Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
месца ў рэпертуары занялі п’есы бел. драматургаў: «Такая працяглая навальніца» С.Бартохавай (2004), «Кім» А.Дударава (2005), «Залёты» В.ДунінаМарцінкевіча (2008), «Пачатак» Б.Васільева, «Бязвінная смерць Ганначкі, або Буржуй у бутэльцы» паводле У.Шышкова (абедзве 2010). Сярод найб. яркіх спектакляў: «Вельмі простая гісторыя» М.Ладо (2003), «Забойства пафранцузску» Р.Ламурэ (2006), «Шалёныя грошы» А.Астроўскага (2007), «Я стаю ля рэстарана: замуж — позна, здохнуць — рана» Э.Радзінскага (2008), «Вячэра з дурнем» Ф.Вебера (2009), «Жаніцьба» М.Гогаля (2010), «Бэсамэмуча» А.Валодзіна (2011). У трупе тэатра (2012): акцёры Г.Анчышкіна, А.Арол, Л.Астрахава, Н.Голубева, Ю.Зайцаў, В.Калугіна, І.Конік, М.Крэчатаў, Я.Кубліцкі, С.Лагуценка, Ю.Марціновіч, Д.Навінскі, К.Раманнікава, С.Савасцін, С.Трухін, І.Чарняўская, С.Чугай, І.Шапяцько. А.У.П’янкова.
ГбМЕЛЬСКІ ГАРАДСКІ' ЦЭНТР КУЛЬТЎРЫ. Засн. ў 2000 у г. Гомель. Агульная пл. памяшканняў больш за 6 тыс. м2. Mae глядзельную залу на
Да арт. Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр. Сцэна са спектакля «Жаніцьба» М.Гогаля. 2010.
560 месцаў. Працуюць (2011) 25 клубных фарміраванняў і 16 аматарскіх аб’яднанняў, з іх са званнем «заслужаны»: вакальнахарэагр. ансамбль «Гомій», са званнем «народны»; групы сучаснай харэаграфіі «Квадра», хіпхоп «Гарадскі смутак», ансамблі — эстр. танца «Віда», вакальнаінструм. «Блокпост», нар. музыкі «Скарб», вак. ветэранаў вайны і працы «Чырвоны гваздзік», казацкай і слав. песні «Рытмы сэрца», джазансамбль; квартэт нар. інструментаў «Класікфальклор», маладзёжны камерны хор «Адраджэнне», акадэмічны хор ветэранаў вайны, працы і Узброеных Сіл, вак. калектыў «Студыя7», маладзёжны эстрадны тэатр «Гомельскі КВЗ», аркестр нар. інструментаў, клубы — аўтарскай песні, пажылых людзей «Праметэй», «Лафафора», са званнем «узорны»: ансамбль танца «Каразель». Калектывы цэнтра — лаўрэаты і ўдзельнікі рэсп., абл., гар. мерапрыемстваў. Праводзіць канцэртныя праграмы, конкурсы, у т.л. міжнар. «Рэнесанс гітары», гар. «Маленькая гамяльчанка», аматарскай творчасці сярод пажылых людзей «Смяшыць дазваляецца» і інш.
ГбМЕЛЬСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ МЕДЫЦЬІНСКІ ЎНІВЕРСІТЭТ. Засн. ў 1990 у г. Гомель як мед. інт з мэтай забеспячэння ўрачэбнымі кадрамі лячэбнапрафілактычных устаноў Гомельскай і Магілёўскай абласцей, якія пацярпелі ад катастрофы на Чарнобыльскай АЭС. 3 2003 унт. У 2011/12 навуч. годзе 4 фты: лячэбны, медыкадыягнастычны, па падрыхтоўцы спецыялістаў для замежных краін, падрыхтоўкі да ВНУ 1 прафарыентацыі. Аспірантура (з 1991) і дактарантура (з 1999). Mae Цэнтр. н.д. лабараторыю, музей гісторыі ўнта, бку. Выдае навуковапрактычны час. «Проблемы здоровья п экологйн». Супрацоўнічае з унтам г. Нагасакі і медыкатэхн. унтам г. Сасакава (Японія), унтам г. Абердзін (Шатландыя), Курскім дзярж. мед. унтам (Расія).
103
ГОМЕЛЬСКІ
Да арт. Гомельскі дзяржаўны тэатр лялек: 1 — сцэна са спектакля «Сабачае сэрца» паводле М. Булгакава; 2 — сцэна са спектакля «Ліса і мядзведзь» М. Супоніна.
ГОМЕЛЬСКІДЗЯРЖАЎНЫ ПЕДАГАПЧНЫ КАЛЁДЖ імя Л.С.Выго ц кага. Засн. ў 1914 у г. Гомель як Палеская настаўніцкая семінарыя, у 1919 рэарганізавана ў кароткатэрміновыя пед. курсы, з 1921 Гомельскі пед. тэхнікум (з 1926 бел.), з 1936 — пед. вучылішча (у 1958—77 муз.пед. вучылішча), з 1995 — муз.пед. каледж, з 1996 імя Л.С.Выгоцкага, з 2002 дзярж. ўстанова адукацыі з сучаснай назвай. Рыхтуе настаўнікаў, выхавацеляў і муз. кіраўнікоў дашкольных устаноў. Прымае асоб з базавай і сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае і завочнае, на бюджэтнай і камерцыйнай аснове. У 2011/12 навуч. годзе спецыяльнасці: дашкольная адукацыя, пачатковая адукацыя, муз. адукацыя, фіз. культура. Працуюць падрыхтоўчыя курсы.
ГОМЕЛЬСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ТЭАТР ЛЯЛЕК. Створаны ў 1968 у г. Гомель з трупы лялечнікаў, якая існавала пры абл. драм. тэатры. Сярод гал. рэжысёраўтэатра: В.Чарняеў(з 1968), У.Матрос (з 1986), Р.Гольдман (з 2009). Гал. мастакі: А.Чабатароў (1968—78), Н.Баяндзіна (з 1980). У тэатры выкарыстоўваюцца лялькі розных сістэм: планшэтныя, пальчаткавыя, трысцінавыя, шпянёвыя марыянеткі і пнеўмаробаты. У рэпертуары спектаклі
для дзяцей і дарослых. Першы спектакль тэатра — «Снягурчына школа» Г.Ландау (1968). Сярод паст. першых гадоў вылучаліся «Доктар Айбаліт» В.Карастылёва (1969), «Прыгоды медзведзяняці Рымцімці» Я.Вількоўскага (1970). Яркім творчым дасягненнем сталі іранічныя спектаклі «Пушкінскія казкі» (1975), «Казка пра цара Салтана» (1981) паводле твораў А.Пушкіна. Каларытныя характары казачных персанажаў стварылі ў іх акцёры Т.Гарачава, В.ІСурдзюмаў, У.Матрос. Вялікім поспехам карысталіся спектаклі «Чалавек з хвастом» Р.Остэра (1978), «Бука» М.Супоніна (1981), «Запалканевялічка» Г.Сцяфанава (1982), «Халоднае сэрца» Ю.Каранца (1985) і інш. Пастаноўкі твораў нац. драматургіі звязаны з рэжысёрскай дзейнасцю У.Матроса: «Дар ляснога цара» С.Клімковіч (1979), «Кветка папараці» Г.Каржанеўскай (1985), «Дзед і Жораў» В.Вольскага (1986), «Каб не змаўкаў жаваранак» А.Вольскага (1989). Сярод пастановак 1990—2000х гг. на рус. і бел. мовах: «Казкі з кірмашу» І.Сідарука, «Адвечная песня» Я.Купалы, «Шлях да Віфлеема» С.Кавалёва, «Леваруцыйная фантазія» Ж.Ануя, «Сабачае сэрца» паводле М.Булгакава, «Памінальная малітва» Р.Горына, «Ліса і мядзведзь» М.Су
поніна і інш. У складзе трупы (2012), вядучыя майстры сцэны Т.Гарачава, Ю.Лахмакоў, Я.Хромаў, В.Шведава, акцёры В.Белапухава, Л.Вараб’ёва, Р. Іваноў, А.Задора, Л.Зорына, К.Карчэўская, В.Клешчанка, Н.Майданюк, В.Марозаў, А.Матвіенка, Н.Нікіціна, Т. і Ю.Палевіч, А.Савянок, А.Станішэўская, В.Хатылёва, В.Янчык і інш. 3 1994 тэатр праводзіць дабрачынную акцыю «Тэатр — дзецям Чарнобыля», у якой дэманструюцца спектаклі для дзяцей, якія жывуць у найб. радыцыйна забруджаных раёнах Гомельскай вобл.
В.А.Збродава.
ГОМЕЛЬСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ТЭХНІЧНЫ ЎНІВЕРСІТЙТ імя П.В.Сухога. Засн. ў 1981 у г. Гомель на базе філіяла Бел. політэхн. інта як політэхн. інт. 3 1995 імя П.В.Сухога, з 1998 унт з сучаснай назвай. У 2011/2012 навуч. годзе 7 фтаў: машынабуд., механікатэхнал., энергетычны, аўтаматызаваных і інфармацыйных сістэм, гуманітарнаэканам., завочны, падрыхтоўкі да ВНУ. У структуры ўнта — інт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў; рэгіянальны цэнтр тэсціравання і прафес. арыентацыі вучнёўскай моладзі; н.д. сектар з лабараторыямі. Аспірантура (з 1994). Выдае час. «Вестннк Гомельского государствен
104
ГОМЕЛЬСКІ
ного техннческого уннверсмтета нменн П.О.Сухого». Супрацоўнічае з Цэнтрам тэарэт. фізікі імя Абдуса Салама (г. Трыест, Італія), Трыесцкім і Падуанскім унтамі (Італія), Аб’яднаным інтам ядзерных даследаванняў (г. Дубна, Расія), Інтам нізкіх тэмператур і структурных даследаванняў Польск. АН (г. Вроцлаў). Пры ўнце працуе студэнцкі клуб маст. самадзейнасці, у складзе якога функцыянуюць нар. ансамбль нар. песні «Славяне», ансамблі эстраднага танца «Chill» і песні «Стыль» і інш.
ГОМЕЛЬСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ імя Ф.Скарыны. Засн. ў 1930 у г. Гомель як аграпед. інт, з 1933 пед. інт, з 1939 імя В.П.Чкалава, з 1969 унт, з 1988 імя Ф.Скарыны. У 2011/12 навуч. годзе 13 фтаў: матэматычны, эканам., фіз., біял., геолагагеагр., філал., замежных моў, гіст., юрыд., псіхалогіі і педагогікі, фіз. культуры, падрыхтоўкі да ВНУ і навучання замежных студэнтаў, завочны. Аспірантура (з 1960), дактарантура (з 1997). У структуры ўнта Франкабел. інт, Інт павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў, н.д. сектар. Mae музей Ф.Скарыны. Выдае час. «Нзвестня Гомельского государственного уннверснтета нменн Ф.Скорнны», «Проблемы фнзнкн, математнкн н техннкн», газ. «Гомельскі ўніверсітэт».
ГОМЕЛЬСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЦЫРК. Першы драўляны будынак цырка пабудаваны ў Гомелі ў 1890я гг. 1снаваў да 1917. У 1926 адкрыты новы цырк на 2 тыс. гледачоў, у 1939 у ім працаваў абл. рус. драм. тэатр (у 1941 будынак згарэў). У 1950—60я гг. дзейнічалі перасоўныя цыркішапіто. Сучасны будынак узведзены ў 1972 па паўторна скарыстаным праекце (рас. архіт. М.Шульмейсцер, Ю.Маторын, бел. архіт. Ш.Хінчын). 3 1997 відовішчнакульт. комплекс. У 2006 прысвоена званне «заслужаны калектыў» Рэспублікі Беларусь. Дырэктары: У.І.Макараў (з 1972), Я.М.Лабовіч (з 1982, маст. кіраўнік
з 1991). У цырку прайшло больш за 7 тыс. паказаў, створана і абноўлена больш за 90 нумароў, сярод якіх: «Акрабаты на жэрдзях», «Танцы на дроце» (абодва 1992), «Коньматэматык» (1993), «Акрабатьгчная пара» (1994), «Гульні з хулахупамі» (1996), «Гульня з абручамі», «Гімнасты на рамянях» (абодва 2010), «Дрэсіраваныя каты» (2011) і інш. Праграмы складаюцца ў асн. з нумароў або цэлых выступленняў калектываў Расіі. Запрашаюцца артысты з Украіны, Германіі, Чэхіі, Кітая, Манголіі і інш. 3 1991 калектыў цырка ўдзельнічае ў падрыхтоўцы нумароў для Бел. цыркавой праграмы.
Кампазіцыя будынка складаецца з некалькіх аб’ёмаў, якія аб’яднаны адзіным прамавугольным у плане паверхам. У сілуэце дамінуе чашападобны амфітэатр, накрыты сферычным купалам. Відовішчная частка будынка складаецца з залы (на 1544 месцы) з манежам, эстрадай і аркестравай пляцоўкай. У асн. аб’ёме знаходзяцца касавы вестыбюль, гардэробы, парадныя лесвіцы, развіты блок службовых, артыстычных і дапаможных памяшканняў. Вальеры для жывёл размешчаны ва ўнутраным дворыку і звязаны непасрэдна з манежам. Амфітэатр абкружаны зашклёным фае з выхадам на тэрасу. Тэр. будынка дапоўнена малымі архіт. формамі, дэкар. басейнам. У 2005 рэканструяваны пляцоўкі перад будынкам, у 2006 — фантан, пабудаваны помнік
Гомельскі дзяржаўны цырк.
сав. клоуну М.М.Румянцаву. У 2010 праведзена рэканструкцыя фасадаў, заменены вітражы цокальнага паверха. К.І.Яроцкая. ГбМЕЛЬСКІ ДОМ РУМЯНЦАВА, помнік архітэктуры класіцызму ў г. Гомель. Пабудаваны ў 1799—1819 (архіт. Д.Кларк) як зімовае жыллё. Называўся «даходным домам». У пач. 19 ст. — гал. будынак Гомельскай сядзібы графа М.П.Румянцава, куды ўваходзілі дом з пейзажным паркам для летняга пражывання («Паляўнічы домік»), а таксама людская, кухня, сарай і стайня. У сярэдзіне 19 ст. ў ім жыў палкавы камандзір, у канцы 19 — пач. 20 ст. размяшчалася духоўнае вучылішча, пазней — розныя свецкія навуч. ўстановы. Дом шмат разоў перабудоўваўся. Агульная аб’ёмная кампазіцыя будынка адпавядае «паладзіянскай» схеме сядзібнага дома з прамымі галерэямі. Цэнтр. частка гал. фасада вылучана плоскім рызалітам з 6калонным порцікам і ўвенчана атыкам. Вокны 1га паверха завершаны паўцыркульнымі нішамі. Рызаліт, прасценкі 1га паверха і сцены флігеляў аформлены гарызантальным рустам. Унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.