Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
ГбМЕЛЬСКІ ЎЗбРНЫ АНСАМБЛЬ СУЧАСНАГА ТАНЦА «ДЫЯЛОГІ». Створаны ў 2001 у г. Гомель пры дзіцячай харэагр. школе аддзела кульгуры гарвыканкама. У 2006 прысвоена званне «ўзорны аматарскі ансамбль». Кіраўнікі: І.В.Асламава (з 2001), А.С.Зайцава (з 2009). У складзе
138
ГОМЕЛЬСКІ
Выступленне Гомельскага ўзорнага ансамбм скрыпачоў і віяланчэлістаў «Мелодыя».
ансамбля болыд за 20 чал. ва ўзросце ад 7 да 16 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя і развіццё сучаснай харэаграфіі. У рэпертуары харэагр. мініяцюры, мініспектаклі, канцэртныя праграмы: «Адзіны глядач», «Вальс на развітанне», «Па слядах белага асляня», «Крокі», «Дунавенне», «Цячэнне жыцця», «Гукі жыцця» і інш. Гранпры Міжнар. фестывалю сучаснай харэаграфіі (г. Даўгаўпілс, Латвія, 2004), абл. адкрытага конкурсу юных дараванняў «Надзея Запаляр’я» (г. Мурманск, Расія, 2008),
аглядуконкурсу харэагр. мастацтва імя А.А.Рыбальчанкі (г. Гомель, 2010) і інш. Калектыў — удзельнік і дыпламант Міжнар. фестывалю сучаснай харэаграфіі (г. Віцебск, 2004).
С.А.Разумная.
ГОМЕЛЬСКІ ЎЗбРНЫ АНСАМБЛЬ ТАНЦА «АПЕЛЬСІН». Створаны ў 1989 у г. Гомель пры Палацы культуры ВА «Гомсельмаш». У 1994 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Р.В.Ветрава (з 1989), І.У.Ветрава (з 1999). У складзе
ансамбля 32 чал. ва ўзросце ад 11 да 14 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя і развіццё народнасцэнічнага і эстр. танцаў. У рэпертуары танцы бел. нар. («Беларускі сувенір», «Вяснянка», «Кураняты», «Ляці, лета», «Ой, едзе»), народаў свету (ірландскі танец), эстр. кампазіцыі («Атрад», «Бураціна», «Новы дзень») і інш. Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (1999, 2004), абл. дзіцячых і юнацкіх харэагр. калектываў «Танцуючы фламінга» (1994—98), аглядуконкурсу харэагр. мастацтва імя А.А.Рыбальчанкі (2010, усе г. Гомель) і інш. Пры ансамблі дзейнічае харэагр. студыя для дзяцей 7— 10 гадоў. Р. В. Ветрава.
ГОМЕЛЬСКІ ЎЗОРНЫ АНСАМБЛЬ ТАНЦА«ДРЎЖБА». Створаныў 1947 у г. Гомель пры Палацы культуры і тэхнікі чыгуначнікаў імя У.І.Леніна (з 2000 пры культурнаспарт. комплексе «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі»). У 1968 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.А.Рыбальчанка (з 1947), Т.Г.Коўжун (з 1952), А.І.Цімашэнка (з 2003). У складзе ансамбля больш
Удзельнікі Гомельскага ўзорнага ансамбля танца «Апельсін».
На рэпетыцыі Гомельскага ўзорнага ансамбля танца «Дружба».
139
ГОМЕЛЬСКІ
за 120 чал. ва ўзросце ад 4 да 18 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя харэагр. мастацтва, арганізацыя вольнага часу мясц. насельніцтва. У рэпертуары нар.сцэнічны, класічны і сучасны танцы: «Ода. ІДені вечнасці», «Ода. Голас сэрца», «Прэлюдыя. Дыхай са мной», харэагр. кампазіцыі «Гарадская полька», «Весялуха», «Козачкі», операказка «Дзюймовачка» (2004 і 2010) і інш. Гранпры адкрытага рэсп. конкурсу мастацтваў «Вікторыя» (Мінск, 2009). Калектыў — дыпламант і лаўрэат конкурсаў: міжнар. маладых выканаўцаў эстр. песні і сучаснага танца «Сівертон» (г. Чарнігаў, Украіна, 2008), Нац. телевізійнага юных талентаў «Сузор’е надзей» (Мінск, 2006), абл. аг
Гомельскі ўзорны ансамбль танца «Золак». Сцэна збеларускага сцэнічнага танца «Шалё'ны зэдлік».
«Гусарыкі», «Шалёна вінтом», «Лявоніха», «Кругавая», «Тудысюды», «Святочны вальсок», бел. полька «Кавалер» і інш. Калектыў — удзельнік міжнар. фестываляў: харэагр. мастацтва «Сожскі карагод» (г. Гомель, 2004, 2006, 2008), юных талентаў «Зямля пад белымі крыламі» (г. Мазыр, 2007), адкрытага харэагр. творчасці «Свята танца» (г. Мурманск, Расія, 2008), рэсп. конкурсаў харэагр. школ і школ мастацтваў (г. Брэст, 2002; г. Пінск, 2003), харэагр. мастацтва «Юныя таленты Беларусі» (аздараўленчы лагер «Зубраня», Мядзельскі рн, 2007), абл. аглядуконкурсу харэагр. мастацтва імя А.А.Рыбальчанкі (г. Гомель, 2004, 2007, 2010) і інш. Т.А.Чарнова.
ГОМЕЛЬСКІ ЎЗОРНЫ АНСАМБЛЬ ТАНЦА «КАРАЗЁЛЬ». Створаны ў 1990 у г. Гомель пры Палацы культуры ААТ «Гомельпрамбуд». 3 2000 працуе пры гар. Цэнтры культуры. У 1996 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Арганізатар і кіраўнік М.М.Кахно. У складзе ансамбля 40 чал. ва ўзросце ад 9 да 22 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя і развіццё нар. сцэнічнага танца. У рэпертуары танцы бел. нар., народаў свету і краін СНД: «ПолькаЯнка», «Крыжачок», «Пастушок», «Дзявятка», «Кандзібоберам», «Цыганскі танец», харэагр. кампазіцыі «Гомельская субота», «Салдацкія скокі», «Данская кадрыль» і інш. Калектыў — дыпламант міжнар. фестываляў юных талентаў «Зямля пад белымі крыламі» (г. Мазыр, 2002), дзіцячых аб’яднанняў Беларусі, Расіі і Украіны «Жывая вада дружбы» (г. Гомель, 2005, 2009), нар. мастацтва «Вянок дружбы» (г. Бабруйск, 2008), маст. творчасці суайчыннікаў «3 Расіяй у сэрцы» (Масква, г. Смаленск, 2009), танца «У коле сяброў» (г. Бранск, 2010) і інш.
М.М.Кахно.
ГОМЕЛЬСКІ ЎЗОРНЫ АНСАМБЛЬ ТАНЦА «КАСКАД». Створаны ў 1995 у г. Гомель на базе СШ № 41. У 2002 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік В.У.Шаршакова. У складзе ансамбля 56 чал. ва ўзросце ад 8 да 15 гадоў. Асн. мэты дзейнасці —папулярызацыя і развіц
лядуконкурсу харэагр. мастацтва імя А.А.Рыбальчанкі (г. Гомель, 2010) і інш. А.І.Цімашэнка.
ГОМЕЛЬСКІ ЎЗбРНЫ АНСАМБЛЬ ТАНЦА «ЗОЛАК». Створаны ў 2000 у г. Гомель пры дзіцячай харэагр. школе аддзела культуры гарвыканкама. У 2001 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнік Т.А.Чарнова. У складзе ансамбля 25 чал. ва ўзросце ад 11 да 17 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя і развіццё бел. сцэнічнага танца. У рэпертуары бел. традыц. і сцэнічныя танцы; «Шалёны зэдлік», «Талакуха», «Чубаценькі верабей»,
Беларуская полька ў выкананні Гомельскага ўзорнага ансамбля танца «Каскад».
140
ГОМЕЛЬСКІ
цё нар.сцэнічнага танца. У рэпертуары бел. танцы «Кола», «Крыжачок», «Прывітальная», «Полька», «Юрачка»; харэагр. пастаноўкі «Весялуха», «Танец з лялькай», «Зімушка», «Купалінка» і «Дудолка», «Крутуха», «Козачка» і інш. Калектыў — удзельнік і дыпламант абл. аглядуконкурсу харэагр. мастацтва імя А.А.Рыбальчанкі (г. Гомель, 2007) і інш.
В. У. Шаршакова. ГОМЕЛЬСКІ ЎЗОРНЫ АНСАМБЛЬ ТАНЦА «НАДЗЁЯ». Створаны ў 1990 у г. Гомель пры Палацы культуры вытворчага УП «Віпра» грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства глухіх». У 1996 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Н.І.Давыдава (з 1990), І.М.Баранава (з 2002), А.А.Несцерава (з 2005). У складзе ансамбля 12 чал. ва ўзросце ад 8 да 16 гадоў. Асн. Mara дзейнасці — папулярызацыя аматарскай харэагр. творчасці. У рэпертуары нар. і эстр. танцы, харэагр. кампазіцыі: «Беларуская полька», «Рыжы АП», «Каскад», «Ваколіца», «Боль зямлі», «Простая песенька», «Калінка +», «Пастушок» і інш. Калектыў — удзельнік рэсп. конкурсу харэагр. мастацтва (Мінск, 2004), фестывалю маст. творчасці «Вясёлкавы карагод» (г. Гомель, 2007, 2010) і інш. А.А.Несцерава. ГОМЕЛЬСКІ ЎЗбРНЫ АНСАМБЛЬ ЦЫМБАЛІСТАЎ «СУНІ'ЧКА». Створаны ў 1962 у г. Гомель пры гар. Палацы піянераў і школьнікаў імя У.І.Леніна (з 2000 абл. Палац творчасці дзяцей і моладзі). У 1982 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Л.Ф.Асіпенка (з 1962), М.В.Крылова (з 1974), Э.П.Новікава (з 2004). У складзе ансамбля 12 чал. ва ўзросце ад 7 да 22 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — захаванне нац. і муз. традыцый, прапаганда песеннай творчасці, развіццё муз. здольнасцей дзяцей і моладзі. У рэпертуары творы бел., рус. і замежных кампазітараў («Беларуская мелодыя» І.Жыновіча, «Спеў дубраў» В.Іванова, «Раманс» У.Алоўнікава, «Жураўлі на Палессе
Гомельскі ўзорны ансамбль цымбалістаў «Сунічка».
ляцяць» І.Лучанка, «У зімні вечар» А.Грачанінава, «Лірычная мелодыя» Я.Глебава, «Явар і каліна» Ю.Семянякі, «Хлопчык і цвыркун» Р.Паўлса), апрацоўкі нар. твораў і інш. Калектыў — лаўрэат і дыпламант Усесаюзнага фестывалю нар. творчасці (Мінск, 1985, 1987), рэсп. аглядаўконкурсаў калектываў аркестравага жанру «Аркестравая мазаіка» (Мінск, 2008), дзіцячай творчасці «Прывітанне, свет!» (2011), абл. фестывалю аркестраў і ансамбляў нар. інструментаў «Аркестравая мазаіка» (абодва г. Гомель, 2009). А.М.Шацько.
ГОМЕЛЬСКІ ЎЗОРНЫ АНСАМБЛЬ ЭСТРАДНАГА ТАНЦА «КАПРЬІЗ». Створаны ў 1980 у г. Гомель пры Палацы культуры ВА «Гомсельмаш». 3 1994 працуе пры абл. Доме тэхн. і маст. творчасці. У 1995 прысвое
Удзельнікі Гомельскага ўзорнага ансамбля эстраднага танца «Капрыз».
на званне «ўзорны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Т.І.Ларыяноўская (з 1980), Л.Г.Сцепаненка (з 2006), С.С.Шастакова (з 2010). У складзе ансамбля больш за 50 чал. ва ўзросце ад 5 да 20 гадоў. Mae дзіцячую і дарослую групы. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя харэагр. эстр. мастацтва, арганізацыя вольнага часу мясц. насельніцтва. У рэпертуары танцы сучасныя эстр., з элементамі гульні, харэагр. кампазіцыі на аснове фалькл.этнаграф. бел. матэрыялу, фальклору народаў свету, канцэртныя нумары, спектаклі: харэагр. кампазіцыя «Бананы», танцы «Вясёлыя гномы», «Кукарэку», спектакль «Віфлеемская зорка» Т.Ларыяноўскай (2001), канцэртныя нумары «Гюзэль кызлар», «Пра мяне», «Рокнрол», праграма «Імкненне да чараўніцтва» і інш. Калектыў — дып
141
ГОМЕЛЬСКІ
Да арт. Гомельскі ўзорны ансамбль эстраднага піанца «Юнацтва». Сцэна з пастаноўкі «Чырвонае і чорнае».
ламант і лаўрэат фестываляў: рэсп. «Мы родам з дзяцінства» (Мінск, 1996), дзіцячых і юнацкіх харэагр. калектываў «Танцуючы фламінга» (1995), удзельнік абл. аглядуконкурсу харэагр. мастацтва імя А.А.Рыбальчанкі (2010, абодва г. Гомель) і інш. С.С.Шастакова. ГОМЕЛЬСКІ ЎЗОРНЫ АНСАМБЛЬ ЭСТРАДНАГА ТАНЦА «ЮНАЦТВА». Створаны ў 1985 у г. Гомель пры раённым Доме культуры. У 1993 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў». Арганізатар і кіраўнік Л.Д.Захаранка. У складзе ансамбля 25 чал. ва ўзросце ад 6 да 16 гадоў.
Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя эстр. танца. У рэпертуары эстр. харэагр. кампазіцыі, мініяцюры, сюжэтныя танцы: «Бяссоніца», «Кантры», «Рэха», «Вечны рухавік», «Ад світанку да захаду сонца», «Дзве стыхіі, агонь і вада», «Чырвонае і чорнае» і інш. Калектыў — лаўрэат фестываляў: міжнар. маладзёжнага «Артсесія» (1996), рэсп. дзіцячых і юнацкіх харэагр. калектываў «Танцуючы фламінга» (1994—97, абодва г. Гомель), рэсп. тэлеконкурсу «Зорная ростань» (Мінск, 1995), дыпламант абл. аглядуконкурсу харэагр. мастацтва імя А.А.Рыбальчанкі (2007, г. Гомель) і ІНШ. Л.Д.Захаранка.