Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
ГбМЕЛЬСКАГА ТЭХНІЧНАГА ВУЧЬІЛІШЧА БУДЬІНАК, помнік архітэктуры стылю мадэрн у г. Гомель. Пабудаваны ў пач. 20 ст. з цэглы. Будынак 2павярховы, прамавугольны ў плане. Гал. фасад мае павышаную цэнтр. частку, вылучаны 2 бакавымі рызалітамі. Плоскасныя сцены прарэзаны вял. лучковымі аконнымі праёмамі. Цэнтр. ўваход дэкарыраваны круглым вітражом. Ліштвы
Гомельскага камерцыйнага банка будынак.
аконных праёмаў на 1м і 2м паверхах бакавых рызалітаў аб’яднаны ў агульную дэкар. раму са скрыжаваннем гарызантальных і вертыкальных чляненняў. Планіроўка 1га паверха калідорная, 2га — анфіладная. Цяпер у будынку размешчаны вучэбны цэнтр па перападрыхтоўцы кадраў Бел. чыгункі. Унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
ГОМЕЛ ЬСКАГА ФІЛІЯЛА РЎСКААЗІЯЦКАГА БАНКА БУДЬІНАК, помнік архітэктуры неакласіцызму ў г. Гомель. Пабудаваны ў 1910—12 (архіт. О.Мунц) з цэглы. Будынак 2павярховы, Гпадобны ў плане. Над вуглавой закругленай часткай размешчана цыліндрычная вежа з купалам. На ёй з абодвух бакоў акна выявы 2 алегарычных жаночых фігур у антычным адзенні. Фасады падзелены карнізам на 2 ярусы, упрыгожаны маскаронамі, гірляндамі і інш. Ніжні ярус апрацаваны рустам. Унутраная планіроўка 1га паверха анфіладная, 2га — калідорная. Цяпер у будынку разме
Гомельскага фійяла РускаАзіяцкага банка будынак.
89
ГОМЕЛЬСКАЕ
Гомельскай Гарадской Думы будынак.
шчана Гал. ўпраўленне Нац. банка Рэспублікі Беларусь па Гомельскай вобласці.
ГбМЕЛЬСКАЕ ДЗЯРЖАЎНАЕ МАСТАЦКАЕ ВУЧЬІЛІШЧА. Засн. ў 1989 у г. Гомель як філіял Мінскага маст. вучылішча імя А.К.Глебава, з 1998 сярэдняя спец. навуч. ўстанова з сучаснай назвай. Прымае асоб з агульнай базавай і агульнай сярэдняй адукацыяй. Навучанне дзённае, на бюджэтнай і камерцыйнай аснове. Рыхтуе мастакоў, дызайнераў, настаўнікаў. Mae выставачную залу.
ГОМЕЛЬСКАЙ ГАРАДСКбЙ ДЎМЫ БУДЬІНАК, помнік грамадзянскай архітэктуры з рысамі стылізатарскаэклектычнай плыні канца 19 ст. ў г. Гомель. Пабудаваны ў 1880я гг. (архіт. Я.Тарлін) з цэглы. Прамавугольны ў плане 3павярховы будынак (апошні паверх дабудаваны ў 1935). Гал. фасад вылучаны 2 нізкімі рызалітамі, умацаваны лапаткамі, завершаны паўкруглым франтонам. Паверхі падзелены зубчастым поясам з цэглы. Фасады рытмічна рас
Гомельскай ланкастэрскай школы будынак.
члянёны вял. аконнымі праёмамі ў простых ліштвах з франтончыкамі, аздоблены тонкімі пілястрамі. Планіроўка анфіладная. 3 1921 у будынку размяшчаюцца цэхі карданажнай фабрыкі «Палесдрук».
ГОМЕЛЬСКАЙ ЖАНОЧАЙ ПМНАЗІІ БУДЬІНАК, помнік грамадзянскай архітэктуры позняга класіцызму ў г. Гомель. Пабудаваны ў 1844 на вул. Мільённая (сучасная вул. Білецкага). Разбураны ў Вял. Айч. вайну і рэканструяваны ў канцы 1940х — пач. 1950х гг. Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак складаецца з 2 выцягнутых аб’ёмаў. Гал. фасад 2павярховы, завершаны трохвугольным франтонам і фігурным атыкам. У вонкавым аздабленні выкарыстаны руст, дэкар. пояс з ляпнінай. Сцены фасадаў расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Гал. ўваход вылучаны 2 пілонамі і трохчацвяртнымі калонамі. Цяпер у будынку размешчаны Гомельскі політэхн. каледж. Унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
ГбМЕЛЬСКАЙ ЛАНКАСТЭРСКАЙ ШКОЛЫ БУДЬІНАК. помнік архітэктуры класіцызму ў г. Гомель. Пабудаваны ў 1818 (архіт. І.Дзячкоў, Д.Кларк) з цэглы. Гал. будынак комплексу пачатковай школы (арганізавана па ініцыятыве графа М.П.Румянцава), дзе выкладанне вялося па сістэме ўзаемнага навучання, распрацаванай англ. педагогам Д.Ланкастэрам. Двухпавярховы прамаву
Гомельскай жаночай гімназіі будынак.
гольны ў плане будынак. Гал. фасад вылучаны 6калонным на 2 паверхі порцікам іанічнага ордэру з трохвугольным франтонам. Сцены невял. рызалітаў апрацаваны рустам. У комплекс уваходзілі чатыры 2павярховыя жылыя флігелі для настаўнікаў і вучняў, а таксама лазня, свіран, стайня. Будынак унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
ГбМЕЛЬСКАЙ МУЖЧЬІНСКАЙ ГІМНАЗІІ БУДЬІНАК, помнік архітэктуры канца 19 ст. ў г. Гомель. Пабудаваны ў 1898 (архіт. С.Шабунеўскі) з цэглы. Двухпавярховы Ппадобны ў плане будынак. Гал. фасад вылучаны порцікам з элементамі карынфскага і дарычнага ордэраў і завершаны трохвугольным франтонам. Сцены 1га паверха прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі, 2га — арачнымі. Фасады багата аздоблены ляпнінай, разеткамі, дэкарыраваным фрызам і развітым карнізам. Планіроўка калідорная. У інтэр’еры квадратны вестыбюль з 4 слупаміпілонамі, якія завершаны арачнымі скляпеннямі. 3 правага і левага бакоў доўгія калідоры з класнымі пакоямі, буфетам, гімнастычнай залай, бібліятэкай, кабінетам дырэктара. У левым крыле на 1м і 2м паверхах былі кватэры дырэктара і служачых. У канцы калідора — шынельная. На 2і паверх вяла шырокая парадная лесвіца, вылучаная арачнымі праходамі. Тут размяшчаліся настаўніцкая, кабінет урача, актавая зала, памяшканне гімназічнай царквы. Пакоі паўтаралі
90
ГОМЕЛЬСКАЯ
планіроўку класаў і залы 1га паверха. У Вял. Айч. вайну будынак пашкоджаны. Пазней адноўлены (у бакавых крылах дабудаваны 3і паверх). Цяпер у б. будынку класічнай гімназіі размешчаны адм.вучэбны корпус Бел. ўнта транспарту. Унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
ГОМЕЛЬСКАЯ АБЛАСНАЯ ЎНІВЕРСАЛЬНАЯ БІБЛІЯТЭКА імя У.І.Л е н і н а. Засн. ў 1928 у г. Гомель. У Вял. Айч. вайну частка кніжнага фонду эвакуіравана ў Пензенскую вобл. (Расія). У 1944 бка аднавіла дзейнасць. У 1991 аб’яднана з абл. дзіцячай бкай. Кніжны фонд (2011) больш за 1 млн. экз.; штогод абслугоўвае каля 220 тыс. чытачоў. Асн. кірункі дзейнасці — бібліятэчнае, даведачнабібліяграфічнае і інфармацыйнае абслугоўванне карыстальнікаў; фарміраванне інфармацыйных рэсурсаў на разнастайных носьбітах; супрацоўніцтва з бел. і замежнымі бкамі; развіццё міжкульт. сувязяў; папулярызацыя бел. лры і культуры; арганізацыя бесперапыннай бібліятэчнай адукацыі спецыялістаў. Супрацоўнічае з інтам імя Гётэ ў Мінску, пасольствам Францыі, бкамі Расіі 1 Украіны. 3 2005 сумесна з гісторыкакульт. установай «Гомельскі палацавапаркавы ансамбль» і Гомельскім дзярж. унтам імя Ф.Скарыны бка рэалізуе праект «Культурнагістарычнае развіццё Палесся». 3 2007 у бцы працуе Інфармацыйны аддзел ААН у Гомелі. Пры бцы (з 1999) дзейнічае нар. тэатр «Гракі».
ГОМЕЛЬСКАЯ АБЛАСНАЯ ФІЛАРМОНІЯ. Створана ў 1967 у г. Гомель. Першымі творчымі калектывамі былі муз.лектарыйныя групы. У розныя гады ў Г.а.ф. працавалі В.Коўтун, Э.Рознер, А.Градскі, А.Буйноў, вак.інструм. ансамбль «Сябры» і інш. У 2010 у складзе Г.а.ф.: эстр,сімф. аркестр (з 1996, маст. кіраўнік С.Шныр), камерны аркестр (з 2010, маст. кіраўнік У.Авадок), камерны
Эстраднасімфанічны аркестр Гомельскай абласной фйармоніі.
хор (з 1979, маст. кіраўнік і гал. дырыжор А.Сакалова), інструм. ансамбль «Лірыца», засл. артыстка Беларусі Г.Паўлянок, баяніст Т.Антыпаў, літ.муз. лекторый (музыказнавец А.Куцянок), театр для дзяцей «Вырастайка» (маст. кіраўнік В.Юрлоў), група ілюзіяністаў «Калейдаскоп цудаў» (маст. кіраўнік М.Манец). Г.а.ф. арганізуе і праводзіць цыклы канцэртаў «Гомельская вясна», «Беларуская музычная восень», «Калядныя музычныя вечары», рэгіянальнае свята мастацтваў «Музычнае Палессе», муз. праект майстроў інструм. музыкі «Лірафэст» і інш. А.П.Курцянок. ГОМЕЛЬСКАЯ ВбБЛАСЦЬ. Размешчана на ПдУ Беларусі, мяжуе з Расіяй і Украінай. Пл. 40,4 тыс. км2. Працягласць з Пн на Пд — 241 км, з
Камерны хор Гомельскай абласной філармоніі.
3 на У — 300 км. Цэнтр — г. Гомель. У складзе вобласці 21 раён: Акцябрскі, Брагінскі, БудаКашалёўскі, Веткаўскі, Гомельскі, Добрушскі, Ельскі, Жлобінскі, Жыткавіцкі, Калінкавіцкі, Кармянскі, Лельчыцкі, Лоеўскі, Мазырскі, Нараўлянскі, Петрыкаўскі, Рагачоўскі, Рэчыцкі, Светлагорскі, Хойніцкі, Чачэрскі; 18 гарадоў, 17 гар. пасёлкаў, 260 сельсаветаў, 2422 сельскія нас. пункты (2011). Нас. 1432 тыс. чал. (2011). У вобласці жывуць беларусы (88,2%), рускія (7,7%), украінцы (2,1%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (2%). На 1.1.2011 зарэгістравана 376 рэліг. абшчын (205 праваслаўных, 17 каталіцкіх, 146 пратэстанцкіх 1 8 іудзейскіх). Праз тэр. вобласці праходзяць важныя транспартныя магістра
91
ГОМЕЛЬСКАЯ
лі. Г.в. мае шырокую чыг. сетку. 90% грузаў і каля 50% пасажырскіх цягнікоў праходзяць цераз рэгіён. Буйныя чыгуначныя вузлы — гарады Гомель, Жлобін, Калінкавічы. Гомель размешчаны на скрыжаванні аўтадарог Адэса—Кіеў—СанктПецярбург, Бахмач—Вільнюс, Бранск—Брэст. Аўтамагістралі СанктПецярбург—Кіеў— Адэса, Бранск—Кобрын, Гомель— Мінск, Гомель—Мазыр звязаны аўтобуснымі маршрутамі з усімі раённымі цэнтрамі вобласці. У Гомелі і Мазыры размешчаны аэрапорты. Ажыццяўляецца рэгулярнае суднаходства па рэках Бярэзіна, Дняпро, Прыпяць, Сож.
Гісторыя. Утворана 15.1.1938, у яе склад 20.2.1938 увайшлі 14 раёнаў, 247 сельсаветаў, 6 гарадоў, 8 мястэчак, 1 рабочы пасёлак. На 1.1.1941 у Г.в. 15 раёнаў, 235 сельсаветаў. У пачатку Вял. Айч. вайны войскі Зах., з 24.7.1941 Цэнтр. франтоў Чырвонай Арміі, маракі Пінскай рачной флатыліі, байцы нар. апалчэння, знішчальных батальёнаў і першых партыз. атрадаў больш за 2 месяцы вялі на тэр. сучаснай Г.в. ( у 1941 Гомельская, Палеская, частка тэр. Ленінскага рна Пінскай абласцей) абарончыя і наступальныя баі супраць ням.фаш. захопнікаў, у т.л. правялі РагачоўскаЖлобінскую аперацыю (13.7—17.8.1941) і трымалі абарону Гомеля (12—19.8.1941). Некаторыя раённыя цэнтры (Жлобін, Лельчыцы, Петрыкаў, Тураў) і інш. населеныя пункты па некалькі разоў пераходзілі з рук у рукі. У Гомелі зсярэдзіныліп. 1941 знаходзіліся ЦК КП(б)Б і Савет нар. камісараў БССР, выдаваліся рэсп. газеты. 19 жн. гітлераўскія войскі захапілі Гомель, 22 жн. — цэнтр Палескай вобл. г. Мазыр. Да канца жн. 1941 часткі Чырвонай Арміі і сілы Пінскай флатыліі пакінулі тэр. Гомельшчыны. Апошні раённы цэнтр Палескай вобл. — г.п. Лельчыцы, які ўтрымлівалі партызаны, быў акупіраваны ням.фаш. войскамі 23.9.1941. У час акупацыі Гомельшчыны гітлераўцы знішчылі на
яе сучаснай тэр. больш за 213 тыс. чал., спалілі каля 1 тыс. вёсак, разбурылі гарады, вывезлі на прымусовыя работы ў Германію больш за 40 тыс. чал. Партыз. рух, які разгарнуўся ў Г.в. з першых дзён акупацыі, узначалілі Гомельскі (з жн. 1941) і Палескі (з лют. 1943) падп. абкамы КП(б)Б. Да восені 1943 дзейнічалі 29 партыз. брыгад і 10 асобных атрадаў, якія аб’ядноўвалі каля 50 тыс. партызан. Яны ўваходзілі ў склад Гомельскага (з ліст. 1942) і Палескага (з сак. 1943) злучэнняў. У многіх населеных пунктах дзейнічалі антыфаш. падп. аргцыі. У ходзе ЧарнігаўскаПрыпяцкай аперацыі 1943 войскі Цэнтр. фронту 23 вер. вызвалілі першы раённы цэнтр Беларусі — в. Камарын (цяпер гар. пасёлак у Брагінскім рне). Большая частка Г.в. (у сучасных межах) вызвалена Чырвонай Арміяй да пач. вясны 1944 у ходзе Бранскай, ГомельскаРэчыцкай аперацый 1943 (Гомель вызвалены 26.11.1943), КалінкавіцкаМазырскай (Мазыр — 14.1.1944), РагачоўскаЖлобінскай аперацый 1944 і шэрагу наступных баёў, астатняя — у канцы чэрв. — пачатку ліп. 1944 у час Бел. аперацыі. 8.1.1954 да вобласці далучаны тэр. Палескай (14 раёнаў) і частка Бабруйскай (2 раёны) скасаваных абласцей. У ходзе адм.тэр. пераўтварэнняў у 1956—62 расфарміраваны 17 раёнаў, 7 з іх у 1965—66 адноўлены. 3 1966 колькасць раёнаў і межы вобласці не мяняліся.