• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ГбМЕЛЬСКІ ЎЗОРНЫ ХОР «ЮНАЦТВА». Створаны ў 1950 у г. Гомель пры СШ № 2 Бел. чыгункі (з 2010 СШ №28 імя Э.В.Сярогіна) як харавы гурток, з 1980 сучасная назва. У 1999 прысвоены званне «ўзорны аматарскі калектыў». Сярод кіраўнікоў: І.Т.Злацін (з 1950), Н.К.Тарасенка (з 1970), Р.І.Рудзяк (з 1980), Л.М.Бартноўская (з 1996), Н.А.Шалепава (з 2005), А.М.Колташава (з 2008). У складзе хору 40 чал. ва ўзросце ад 10 да 15 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя і развіццё харавога мастацтва, арганізацыя вольнага часу дзяцей. У рэпертуары апрацоўкі бел. нар. песень, духоў
    ная музыка, класічныя творы рус. і замежных класікаў, творы сучасных кампазітараў: «Душэ мая» П.Часнакова, «Уталі мая печалі» І.Дзянісава, «Накцюрн» В.А.Моцарта, «Хор русалак» А.Даргамыжскага з оперы «Русалка» на лібрэта А.С.Пушкіна, «Так здарылася — мужчыны пайшлі» У.Высоцкага, «Сініцы» Л.Захлеўнага, «Развітальная канцэртная» В.Вядзернікава, бел. нар. песні «Сядзіць камар на дубочку», «Чабарок» і інш. Калектыў — удзельнік міжнар. фестывалю харэагр. мастацтва «Сожскі карагод» (г. Гомель, 2008), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Рэчыца, 2007), аглядуконкурсу «Прывітанне, свет!» (г. Гомель, 2010) і інш.
    A. М. Колташаеа.
    ГбМЕЛЬСКІ ЎЗОРНЫ ЮНАЦКІ ТЭАТРСТЎДЫЯ «РАВЁСНІК». Створаны ў 1972 у г. Гомель пры абл. Палацы піянераў і школьнікаў (з 2004 абл. Палац творчасці дзяцей і моладзі). У 1984 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік А.У.Казлова. У складзе тэатрастудыі 50 чал. ва ўзросце ад 13 да 30 гадоў. У рэпертуары спектаклі: «Чароўны камень» В.Лукшы (1999), «Жорсткія гульні» А.Арбузава (2000), «Рудая п’еса» К.Драгунскай (2001), «Каляровая за
    150
    ГОРА
    тока» П.Васючэнкі (2002, 2005), «Гэй, ты, прывітанне!» Г.Мамліна (2003), «Цуды ў чаканні лета» А.Корына (2004), «Боская дудка» паводле п’есы «Сяргей Ясенін» М.Шундзіка (2005), «Безыменная зорка» М.Себасціяна (2007), «Жужа з Будапешта» Л.Жухавіцкага (2009), «Дзяўчынка і красавік» Т.Яна (2010) і інш. Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: міжнар. дзіцячых аматарскіх тэатраў «Крок у неба» (Мінск, 2002), дзіцячых аб’яднанняў «Жывая вада сяброўства» (г. Гомель, 2008), аматарскіх тэатраў «Славянскае скрыжаванне» (г. Навазыбкаў, Расія, 2008—10),Усесаюзнага нар. творчасці (Мінск, 1987), рэсп. аматарскага мастацтва «Тэатральныя скрыжаванні» (г. Слуцк, 2000), абл. тэатральнага «Памяць сэрца» (1995), аматарскага тэатральнага мастацтва імя А.Макаёнка (1999), тэатраў і лялечных калектываў (2006, усе г. Гомель). А.У.Казлова.
    «ГбМЕЛЬСКНЙ ВЁСТННК», 1)штодзённая газета ліберальнаасветнага кірунку. Выдавалася 10.1,—6.5.1909 у Гомелі на рус. мове. Рэд.выдавец Г.А.Казакоў. Арыентавалася на мясц. інтэлігенцыю, вучнёўскую моладзь, друкавала матэрыялы пра гар. навуч. ўстановы, дзіцячыя прытулкі, садзейнічала дабрачыннай дзейнасці. Апубл. цыкл нарысаў М.Бахціна «На мясцовыя тэмы», «На дне Гомеля». У газеце друкаваў свае нарысы мясц. юрыст і літаратар М. КулябкаКарэцкі. Публікавала нататкі пра тэатр. і муз. жыццё Гомеля. Змясціла матэрыялы, прысвечаныя 100годдзю з дня нараджэння М.Гогаля, яго жыццё і творчасць тлумачыла трагічнымі супярэчнасцямі паміж дэспатычным самадзяржаўем і духоўнымі пошукамі рас. інтэлігенцыі. Друкавала вершы, нарысы, карэспандэнцыі мясц. аўтараў, пераклады з яўр. лры. 2) Паліт., грамадская і літ. газета афіцыёзнага кірунку. Выдавалася 11.3—7.6.1914 у Гомелі на рус. мове. Рэд.выдавец А.М. Ляшэнка заявіў, што яе выданне «не мае нічога агульнага з былым у 1909 г. «Гомельс
    Да арт. Гомельскі ўзорны юнацкі тэатрстудыя «Равеснік». Сцэна са спектакля «Боская дудка» паводле п 'есы «Сяргей Ясенін» М.Шундзіка.
    кнм вестннком» (4.3.1914). Друкавала гасп. справаздачы, аб’явы, навіны rap. жыцця. Пасля спынення выхаду газеты А.Ляшэнка сцвярджаў, што фактычным кіраўніком яе быў гар. галава У.В.Даброўскі, які выкарыстоўваў выданне як трыбуну для агітацыі за сваіх кандыдатаў у гар. думу («Гомельская мысль», 24.6.1914).
    «ГОМЕЛЬСКОЕ СЛбВО», грамадскапалітычная і літаратурная газета. Выдавалася з крас.1911 да мая 1912 у Гомелі на рус. мове 3 разы на тыдзень. Прымыкала да мясц. аддзела Саюза рус. народа. Выступала супраць сацыялдэмакр. руху і левых кадэтаў мясц. газ. «Полесье» і інш. дэмакр. выданняў. Змяшчала афіц. ўрадавыя матэрыялы, тэатр. і літ. агляды, бібліяграфію і публіцыстыку, прапагандавала палітыку П.А.Сталыпіна, яго зямельную рэформу ў Беларусі і Літве.
    «гбмон», нелегальны часопіс бел. народнікаў. Выдаваўся ў 1884 у Пецярбургу на рус. мове. Меў падзагаловак «Беларускі сацыялрэвалюцыйны агляд». Падтрымліваў праграму, тактыку і арганізацыйныя прынцыпы партыі «Народная воля». Абгрунтоўваў неабходнасць утварэння ў Беларусі аўтаномнай абл. аргцыі гэтай партыі. Упершыню ў гісторыі бел. грамадскапаліт. ру
    ху часопіс сфармуляваў і тэарэтычна абгрунтаваў ідэю існавання этнічна самастойнай бел. нацыі, заявіў аб праве бел. народа на «федэратыўную самастойнасць». У часопісе сцвярджалася самабытнасць бел. мовы, неабходнасць развіцця бел. культуры, выкрывалася палітыка царызму ў Беларусі. Друкаваў карэспандэнцыі з Віцебска, Гродна, Вільні, Дзісенскага і Слуцкага пав., Пецярбурга, Кіева, Харкава. Змяшчаў адозвы і праграмныя заявы інш. рэв. народніцкіх груп, якія імкнуліся ўзняць бел. народ на барацьбу за сваё сац. і нац. вызваленне. Выйшлі 2 нумары.
    ГОНШЧЫКІ, плытагоны на Дняпры, Сожы, Прыпяці, Нёмане.
    ГОРА, персаніфікаванае ўвасабленне зла, якое, паводле нар. маралі, заўсёды і ўсюды суправаджае сямейнае шчасце. Лічыцца, што гэтая ўзаемавыключальная пара ўзнікла яшчэ пры стварэнні Сусвету і з таго моманту існуе ў людскім грамадстве. У міфалогіі падраздзяляецца на агульнае (усёлюдскае) і прыватнае, характэрнае для асобнага чалавека, яго радзіны. Калі першае не залежыць ад чалавека, бо можа быць выклікана вайной, пошасцю, эпідэміяй ці сац. зрухам, то другое можа асацыіравацца з канкрэтным лёсам, быць наканаваным, прадказаным бацькам ці са
    151
    ГОРАВІД
    мому чалавеку варажбітом, калі маці хадзіла цяжарнаю, ці ад самага нараджэння немаўляці. Лічылі, што такое Г. магло быць і насланым, падробленым спецыяльна зайздроснымі вачыма і чорнымі словамі. Пазбавіцца ад яго чалавек не мог самастойна, не браліся дапамагаць у гэтым і чараўнікі. Спрадвеку адзначалі, што «гора і ў вадзе не топіцца, і ў агні не гарыць, і з зямлі ліхам прарастае». Вобраз «Г.» актыўна выкарыстоўвалі класікі бел. лры: Ф.Багушэвіч, Я.Купала, Я.Колас і інш. А.М.Ненадавец.
    ГОРАВІД (Горэвід), нерасшыфраваны псеўданім беларускага сялянскага паэта 2й пал. 19 ст. Біягр. звесткі адсутнічаюць. Аўтар вершаў «Палякам у дзень 3га мая» (нап. 1891, апубл. 1920) і «Я клічу вас...» (апубл. 1909), у якіх паэт заклікаў бел. народ абудзіцца ад цяжкага векавога сну, «ланцугі цемрачы парваці», «свядома прышласці дабіцца», вызваліцца ад нац. і сац. прыгнёту. Вершы Г. — адзін з ранніх прамых зваротаў да бел. нац. свядомасці. Паэт верыў што самасвядомасць і адчуванне ўласнай гісторыі не загінулі ў народзе. У вершы «Палякам» (нап. 1891) Г. выказаў веру ў рэв. саюз народаў. Грамадзянскія ідэалы сялянскага паэта агульнадэмакр., не да
    Да арт. Горад. Фрагмент сядзібнай забудовы ў Мінску.
    канца акрэсленыя. Звароты да гісторыі, выдатная тэхніка верша сведчаць пра высокую культуру аўтара. Вершы Г. пашыраліся ў рукапісах, іх абодва разам апублікаваў Р.Зямкевіч у час. «Крывіч» (1926—27, № 12).
    ГОРАД, буйны населены пункт, жыхары якога заняты пераважна ў прамсці, гандлі, сферы абслугоўвання, навуцы, культуры, кіраванні і інш. З’яўляецца гасп., культ., у большасці выпадкаў і адм. цэнтрам. У Беларусі парадак аднясення нас. пунктаў да Г. і гар. пасёлкаў вызначаецца заканадаўствам рэспублікі. Г. падзяляюцца на 3 катэгорыі: раённага, абл. і рэсп. падпарадкавання. Для Г. характэрны канцэнтрацыя вытворчасці, вял. шчыльнасць засялення і кампактнасць забудовы. Фарміраванне гар. насельніцтва адбываецца за кошт міграцыі, натуральнага прыросту, адм. пераўтварэнняў.
    На тэр. Беларусі першыя Г. ўзніклі ў 9—13 ст. і ўяўлялі сабой агароджанае паселішча. Нярэдка яны ўтвараліся на месцах б. гарадзішчаў жалезнага веку. Многія бел. Г. развіліся з умацаваных паселішчаў, феад. замкаў, памежных крэпасцей. Іх росту спрыяла геагр. размяшчэнне — скрыжаванне гандлёвых шляхоў, блізкасць ракі ці возера. У Бела
    русі ідэнтыфікаваны і даследаваны 35 Г. 9—13 ст., сярод якіх Полацк (з 9 ст.), Заслаўе, Тураў (з 10 ст.), Брэст, Віцебск, Лагойск, Мінск, Пінск (з 11 ст.), Барысаў, Брагін, Гомель, Гродна, Клецк, Навагрудак, Слаўгарад (Прапойск), Слуцк (з 12 ст.). У 12—13 ст. у Г. пераважалі кавальства, ювелірнае, шавецкае, кравецкае, кастарэзнае, ганчарнае, бандарнае рамёствы. Сярод гараджан была пашырана пісьменнасць, пра што сведчаць берасцяныя граматы і графіці.
    Вяршыняй матэрыяльнай культуры стараж. Г. з’яўляліся манумент. мураваныя пабудовы (саборы ў Віцебску, Ваўкавыску, Навагрудку, Полацку, Тураве). У раннефеад. перыяд большасць Г. стала цэнтрамі ўдзельных княстваў, з пашырэннем хрысціянства некаторыя з іх сталі цэнтрамі рэліг. культу, рэзідэнцыямі духавенства. Склаліся некаторыя рысы спецыялізацыі эканам. дзейнасці Г. Прыватнаўласніцкія Г. і мястэчкі ператвараліся ў цэнтры прамсці. Ускладненне грамадскага ладу ў феад. эпоху выклікала ўзнікненне ў буйных гарадах цэхавай сістэмы і самакіравання паводле норм магдэбурскага і мясц. права. У канцы 17 1 й пал. 18 ст. ў выніку працяглых войн Г. Беларусі прыйшлі ў заняпад, колькасць гараджан зменшылася ў 2,5 раза. 3 2й пал. 18 ст. пачалося аднаўленне і эканам. ўздым бел. Г. 3 1786 па 1861 колькасць гар. насельніцтва павялічылася з 80 да 320 тыс. ж. (часткова гэта было выклікана прымусовым перасяленнем асоб яўр. нацыянальнасці з сельскай мясцовасці). Развіваліся рамесная вытворчасць, промыслы, гандаль, паявіліся фабрыкі. Пасля 1861 паскорыўся рост фабрык і заводаў, развіццю Г. спрыяла гар. рэформа 1870х гг. У 1887 у 42 бел. Г. пражывала 649,5 тыс. ж. (10,3% усяго насельніцтва Беларусі). Да пач. 20 ст. спынілі сваю дзейнасць рамесніцкія цэхі, a колькасць фабрык і заводаў вырасла ў некалькі разоў. Г. ператварыліся ў культ. цэнтры, дзе канцэнтраваліся
    152
    ГОРАД