Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
Гомельскі народны маладзёжны хор «Адраджэнне».
у т.л. кампазітараўкласікаў (П.Чайкоўскага, П.Часнакова, Д.Бартнянскага, А.Архангельскага і інш.), сучасных кампазітараў (І.Дзянісавай, А.Грынчанкі, А.Віскава, К.Шведава), а таксама бел. і рус. нар. песні ў апрацоўках для акадэмічнага хору. Калектыў — лаўрэат міжнар. конкурсаў і фестываляў: духоўнай музыкі «Магутны Божа» (г. Магілёў, 1995), маладзёжнага «Артсесія» (г. Гомель, 1996),
123
ГОМЕЛЬСКІ
Выступленне Гомельскага народнага маладзёжнага эстраднага тэаіпра «Гомельскі КВЗ».
праваслаўных песнапенняў (Мінск, 1999, 2005, 2009), «Дня царкоўнай музыкі» (г. Гайнаўка, Польша, 2011), удзельнік выстаўкіярмаркі «Беларусь праваслаўная» (г. Гомель, 2007).
Г.Я.Яроменка.
ГОМЕЛЬСКІ НАРОДНЫ МАЛАДЗЁЖНЫ ЭСТРАДНЫ ТЭАТР «ГбМЕЛЬСКІ КВЗ». Створаны ў 2000 у г. Гомель пры гар. Цэнтры культуры. У 2008 прысвоена званне «народны аматарскі тэатр». Кіраўнік А.У.Чыстоў. У складзе калектыву 23 чал. ва ўзросце ад 18 да 34 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — арганізацыя, правядзенне і ўдзел у гульнях клуба вясёлых і знаходлівых розных узроўняў. У рэпертуары мініяцюры, нумары, сцэнкі, стэмы, відэакліпы, візітныя карткі, муз. конкурсы, фінальныя песні. Сярод паст.: мініяцюра «Дзяўчына, якая вяртаецца раніцай дамоў пасля спаткання» і нумар «Уручэнне дзіцяці ў радзільным доме» Д.Шутава, муз. нумар «Віншаванне на тэлеканале «Нірэя», стэм «Брэсцкі альтэрнатыўны тэатр», «Спявай з «Коньмі» разам», відэакліп «Дачка», фінальная песня «Горад Гомель» і інш. Калектыў — удзельнік міжнар. кубка чэмпіёнаў цэнтр. і міжрэгіянальных ліг міжнар. саюза КВЗ (Мінск), гульняў міжнар. турніру каманд КВЗ «Міжрэгіянальная ліга КВЗ «Палессе» (г. Гомель), тэлевізійнага кубка КВЗ СНД
(Масква), фестываляў міжрэгіянальнай лігі КВЗ «Плюс» (г. Ніжні Ноўгарад, Расія, усе 2010), каманд КВЗ «Ківін» (г. Сочы, Расія, 2011) і інш.
А.У. Чыстоў.
ГОМЕЛЬСКІ НАРОДНЫ МУЗЬІЧНЫ ТЭАТР «SONORE». Створаны ў 1997 у г. Гомель пры пед. каледжы імя Л.С.Выгоцкага як оперная студыя. У 2007 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў» і сучасная назва. Кіраўнікі: Л.С.Сапацькова (з 1997), А.В.Гужова (з 2002). У складзе тэатра 24 чал. ва ўзросце ад 16 да 20 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — развіццё муз. і творчых здольнасцей удзельнікаў. У рэпертуары дзіцячая опера «Песенка ў лесе» Р.Бойкі (1997), муз. казка «Крэсіва» С.Гаркавенкі паводле Х.К.Андэрсена (2002), дзіцячая мініопера «Мышкін церамок» А.Грачанінава (2004), мюзікл «Вестсайдская гісторыя» Л.Бернстайна (2004), фрагменты з аперэты Ю.Семянякі «Сцяпан — вялікі пан», муз. казка «Папялушка» А.Спадавекія (абедзве 2008), мюзіклказка «Снежная каралева» А.Морсіна (2009). Калектыў — дыпламант рэсп. конкурсу маст. творчасці навучэнцаў прафес.тэхн. і сярэдніх спец. навуч. устаноў «Артвакацыі» (2006, 2009), фестывалю аматарскай творчасці Цэнтр. рна, прысвечанага 860годдзю г. Гомель (2002, абодва г. Гомель). А.В.Гужова.
ГбМЕЛЬСКІ НАРОДНЫ СТУДЭНЦКІ ТЭАТР «ЛЮСТРА». Створаны ў 1969 у г. Гомель пры ўнце імя Ф.Скарыны. У 1985 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.М.Аляксандрава (з 1969), А.М.Бычкоў (197890, 19922000), У.В.Ушакоў (з 1990), У.М.Палякоў (з 2001), В.М.Вароніна (з 2004). У складзе тэатра 16 чал. ва ўзросце ад 18 да 23 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — прапаганда твораў рус. і замежнай класічнай драматургіі і твораў сучасных аўтараў, развіццё аматарскай творчасці. Сярод лепшых пастановак: «Рэвізор» М.Гогаля (1986), «Жорсткія гульні» А.Арбузава (1993), «Такая доўгая навальніца» С.Бартохавай (2005), «Лепшыя!» Е.Наршы (2006), «Бяда ад пяшчотнага сэрца» В.Салагуба (2007), «Д’ябальская розніца» Н.Калтышовай (2008), «Цыяністы калій... з малаком ці без?» А.Мільяна (2009). Гранпры міжнар. фестывалю маладзёжных аматарскіх тэатраў «Славянскае скрыжаванне» (г. Навазыбкаў, Расія, 2009). Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: міжнар. маладзёжнага «Артсесія» (г. Гомель, 1994, 1998, 2000, 2002), аматарскіх тэатраў «Славянскае скрыжаванне» (г. Навазыбкаў, Расія, 2009—10). В.М.Вароніна.
ГбМЕЛЬСКІ НАРбДНЫ СТУДЭНLIKI ТЭАТР ЭСТРАДНЫХ МІНІЯЦЮР«САНТЭХЭЛЕКТРАМАНТАЖ». Створаны ў 1984 у г. Гомель пры ўнце імя Ф.Скарыны. У 1998 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Ю.І.Капоця (з 1984), С.А.Кобрусеў (з 2004), Ю.С.Рамашына (з 2010). У складзе тэатра 18 чал. ва ўзросце ад 18 да 23 гадоў. У рэпертуары эстр. мініяцюры, мініспектаклі, пародыі, маналогі, муз. пантамімы, канцэртныя праграмы («Гэты розны, розны смех», «Смешна аб многім»). Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: міжнар. маладзёжнага «Артсесія» (г. Гомель, 1994, 1996—98, 2000, 2002), «Студэнцкія жарты» (г. Запарожжа, Украіна, 2007—10), рэсп. «Студэнцкая вясна» (г. Віцебск, 1991—93, 1998, 2003), абл. «Рукой па
124
ГОМЕЛЬСКІ
Удзельнікі Гомельскага народнага студэнцкага тэатра «Люстра».
Удзельнікі Гомельскага народнага студэнцкага тэатрастудыі «Калі б...».
даць» (г. Рагачоў, 2000—01), удзельнік міжнар. фестывалю «Шумны балаган» (г. Бранск, Расія, 2007—10).
М. Б. Шырынкіна.
ГОМЕЛЬСКІ НАРбДНЫ СТУДЭНЦКІ ТЭАТРСТЎДЫЯ «КАЛІ' Б...». Створаны ў 1993 у г. Гомель пры ўнце імя Ф.Скарыны. У 1998 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Г.І.Варонін (з 1993), С.М.Зянькоў (з 2009). У складзе тэатра 29 чал. ва ўзросце ад 17 да 21 года. Асн. мэта дзейнасці — развіццё нац. культ. традыцый. У рэпертуары
спектаклі: «Ладдзя Роспачы» паводле У.Караткевіча (2000), «Не бярыце аўцюка голай рукой» А.Петрашкевіча (2004), «Шкірдзюкі займаюць абарону», «Нехта ходзіць за акном...» В.Ткачова (2005), «Такая доўгая навальніца» С.Бартохавай (2006), «Прысуд» М.Варфаламеева (2007) і інш. Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: міжнар. маладзёжнага «Артсесія» (г. Гомель, 2002), усебел. нар. гумару «Аўцюкі» (паміж вёскамі Малыя і Вял. Аўцюкі Калінкавіцкага рна, 1995, 1997), нар. мастацтва «Бела
русь — мая песня» (г. Гомель, 1998), абл. «Рукой падаць» (г. Рагачоў, 2000— 01), удзельнік абл. фестывалю «Студэнцкая вясна» (г. Віцебск, 2003).
М. Б. Шырынкіна.
ГбМЕЛЬСКІ НАРбДНЫ СТУДЭНЦКІ ХОР НАРОДНЫХ СПЁВАЎ «РАДЗЁЙКА». Створаны ў 1985 у г. Гомель пры муз. вучылішчы імя Н.Ф.Сакалоўскага (з 1994 каледж мастацтваў). Кіраўнікі: І.І.Бабкоў (з 1985), С.А.Багатырэвіч (з 1994), Н.М.Калацэй (1995 і з 2003), А.У.Баруценка (1999—2003, з 2010). У 2004
Гомельскі народны студэнцкі хор народных спеваў «Радзейка».
125
ГОМЕЛЬСКІ
прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». У складзе хору 28 чал. ва ўзросце ад 16 да 20 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — адраджэнне і прапаганда песеннай нац. культуры Беларусі. У рэпертуары творы каляндарна, сямейна і пазаабрадавай лірыкі («Беларускія каляды», «Беларускае купалле», «Беларускае вяселейка»), лірычныя («Ой, выйду я на вуліцу», «Не кувай ты, шэрая зязюля» ў апрацоўцы Э.Наско), эпічнапатрыятычныя («Бацькаўшчына» Л.Мурашка, «Гаварыла поле шырокае» Т.Доўгай), бел. кампазітараў («Ляцяць галачкі» У.Кузняцова, «Купальская» Л.Захлеўнага), апрацоўкі бел. і рус. нар. песень («Шумела дубравушка», «Ды пойдзем, сястрыцы» і інш.). Калектыў — лаўрэат фестываляў: міжнар. маладзёжнага «Артсесія» (1996), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (1999), рэсп. аглядуконкурсу харавых і аркестравых калектываў сярод муз. устаноў (2005), дыпламант абл. фестывалю харавога мастацтва (2001, усе г. Гомель), удзельнік абл., раённых канцэртаў, свят. Н.М.Калацэй.
ГОМЕЛЬСКІ НАРбДНЫ ТЭАТР «ВОСЬМЫ ДЗЕНЬ ТЬІДНЯ». Створаны ў 1954 у г. Гомель на базе драм. гуртка Палаца культуры тэр. ВА «Гомельаблбыт» як нар. тэатр, з 2000 сучасная назва. 3 2003 працуе пры Палацы культуры «Фестывальны». У 1970 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.М.Брыцько (з 1954), І.П.Матросава (з 1968), В.Кручкоў (з 1975), Ю.Пестуноў (з 1977), Г.В.Матухін (з 1984), В.А.Уханава (з 1986). У складзе тэатра 18 чал. ва ўзросце ад 18 да 30 гадоў. У рэпертуары тэатра спектаклі: «Дарогі пачынаюцца вясной» Э.Фаняковай (1987), «Баль падчас чумы» А.Пушкіна (1988), «Сны Яўгеніі» А.Казанцава (1990), «Жанчына з іншага боку» А.Слапоўскага (1995), «Лясная песня» Л.Украінкі (1999), «Тайнае Евангеле ад Іаана» С.Цанева (2003), «Аляксееў і цені» М.Арбатавай (2005), «Клетка» Л.Карсунскага
(2006), «Месяцовы прынц» Л.Цітовай, А.Стараторжскага (2010). Калектыў — лаўрэат і дыпламант абл. фестывалю нар. тэатраў (г. Гомель, 2007). Т.Р.Азарава.
ГОМЕЛЬСКІ НАРОДНЫ ТЭАТР «КРЬІЛЫ». Створаны ў 1980 у г. Гомель пры Бел. гандлёваэканам. унце спажывецкай кааперацыі. У 1987 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: С.В.Яфімава (з 2004), А.М.Сівакоў (з 2005), Э.І.Бацянкова (2001—04, з 2008). У складзе тэатра 26 чал. ва ўзросце ад 17 да 22 гадоў У рэпертуары п’есы: «Паўлінка» Я.Купалы (1982), «Трыбунал» А.Макаёнка (1983), «Мурза» Я.Главацкага (1988), «Эўрыдыка» Ж.Ануя (2001), «Гэтыя свабодныя матылькі!» Л.Герша (2002), «Сачыненне, напісанае стоячы на галаве» Р.Куду (2003), «Звер» М.Гіндзіна, У.СІнакевіча (2004), «Млын на сініх вірах» У.Караткевіча (2005), «Мой бедны Марат» А.Арбузава (2009). Калектыў — дыпламант рэсп. аглядуконкурсу маст. самадзейнасці студэнтаў і навучэнцаў адукац. устаноў спажывецкай кааперацыі, абл. этапу рэсп. конкурсу маст. творчасці студэнтаў ВНУ «Артвакацыі» (2010, абодва г. Гомель). Т.М. Міхневіч.
ГОМЕЛЬСКІ НАРОДНЫ ТЭАТР МІМІКІI ЖЭСТА. Створаны ў 1953 у г. Гомель пры клубе (з 1979 абл. Дом культуры вытворчага УП «Віпра») грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства глухіх». У 1973 прысвоена званне «народны аматарскі тэатр». Сярод кіраўнікоў: С.І.Галаванаў, П.А.Вераб’ёў, В.І.Бялоў, В.І.Чэпелеў, Я.І.Дашкоў, В.Н.Іваноў (1979—2004), Г.М.Кавалькова (з 2005). У складзе калектыву 16 чал. ва ўзросце ад 20 да 70 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя тэатр. мастацтва. У рэпертуары п’есы бел., рус. і замежных аўтараў: «Прымакі» Я.Купалы (1990), «Каханне да труны» А.Нікалаі (1993), «Пастка» Р.Тама (1996), «Жаніцьба Бальзамінава» А.Астроўскага (2000), «Медэя» Л.Разумоўскай (2007), «Цёт
ка Чарлея» Ц.Брэндана (2010) і інш. Калектыў — удзельнік, дыпламант і лаўрэат рэсп. і абл. мерапрыемстваў, у т.л. ўсебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (1998), агляду тэатр. калектываў мімікі і жэста клубных устаноў грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства глухіх» (2010, абодва Мінск) і інш. Г.М.Кавалькова.