Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
86
ГОМЕЛЬ
муз. культуры Г. пач. XX ст. стала «Дзіцячая опера» пад кіраўніцтвам І.Надзельмана. У 1880—1917 у Г. гастралявалі «Кааператыўнае таварыства» рус. оперы, вядомыя вакалісты, піяністы, скрыпачы (Л.Ауэр і інш.), рус. і польск. тэатр. трупы, якія ставілі муз. спектаклі.
Асн. кірункі развіцця муз. культуры і мастацтва Г. ў 1917—41 — мэтанакіраваная культ.масавая і муз.асветніцкая праца, стварэнне муз. адукацыйных устаноў. У першыя гады сав. улады пры губернскім аддзеле нар. адукацыі была створана муз. секцыя для муз. асветы ў горадзе. На заводах і фабрыках ствараліся сімфанічныя аркестры, камерныя ансамблі, нар. аркестры і харавыя студыі. У 1919 у Г. была створана нар. кансерваторыя, на яе базе пачалі дзейнасць пастаянны сімфанічны аркестр (кіраўнік С.Захарын) і хор (кіраўнік А.Туранкоў). У 1921 нар. кансерваторыя рэарганізавана ў дзярж. муз. школу I і II ступені спецыяльнай муз. адукацыі імя М.А.РымскагаКорсакава (дырэктар М.Назараў). Тады ж адчынена 2я дзярж. муз. школа I і II ступені спецыяльнай муз. адукацыі (дырэктар С.Захарын).
У 1930я гг. цэнтрам развіцця маст. самадзейнасці стаў клуб чыгуначнікаў, дзе працавалі муз., харавы, струнны і інш. гурткі. Актыўны ўдзел у жыцці Гомельскага ТРАМа праяўлялі А.Туранкоў і Р.Пукст; дзіцячым аркестрам і хорам кіравалі К.Карнілаў і Р.Пукст, танц. калектывам — А.Рыбальчанка; у суправаджэнні Дзярж. ансамбля бел. нар. інструментаў (кіраўнік Д.Захар) выступала Л.Александроўская; бел. нар. песні выконвала І.Яўнзем.
Пасля вызвалення Гомеля ад ням.фаш. захопнікаў у 1943 у Навабеліцы (цяпер у межах горада) прайшоў святочны канцэрт з удзелам Бел. дзярж. ансамбля песні 1 танца пад кіраўніцтвам Р.Шырмы. У 1950—60я гг. ў Г. назіралася актыўнае стварэнне нар. хораў і асваенне акадэмічнага спеву а капэла. У 1958 арганізавана
абл. аддз. Усебел. харавога тва і яго гар. і раённыя аддзяленні.
3 1967 вялікую ролю ў муз. жыцці горада адыгрывае Гомельская абласная філармонія, пры якой пачалася дзейнасць вак.інструм. ансамбляў «Лявоны» («Песняры»), «Сябры» (з 1974). У 1988 у Г. створаны сімф. аркестр.
У Г. дзейнічаюць 3 муз. школы, 4 школы мастацтваў, у т.л. маст. і харэагр., каледж мастацтваў імя М.Сакалоўскага, маст. вучылішча. Дзейнічаюць аматарскія калектывы. Лепшыя з іх маюць званні засл. (Гомельскі заслужаны аматарскі вакальнахарэаграфічны ансамбль «Гомій»), нар. (Гомельскі народны ансамбль народных інструментаў, Гомельскі народны ансамбль народнай музыкі «Скарб»), узорны (Гомельскі ўзорны ансамбль танца «Золак», Гомельскі ўзорны ансамбль скрыпачоў і віяланчэлістаў «Мелодыя»), 3 1987 дзейнічае абл. аддз. Саюза муз. дзеячаў Беларусі. Сярод традыц. фестываляў: міжнар. інструм. музыкі «Рэнесанс гітары» (з 1994), харэагр. мастацтва «Сожскі карагод» (з 1997), рэгіянальны харавога мастацтва «Пеўчае поле» (з 2000) і інш.
Тэатральнае жыццё. У канцы 18 ст. ў Г. існаваў тэатр у сядзібе графа П.А.Румянцава. Ажыўленне тэатр. жыцця ў 2й пал. 19 ст. звязана са
Да арт. Гомель.
Музычны лекторый у Гомельскай абласной філармоніі.
з’яўленнем ў горадзе прыватнага памяшкання для пастаноўкі спектакляў (1852) і зімнягатэатра на 400 месцаў (1887—1900). У пач. 20 ст. падчас зімніх тэатр. сезонаў трупы выступленні ладзіліся ў камерцыйным клубе, зале грамадскага сходу, будынку цырка, на сцэне кінематографа «Тэатр мастацтваў», на працягу летніх сезонаў — у спец. абсталяваных драўляных павільёнах у гар. скверы і Максімаўскім парку. У горадзе зафіксаваны паказы нар. драм «Цар Максімілян» (1880я гг.) і «Трон» (1912). 3 1900 пачало наладжвацца пастаяннае тэатр. жыццё, якое шырока асвятлялася ў мясц. прэсе. У 2й пал. 19 — пач. 20 ст. у Г. актыўна гастраліравалі рус., польск., укр., яўр. тэатр. трупы, выступалі вядомыя рас. акцёры П.Арленеў, В.Далматаў, М.Дальскі, Г.Фядотава і інш. 3 пач. 20 ст. атрымала развіццё аматарскае тэатр. мастацтва: у 1908—14 працавала муз.драм. тва, у 1918 — тва «Вянок». У 1914 культ. жыццё горада асвятляў час. «Гомельскнй театральномузыкальный вестннк». 3 1919 дзейнічала пралетарская муз.драм. студыя. У 1920я гг. працавалі сетка тэатр. гурткоў у клубах і рабочых аргцыях, аматарскі Тэатр навучэнцаў, калектыў «Сіняй блузы». У 1921 у Г. была створана дырэкцыя тэатр.відовішчных прадпрыемстваў, тэатры
87
ГОМЕЛЬ
Да арт. Гомель: I — сцэна са спектакля «Даходнае месца» А.Астроўскага. Гомельскі абласны драматычны тэатр. 2010; 2 — сцэна са спектакля «Жаніцьба» М. Гогаля. Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр. 2010.
пачалі працаваць ва ўмовах гасразліку. У 1922 выходзіўчас. тэатра, лры і мастацтва «Вереск». У 1930 адкрыўся Тэатр рабочай моладзі (ТРАМ), які ў 1935 быў рэарганізаваны ў калгаснасаўгасны тэатр. У 1932—37 у Г. размяшчалася база Беларускага трэцяга дзяржаўнага тэатра. У 1938—49 тут функцыянавалі Дзярж. тэатр лялек Беларусі, у 1939—41 Гомельскі абласны рускі драматычны тэатр. У 2011 у Г. працуюць Гомельскі абласны драматычны тэатр (з 1954), Гомельскі дзяржаўны тэатр лялек (з 1968), Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр (з 1992). Дзейнічаюць аматарскія калектывы, нар. тэатры, у т.л. Гомельскі народны тэатр «Восьмы дзень тыдня» (з 1954), Гомельскі ўзорны тэатральны калектыў «Сінтэз» (з 1987) і інш. 3 1994 у Г. ладзіцца фестываль «Славянскія тэатральныя сустрэчы».
Ю.Ю.Захарына (архітэктура), А.П.Курцянок (муз. жыццё), Б.А.Лазука (маст. жыццё), М.В.Фралоў (прук, радыё, тэлебачанне), І.Ф.Штэйнер (літ. жыццё).
ГОМЕЛЬ, вёска ў Полацкім рне, на паўд.ўсх. беразе воз. Гомель. За 23 км на Пд ад горада і чыг. ст. Полацк на лініі Полацк—Віцебск, 128 км ад Віцебска. Цэнтр Гомельскага с/с. 123 гаспадаркі, 340 ж. (2011).
Вядомы з 16 ст. У пач. 20 ст. вёска, цэнтр Гомельскай воласці Полацкага павета Віцебскай губ. 3 1923 цэнтр Кастрычніцкай воласці. 3 1924 у БССР. 3 17.7.1924 у Ветрынскім рне, да 26.7.1930 і з 21.6.1935 у Полацкай акрузе. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета. 3 8.7.1931 у Полацкім, з 12.2.1935 зноў у Ветрынскім рнах. 3 20.2.1938 у Віцебскай вобл. У Вял. Айч. вайну з пачатку ліп. да канца 1942 і з крас. да пачатку ліп. 1944 Г. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія спалілі 54 двары. 3 канца 1942 у ПолацкаЛепельскай партыз. зоне, тут базіраваліся штаб партыз. брыгады імя Варашылава і Ветрынскія падп. райкамы КП(б)Б і ЛКСМБ. 3 20.9.1944 у Полацкай, з 8.1.1954 у Віцебскай абласцях. 3 20.1.1960 у Полацкім рне. У 1997 — 128 гаспадарак, 362 ж.
У 2011 вучэбнапед. комплекс сярэдняя школа—сад, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 2 магазіны. Мемар. комплекс у гонар партызан, брацкая магіла сав. воінаў і партызан, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Археал. помнік — курганны могільнік эпохі Кіеўскай Русі.
«ГбМЕЛЬ», «Тэлерадыёкампанія « Гомель». Засн. ў снеж. 1957
у г. Гомель як Гомельскі тэлецэнтр, які быў пераўтвораны ў Кт па тэлебачанні і радыёвяшчанні Гомельскага аблвыканкама, з чэрв. 1992 абл. тэлерадыёаб’яднанне Нац. дзярж. тэлерадыёкампаніі Беларусі, з жн. 1994 абл. кт па тэлебачанні 1 радыёвяшчанні Дзярж. кта Рэспублікі Беларусь па тэлебачанні і радыёвяшчанні, з снеж. 1994 абл. тэлерадыёаб’яднанне Нац. дзярж. тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, з кастр. 2003 РУП радыётэлецэнтр «Тэлерадыёкампанія «Гомель». У складзе 2 студыі: тэле і радыёвяшчання. Тэлепраграмы выходзяць у рэгіянальных уключэннях на агульнанац. тэлеканалах «Беларусь 1» і «Беларусь 2». Аб’ём вяшчання 2 гадз 30 мін у суткі. Аўдыторыя тэлерадыёкампаніі — 1,5 млн. жыхароў Гомельскай вобл. і сумежных раёнаў Расіі і Украіны. Аснову тэлевізійнага вяшчання складаюць больш за 15 цыклаў тэлепраграм рознай тэматычнай накіраванасці: асн. інфармацыйныя выпускі «Рэпарцёр», токшоу «Скрыжаванне», інтэлектуальны турнір для старшакласнікаў «Эрудыт», культуралагічныя праграмы «Аўтограф», «Вучымся размаўляць пабеларуску», «Землякі», «ПрыпяцкаеПалессе»,атаксамапраекты «Іншыя» і «Казанова». Радыё
88
ГОМЕЛЬСКАГА
Гомельскага духоўнага вучылішча будынак.
перадачы (інфармацыйныя і забаўляльныя праграмы) выходзяць у рэгіянальных уключэннях абл. радыё ў эфіры Першага нац. канала Бел. радыё і ў прамым эфіры радыёканалаў «Гомель FM» і «Гомель Плюс». Аб’ём вяшчання па правадной сетцы 1 гадз 20 мін, прамога эфіру на хвалях 101,3 FM і 103,7 FM па 23 гадз. у суткі. Тэлерадыёкампанія тройчы станавілася пераможцам Нац. тэлевізійнага конкурсу «Тэлевяршыня»: у 2008 і 2009 — у намінацыі «Лепшы рэгіянальны праект года» за праграмы «Я шукаю маму» і «Іншыя»; у 2011 — лепшым вядучым прызнаны рэд. А.Гавейка. В.Д.Котаў.
ГбМЕЛЬСКАГА ДУХбЎНАГА ВУЧЬІЛІШЧА БУДЬІНАК, помнік архітэктуры класіцызму ў г. Гомель. Пабудаваны ў 1799—1819 як летні дом М.П.Румянцава (архіт. Д.Кларк). Складаўся з 3 аб’ёмаў, пастаўленых на адной лініі: 2павярховага драўлянага корпуса і злучаных з ім галерэй 2павярховых флігеляў. Гал. фасад вылучаны рызалітам з 6калонным порцікам дарычнага ордэра, упрыгожаны балконам і невял. атыкам. На ўзроўні 1га паверха фасады прарэзаны вял. прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў паўкруглых нішах. Рызаліт, прасценкі 1га паверха цэнтр. корпуса і сцены флігеляўдэкарыраваны гарызантальным рустам. Перабудаваны ў 2й пал. 19 ст. У 1880—1918 у будынку размяшчалася духоўная семінарыя. Мураваны 2павярховы Ппадобны ў плане будынак, накрыты
вальмавым дахам. Цэнтр асн. аб’ёму вылучаны магутнымі рызалітамі на гал. і дваровых фасадах. У вонкавым аздабленні гал. фасада выкарыстаны сандрыкі, ляпніна, гарызантальны пояс і інш. Дваровыя фасады апрацаваны рустам і завершаны карнізам. Уваход вырашаны 2слупавым ганкам з казырком. Планіроўка калідорная. Цяпер у будынку размешчаны вучэбны корпус Гомельскага мед. ўнта. Унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
ГОМЕЛЬСКАГА КАМЕРЦЬІЙНАГА БАНКА БУДЬІНАК, помнік архітэктуры з рысамі мадэрна ў г. Гомель. Пабудаваны ў 1901 (архіт. С.Шабунеўскі) з цэглы. У 1947 рэканструяваны. Мураваны 3павярховы Гпадобны ў плане будынак. Цэнтр гал. фасада вылучаны рызалітам. Фасады падзелены прафіляваным карнізным поясам на 2 ярусы: плоскасныя сцены 1га паверха апрацаваны рустам, кампазіцыю верхняй часткі будынка вылучае рытм пілястраў (завершаны маскаронамі ў складаных па форме картушах), паміж якімі размешчаны нішы з 2 парамі прамавугольных аконных праёмаў. У вонкавым аздабленні выкарыстаны скульпт. ўстаўкі з насычаным раслінным арнаментам, прафіляваны карніз на дэкар. мадульёнах і інш. Балконы 3га паверха ўпрыгожаны каванай агароджай. Гал. ўваход вылучаны паўкалонамі са стылізаванымі іанічнымі капітэлямі. Цяпер у будынку размешчаны абл. кт грамадскага аб’яднання «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі».