• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ГОМАНАЎ Уладзімір Кірылавіч (2.2.1929, г. Сянно  20.11.1998), беларускі жывапісец. Засл. дзеяч мастацтваў Беларусі (1990). Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1962), у 1963— 78 выкладаў у ім. Працаваў у розных жанрах станковага жывапісу. У сюжэтнатэматычных кампазіцыях звяртаўся да сімволікаасацыятыўных, метафарычных вырашэнняў. Як выразны прыём часта выкарыстоўваў пейзаж, з дапамогай якога ствараў рамантычнаэпічны настрой. Найб. значныя творы: «Апошні бой Заслонава» (1964), «А хто там ідзе?» (1969, трыпціх), «9 мая. Ветэраны» (пач. 1980х гг.), «На сценах старажытнага Слуцка» (1973), «Дажынкі» (1978), «Мой родны кут» (1982), «Свет Скарыны» (1991), «Крыжы зямлі» (1995), «Божа, дапамажы» (1996), серыя «3 эцюднікам па Еўропе» (1986) і інш. Аўтар партрэтаў жывёлавода В.А.Данільчык (1973), драматурга А.Петрашкевіча (1984), Кастуся Каліноўскага («Чорная пятля», 1989) іінш.
    Б.А.Лазука.
    ГОМЕЛЬ, горад, цэнтр Гомельскай вобл. і раёна. За 301 км на ПдУ ад г. Мінск. Вузел чыгунак і аўтадарог з напрамкамі на Жлобін, Калінкавічы, Чарнігаў, Навазыбкаў. Порт на р. Сож. Аэрапорт. 491,8 тыс. ж. (2011).
    81
    ГОМЕЛЬ
    Гісторыя. Упершыню згадваецца пад 1142 як горад Чарнігаўскага княства. 3 1335 у ВКЛ. 3 1503 у складзе Маскоўскай дзяржавы, з 1535 зноў у ВКЛ, цэнтр стараства. У 1560 атрымаў герб з выявай крыжа. 3 1565 у Рэчыцкім павеце Мінскага ваяв. 3 канца 15 ст. ў Г. згадваецца замкавая Нікольская царква, з сярэдзіны 16 ст. — Прачысценская (Раства Багародзіцы), Троіцкая і Спаская цэрквы. 3 16 ст. ў горадзе сяліліся стараабраднікі. У 1670 атрымаў магдэбургскае права. У пач. 18 ст. пабудаваны касцёл. У 1765 — 206 дымоў. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у складзе Рас. імперыі. У 1773 цэнтр павета Магілёўскай правінцыі Магілёўскай губ. 3 1777 мястэчка ў Беліцкім павеце гэтай губерні. 3 1796 у Бел., з 1802 зноў у Магілёўскай губернях. 3 1852 г. горад, цэнтр павета. У 1854 — 1219 дамоў, 5 цэркваў, кляштар. У 1856 зацверджаны новы герб Г. — у верхняй частцы выява двухгаловага арла, у ніжняй — рысі на блакітным полі. У 1858 — 14 тыс. ж. Будаўніцтва ЛібаваРоменскай (1874) і палескіх (1887) чыгунак ператварыла Г. у буйны чыг. вузел. У 1897 — 36,8 тыс. ж. 3 крас. 1919 цэнтр губерні РСФСР. 3 1926 у БССР. У 1926—31 і з 1937 цэнтр раёна. У 1926—30 цэнтр акругі. 3 15.1.1938 цэнтр вобласці. У Вял. Айч. вайну з 19.8.1941 да 26.11.1943 Г. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У 1959 —
    Прыгарадны чыгуначны вакзал у Гомелі.
    Будынак гарвыканкама ў Гомелі.
    168 тыс. ж. У 1970 — 272,3 тыс. ж., у 1999 — 475 тыс. ж. У 1997 зацверджаны сучасны герб: на блакітным фоне шчыта залатая рысь.
    Архітэктура. Першыя абарончыя збудаванні Г. адносяцца да 9—11 ст. Дзяцінец пабудаваны ў даліне р. Сож, быў абкружаны глыбокім ровам, абнесены земляным валам і драўляным частаколам. На Пн і 3 ад дзяцінца размяшчаліся пасады. Жылыя і гасп. пабудовы мелі зрубную і стоечную канструкцыі. У 14 ст. пабудаваны драўляны Гомельскі замак. У канцы 15 ст. горад уяў
    ляў сабой умацаванае гандлёварамеснае пасяленне. У 16 ст. вядомы Мікалаеўская, Троіцкая, Прачысценская і Спаская цэрквы. Пашыралася фартыфікацыйная сістэма горада. У 18 ст. ў Г. пабудаваны новы дубовы замак (1737), вакол якога хаатычна размяшчалася каля 200 дамоў. У канцы 18 — пач. 19 ст. горад перапланаваны як гандлёвы і прам. цэнтр. На месцы замка ўзведзены палац графа П.А.Румянцава (гл. Гомельскі палацавапаркавы ансамбль), Гомельскі Петрапаўлаўскі сабор. На тэр. Спасавай Слабады пабудавана Гомельская Ільінская царква. Горад развіваўся па лучковай сістэме планіроўкі. Гал. планіровачнай воссю стала вул. Румянцаўская (сучасная вул. Савецкая), уздоўж якой фарміравалася забудова ў стылі класіцызму (Гомельскай ланкастэрскай школы будынак і інш.). Пашырэнне гар. тэр. прадугледжвала ўключэнне ў межы Гомеля прадмесця Новая Беліца (сучасны Навабеліцкі рн горада). Актыўнае будаўніцтва вялося ў 2й пал. 19 — пач. 20 ст. Былі ўзведзены Гомельскі «Паляўнічы домік», Гомельскай гарадской думы будынак, Гомельскага камерцыйнага банка будынак, Гомельскага філіяла РускаАзіяцкага банка будынак, Гомельскай жаночай гімназіі будынак, Гомельскага тэхнічнага вучылішча будынак і інш. Сярод культавых пабудоў Гомельская капліца, Георгіеўская і Праабражэнская цэрквы. Значны ўклад у забудову Г. ўнёс архіт. С.Шабунеўскі (будынкі Арлоўскага камерцыйнага банка, земскай бальніцы, ваен. шпіталя, дома ўрача і інш.). Інтэнсіўна развіваліся лініі транспартных камунікацый. Для 1920—30х гг. характэрна масавае прам. і жыллёвае будаўніцтва. Узведзены будынкі фабрык «Палесдрук», «Труд», «8 Сакавіка», «Спартак», заводаў «Гомсельмаш», станкабуд. ім. Кірава, шклянога ім. Ламаносава, першыя секцыйныя шматкватэрныя дамы (Гомельскі домкамуна), Палацчыгуначнікаў з кінатэатрам (архіт. A. Ki
    82
    ГОМЕЛЬ
    рылаў). Па новых генпланах (1930— 40я гг.) горад развіваўся на аснове радыяльнакальцавой сістэмы планіроўкі з захаваннем гіст. часткі горада з лучковай планіроўкай (прт Леніна, вуліцы Савецкая, Кірава, Пралетарская). У 1940—60я гг. пабудаваны карпусы заводаў «Гідраапаратура», пускавых рухавікоў, ліцейнага «Цэнтраліт», будынкі пед., лесатэхн., настаўніцкага інтаў, абл. драм. тэатра, абл. бкі, рэстаран «Беларусь», аэравакзальны комплекс, пешаходны мост цераз р. Сож. У 1970—90я гг. горад развіваўся (генплан 1977) у паўн.ўсх. і паўд.зах. напрамках. Забудоўваліся жылыя раёны Валатава, Асаўцы. Сярод значных грамадскіх пабудоў гал. корпус унта (архіт. С.Пеўны), Дом палітасветы (архіт. І.Бурлака, В.Галавачоў, В.Ціхава), будынкі абкама КПБ (архіт. В.Комар, Р.Ціхаў), інта «Гомельграмадзянпраект» (архіт. В.Свічэнскі, В.Бяспалаў), інжынернавылічальны цэнтр Аблаўтатрэста (архіт. В.Саенка), прыгарадны чыг. вузел (архіт. Л.Гойер), Палац моладзі (архіт. В.Комар, А.Панін), кінатэатр «Юбілейны» (архіт. В.Ціхава), Гомельскі дзяржаўны цырк, фізкультурнааздараўленчы камбінат, гасцініца «Турыст» (абедзве архіт. В.Бяспалаў), Палац лёгкай атлетыкі (архіт. В.Саенка), Лядовы палац спорту (архіт. І.Боўт, С.Міцько і інш.). У 1980—90я гг. на аснове праекта дэтальнай планіроўкі (1980, архіт. С.Крывашэеў, У.Рак) фарміруецца поліцэнтрычная зорчатая кампазіцыя, якая прадугледжвае актыўны выхад цэнтрада ракі 1 яго сумяшчэнне з водназялёным дыяметрам. У пешаходную зону перабудавана пл. Леніна. Генплан 2011 прадугледжвае горадабудаўнічае развіццё Г. да 2030 ва ўсх. напрамку з перавагай шматкватэрнай забудовы. Завершана будаўніцтва моста цераз р. Сож, вяслярнага канала ў раёне жылога масіву «Якубоўка» (абодва аб’екты 2009), жылых мікрараёнаў № 50, 50А (2010—11), раёна Вала
    тава (2011), супермаркетаў «Алмі» (2010), «Лінія», «Гіпа» (абодва 2011), праведзена рэканструкцыя тэатра лялек (2009), бкі ім. А.Герцэна (2010), Палаца культуры чыгуначнікаў (2011), мадэрнізацыя фасадаў гасцініцы «Гомель» і ўнівермага «Гомель» (абодва аб’екты 2011).
    Адукацыя і культура. У 2011 у Г. дзейнічалі Бел. ўнт транспарту, Бел. гандлёваэканам. ўнт спажывецкай кааперацыі, унт імя Ф.Скарыны, мед. ўнт, тэхн. ўнт імя П.В.Сухога, інжынерны інт МНС Рэспублікі Беларусь, 2 тэхнікумы, 7 каледжаў, 2 ліцэі, вучылішча прафес. рэзерву, 4 прафес.тэхн. каледжы, 9 гімназій, 58 сярэдніх, 2 пачатковыя, 3 вячэрнія школы, школаінтэрнат, 117 дашкольных устаноў, 3 муз., маст., харэагр. і 4 школы мастацтваў, 2 цэнтры карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, 39 ДЮСШ, вытворчавучэбны камбінат, 21 устано
    Фрагмент сучаснай забудовы жылога раёна Валатава ў Гомелі.
    ва пазашкольнага выхавання і навучання, 2 цэнтры дапрызыўнай падрыхтоўкі, 4установы спец. адукацыі, гар. сац.пед. цэнтр, дзіцячы дом. У горадзе 3 тэатры (абл. драм., лялек, маладзёжны эксперымент. тэатрстудыя), 5 музеяў (палацавапаркавы ансамбль, ваен. славы, гісторыі г. Гомель, гісторыі адукацыі Гомельшчыны, філіял Веткаўскага музея нар. творчасці імя Ф.Р.Шклярава), Карцінная галерэя Г.Х.Вашчанкі, абл. філармонія, цырк. Дзейнічалі 5 Палацаў культуры, гар. цэнтр культуры, культ.спарт. комплекс, цэнтр моды 1 прыгажосці, Дом тэхн. і маст. творчасці, Палац творчасці дзяцей і моладзі, 4 кінатэатры, 18 бк.
    Друк, радыё, тэлебачанне. Пачатак кнігадрукавання ў Г. звязаны з друкарняй Ш.А.Фрыдланда (1887— 1912). У пач. 20 ст. налічвалася 12 прыватных друкарняў і 5 літаграфій, у якіх было надрукавана 97 назваў
    Будынак абласнога грамадскакультурнага цэнтра ў Гомелі.
    83
    ГОМЕЛЬ
    кніг. Дзейнічалі падп. друкарні Гомельскага і Палескага ктаў РСДРП, якія выпускалі лістоўкі, адозвы, брашуры і інш. Выдаваліся газ. «Полесскнй лнсток» (1904—05), «Труд» (1906), «Гомельскнй вестннк» (1908— 09), «Полесская жнзнь» (1909—11), «Белорусскнй голос» (1910), «Гомельское слово» (1911—12), «Гомельская копейка» (1911 — 17, у 1917—19 «Гомельская жнзнь»), «Гомельская мысль» (1913—14), «Вйленскйй вестнйк» (1915—16), час. «Зарннцы» (1911 — 12) і інш. 3 1917 выходзілі газ. «Нзвестня Гомельского Совета рабочнх, солдатскнх н крестьянскнх депутатов», якая шмат разоў мяняла назву, з 1938 — «Гомельская праўда». У 1919 выдаваўся штотыднёвік «Жнзнь — творчество», з’явіліся першыя шматтыражныя газеты (у 1922—24 іх колькасць дасягнула 24). У 1920—30я гг. выходзілі газ. «Власть Советов» (1922—26), «йскра Мльнча» (1924—27), «Камсамолец Гомельшчыны» (1931—35), час. «Коммуннстнческое просвешенне» (1920—21), «Агптатор» (1922— 23), «Рабочнй досуг» (1925—26) і інш. У пачатку Вял. Айч. вайны ў ліп.—жн. 1941 у Г. друкаваліся газ. «Звязда», «Советская Белоруссйя», «Чырвоная змена», агітплакат «Раздавім фашысцкую гадзіну». У час ням.фаш. акупацыі падпольна выдаваліся газ. «Гомельская праўда», «Партызан Гомельшчыны» (1943). Пасля вызвалення ў Г. працавалі рэдакцыі
    Да арт. Гомель. Прэзентацыя кнігі А.Атрушкевіча «Міралі». 2009.
    газ. «Советская Белоруссня» (снеж. 1943 — ліп. 1944), «Чырвоная змена» (сак. 1944). У 2011 у Г. выходзілі 31 газета і 17 часопісаў у т.л. газ. абласная «Гомельская праўда», гарадскія «Гомельскне ведомоста», «Советскнй район», «Вечерннй Гомель», раённая «Маяк», ведамасныя «Гомельскі ўніверсітэт», «Вестн БелГУТа», «Сельмашевец», «Гомельскнй стекловар», «36 н 6». Працуе друкарня ААТ «Палесдрук», дзейнічаюць карэспандэнцкія пункты вядучых рэсп. газет і агенцтва БЕЛТА.