Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
Ахова здароўя, спорт, турызм. У 2011 у вобласці дзейнічала 101 бальнічная ўстанова на 16,3 тыс. ложкаў, 300 урачэбных амбулаторнапаліклінічных устаноў. Працуе 21 санаторнакурортная і аздараўленчая аргцыя, у т.л. 9 санаторыяў, 6 дзіцячых рэабілітацыйнааздараўленчых цэнтраў, 6 баз адпачынку. У вобласці налічваецца 4516 фізкультурнаспарт. збудаванняў, у т.л. 38 стадыёнаў, 6 манежаў, 4 лядовыя арэны, 42 плавальныя басейны. Г.в. уваходзіць у 4 турысцкія раёны Беларусі: ГомельскаПрыдняпроўскі, ПрыпяцкаБрагінскі,
МазырскаПрыпяцкі і Бабруйскі. Працуюць 54 аргцыі, якія ажыццяўляюць турысцкую дзейнасць, 54 гасцініцы. Распрацавана 8 турыстычнаэкскурсійных маршрутаў па Г.в., у т.л. «Культурная спадчына Гомельшчыны» (Гомель—Хальч—Ветка— Дзям’янкі—Карма), «Па Гомельскім Палессі» (Гомель—Рэчыца—Малыя і Вялікія Аўцюкі—Юравічы—Мазыр), «Вандроўка ўздоўж Прыпяці» (Тураў—нац. парк Прыпяцкі—Петрыкаў—Скрыгалаў—Мазыр—Юравічы) і інш. На тэр. вобласці 864 аб’екты ўключаны ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь (377 — археалогіі, 166 архітэктуры, 320 — гісторыі і культуры).
Адукацыя. У 2011 у Г.в. дзейнічалі 8 ВНУ — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту, Беларускі гандлёваэканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі, Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ф.Скарыны, Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт, Гомельскі інжынерны інстытут, Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П.В.Сухога, Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І.П.Шамякіна, Гомельскі філіял Міжнароднага інстытута працоўных і сацыяльных адносін, 23 сярэднія спец. і 39 прафес.тэхн. навуч. устаноў; 603 установы агульнай сярэдняй адукацыі, з іх 4 ліцэі, 31 гімназія, 451 сярэдняя, 111 базавых, 6 вячэрніх школ; каля 500 дашкольных устаноў; 74 школы мастацтваў.
Культура. У 2011 у Г.в. працавала 1547 устаноў культуры, у т.л. 705 бк, буйнейшыя з іх — Гомельская абласная ўніверсальная бібліятэка імя У.І.Леніна, Гомельская цэнтральная гарадская бібліятэка імя А.І.Герцэна, 21 метадычны цэнтр, Жлобінскі і Акцябрскі заапаркі, паркі культуры і адпачынку ў Гомелі і Жлобіне. Дзейнічаюць 744 установы клубнага тыпу, пры якіх працуюць больш за 2 тыс. аматарскіх маст. калектываў, з іх 8 маюць званне «заслужаны», каля 500 — «народны» і «ўзор
92
ГОМЕЛЬСКАЯ
ны». Заслужанымі сталі вак.харэагр. ансамбль «Гомій» Гомельскага гар. Цэнтра культуры, фалькл. калектыў «Журавінка» Слабодскага СДК Лельчыцкага рна, хор Тураўскага ГДК Жыткавіцкага рна, ансамбль песні і танца «Сваякі» і балетстудыя сучаснага танца «Алексіс» Палаца культуры ААТ «Мазырскі НПЗ», нар. цырк імя В.Абеля Палаца культуры ААТ «Гомельшкло», нар. хор «Сож» Навагуцкага СДК Гомельскага рна, вак. ансамбль «Добры вечар» Рагачоўскага ГДК. Сярод найб. вядомых нар. калектываў — ансамблі танца «Весніца» Акцябрскага Цэнтра вольнага часу і «Чабарок» Светлагорскага гар. Цэнтра культуры, ансамбль нар. інструментаў «Верас» Гомельскай дзіцячай школы мастацтваў песні і танца «Дняпро» Рэчыцкага гар. палаца культуры, нар. песні «Жытніца» Жыткавіцкага гар. Цэнтра культуры, квартэт нар. інструментаў «Класікфальклор» Гомельскага гар. Цэнтра культуры, аркестр нар. інструментаў імя Г.Д.Лазарэвіча Рэчыцкага гар. Палаца культуры, тэатры «Восьмы дзень тыдня» Палаца культуры «Фестывальны» г. Гомель і «Спадчына» Светлагорскага гар. Цэнтра культуры, тэатр. студыя «Ілюзіён» Дома культуры «Нафтавік» г. Рэчыца; узорных — ансамблі танца «Золак» Гомельскай дзіцячай харэагр. школы і «Алельсін» Палаца культуры ВА «Гомсельмаш», фалькл. «Рудабельскія зорачкі» Акцябрскага Цэнтра вольнага часу, аркестры баяністаў Мазырскай дзіцячай школы мастацтваў, духавы Гомельскай дзіцячай мастацкай школы імя П.І.Чайкоўскага, студыя цыркавога мастацтва «Арэна» Мазырскага Цэнтра культуры, тэатр. калектыў «Сінтэз» Палаца культуры ААТ «Гомельдрэў» і інш. Дзейнічаюць Гомельская абласная філармонія, Гомельскі абласны драматычны тэатр, Гомельскі абласны цэнтр народнай творчасці, Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр, Гомельскі дзяржаўны тэатр лялек, Гомельскі дзяржаўны цырк, Гомель
скія гарадскія аркестры. У вобласці 30 музеяў, буйнейшыя з іх — Гомельскі палацавапаркавы ансамбль, Гомельскі абласны музей ваеннай славы, Веткаўскі музей народнай творчасці імя Ф.Р.Шклярава, Лоеўскі музей бітвы за Дняпро, Рагачоўскі музей народнай славы, Тураўскі краязнаўчы музей, Чачэрскі гісторыкаэтнаграфічны музей, Талаша дзеда доммузей, Карцінная галерэя Г.Х.Вашчанкі, БудаКашалёўская карцінная галерэя імя Я.Я.Маісеенкі, Карцінная галерэя імя Л.Н.Дробава, 364 кінаўстаноўкі. Традыц. ў Г.в. праходзяць фестывалі: міжнар. — харэагр. мастацтва «Сожскі карагод», тэатр. «Славянскія тэатральныя сустрэчы», юныхталентаў «Зямля пад белымі крыламі»; рэсп. — фалькл. мастацтва «Берагіня», нар. гумару «Аўцюкі»; рэгіянальныя песеннага мастацтва — «Гэты дзіўны спеў з глыбінь народных», гарманістаў «Грай, гармонік»; этнакультурных традыцый «Кліч Палесся»; абл. тур Рэсп. фестывалю нац. культур, абл. фестываль «Мой сябра — баян», конкурсы — аркестраў, ансамбляў струнных нар. інструментаў «Мелодыі роднага краю» імя Г.І.Жыхарава, харавога мастацтва імя засл. работніка культуры Беларусі Т.К.Лапацінай, духавых аркестраў, адкрыты маладых выканаўцаў на нар. інструментах «Залатая ліра Палесся», аглядыконкурсы — харэагр. мастацтва імя нар. артыста Беларусі А.А.Рыбальчанкі, нар. аматарскіх тэатраў, узорных аматарскіх тэатр. і лялечных калектываў. У вобласці праводзіліся святкаванне Дня бел. пісьменства (гарады Тураў Жыткавіцкага рна, 1995, 2004; Хойнікі, 2010), рэсп. фестывалькірмаш «Дажынкі» (гарады Мазыр, 2001; Рэчыца, 2007).
ГОМЕЛЬСКАЯ ІЛЫ'НСКАЯ ЦАРКВА, помнікдраўлянага дойлідства ў г. Гомель. Пабудавана ў канцы 18 ст. як стараабрадніцкая на месцы Спаскай, а пазней Ільінскай (1737) царквы, разабранай у 1793. Пры ёй дзейнічаў стараабрадніцкі Спаскі манастыр (у 1850—52 быў зачынены). Вырашана
3зрубавай падоўжнавосевай кампазіцыяй. Да асн. аб’ёму прымыкаюць 5гранная прамавугольныя ў плане апсіда з бакавымі рызніцай і ахвярнікам, бабінец. Цэнтр. зруб завершаны 2ярусным светлавым васьмерыком, накрытым гранёным купалам. Сцены гарызантальна ашаляваны і прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Над бабінцам узвышаецца (васьмярык на чацверыку) вежазваніца: квадратнае ў плане 2яруснае збудаванне з паўсферычным купалам на 8гранным барабане і макаўкай у завяршэнні. Сцены гарызантальна ашаляваны, верхні ярус прарэзаны прамавугольнымі праёмамі, ніжні — вылучаны балконам з балюстраднай агароджай. У інтэр’еры пануе прастора асн. аб’ёму, у якую адкрываецца светлавы барабан, падтрыманы сістэмай ветразяў. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
ГОМЕЛЬСКАЯ КАПЛІ'ЦА, помнік архітэктуры рэтраспектыўнарускага стылю ў г. Гомель. Пабудавана ў 1870—89 (архіт. Я.Чарвінскі) з цэглы. Рэстаўрыравана ў 1971—75. Размешчана на тэр. Гомельскага палаца
Гомельская Ільінская царква
93
ГОМЕЛЬСКАЯ
вапаркавага ансамбля. Збудаванне (агульная выш. 18 м) квадратнае ў плане, накрыта высокім 8гранным шатром з люкарнамі і цыбулепадобнай галоўкай у завяршэнні. Такія ж галоўкі фланкіруюць вуглы асн. аб’ёму. Дэкор фасадаў выкананы мясц. майстрамі пад кіраўніцтвам С.Садзікава: абліцаваны светлай цэглай, упрыгожаны керамічнымі дэталямі, каляровай маёлікай. Побач з капліцай уваход у фамільны склеп князёў Паскевічаў. Яго надземная частка (невял. мураваная пабудова з барабанам і галоўкай) лесвіцай звязана з падземнай часткай — склепам (даўж. 28 м). Сцены склепа абліцаваны колатым каменем, пакрытым палівай, каля іх — мемар. пліты, на тарцовай — мазаічнае пано. Капліца ўнесена ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
«ГОМЕЛЬСКАЯ КОПЁЙКА», інфармацыйнаасветная беспартыйная газета. Выдавалася з 20.6.1911 да 23.10.1917 у Гомелі на рус. мове пад назвай «Г.к.», потым да 17.1.1919 як «Гомельская жнзнь». Спачатку выходзіла 3 разы на тыдзень, з 1.9.1914 штодзённа. Рэд.выдавец А.С.Міляеў. Арыентавалася пераважна на
сярэднія слаі гараджан яўр. нацыянальнасці. Друкавала інфармацыю пра дзейнасць гар. думы, рыначную кан’юнктуру, асвятляла праблемы гандлю, прамсці, гар. гаспадаркі, выступалазадобраўпарадкаванне горада. Змяшчала рэпартажы пра судовыя справы, злачынствы, надзвычайныя падзеі, няшчасныя выпадкі, а таксама некралогі, спачуванні і да т.п. Зрэдкудавала спарт. паведамленні: знаёміла чытачоў з арганізацыяй мясц. футбольнай каманды, рачнога яхтклуба. Амаль палавіна газетнай пл. запаўнялася камерцыйнай рэкламай, аб'явамі пра тэатр. гастролі, канцэрты, кінематограф, цырк. Часам газета публікавала інфармацыю пра асобныя міжнар. падзеі, дзейнасць урада і Дзярж. думы. «Г.к.» выступала з крытыкай антысемітызму, друкавала нарысы пра сіянісцкі рух. У 1914—17 інфармавала пра падзеі 1й сусв. вайны. У рубрыцы «Тэатр» друкавала інфармацыю і кароткія рэцэнзіі на спектаклі. Вітала Лют. рэв. 1917, друкавала звароты Часовага ўрада, матэрыялы пра Г.Пляханава і інш. Агітавала за кадэцкіх кандыдатаў у дэпутаты Устаноўчага сходу. Пасля кастр. 1917 газета выступала супраць бальшавікоў. 3 ліп. 1914 выдавала дадатак «Телеграммы Петроградского телеграфного агентства н собственных корреспондентов» (1— 3 разы на тыдзень), выпускала таксама нерэгулярныя дадаткі. Закрыта Гомельскім рэв. ктам за антысав. прапаганду.
«ГОМЕЛЬСКАЯ МЫСЛЬ», грамадскапалітычная і літаратурная газета ліберальнаасветніцкага кірунку. Выдавалася з 18.2.1913 да 30.7.1914 у Гомелі на рус. мове. Выходзіла 3 разы на тыдзень. Рэдактарывыдаўцы Х.Д.Гарфункель, Г.Х.Старобінец. Асн. месца адводзіла асвятленню мясц. праблем. Друкавала інфармацыю пра ўнутрыпаліт. і міжнар. праблемы. Выступала супраць курсу на хутарызацыю, за свабоду друку, усеагульнае і бясплатнае пачатковае навучанне. Значнае месца на яе старонках зай
малі сац.эканам. і юрыд. праблемы яўр. насельніцтваў Рас. імперыі. Выступала супраць нацыяналізацыі крэдытнай сістэмы, якая падрывала яўр. капітал. Абараняючы «іншародцаў», газета часам аргументавала сваю пазіцыю цытатамі з бальшавіцкіх выданняў. Напярэдадні 1й сусв. вайны крытыкавала Саюз рус. народа, выкрывала ваен. бюджэты Германіі, Францыі, АўстраВенгрыі. У час вайны «Г.м.» заняла пацыфісцкую пазіцыю, заклікала да міру. У нарысе «Беларусы» (3—5.6.1914), матэрыял якога ўзяты з газ. «Кневская мысль», ананімны аўтар пераказаў канцэпцыю рас. і польск. гістарыяграфіі, згодна якой бел. «народнасць» ніколі не ведала самаст. дзяржаўнасці. Разам з тым у нарысе ў асн. станоўча ацэнены бел. адраджэнскі рух, сац. асновай якога бьыо пераважна сялянства. Аўтар вітаў газ. «Наша ніва», новую бел. лру 1 бел. нац. ідэю. Аднак ён перабольшваў «забітасць» бел. сялянства, яго быццам бы неўспрымальнасць да заклікаў сац. вызвалення, недакладна ацэньваў бел. лру як «цалкам сялянскую» (5.6.1914). У арт. «Беларускі тэатр» (7.4.1913), «Пра беларускі тэатр» (29.6.1914) газета вітала станаўленне бел. тэатр. мастацтва, адзначыла багатую нац. паэзію, створаную Я.Купалам, Я.Коласам, М.Багдановічам (факты і ацэнкі ананімны ayTap браў з газ. «Столнчный вестнмк» і інш. выданняў). Шмат увагі надавала прапагандзе рус. лры. Звярнула ўвагу на негатыўныя тэндэнцыі «Эканамічнага матэрыялізму» ў літ.маст. крытыцы.