Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
мер прадстаўляць інтарэсы розных саслоўяў і нацыянальнасцей, абараняць права народаў на самавызначэнне. На выбарах у Дзярж. думу падтрымлівала мясц. кандыдатаў ад партыі кадэтаў. Болыпасць супрацоўнікаў газеты (Д.Бохан, Д.Мейчык, М.Караліцкі, В.Чавусаў і інш.) выступалі за інтэлектуальную свабоду, сац.паліт. гарантыю правоў асобы. Публіцысты «Г.п.» прапагандавалі канстытуцыйны шлях пераходу да дэмакр. дзяржавы, выступалі за раўнапраўе жанчын, прызнавалі права рабочых на эканам. барацьбу і інш. Газета крытыкавала дзейнасць Дзярж. думы, мясц. органаў улады. На выхад газ. «Наша доля» Д.Бохан адгукнуўся рэцэнзіяй, падтрымаў бел. нац. рух. Газета вітала стварэнне бел. выдва «Загляне сонца і ў наша аконца» (22.12.1906). Асвятляла тэатр. жыццё Мінска, дзейнасць культ.асветных і гуманітарных тваў. Шмат увагі аддавала прапагандзе рас. лры. Друкавала вершы, нататкі, нарысы, апавяданні мясц. аўтараў. Вясной 1907 асудзіла рэпрэсіўную палітыку ўрада П.Сталыпіна, за што была абвінавачана ў імкненні падарваць аўтарытэт улады з мэтай разбурэння грамадскага ладу. Неаднаразова канфіскоўвалася, урэшце была забаронена, І.ГлобаМіхайленка аддадзены пад суд (у лют. 1909 апраўданы зза недахопу доказаў).
У.М.Конан.
«ГбЛОС РЕВОЛЮЦНОННОГО СТУДЁНЧЕСТВА», грамадскапалітычны, навуковы і літаратурнамастацкі часопіс. Выдаваўся ў 1923—24 у г. Горкі на рус. мове выканкамам Бюро студэнцкіх прафсаюзных секцый ГорыГорацкага с.г. інта. Адказны рэд. — праф. Б.Я.Ліпкін. Існавалі аддзелы: навук., студэнцкага жыцця, літ. Друкаваў навук. артыкулы прафесараў інта М.І.Бурштэйна, І.Г.Васількова, У.У.Вінера, А.К.КедраваЗіхмана, Б.Я.Ліпкіна, выкладчыкаў М.М.Ганчарыка, С.ЕЦытовіча і інш. Публікаваў літ. творы на бел. мове. Выйшлі 3 нумары.
ГбЛУБ, паводле народных і рэлігійных вераванняў, божая птушка, якая згадваецца пры стварэнні Сусвету. Менавіта Г. прынёс шчаслівую навіну аб пачатку спаду патопу на Ноеў карабель. 3 тых часоў засталося павер’е, што душы грэшнікаў пераўвасабляюцца ў чорных птушак (груганоў, крумкачоў), а добрых, спагадлівых — у белых Г. На Палессі нават адзначалі, што «душа голуба вуркоча, як і чалавечая». Паводле рэліг. канонаў, забаранялася ўжываць у ежу мяса галубоў. Е стаў устойлівым сімвалам шчырага чалавечага кахання. Верылі, што калі гінула адна птушка «з пары», то і другая заўчасна зводзіла рахункі з жыццём. Гэты матыў характэрны для лірычных песень. У нар. песняхбаладах пра гэта гаворыцца больш алегарычна — няма Г., то «не есць пшанічку і галубка, не выпівае вадзічку, каб хутчэй ссохла (сіла) жыццё». Верылі, што і шкодныя птушкі пачнуць рабіць добрае, калі іх называць «Г.». У некаторых мясцінах Беларусі, напр., на Віцебшчыне, такую паралель прывязвалі да калядных свят. A. М. Ненадавец.
ГбЛУБ Леў Уладзіміравіч (29.9.1904, г. Днепрапятроўск, Украіна — 26.5.1994), беларускі кінарэжысёр. Нар. артыст Беларусі (1964). Скончыў Дзярж. тэхнікум кінематаграфіі ў Маскве (1928). У 1939—79 на к/сту
Л.У.Голуб.
дыі «Беларусьфільм». Рэжысёр дакум. фільмаў «Савецкая Беларусь» (1948), «Шчасце народа» (1949), першых кіначасопісаў. Стварыў маст. фільмы для дзяцей і юнацтва, якія
79
ГОЛУБ
вызначаюцца веданнем дзіцячай псіхалогіі, уменнем раскрыць маст. здольнасці юных выканаўцаў: «Міколкапаравоз» (1956), «Дзяўчынка шукае бацьку» (1959), «Вуліца малодшага сына» (1962), «Анюціна дарога» (1967), «Паланэз Агінскага» (1971). Зняў стужкі «Пушчык едзе ў Прагу» (1965) і «Маленькі сяржант» (1975), зробленыя з к/студыяй «Барандаўфільм» (Чэхія). Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1968. Дзярж. прэмія Беларусі 1972.
ГбЛУБ Юрка (Юрый Уладзіміравіч; н. 20.10.1947, в. Горна Зэльвенскага рна), беларускі паэт. Скончыў БДУ (1970). Працаваў на Гродзенскай абл. студыі тэлебачання (з 1979 заг. аддзела). У 2000—07 у газ. «Гродзенская праўда». Аўтар паэт. збкаў «Гром на зялёнае голле» (1969), «Векапомнае поле» (1976), «Помню пра цябе» (1983), «Сын небасхілу» (1989), «Поруч з дажджом» (2001), «Зажураны камень» (2002), «Брама зімы» (2004), «Багра» (2006) і інш.
Тв.'. Дрэва навальніцы. Мінск, 1973; У бары грыбы бяры. Мінск, 1986.
ГбЛУБЕЎ Ігар Уладзіміравіч (н. 10.6. 1961, г. Віцебск), беларускі скульптар. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1990). Працуе ў манумент. і станковай скульптуры. Стварыў помнікі
І .Голубеў. Помнік Ефрасінні Полацкай. /999.
Я.Драздовічу (1993), «Архангел Міхаіл, што перамагае дракона» (1996), Ефрасінні Полацкай (1999; усе ў Мінску), Н.Орду ў г. Іванава (1997). Аўтар скульптур «Бабёр, што сядзіць на лаўцы» ў г. Бабруйск (2005), «Андрэй Полацкі» ў г. Полацк (2008), «Русалка» ў г. Лепель (2009), станковых кампазіцый «Памяці загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны прысвячаецца», «Пісьмо з фронту» (абедзве 1992), «Грунвальдская бітва» (1993) іінш.
ГбЛЬДФЕЛЬД Віктар Маркавіч (6.1.1894, г. Кіраваград, Украіна — 19.12.1982), украінскі і беларускі скрыпач і педагог. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1980). Праф. (1935). У 1908—09 вучыўся ў Брусельскай кансерваторыі. Скончыў Петраградскую кансерваторыю (1917). Працаваў у Харкаве. Выступаў у ансамблі з К.Шыманоўскім, Г.Нейгаўзам, У.Горавіцам. У 1920—27 арганізатар і першы скрыпач Квартэта імя Ж.Б.Вільёма. У 1941—43 у Краснаярску і Свярдлоўску. У 1944—58 заг. кафедры Кіеўскай кансерваторыі. 3 1958 у Бел. кансерваторыі. Кіраваў з М.Браценнікавым ансамблем скрыпачоў. У пед. дзейнасці спалучаў традыцыі школы Л.Аўэра з сучаснымі выканальніцкімі прынцыпамі, аддаваў асаблівую ўвагу гарманічнаму развіццю асобы музыкантавыканаўцы.
ГОЛЬНЕЎСКАЯ УСПЁНСКАЯ ЦАРКВА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў в. Гольні Бераставіцкага рна. Пабудавана ў 1903 з цэглы і бутавага каменю на месцы драўлянага храма. Да асн. квадратнага ў плане аб’ёму прымыкаюць паўкруглыя апсіды, бабінец, трапезная. Асн. аб’ём накрыты шатровым дахам, які завершаны цыбулепадобным купалам на 8гранным светлавым барабане. Сцены з бутавай муроўкі прарэзаны вял. арачнымі аконнымі праёмамі ў простых пабеленых ліштвах. Фасады ўмацаваны вуглавымі лапаткамі, дэкарырава
Гольнеўская Успенская царква.
ны аркатурнымі фрызамі і прафіляванымі карнізамі. Уваход вылучаны арачным праёмам у пабеленай шырокай ліштве. 3 боку ад царквы пастаўлена званіца; каркасная канструкцыя, якая завершана шатровым дахам. Царква дзейнічае.
ГОЛЬЦ Георгій Паўлавіч (6.3.1893, Масква — 27.5.1946), рускі і беларускі мастак тэатра, архітэктар. Правадзейны чл. Акадэміі архітэктуры СССР (1939). Скончыў Вышэйшыя дзярж. маст.тэхн. майстэрні ў Маскве (1922).
Г.П.Гольц.
Яго творчай манеры ўласцівы арыгінальныя знаходкі ў стварэнні адзінай для ўсяго спектакля канструкцыі, што надавала спектаклю дзейснасць, дазваляла ствараць цікавыя і разнастайныя мізансцэны. У Віцебску ў Бел. другім дзярж. тэатры аформіў спектаклі: «Разлом» Б.Лаўранёва (з С.ШавалдышавайЯфімавай), «Калі спяваюць пеўні» Ю.Юр’іна (абодва 1928), «Рэйкі гудуць» (1929) і «Горад вятроў» У.Кіршона, «Авангард» В.Катаева
80
ГОМЕЛЬ
(абодва 1930), «Качагары» І.Гурскага (1931), «На захадзе бой» У.Вішнеўскага, «Жаніцьба Фігаро» П.Бамаршэ (абодва 1933) і інш. Сярод архіт. работ — Дзярж. банк у Мінску (1927; у суаўт.; не захаваўся). Дзярж. прэмія СССР 1941.
ГОЛЬЦМІЛЕР Іван Іванавіч (9.12. 1842, г. Іанішкеліс,Літва— 17.8.1871), рускі паэт, тэатральны рэцэнзент. Скончыў Мінскую гімназію (1859). У 1860 паступіў у Маскоўскі ўнт. У 1861 арыштаваны як удзельнік рэв. гуртка П.Р.Заічнеўскага па справе аб друкаванні і распаўсюджванні нелегальнай лры. У 1867—69 жыў у Мінску, потым вандраваў па Расіі. AyTap вершаў «3 верай за справу», «Сум раз’ядае мне сэрца», «Да радзімы» і інш. Яго лепшы верш «Слухай!» (1864) пакладзены на музыку П.Сакальскім. Выступаў з тэатр. рэцэнзіямі і артыкуламі ў «Мннскнх губернскнх ведомостях».
гбльчычы, Го л ь ч ы ц ы, вёска ў Слуцкім рне. За 17 км на ПнУ ад горада і 19 км ад чыг. ст. Слуцк, 90 км ад Мінска, аўтадарогай звязана са Слуцкам. Цэнтр Першамайскага с/с. 208 гаспадарак, 494 ж. (2011).
Вядомы з 1537 як сяло ў маёнтку Грэск у Слуцкім княстве ВКЛ, шляхецкая ўласнасць. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, у Слуцкім павеце Мінскай губ. У 1800 — 31 двор, 160 ж., царква, карчма, уладанне Д.Радзівіла. У 1897 сяло ў Грэскай воласці, 70 двароў, 350 ж. У 1909 маёнтак (3 двары, 42 ж.) і сяло (53 двары, 340 ж.). 3 1919 у БССР. 3 17.7.1924 вёска ў Грэскім рне Слуцкай, з 9.6.1927 да 26.7.1930 Мінскай, з 21.6.1935 зноў Слуцкай акруг. 3 20.8.1924 цэнтр Гольчыцкага (з 1931 Першамайскага) с/с. 3 8.7.1931 у Слуцкім рне. 3 21.6.1935 зноў у Грэскім рне. 3 20.2.1938 у Мінскай вобл. У 1940 — 201 двор, 804 ж. У Вял. Айч. вайнузканцачэрв. 1941даканца чэрв. 1944 Г. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія ў вер. 1943 спалілі 115 двароў. 3 20.9.1944 у Бабруйскай
вобл. 3 8.1.1954 зноўу Мінскай вобл. 3 17.12.1956 зноў у Слуцкім рне. У 1998 — 314 гаспадарак, 757 ж.
У 2011 сярэдняя школа, Дом культуры, бка, бальніца, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», магазін. Брацкая магіла партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Археал. помнік — гарадзішча культуры штрыхаванай керамікі.
«ГОМАН» («Нотап»), беларуская грамадскапалітычная і літаратурная газета нац.дэмакр. адраджэнскага кірунку. Выдавалася з 15(28). 2.1916 да канца 1918 у Вільні на бел. мове з дазволу акупацыйных германскіх улад. Выходзіла 2 разы на тыдзень лацінкай і кірыліцай (з 1.9. 1916). Рэд.: В.Ластоўскі, Я.Салавей (з сярэдзіны 1917). Сацыяльнапаліт. праграма газеты набліжалася да сялянскаработніцкага сацыялізму: народаўладдзе, ліквідацыя эксплуатацыі наёмных работнікаў, ідэя кіравання грамадствам праз «усялякія таварыствы, кааператывы, прафесіянальныя работніцкія хаўрусы». Выступала за нац.культ. адзінства бел. народа, незалежную Бел. рэспубліку, якая магла б уваходзіць на кан
У.Гоманаў. Партрэт жывёлавода В.А.Данільчык. 1973.
федэратыўнай аснове ў адроджанае ВКЛ. Інфармавала пра сац. і нац. супярэчнасці, унутранае і міжнар. становішча краю. Вітала звяржэнне самадзяржаўя ў Расіі і нац. самавызначэнне народаў. Найвышэйшымі каштоўнасцямі вольнага грамадства лічыла нац. незалежнасць, інтэлектуальную і паліт. свабоду, родную мову і культуру, сац. аптымізм і хрысціянскую веру. Газета надрукавала шэраг артыкулаў нарысаў, інш. матэрыялаў па гісторыі Беларусі і нац. культуры. Упершыню апубл. некаторыя творы Я.Коласа, М.Багдановіча, З.Бядулі, А.Гаруна, Ц.Гартнага, А.Гурло, а таксама даследаванні М.Нікіфароўскага, літ.крыт. нарысы А.Луцкевіча (пад псеўд. А.Навіна).