• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    112
    ГОМЕЛЬСКІ
    тва ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» (г. Мазыр, 2010), удзельнік рэсп. тэлевізійнага конкурсу «Песні маёй краіны» (МІНСК, 2009) І ІНШ. Л.С.Елавая.
    ГОМЕЛЬСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ ТАНЦА «АПЕЛЬСІНПЛЮС». Створаны ў 1996 у г. Гомель пры Палацы культуры ВА «Гомсельмаш». У 2002 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік І.У.Ветрава. У складзе ансамбля 28 чалавек ва ўзросце ад 15 да 22 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя нар.сцэнічнай і эстраднай харэаграфіі сярод моладзі. У рэпертуары больш за 40 танцаў, у т.л. бел. і народаў міру, эстр. кампазіцыі і кампазіцыі на класічную музыку («Лявоніха», «3пад гары», кітайскі, мексіканскі, балгарскі танцы, «Танга», «Блюз», «Вітрына» і інш.). Калектыў — дыпламант і лаўрэат усебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Гомель, 1998), рэсп. аглядуконкурсу сярод прафсаюзных ведамасных клубных устаноў на лепшую канцэртную праграму, прысвечаную 60годдзю Перамогі ў Вял. Айч. вайне (Мінск, 2005), фестываляў: абл. харэагр. мастацтва імя А.А.Рыбальчанкі (г. Гомель, 2004, 2007, 2010), гар. аматарскай творчасці, прысвечанага 65годдзю Перамогі ў Вял. Айч. вайне (Мінск, 2009).
    Р. В. Ветрава.
    Выступленне Гомельскага народнага ансамбля танца «Апельсінплюс».
    ГбМЕЛЬСКІ НАРОДНЫ АНСАМБЛЬ ТАНЦА «ВЯРЦЁЛКІ». Створаны ў 1991 у г. Гомель пры раённым Доме культуры. У 1996 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: В.У.Пранішнікава (з 1991), І.А.Зубарава (з 2005), С.С.Балдачова (з 2007), К.Г.Елізаранка (з 2009). У складзе ансамбля Ібчал. ваўзросцеад 16 да 22 гадоў. У рэпертуары бел. і рус. нар. танцы, стылізаваныя харэагр. кампазіцыі («Прывітальная», «Чаравічка», «Купальская ноч», «Лясныя чараўніцы»). Калектыў — дыпламант фестываляў: міжнар. харэагр. мастацтва «Сожскі карагод» (1997), абл. харэагр. мастацтва імя А.А.Ры
    бальчанкі (2004, абодва г. Гомель), рэсп. конкурсу ансамбляў танца (Мінск, 1996). Т.Ю.Пухлякова.
    ГбМЕЛЬСКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ ТАНЦА «ПАЛЁСКІЯ ЗбРЫ ». Створаны ў 1974 у г. Гомель пры Бел. інце інжынераў чыг. транспарту (з 1993 Бел. ўнт транспарту). У 1982 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: А.С.Коваль (197686), В.Л.Чарноў (198687), Л.А.Іваноў (1987—88), В.У.Пранічнікава (1988—90), А.С.Коваль (1990— 2007), Г.Я.Забела (з 2007). У складзе ансамбля 40 чал. ва ўзросце ад 17 да 22 гадоў. Асн. мэты дзейнас
    Гомельскі народны ансалібль танца «Палескія зоры».
    113
    ГОМЕЛЬСКІ
    Гомельскі народны ансамбль эстраднага танца «Алегра».
    ці — адраджэнне і развіццё нар. фалькл. харэаграфіі. У рэпертуары пастаноўкі розных жанраў: нар., фалькл., эстраднай, нар. фолкмадэрна, пластыкі, неакласікі ваен. часу, вулічнага танца, мадэрна (праграмы «Беларусь ты мая сінявокая», «Паўпрэды Расіі», «Рытмы планеты», «Танцы залатога веку», «Танцы славян» і інш.). Гранпры міжнар. фестывалю «Дзеці свету» (Казань— НьюЙорк, 1991). Калектыў — лаўрэат фестываляў: міжнар. фалькл. (г. Рудальштат, Германія, 1996), харэагр. мастацтва «Сожскі карагод» (г. Гомель, 1997, 2002), фалькл. танца «Бургас» (г. Бургас, Балгарыя, 1998), студэнцкай творчасці «Мы — разам» (г. Бранск, Расія, 2007—10), сусв. моладзі і студэнтаў (Мінск— Масква—Новасібірск, 1984), рэсп. фестывалюконкурсу маст. творчасці студэнтаў ВНУ «АРТвакацыі» (гарады Мінск, 2006, 2010; Віцебск, 2008).
    Г.Я.Забела.
    ГОМЕЛЬСКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ ТАНЦА «СВІТАНАК». Створаны ў 1961 у г. Гомель на базе клуба грамадскага аб’яднання «Беларускае таварыства глухіх». 3 1979 працуе пры гар. Доме культуры. У 1998 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: У.В.Рычкоў (з 1961), Г.Д.Лапіна (з 1969), Н.І.Давыдава(з 1982), Л.Я.Ляпейка (з 1999), П.І.Свярдлоў (з 2000), Ю.П.Ламанос (з 2001), І.М.Баранава (з 2002),
    А.А.Несцерава (з 2005). У складзе ансамбля 14 чал. ва ўзросце ад 14 да 60 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — прапаганда аматарскай харэагр. творчасці. У рэпертуары нар., эстр. танцы, харэагр. кампазіцыі: «Гарадская кадрыль», «Тарантэла», «Полька з паясамі», «Прывітальная», «Для каханага» і інш. Калектыў —лаўрэат, дыпламант і ўдзельнік рэсп. фестываляў і конкурсаў: аматарскай творчасці (1968), аматарскай маст. творчасці, прысвечанага 40годдзю Перамогі ў Вял. Айч. вайне (абодва Мінск, 1985), эстр. танца (г. Гомель. 1998), тэатралізаваных прадстаўленняў «Беларусь мая, сінявокая» (1999), харэагр. мастацтва (2004), абл. фестывалю харэагр. мастацтва імя А.А.Рыбальчанкі (г. Гомель, 2007, 2010). А.А.Несцерава.
    ГбМЕЛЬСКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ ЭСТРАДНАГА ТАНЦА «АЛЁГРА». Створаны ў 2004 у г. Гомель пры раённым Доме культуры. У 2008 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік С.А.Васпукова. У складзе ансамбля 20 чал. ва ўзросце ад 16 да 30 гадоў. У рэпертуары танцы, харэагр. кампазіцыі, мініяцюры: «Ад усходу да захаду», «Мары пра Іспанію», «Ты — гэта я», «Чужая планета», «Спакуса» і інш. Гранпры адкрытага абл. фестывалю творчай моладзі «Пад белымі крыламі» (г. БудаКашалёва, 2010). Калектыў — лаўрэат, дыпламант і ўдзельнік фестываляў і конкурсаў: рэсп. маладых
    талентаў «Зорка ўзышла над Беларуссю» (Мінск, 2010), абл. харэагр. мастацтва імя А.А.Рыбальчанкі (г. Гомель, 2007, 2010), творчай моладзі «Пад белымі крыламі» (г. БудаКашалёва, 2009), гар. «Рытмы XXI стагоддзя» (г. Гомель, 2008).
    С.А.Васпукова.
    ГбМЕЛЬСКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ ЭСТРАДНАГА ТАНЦА «АСАРЦІ». Створаны ў 1987 у г. Гомель пры Доме культуры і спорту домабудаўнічага камбіната. 3 1998 працуе пры абл. Доме тэхн. 1 маст. творчасці. У 1995 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік А.А.Сцепаненка. У складзе ансамбля 19 чал. ва ўзросце ад 13 да 21 года. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя нар. харэаграфіі. У рэпертуары харэаграфічныя кампазіцыі («Купалінка», гомельская «Лявоніха» і інш.), мініспектаклі («Афрыка», «Фантасмагорыя» і інш.), іспанскія, італьянскія, яўр., рус. нар. танцы. Калектыў — лаўрэат і дыпламант фестываляў: усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня», рэсп. харэагр. мастацтва навучэнцаў навучальных устаноў Мінва адукацыі Рэспублікі Беларусь, харэаграфіі Мінва адукацыі Рэспублікі Беларусь (2002), аматарскай маст. творчасці студэнтаў ВНУ «Артвакацыі» (2005), аматарскай маст. творчасці навучэнцаў прафес.тэхн. і сярэдніх спец. устаноў адукацыі «Артвакацыі» (2007, усе Мінск), абл. харэаграфіі «Танцуючы фламінга» (г. Гомель, 1994—98) і інш.
    А.С.Куцакова.
    ГбМЕЛЬСКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ ЭСТРАДНАГА ТАНЦА «ВІДА». Створаны ў 1999 у г. Гомель пры гар. Цэнтры культуры. У 2004 прысвоена званне «народны ансамбль эстраднага танца». Кіраўнікі: Т.Я.Валынская (3 1999), Т. А. Мазгова (з 2002), А.У. Казелька (з 2009). У складзе калектыву 31 чал. ва ўзросце ад 6 да 33 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя сучасных эстр. і нар. танцаў. У рэпертуары ірландскі танец, харэагр.
    114
    ГОМЕЛЬСКІ
    Выступленне Гомельскага народнага ансамбля эстраднага танца «Асарці».
    кампазіцыі («Рускія ўспаміны», «Усход — Захад», «Гару», «Майкл Джэксан» і інш.). Калектыў — лаўрэат і дыпламант конкурсаў «Білет у Ялту» (2004), сучаснай харэаграфіі «На шляхуда Парнаса» (2005, абодва г. Гомель), удзельнік міжнар. фестываляў: «Дзеньсв. Валянціна» (Масква, 2006), маладзёжнага «Шалантух» (г. Роўна, Украіна), канцэртнай праграмы «Таленавітая моладзь» (СанктПецярбург, абодва 2007). А.У.Казелька.
    ГОМЕЛЬСКІ НАРОДНЫ АРКЁСТР БЕЛАРЎСКІХ НАРбДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ. Створаны ў 1959 у г. Гомель пры муз. вучылішчы імя
    Н.Ф.Сакалоўскага (з 1994 каледж мастацтваў). У 1995 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Г.І.Беспалька (з 1959, арганізатар), Т.В.Яфімава (з 1976), М.М.Гапееў (з 1978), С.Я.Салыгаў (з 1988), У.Г.Іваноў (з 1993). У складзе аркестра каля 40 чал. ва ўзросце ад 15 да 19 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — прапаганда нац. мастацтва. У рэпертуары апрацоўкі бел. нар. песень, творы кампазітараўкласікаў і сучасных аўтараў: «Святочная ўверцюра» Д.Смольскага, «Паэма», «Жураўліная песня» Г.Ермачэнкава, «Народныя гульні» А.Мдзівані,
    «Вяртанне да спадчыны» В.Іванова, «Падарожжа ў краіну цудаў» В.Кузняцова, «Спрытная серэнада» У.Ткача і інш. Калектыў — дыпламант міжнар. маладзёжнага фестывалю «Артсесія» (г. Гомель, 1998), удзельнік рэсп. конкурсу харавых і аркестравых калектываў сярэдніх спец. навуч. устаноў культуры і мастацтва Рэспублікі Беларусь(г. Гомель, 2001), канцэртных праграм вобласці, горада, раёна. У.Г./ваноў. ГбМЕЛЬСКІ НАРОДНЫ АРКЁСТР НАРбДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ. Створаны ў 1984 у г. Гомель пры Доме культуры ААТ «Гомельпрамбуд» (з
    Гомельскі народны аркестр беларускіх народных інструментаў.
    115
    ГОМЕЛЬСКІ
    1999 гар. Цэнтр культуры). У 1989 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Б.Р.Фельдман (з 1984), В.Л.Траянаў (з 1987), А.М.Трафімовіч (з 1998), І.Г.Басовіч (з 2007). У складзе аркестра 15 чал. ва ўзросце ад 16 да 40 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — павышэнне ўзроўню муз. культуры, прапаганда лепшых узораў нац. мастацтва. У рэпертуары творы кампазітараўкласікаў бел., рус., укр. і замежнай музыкі: «Італьянская полька» С.Рахманінава, «Менуэт» А.Шнітке, «Успаміны» І.Лучанка, «Пад небам Парыжа» З.Жыро, «Венгерскі танец» І.Брамса, «Гарэзлівыя прыпеўкі» А.Друкта і інш. Калектыў — удзельнік міжнар. фестывалю фалькл. музыкі (Рыга, 1993), абл. фестывалю «Мелодыі роднага краю» імя Г.І.Жыхарава (г. Гомель, 1997, 2000), раённых свят і мерапрыемстваў. І.Г.Басовіч.
    ГОМЕЛЬСКІ НАРОДНЫ АРКЁСТР РЎСКІХ НАРОДНЫХ ІНСТРУМЁНТАЎ. Створаны ў 1930я гг. ў г. Гомель пры муз. вучылішчы імя Н.Ф.Сакалоўскага (з 1994 каледж мастацтваў). У 2006 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Арганізатар і першы кіраўнік С.Зорын. Кіраўнікі: М.А.Фалейчык (да 1980), М.А.Мінц (з 1980), А.М.Трафімовіч (з 1985), У.М.Птушанёнак (з
    Удзельнікі Гомельскага народнага вакальнаінструментальнага ансамбля «БанЖвірба».
    1993), С.І.Нячаева (з 1999), С.Я.Салыгаў (з 2002), С.В.Лаўрук (з 2003), Т.А.Стралкова (з 2004). У складзе аркестра 45 чал. ва ўзросце ад 15 да 20 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя нар. інструм. выканальніцтва, захаванне нац. традыцый. У рэпертуары творы розных эпох і жанраў («Адажыа» Т.Альбіёні, «Пляска скамарохаў» з оперы «Снягурка» М. РымскагаКорсакава, «Руская песня» С.Рахманінава, «Святочная ўверцюра» Я.Глебава, «Тустэп» А.Цыганкова і інш.). Калектыў — дыпламант конкурсаў: рэсп. харавых і аркестравых калектываў сярэдніх спец. навуч. устаноў (2001), абл. аркестраў, ансамбляў струнных нар. інструментаў імя Г.І.Жыхарава «Мелодыі роднага краю» (2009), удзельнік Рэсп. конкурсу харавых і аркестравых калектываў сярэдніх спец. навуч. устаноў (усе г. Гомель, 2005). Т.А.Стралкова.