Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
ГбМЕЛЬСКІ НАРОДНЫ ТЭАТР МУЗЬІЧНЫХ АСАЦЫЯЦЫЙ «АТМАН». Створаны ў 1993 у г. Гомель пры абл. Доме маст. і тэхн. творчасці. 3 2000 працуе пры культ.спарт. комплексе РУП «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі». У 1999 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік І.В.Абрамовіч. У складзе тэатра 15 чал. ва ўзросце ад 14 да 34 гадоў. Сярод пастановак: «Шлях да свету» (1994), «Цвінтар» (1995), «Белае і чорнае» (1996), «Сны» (1998), «Подых ночы» (2000), «Адкрыццё» (2002), «Прыгоды ў маленькай краіне» (2003), мюзіклы «Апошняя ноч Шэхеразады» (2007), «Праз люстэрка» (2008) І.Абрамовіча, операказка «Дзюймовачка» паводле Х.К.Андэрсена (2004), сімфабуфанада «Казачны карагод» І.Абрамовіча (2006), тэатралізаванае прадстаўленне «Адкрыццё. Маналог» Я.Асіпкова, І.Абрамовіча (2009). Калектыў — лаўрэат і дыпламант агульнанац. фестывалюконкурсу юных талентаў «Таленты новага веку» (Масква, 2005), конкурсу «Мім» у межах міжнар. фестывалю харэагр. мастацтва «Сожскі карагод» (г. Гомель, 2002), міжнар. конкурсу маладых выканаўцаў эстр. песні і сучаснага танца «Твой шанц» (г. Чарнігаў, Украіна, 2007), фестываляў: міжрэгіянальнага аматарскага тэатр. мастацтва Бел. чыгункі «Тэатральная вясна» (г. Орша), эстр. музыкі і песні Бел. чыгункі «Зоркавы экспрэс» (г. Гомель, абодва 2006). І.В.Абрамовіч.
ГбМЕЛЬСКІ НАРбДНЫ ТЭАТРСТЎДЫЯ «ВЁТРАЗЬ». Створаны ў 1996 у г. Гомель пры тэхнікуме чыг. транспарту (з 2006 каледж чыг. тран
126
ГОМЕЛЬСКІ
спарту Бел. чыгункі). У 2004 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: У.Г.Сас (з 1996), С.С.Пазняк (з 1998), А.М.Бычкоў (з 2002). У складзе тэатрастудыі каля 20 чал. ва ўзросце ад 16 да 19 гадоў. У рэпертуары: спектаклі «Спявай, ластаўка, спявай!» Р.Горына 1 А.Арканава (2003), «Мудрамер» М.Матукоўскага (2004), «Яшчарка» А.Валодзіна (2005), «Юбілей» А.Чэхава (2006), тэатр.канцэртная праграма «Амаль паводле Гогаля» (2007), «Горка, спадары, горка!» паводле А.Чэхава (2008), муз.паэт. кампазіцыя «3 чаго пачынаецца Радзіма» А.Бычкова (2009), «Радавыя» А.Дударава (2010), «Ноч пасля выпуску» У.Цендракова (2011). Калектыў — дыпламант фестываляў: рэсп. аматарскіх тэатраў «Тэатральная вясна» (2003), дарожнага нар. творчасці «Салют Перамогі» (2004, абодва г. Брэст), абл. аматарскай маст. творчасці (г. Гомель, 2004—10). А.М.Бычкоў.
ГОМЕЛЬСКІ НАРОДНЫ ТЭАТР ТАНЦА «КАКТЭЙЛЬ». Створаны ў 1991 у г. Гомель пры ўнце імя Ф.Ска
Гомельскі народны тэатр танца «Кактэйль».
рыны. У 1993 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Я.А.Зарайскі (з 1991), В.М.Барсукова (з 2009). Асн. мэта дзейнасці — развіццё пластычных здольнасцей удзельнікаў. Жанравы кірунак — эстр. рэвю. У складзе тэатра 13 чал. ва ўзросце ад 18 да 23 гадоў. У рэпертуары мюзікл «Рубінавае сэрца» (2009), эстр. нумары і танцы. Калектыў — лаўрэат фестываляў: міжнар. сучаснай харэаграфіі (г. Віцебск, 1991), маладзёжнага «Артсесія» (2000, 2002), дыпламант абл. аглядуконкурсу харэагр. мастацтва імя А.А.Рыбальчанкі (2007, абодва г. Гомель), удзельнік міжнар. фестывалю авангарднага мастацтва «Мамант» (Мінск, 2005), абл.аглядуконкурсу харэагр. мастацтва імя А.А.Рыбальчанкі (г. Гомель, 2010) і інш.
М. Б. Шырынкіна.
ГОМЕЛЬСКІ НАРОДНЫ ТЭАТР ЭСТРАДНЫХ МІНІЯЦЮР I ІНСЦЭНІРАВАНАЙ ПЁСНІ. Створаны ў 1970 у г. Гомель пры клубе (з 1979 абл. Дом культуры вытворчага УП «Binpa») грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства глухіх» як гур
ток малых форм. У 2006 прысвоена званне «народны аматарскі тэатр» і сучасная назва. Сярод кіраўнікоў: А.Я.Дзялендава (з 1984), Н.Р.Сіман, Л.С.Патраўка (абедзве з 1994), Ю.П.Ламанос (з 2002), В.С.Каменская (з 2006), Т.П.Пагодзіна (з 2009). У складзе калектыву 12 чал. ва ўзросце ад 18 да 55 гадоў. Асн. кірункі творчасці — эстр. мініяшора, жэстамімічная песня, паэзія, тэатралізаваныя прадстаўленні і мюзіклы. У рэпертуары літ.муз. кампазіцыі («Беларусь мая, сінявокая», «Зямля пад белымі крыламі»), літ.пластычныя замалёўкі («О край родны, край прыгожы»), папуры на тэмы бел. («Вясковыя замалёўкі») і ваен. песень, мюзіклы («Папялушка», «Вечары на хутары каля Дзіканькі», «Снежная каралева», «Чырвоны каптурык») і інш. Калектыў — удзельнік фестываляў: міжнар. жэставай песні (Мінск, 2002), сатыры і гумару «Белая варона» (г. Гомель, 2003, 2007), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (МІНСК, 1998) і інш. Т.П.Пагодзіна.
ГОМЕЛЬСКІ НАРОДНЫ ФАЛЬКЛОРНАХАРЭАГРАФІЧНЫ АНСАМБЛЬ «РАДЗІМІЧЫ». Створаны ў 1969 у г. Гомель пры ўнце імя Ф.Скарыны. У 1988 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Арганізатар і кіраўнік Р.М.Гофман (з 1969), маст. кіраўнік і гал. балетмайстар А.В.Лысянкоў (з 1982). У складзе ансамбля каля 40 чал. ва ўзросце ад 17 да 30 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — захаванне традыцый танц., муз. і песеннага багацця бел. фалькл. мастацтва, прапаганда сярод студэнцкай моладзі лепшых узораў нац. творчасці. У рэпертуары ансамбля бел., рус., укр., венгерскія, румынскія танцы: «Беларускі маладзёжны», «Закарпацкі», «Беларуская кругавая», «Гапак», «Чардаш», «Руская кадрыля», «Рускі карагод», «Вязанка», «Сібірскія праходкі» і інш. Калектыў — лаўрэат і дыпламантфестываляў: міжнар. харэагр. калектываў (г. Краснаярск, Расія, 1992), студэнцкага (г. Харкаў, Украіна, 1992), маладзёжных «Артсесія»
127
ГОМЕЛЬСКІ
Гомельскі народны фальклорнахарэаграфічны ансамбль «Радзімічы».
(г. Гомель, 1994, 1996, 1998, 2000, 2002) і муз. мастацтваў (г. Абердзін, Вялікабрытанія, 1996, 2002), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Гомель, 2004), рэсп. «Студэнцкая вясна» (г. Віцебск, 1993, 2003), маст. творчасці студэнтаў ВНУ «Артвакацыі» (Мінск, 2008, 2010) і інш.
А. В.Лысянкоў.
ГОМЕЛЬСКІ НАРОДНЫ ФАЛЬКЛОРНЫ АНСАМБЛЬ «РАДЗІМІЧЫ». Створаны ў 1989 у г. Гомель пры раённым Доме культуры. У 1992 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Л.М.Навумовіч (з 1989), І.У.Кацэвіч (з 1995), Г.М.Бібікава (з 2004). У складзе ансамбля 7 чал. ва ўзросце ад 20 да 33
гадоў. Асн. мэты дзейнасці — адраджэнне і прапаганда нац. песеннай культуры Беларусі. У рэпертуары аўтарскія, бел., рус. і ўкр. нар., абрадавыя і пазаабрадавыя рэгіянальныя песні: «На вуліцы агонь гарыць», «Наша вуліца была зялёна», «Ой, ты, Тройца, Тройца», «Асенняя ночанька», «Ой, ідзі, страла» і інш. Калектыў — дыпламант усебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Добруш, 2004), абл. аглядуконкурсу абкамаў прафсаюзаў (г. Гомель, 2005), фестывалю творчай моладзі «Пад белымі крыламі» (г. БудаКашалёва, 2009), удзельнік раённых, гар. свят і мерапрыемстваў.
Г.М.Бібікава.
ГОМЕЛЬСКІ НАРОДНЫ ХАРАВЬІ КАЛЕКТЬІЎ «ГАЛАСЬІ ПАЛЁССЯ». Створаны ў 1948 у г. Гомель пры Доме культуры дрэваапрацоўчага камбіната (з 1997 Палац культуры ААТ «Гомельдрэў»). У 1975 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Р.М.Краўцоў У.Ф.Надтачэй, А.І.Аструн, М.П.Дрынеўскі, М.Т.Беспалаў, М.П.Сакалоў і А.К.Сакалова, В.П.Дудкін (з 1997). У складзе хору 35 чал. ва ўзросце ад 45 да 70 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — прапаганда нар. песні і лепшых твораў бел. і рус. кампазітараў. У рэпертуары нар. бел., рус. і ўкр. песні «Усе гульні каля броду», «Ой, каліна, ой, маліна», «Трава, мая трава»; аўтарскія творы «Гордасць і славатвая, Беларусь» Э.Ханка, «Мой родны кут» І.Лучанка, «Ля святога кастра» Л.Шурмана, «Святая зямля» Л.Захлеўнага і інш. Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Гомель, 1998, 2004), абл. харавога мастацтва імя Т.К.Лапацінай (г. Рэчыца, 2005), удзельнік абл. конкурсу харавога мастацтва «Пеўчае поле» (г. Гомель, 2004, 2006, 2008, 2011)іінш. В.П.Дудкін.
ГбМЕЛЬСКІ НАРбДНЫ ХОР. Створаны ў 1967 у г. Гомель пры клубе фабрыкі «Праца» якжаночы вак. ансамбль. 3 1980 працуе пры абл. Доме тэхн. і маст. творчасці. У 1972 прысвоена званне «народны аматарскі
Гомельскі народны харавы калектыў «Галасы Палесся».
128
ГОМЕЛЬСКІ
Гомельскі народны хор абласнога Дома тэхнічнай і мастацкай творчасці.
культуры імя У.І.Леніна (з 2000 пры культ.спарт. комплексе «Гомельскае аддзяленне Беларускай чыгункі»). У 1993 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: М.А.Боднер (з 1959), М.М.Дыдалева (з 1983), В.В.Аўчыннікаў (з 1999), Н.Я.Жыхарава (з 2002). У складзе хору 25 чал. ва ўзросце ад 50 да 85 гадоў. Асн. кірунак: харавыя спевы ў нар. і акадэмічнай выканаўчай манеры. У рэпертуары бел., рус., укр. нар. песні, творы бел. і замежных аўтараў: «О, Беларусь, мая любоў» М.Доктарава, «Ой, на горке каліна», «Ночка цёмная», «У зялёную дуброву», «3пад каменя» і інш. Калектыў — дыпламант рэсп. фесты
калектыў» і сучасная назва. Кіраўнікі: І.П.Галко (з 1967), Ю.Ф.Мінін (з 1995), М.А.Галавач (з 2000), М.У.Грамыка (з 2010). У складзе хору каля 30 чал. ва ўзросце ад 45 да 75 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — прапаганда бел. нар. творчасці. У рэпертуары песні бел. нар. ў апрацоўках і інш. народаў: «Ляцелі гусі з броду», «Ой, дубе, мой дубе», «Ехалі казачэнькі», «Ой, развівайся, дубе» і інш. Калектыў — лаўрэат усесаюзных фестывалю аматарскай маст. творчасці працоўных (гарады Гомель, 1975—77, Масква, 1986—87), агляду аматарскай маст. творчасці, прысвечанага 40годдзю Перамогі (Масква, 1985— 87), рэсп. тэлеконкурсу «Радасць» (Мінск, 1984), дыпламант абл. конкурсу харавога мастацтва імя Т.К.Лапацінай (г. Рэчыца, 1999).
М.У.Грамыка.
ГОМЕЛЬСКІ НАРбДНЫ ХОР. Створаны ў 1998 у г. Гомель пры вагонарамонтным заводзе імя М.І.Калініна. У 2001 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: У.Р.Курдукоў (з 1998), В.В.Арлоў (з 2009). У складзе хору 28 чал. ва ўзросце ад 30 да 60 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — прапаганда нар. творчасці. У рэпертуары бел. 1 рус. нар. песні, творы бел. аўтараў: «Імчыцца тройка паштавая», «Сядзіць голуб на бя
розе», «Ой, вішанька, чарэшанька», «Распрагайце, хлопцы, коней», «Беларусь — мая краіна» А.Бяспалага, «Хлеб — усяму галава» Л.Захлеўнага і інш. Калектыў — лаўрэат абл. конкурсу харавога мастацтва імя Т.К.Лапацінай (г. Рэчыца, 2008), фестывалю харавога мастацтва «Пеўчае поле» (г. Гомель, 2009), удзельнік гар. свят і мерапрыемстваў. С.М.Туманава.
ГбМЕЛЬСКІ НАРОДНЫ ХОР ВЕТЭРАНАЎ ВАЙНЬІI ПРАЦЫ. Створаны ў 1959 у г. Гомель пры Палацы