел. фальклору з гісторыяй, геагр. і прыроднымі асаблівасцямі тэр., традыц. культурай беларусаў у параўнанні з суседнімі народамі.
ГбРАН кавальскі, уладкаванае месца, прыстасаванае для награвання (распальвання) жалеза. Уяўляла сабой печ ці адкрыты ачаг (агмень) у цэнтр. частцы кузні, злучаны з надзімальнымі мяхамі (рабіліся са скуры і дрэва), што падавалі кісларод у Г. праз сапло. У якасці цеплатворнага паліва выкарыстоўвалі драўляны (пазней каменны) вугаль. Г. складаў аснову пачатковай тэхнал. фазы кавальскага рамяства. Жалезную крыцу або металічную балванку (загатоўку) награвалі да чырвані («да бяла»), надаючы неабходную пластычнасць, і кавалі на кувалдзе з дапамогай малаткоў, абцугоў, зубіл і інш. інструментаў. У традыц. індустрыі выраблялі разнастайныя інструменты,
быт. і с.г. інвентар, падковы, ланцугі, краты, прадметы культавага і дэкар.прыкладнога мастацтва і ўзбраення — сякеры, наканечнікі дзідаў і стрэл, шлемы. Назва Г. шырокаўжывалася ў ганчарным, жалезарудным і інш. рамёствах і абазначала печ рознай канструкцыі, прыстасаваную для спец. функцый. В.С.Цітоў.
ГОРАЦКАЕ НАРОДНАЕ АМАТАРСКАЕ АБ’ЯДНАННЕ «ЛАЗІНКА». Створана ў 1994 у г. Горкі пры раённым Доме рамёстваў. У 1998 прысвоена званне «народнае аматарскае аб’яднанне». Кіраўнік Т.А.Багдановіч. У складзе калектыву 18 чал. ва ўзросце ад 26 да 74 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — узнаўленне, папулярызацыя і развіццё традыц. лозапляцення. Арганізоўвае выстаўкі, лекцыі аб рамястве з паказам работ, майстаркласы. Чл. аб’яднання — удзельнікі фестываляў: міжнар. муз. «Залаты шлягер» (г. Магілёў), нар. творчасці «Вянок дружбы» (г. Бабруйск, абодва 2009), рэсп. нар. творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» (г. Магілёў, 2010), фестывалюкірмашу рамёстваў «Вясновы
Вырабы майстроў Горацкага народнага аматарскага аб'яднання «Лазінка».
159
ГОРАЦКАЕ
Да арт. Горацкае народнае аматарскае аб'яднанне «Мастацтва». На адкрыцці персанальнай выстаўкі мабстра дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва Н.Баранавай. 2009.
рацкіх аўтараў, выхаванне цікавасці і любові да роднай мовы. Аб’яднанне сістэматычна праводзіць прэзентацыі кніг, сустрэчы з бел. пісьменнікамі і паэтамі, творчыя вечары сваіх чл., гутаркі, лекцыі, збор і вывучэнне літ. спадчыны Горацкага краю, экскурсіі і інш. Выдадзена звыш 50 збкаў мясц. аўтараў, надрукавана каля 400 арт. аб іх творчасці. Чл. аб’яднання — удзельнікі нац. свята Дня бел. пісьменства (г. Шклоў, 2007), абл. фестывалю паэзіі «Белы бусел над Беседдзю» (г. Касцюковічы, 2008, 2009) і інш. Л.М.Дзеружкова.
ГОРАЦКАЕ НАРОДНАЕ АМАТАРСКАЕ АБ’ЯДНАННЕ «СКАРБНІЦА». Створана ў 1997 у г. Горкі пры раённым Доме рамёстваў. У 2005
букет» (Мінск, 2009), міжрэгіянальнага конкурсу нар. майстроў «Русь майстровая» (Масква, 2008) і інш.
Т.А.Багдановіч.
ГОРАЦКАЕ НАРОДНАЕ АМАТАРСКАЕ АБ’ЯДНАННЕ «МАСТАЦТВА». Створана ў 1992 у г. Горкі пры раённым гіст.этнаграф. музеі. У 1997 прысвоена званне «народнае аматарскае аб’яднанне». Кіраўнікі: В.В.Белавусава (з 1992), Т.А.Караеўская (з 1997). У складзе калектыву 27 чал. ва ўзросце ад 29 да 74 гадоў. Асн. кірункі творчасці — жывапіс, графіка, дэкар.прыкладное мастацтва. Аб’яднанне арганізуе персанальныя і аб’яднаныя выстаўкі, сустрэчы насельніцтва з вядомымі бел., мясц. мастакамі і майстрамі дэкар.прыкладной творчасці, выдае буклеты. Чл. аб’яднання — удзельнікі і лаўрэаты фестываляў: усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Магілёў, 1997—98), міжнар. нар. творчасці «Вянок дружбы» (г. Бабруйск, 2005), абл. конкурсу пажывапісе «Мой родны кут...», прысвечанага 125годдзю з дня нараджэння Я.Купалы і Я.Коласа (г. Магілёў, 2007), выставаку час Рэсп. экалагічнага форуму (г. Горкі, 2004) і нац. свята Дня бел. пісьменства (г. Шклоў, 2007) і інш.
Т.А.Караеўская.
ГОРАЦКАЕ НАРОДНАЕ АМАТАРСКАЕ АБ’ЯДНАННЕ «РОДНАЕ СЛОВА». Створана ў 1990 у г. Горкі пры раённым гіст.этнаграф. музеі. У 1995 прысвоена званне «народнае аматарскае аб’яднанне». Сярод кіраўнікоў: М.М.Студнева (з 1990), В.П.Зяньковіч (з 1995), Т.А.Драздова (з 1996), С.С.Кротава (з 1997), Н.М.Ермалаева (з 1999), І.В.Шурынава і І.Я.Кальчэўская (з 2000), С.С.Скаромная і І.В.Сідарава (2001), Л.М.Дзеружкова (з 2002). У складзе калектыву 22 чал. ва ўзросце ад 20 да 85 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — духоўнае развіццё мясц. насельніцтва, папулярызацыя літ. твораў го
Удзельнікі Горацкага народнага аматарскага аб ’яднання «Роднае слова».
прысвоена званне «народнае аматарскае аб’яднанне». Кіраўнікі: І.А.Белякова (з 1997), З.У.Чандакова (з 1999), І.В.Хізанейшвілі (з 2005). У складзе калектыву 23 чал. ва ўзросце ад 23 да 62 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — узнаўленне, развіццё і пашырэнне традыц. саломапляцення. Асн. кірунак творчасці — выраб твораў з саломкі традыц. відаў і ў сучаснай інтэрпрэтацыі для выставачнай дзейнасці. Аб'яднанне праводзіць выстаўкі дэкар.прыкладнога мастацтва, майстаркласы і лекцыі па саломапляценні. Чл. аб’яднання — удзельнікі і дыпламанты міжнар. фестываляў: «Хотмыжская восень» (с. Хотмыжск Белгародскай вобл., Расія,
160
ГОРАЦКАЯ
2009), нар. творчасці «Вянок дружбы» (г. Бабруйск, 2009), рэсп. фестывалюкірмашу рамёстваў «Вясновы букет» (2008), святаконкурсу «Залатое дзіва» (2010, абодва Мінск), абл. фестывалю сямейнай творчасці «Сузор’еталентаў» (г.п. Глуск, 2003, 2007, 2009), конкурсу па карункапляценні «Карункі роднай спадчыны» (г. Магілёў, 2008) І ІНШ. І.В.Хізанейшвілі.
ГбРАЦКАЕ НАРбДНАЕ ЛІТАРАТЎРНАЕ АБ’ЯДНАННЕ «ПАРНАС». Створана ў 1953 у г. Горкі пры Бел. с.г. акадэміі. У 2003 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Заснавальнік і арганізатар М.Кучук. Кіраўнікі: Л.Г.Васільеў, УМ.Ліўшыц, А.М.Пугач (з 2000). У складзе калектыву каля 40 чал. Асн. мэты дзейнасці — развіццё цікавасці і любові да роднай мовы і лры, прапаганда літ. спадчыны і сучаснай літ. творчасці. Аб’яднанне сістэматычна праводзіць літ. і літ.муз., творчыя вечары самадзейных паэтаў выстаўкі, сустрэчы з прац. калектывамі, вучнямі школ. Выдае калект. збк чл. аб’яднання «Акадэмічны вянок» (2000, 2002, 2006) і інш. А.М.Пугач.
ГбРАЦКАЯ НАРбДНАЯ ВАКАЛЬНАІНСТРУМЕНТАЛЬНАЯ СТЎДЫЯ «ЛІРА». Створана ў 1998 у г. Горкі пры шматпрофільнай школекомплексе№1 (з 2004 СШ№1).У 2003 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.П.Запявалава (з 1998), Т.У.Голубева, С.В.Калеснік (абедзве з 2006). У складзе студыі 27 чал. ва ўзросце ад 7 да 17 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — фарміраванне вак.эстр. здольнасцей і выхаванне духоўных і маральных якасцей удзельнікаў студыі. У рэпертуары творы сучасных бел. («Маленства край» С.Ждановіча, «Да цябе, Беларусь» С.Савіцкага, «Птушкапесня» А.Елісеенкава) і рус. («Аблокі» В.Цюльканава, «Сёння дождж» А.Ярмолава, «Падары ўсмешку свету» А.Варламава, «Не адбірайце сонца ў дзяцей» Я.Лучнікава) аўтараў і інш. Выхаванцы студыі — лаўрэаты міжнар. конкурсаў: вак. «Першы
акорд» (2010), вак.эстр. «Чароўны свет куліс» (2011, абодва СанктПецярбург), фестываляўконкурсаў: «Сонца ў дзіцячых далоньках» (Масква), дзіцячай творчасці «Будучыня краіны» (г. Марыупаль, Украіна, абодва 2010), «Мы — разам» (г. Брэст, 2011), рэсп. адкрытага конкурсу мастацтваў «Вікторыя» (Мінск, 2010) і інш. Студыя — арганізатар фестывалю «Музычны капеж» (з 1998).