Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
ГОМЕЛЬСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА. Створана ў 1919 у г. Гомель як павятовая бка, з 1926 акруговая бка. У Вял. Айч. вайну было знішчана каля 95% кніжнага фонду. У 1944—48 раённая бка, размяшчалася ў в. Сеўрукі Гомельскага рна, а затым да 1961 — у памяшканні б. царквы Аляксандра Неўскага. 3 1970 у будынку раённага Дома культуры. 3 1978 узначальвае раённую цэнтралізаваную бібліятэчную сістэму. Кніжны фонд (2011) больш за 409 тыс. экз., 2,5 тыс. чытачоў. 3 2003 дзейнічае публічны цэнтр прававой інфармацыі. Бка — інфармацыйнаадукацыйны і культурнаметадычны цэнтр Гомельскага рна. Праводзіць мерапрыемствы, прысвечаныя краязнаўству («Нашы вытокі»), экалогіі («Саюз прыроды і чалавека»), здароваму ладу жыцця, маральнаэтычнаму і прававому выхаванню («Руку дапамогі працягні»), валанцёрскай працы і г.д. Дзейнічае літ. аб’яднанне «Пралеска» для літаратараўпачаткоўцаў і прапаганды творчасці пісьменнікаў Гомельшчыны. Традыцыйнымі сталі літаратурнамуз. гасцёўні і літ. святы ў гонар пісьменнікаўземлякоў: «Грачанікаўскія чытанні» (у гонар паэта А.Грачанікава ў в. Шарпілаўка), «Усім людзям на доўгія гады» (у гонар І.Сяркова ў в. Пакалю
100
ГОМЕЛЬСКІ
Да арт. Гомельскі абласны драматычны тэатр: I — сцэна са спектакля «Максім і Магдалена» паводле Я.Конева;
2 — сцэна са спектакля «Фігара тут!» П.Бамаршэ.
бічы), «Тры абліччы любові» (у гонар паэта М.Башлакова ў в. Грабаўка) і інш. Т.А.Мачалава.
ГОМЕЛЬСКІ АБЛАСНЬІ ГРАМАДСКАКУЛЬТЎРНЫ ЦЭНТР. Засн. ў 1956 як дом паліт. асветы, з 1990 грамадскапаліт. цэнтр, з 1992 сучасная назва. Аказвае метадычную і практычную дапамогу культ.асветным установам і калектывам, аматарскім аб'яднанням горада і вобласці. Праводзіць сістэматызаваную працу па арганізацыі канцэртаў, фестываляў тэатр. пастановак, творчых вечароў, міжнар. кірмашоў, выставак вырабаў нар. промыслу, навук.практычных, метадычных, інфармацыйных форумаў, канферэнцый, брыфінгаў, семінараў. На базе цэнтра дзейнічае навук.асветнае грамадства Кірылы Тураўскага, спецыялізаваная слав. бка.
бузава. У канцы 1950х — 1960я гг. назіралася стабілізацыя творчага калектыву, павышэннеагульнайкультуры спектакляў. 3 поспехам праходзілі пастаноўкі: «Зімовая казка» У.Шэкспіра, «Любоў Яравая» К.Транёва, «Набат у летнюю ноч» Т.Ян, «Даманевідзімка» П.Кальдэрона. Сцэнічнае ўвасабленне атрымалі творы бел. пісьменнікаў і драматургаў: «Сэрца на далоні» паводле І.Шамякіна, «Таблетку пад язык» А.Макаёнка, «Галоўны экзамен» («Экзамен на восень») І.Шамякіна, «Укралі кодэкс» А.Петрашкевіча і інш. Для спектакляў 1970—80х гг. характэрны дынамізм, пластыка, музыкальнасць: «Подых навальніцы» паводле І.Мележа, «Ладдзя Роспачы» паводле У.С.Караткевіча, «Узлёт» («Алошні ўзлёт») А.Дударава і інш. У 1990я
гг. сцэнічнай выразнасцю, увагай да паглыбленай распрацоўкі характараў, ансамблевасцю адзначаны пастаноўкі рэж. У.А.Караткевіча: «Лэдзі Гамільтан» («Ён завяшчаў яе нацыі») Т.Рэтыгана, «Дагарэла свечачка да палічкі» А.Петрашкевіча, «Мільянерка» Б.Шоу, «Дзікае паляванне караля Стаха» паводле У.Караткевіча і інш. У 2000я гг. выразная форма, пластыка, сцэнаграфія ў спектаклях спалучаюцца з глыбокім зместам: «Лекар паняволі» паводле Мальера, «Чорная панна Нясвіжа» А.Дударава, «Хросная маці» М.Горкага, «Максім і Магдалена» паводле Я.Конева, «Любоўная авантура» М.Задорнава, «Фігара тут!», «Вар’яцкі дзень, або Жаніцьба Фігаро» паводле П.Бамаршэ, «Недасягальная» С.Маэма і інш. Значны ўклад у развіццё мастац
ГОМЕЛЬСКІ АБЛАСНЬІ ДРАМАТЬІЧНЫ ТЭАТР. Створаны ў 1954 у г. Гомель. У 1999 прысвоена званне «заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь». Гал. рэжысёры: Г.Кацман (з 1954), М.Ульянаў (з 1956), Л.Эльстон (з 1958), Ю.Арынянскі (з 1962), І.Папоў (з 1966), К.Пятроў (з 1974), В.Кручкоў (з 1977), Г.Піменаў (з 1984), Г.Прымак (з 1986), Л.Манакова (з 1988), Б.Насоўскі (з 1990); маст. кіраўнікі: У.А.Караткевіч (1993—99), В.Чэпелеў (з 2010). Адкрыўся спектаклем «Гады вандраванняў» А.Ар
Гомельскі абласны драматычны тэатр.
101
ГОМЕЛЬСКІ
тва тэатра ўнеслі акцёры Л.Гамуліна, Л.Гарбунова, С.Давыдаў, Я.Дашкоў, А.Г. і А.С. Каменскія, Н.Карнеева, М.Кукліна, М.Маліноўскі, М.Пало, Т.Скарута, У.Слаўкоў, А.Сторажава, Л.Усанава, П.Філіпаў, Ю.Шэфер. У складзе трупы (2012): нар. артыстка Беларусі Л.Лаўрыновіч; засл. артысты Беларусі Ф.Іваноў, Ю.Фейгін, В.Чэпелеў, акцёры Г.Барташэвіч, Т.Ганчарова, Р.Жураўлёў, Т.Зміцюра, У.Карако, А.Караткевіч, А.Лаўрыновіч і інш. 3 1994 на базе тэатра праводзіцца бел. блок міжнар. фестывалю «Славянскія тэатральныя сустрэчы».
Будынак тэатра ўзведзены ў 1956 з цэглы (архіт. А.Тарасенка). Прамавугольны ў плане, мае сіметрычную аб’ёмнапрасторавую кампазіцыю. Гал. фасад вылучаны 6калонным порцікам кампазітнага ордэру і завершаны трохвугольным франтонам. Фасад багата дэкарыраваны скульптурай, складанапрафіляваным карнізам, цягамі, паяскамі, картушам, ляпнымі ўстаўкамі. Плоскасць сцяны гал. фасада расчлянёна філёнгамі з рэльефным раслінным арнаментам. У малюнках капітэлей пілястраў і інш. дэкар. элементаў уведзены выявы муз. атрыбутыкі. Па гал. восі размешчаны цэнтр. ўваход, вестыбюльная група памяшканняў, глядзельная зала партэрнаяруснага тыпу на 800 месцаў развітая сцэнічная каробка. За сцэнічнай каробкай на 4 паверхах знаходзяцца артыстычныя і адм,гасп. службы. На 2і паверх вядуць 2 парадныя белыя мармуровыя лесвіцы. Інтэр’ер упрыгожаны пілястрамі, кесонамі, нішамі, разеткамі і інш. ляпнымі элементамі. Праведзена рэканструкцыя будынка, зроблены капітальны рамонт сістэмы ацяплення, ганка, фасадаў (2004—05). Будынак унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. І.М.Алейнік.
ГОМЕЛЬСКІ АБЛАСНЬІ МУЗЁЙ ВАЁННАЙ СЛАВЫ. Створаны ў 2004 як філіял абл. краязнаўчага музея. У 2005 адкрыты для наведвальнікаў. 3 2006 самастойная ўста
нова культуры. Агульная пл. экспазіцыі — 480,77 м2 (унутраная) і 3 тыс. м2 (знешняя). Асн. фонд (2012) налічвае 4579 адзінак захоўвання, навуковадапаможны — 927. У 2павярховым будынку — помніку архітэктуры сярэдзіны 20 ст. ў 8 экспазіцыйных залах размешчаны экспанаты, якія адлюстроўваюць ваен. гісторыю Гомельшчыны са стараж. часоў да нашых дзён. Экспазіцыя мае 6 раздзелаў, выставу ваен. тэхнікі на адкрытай пляцоўцы і экспазіцыю «Музей крыміналістыкі» ў асобным будынку 19 ст. (з 2010). У раздзеле «Ваенная гісторыя краю са старажытных часоў да канца 19 ст.» прадстаўлены рыцарскія даспехі, прадметы ўзбраення перыяду сярэдневякоўя, узнагароды, агнястрэльная і халодная зброя вайны 1812, Крымскай 1853—56 і рускатурэцкай 1877—78 войн. Раздзел «Ваенныя падзеі краю з пачатку 20 ст. да Вялікай Айчыннай вайны» знаёміць з падзеямі рус.японскай, 1й сусв. і Грамадз. войнаў. Некалькі залаў прысвечаны раздзелу «Вялікая Айчынная вайна», яго экспанаты распавядаюць пра пачатак вайны, мабілізацыю сіл на адпор ворагу, эвакуацыю, пераход прадпрыемстваў на выпуск ваен. прадукцыі, фарміраванне палка нар. апалчэння, контрнаступленне войск 21й арміі, абарону Гомельшчыны войскамі Цэнтр. фронту ў жн. 1941, акупацыйны рэжым на тэр. Гомельскай і Палескай абл., партыз. і падп. рух, вызваленне Гомельшчыны ад ням.фаш. захопнікаў, заключны этап вайны і ўдзел у ім гамяльчан. У зале «Служу Айчыне» адлюстравана баявая і тэхніч. падрыхтоўка воінаў сучаснай бел. арміі, экспануюцца ўзоры сучаснага ўзбраення, a таксама асабістыя рэчы Героя Расіі, ганаровага грамадзяніна г. Гомель В.С.Оськіна, які загінуў пры выкананні службовых абавязкаў. У экспазіцыі «Абаронная прамысловасць» прадстаўлены ўзоры абароннай прадукцыі прадпрыемстваў Гомельшчыны 1930—2000х гг. Апошняя зала
музея «Інтэрнацыянальны абавязак» прысвечана воінамінтэрнацыяналістам — удзельнікам лакальных войн. Найб. цікавыя экспанаты музея: Узнагарода Міжнар. Чырвонага Крыжа — медаль імя Флорэнс Найтынгел, якая належыць афіцэру мед. службы М. Гарачук, узнагародны комплекс камісара 1й Гомельскай партыз. брыгады, у далейшым Старшыні Вярхоўнага Савета БССР І.Я.Палякова, камплект дзярж. узнагарод Рэспублікі Беларусь, сярэбраны партсігар сакратара Палескага падп. абкама камсамола ў гады Вял. Айч. вайны А.А.Куцака, асабістыя рэчы ўдзельнікаў Вял. Айч. вайны — трох братоў Лізюковых, двое з якіх сталі Героямі Сав. Саюза, Mapmana Сав. Саюза К.К.Ракасоўскага і інш. Працуе выставачналекцыйная зала, дзе арганізуюцца зменныя выстаўкі, праводзяцца лекцыі з паказам кінахронікі, патрыятычныя акцыі, тэматычныя мерапрыемствы, навук.практычныя канферэнцыі, семінары, круглыя сталы сумесна з ветэранамі Вял. Айч. вайны, былымі воінаміінтэрнацыяналістамі, прадстаўнікамі службы МНС, Гомельскага пагранатрада, абл. і гар. ваенкамата, абл. аргцыі БРСМ, ВНУ вобласці. П.Л.Ждановіч.
ГОМЕЛЬСКІ АБЛАСНЬІ РЎСКІ ДРАМАТЬІЧНЫ ТЭАТР, Другі дзяржаўны рускі тэатр БССР. Існаваў у Гомелі з 1939 да чэрв. 1941 і ў 1945—46. Створаны з выпускнікоў студыі курса Л.Леанідава Дзярж. інта тэатр. мастацтва ў Маскве. Маст. кіраўнік Я.Сакалоў. У рэпертуары «Рэвізор» М.Гогаля, «Baca Жалязнова» М.Горкага, «Чайка» А.Чэхава, «Хто смяецца апошнім» К.Крапівы і інш. Сярод акцёраў: С.Астравумаў П.Бахцін, Л.Весніна, В.Казакова, І.Кірэеў К.Маслаў, Я.Палосін, М.Персцін, І.Рукавіцын, А.Цітоў П.Чарноў. У 1941 з акцёраў тэатра сфарміравана франтавая брыгада, якая з 1942 існавала як франтавы тэатр. У 1945 тэатр аднавіў работу ў Гомелі (кіраўнік М.Нікіцін). У 1946
102
ГОМЕЛЬСКІ
пераведзены ў Магілёў (гл. Магілёўскі абласны рускі драматычны тэатр).
ГОМЕЛЬСКІ АБЛАСНЬІ ЦЭНТР НАРбДНАЙ ТВбРЧАСЦІ. Засн. ў 1939 як абл. Дом нар. творчасці, з 1979 абл. навук.метадычны цэнтр нар. творчасці і культ.асветнай работы, з 1990 навук.метадычны цэнтр культуры, з 2001 сучасная назва. Арганізуе разнастайныя фестывалі, конкурсы, выстаўкі, семінары, канферэнцыі; аказвае метадычную і практычную дапамогу культ.асветным установам і аматарскім калектывам; ажыццяўляе комплекс мер па вывучэнні, захаванні і папулярызацыі самабытнай культуры Палесся; садзейнічае ўкараненню новых методык і тэхналогій нар. творчасці.
М.І.Шамшэня.
ГОМЕЛЬСКІ ГАРАДСКІ'МАЛАДЗЁЖНЫ ТЭАТР. Створаны ў 1992 у г. Гомель як прыватны незалежны тэатр. 3 1999 гар. эксперымент. маладзёжны тэатрстудыя. 3 2008 сучасная назва. Тэатр узначальвалі: маст. кіраўнікі Я.Натапаў (1992—94), А.Троіцкі (1996—98); гал. рэж. Д.Саладуха (2000—01); дырэктары — маст. кіраўнікі Г.Шофман (з 1995), У.Маісеенка (з 2003), У.Чэпелеў (з 2007), Ю.Вуто (з 2010). Тэатр адкрыўся спектаклем «Вандроўнікі ўначы» С.Страціева. У 1990я гг. меў невял. трупу. Ставіліся п’есы сучасных рас. і замежных аўтараў, т.зв. інтэлектуальная драматургія. Спектаклі пазіцыяніраваліся як элітарныя і эксперымент. Гал. рысы пастановак — камернасць, аскетызм у маст. афармленні, стыльная манера акцёрскай ігры: «Цыліндр» Э. Дэ Філіпа (1993), «I згасне святло» паводле братоў Стругацкіх (1994), «Амфітрыён» П.Хакса (1996), «Дом для зачацця» К.Драгунскай (1997), «Афінскія вечары» П.Гладзіліна (1999). У 2000я гг. на сцэне з’явіліся п’есы рус. класікаў, камедыі, меладрамы, трагікамедыі, літ.драм. спектаклі, пастаноўкі для дзяцей малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту. Значнае