Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
Гомельскае радыёвяшчанне існуе зсак. 1926, тэлебачанне — з ліст. 1956 (з 1980 каляровае). 3 снеж. 1957 працуе абл. студыя тэлебачання (з кастр. 2003 РУП радыётэлецэнтр «Тэлерадыёкампанія «Гомель»). Сутачны аб’ём вяшчання праваднога радыё складае 1 гадз. 20 мін, радыёканала «Гомель FM» — 23 гадз. Радыёперадачы выходзяць у рэгіянальных уключэннях абл. радыё ў эфіры Першага нац. канала Бел. радыё і ў прамым эфіры радыёканалаў «Гомель FM» і «Гомель Плюс», тэлеперадачы — у рэгіянальных уключэннях на агульнанацыянальных каналах «Беларусь 1» і «Беларусь 2».
У 2011 у Г. 3 тэлерадыёкампаніі (РУП радыётэлецэнтр «Тэлерадыёкампанія «Гомель», КУП «Гомельскае гарадское радыё», «Першы гарадскі канал»), недзяржаўны тэлеканал «Нірэя», 3 аператары кабель
нага тэлебачання (ААТ «Гомельскі абласны тэхнагандлёвы цэнтр «Гарант», прыватнае гандлёвае УП «Тэлесетка», бел.польск. сумеснае ТАА «Гомель ТБ кам»), На тэр. горада размешчана радыётэлевізійная перадаючая станцыя.
Літаратурнае жыццё. Цэнтрам літ. жыцця Г. стаў у 19 ст., калі ператварыўся з мястэчка ў горад. Палацавапаркавы ансамбль у горадзе ў розныя часы наведвалі Г. Дзяржавін, А. Грыбаедаў, А.Пушкін, А.Кіпрэнскі, Н.Орда, П.Мерымэ. У Г. быў створаны першы зб. дакументаў па гісторыі Беларусі «Беларускі архіў старажытныхграмат» (Масква, 1824). М.П.Румянцаў сабраў з дапамогай бел. гісторыка і археографа І.І.Грыгаровіча ўнікальную калекцыю рукапісаў і кніг, якія пасля сталі асновай Румянцаўскага музеябібліятэкі ў Маскве (цяпер Рас. дзярж. бка). У музеі ў палацавым ансамблі захоўваюцца старадрукі 16—19 ст.: «Евангелле напрастольнае» П.Мсціслаўца (1575), «Катэхізіс» Л.Зізанія, «Трнодь кветная» Мамонічаў (1600), газ. «Мужыцкая праўда», матэрыялы пра пісьменнікаў 19—20 ст., рукапіс камедыі «Гора ад розуму» А.Грыбаедава. Значны ўплыў на духоўнае жыццё Г. здзейсніў фалькларыст Е.Раманаў, якому належаць працы па гісторыі айчыннай культуры, рэцэнзіі на маст. творы сучаснікаў і інш. У розныя часы горад наведвалі Т.Шаўчэнка, К.Чукоўскі (чытаў лекцыі пра А.Уайльда), А.Блок, М.Багдановіч (падчас апошняга падарожжа ў Ялту), У.Маякоўскі (выступаў перад чытачамі), у НоваБеліцы пачаў пісаць сваю першую аповесць А.Салжаніцын. Горад шматразова наведвалі нар. пісьменнікі Беларусі Я.Купала, Я.Колас, П.Броўка, І.Мележ, А.Макаёнак (іх імёнамі названы вуліцы ў Г.), М.Лынькоў, М.Танк, І.Шамякін, І.Навуменка, В.Быкаў, Р.Барадулін, Н.Гілевіч. Літ. жыццё розных часоў аб’ядноўвалася вакол перыяд. выданняў. На пач. 20 ст. ў Г. выхо
84
ГОМЕЛЬ
дзілі газ. «Гомельскнй вестннк», «Гомельская мысль», «Гомельское слово», «Полесская жнзнь», «Полесская мысль», «Отклнкм», літ.маст. час. «Зарннцы», «Вереск». Сярод карэспандэнтаў выданняў былі псіхолаг і педагог Л. Выгоцкі і літаратуразнавец М.Бахцін (друкаваўся пад псеўд. Міхаіл Хмуры, Міхаіл Б.). Друкаваліся матэрыялы пра Ф.Багушэвіча, Я.Купалу, Я.Коласа, АЛуцкевіча. Цэнтрам літ. жыцця рэгіёна была газ. «Гомельская праўда», у якой працавалі Р.Сабаленка, П.Трус, М.Даніленка, С.Дубавец. 3 1930 пры газеце існавала літ. аб’яднанне. На пач. Вял. Айч. вайны ў Г. выходзілі газ. «Звязда» і «Советская Белоруссня», агітплакат «Раздавім фашысцкую гадзіну».
У 1925—27 гг. дзейнічала Гомельская філія «Маладняка», з 1967 — абл. аддз. Саюза пісьменнікаў БССР. Былі выдадзены альманахі «Літаратурны Гомель» (1934), «Магістраль’ 92» і «Магістраль’ 95», «Натхненне» (2007). У розныя часы ў Г. жылі пісьменнікі У.Галубок (заснавальнік Бел. трэцяга дзярж. тэатра), П.Трус, Р.Сабаленка, В.Палескі, А.Грачанікаў, А.Гаўрылкін, А.Капусцін, Я.Каршукоў, М.Кусянкоў, Б.Спрынчан, У.Дадзіёмаў, У.Дзюба, І.Кірэйчык, Д.Лапо, І.Ласкоў, Е.Міровіч.
Вял. роля ў духоўным жыцці рэгіёна належыць Гомельскаму ўнту імя Ф.Скарыны (да 1969 педт імя В.Чкалава). Яго літ., а пазней філал. фты скончылі Э.Акулін, М.Башлакоў, Л.Гаўрылаў, М.Даніленка, А.Зэкаў, А.Казлоў, М.Сурначоў, А.Сыс, І.Шамякін, В.Ярац. Творчасць выпускнікоў і студэнтаў унта пададзена ў анталогіі «Крыніцы» (1998), «Душа прычаліцца крылом да неба...» (1999), «Універсітэт літаратурны» (2005), «Alma mater universitatis» (2010). Ва ўнце пры кафедры бел. лры створана краязнаўчая лабараторыя, у якой даследуюцца рэгіянальныя адметнасці нац. фальклору і лры, збіраецца матэрыял пра славутых пісьменнікаўземлякоў і выпускнікоў ВНУ. Рэгулярна праводзяцца сустрэчы з пісьменнікамі краіны і
Да арт. Гомель. Прэзентацыя калектыўнага зборніка «Пралеска» на святкаванні Дня беларускага пісьменства. Горад Хойнікі. 2010.
замежжа, выдаюцца студэнцкія літ.маст. газеты і альманахі. Раз у 2 гады праводзяцца міжнар. навук. чытанні «Рэгіянальнае, нацыянальнае, агульначалавечае ў славянскіх літаратурах», прысвечаныя памяці нар. пісьменніка Беларусі, акадэміка I. Навуменкі. Пры кафедры працуе студэнцкае літ. аб’яднанне «Крынічка».
У горадзе дзейнічае аддз. грамадскай aprцыі Саюза пісьменнікаў Беларусі. Пры rap. Палацы творчасці дзяцей і моладзі працуе «Школа маладога літаратара», пры цэнтр. бцы — літ. аб'яднанне «Пралеска». У Г. жывуць і працуюць пісьменнікі: А.Ананьеў, Р.Андрэявец, А.Атрушкевіч, А.Бароўскі, І.Бісеў, М.Болсун, А.Дуброўскі, С.Крупенька, Г.Лапацін, Т.Мельчанка, В.Ткачоў, Э.Усціновіч, Ю.Фатнеў, М.Хамянкоў, Н.Шклярава, В.Ярац і інш.
Мастацкае жыццё. Матэрыялы археал. даследаванняў і раскопак на тэр. дзяцінца, вакольнага горада і пасадаў стараж. Г. паказваюць, што ўжо ў 10—15 ст. у горадзе існавала рамесная вытворчасць прадметаў побыту, зброі, ювелірных упрыгажэнняў, царк. начыння. У гэты час развіваліся ткацтва, ганчарства, маст. ап
рацоўка дрэва, косці, скуры. Пры стварэнні ювелірных упрыгажэнняў памастацку апрацоўваліся каляровыя металы, шырока прымяняліся коўка, ліццё, чаканка, гравіроўка. Па звестках некаторых даследчыкаў, з 12 ст. ў Г. працавала майстэрня па вырабе бранзалетаў, пярсцёнкаў і пацерак. Са з’яўленнем цэхаў пашырыліся кантакты гомельскіх майстроў дэкар.прыкладнога мастацтва з буйнымі цэнтрамі рамеснай вытворчасці — Вільняй, Кіевам, Львовам і інш. 3 16 ст. ў горадзе пачала вырабляцца пячная кафля. У сярэдзіне 17 — канцы 18 ст. былі арганізаваны мануфактуры і прадпрыемствы па яе вытворчасці, а таксама фаянсавага і шклянога посуду, тканін. На хустачнай мануфактуры вырабляліся баваўняныя тканіны і хусткі. Прадукцыя вылучалася высокім майстэрствам выканання. Значны ўплыў на развіццё маст. разьбы па дрэве, іканапісу аказала Веткаўская іканапісная школа, цэнтры якой (манастыры, пасады) знаходзіліся ў непасрэднай блізкасці ад Г. Актывізацыя маст. жыцця адбылася ў канцы 18 — пач. 20 ст. і была звязана з мецэнацкай дзейнасцю і калекцыяніраваннем П.А.Румянцава і членаў сям’і Паскевічаў, прыватнай маст. школай Школьнікава, маст. студыямі Камінскага, імя М.Урубеля, жывапіснымі майстэрнямі Н.Гурэвіча, Х.Рахліна, «Арцель», дзейнасцю філіяла мастацкаплакатнай майстэрні Усерас. аргцыі працаўнікоў мастацтваў. У 1920—40я гг. ў горадзе працавалі маст. школы Я.Краўчанкі, курсы клубных мастакоў, студыі С.Каўроўскага і выяўл. мастацтва пры Палацы чыгуначнікаў, вьшаваліся плакаты «Гомель РОСТА». Актыўнымі стваральнікамі агітацыйнай публіцыстыкі былі мастакі А.Быхоўскі, Я.Самойленка, Я.Смехаў, Я.Целішэўскі і інш. У 1927—32 дзейнічала абл. аб’яднанне Усебел. асацыяцыі мастакоў. Арганізоўваліся абл. маст. выстаўкі, 1я з якіх адбылася ў 1939. У пач. Вял. Айч. вайны ў Г. выдадзены
85
ГОМЕЛЬ
7
Да арт. Гомель: 1— на адкрыцці выстаўкі Г. і К. Вашчанак у Карціннай галерэі Г.Х. Вашчанкі. 2011; 2 — выстаўкапродаж твораў мастацтва, сувеніраў і тавараў для мастакоўу Карціннай галерэі Г.Х. Вашчанкі. 2012.
1ы нумар сатыр. выд. «Раздавім фашысцкую гадзіну». У пасляваен. гады маст. жыццё ў горадзе актывізавалася. Пры палацах культуры прадпрыемстваў былі створаны студыі выяўл. мастацтва, праводзіліся выстаўкі. 3 1966 дзейнічае абл. аргцыя Бел. саюза мастакоў. Выстаўкі работ яе членаў праводзяцца ў выставачных залах абл. аргцыі (адкрыта ў 1968, з 1991 галерэя мастацтваў) і Гомельскага ўнта імя Ф.Скарыны, абл. краязнаўчым музеі і яго філіялах (Карцінная галерэя Г.Х.Вашчанкі і інш.), палацах культуры прадпрыемстваў. Сярод найб. значных выставак — штогадовыя абл. (1966—2011) і тэматычныя («Родны горад. Гомель вачыма мастакоў», 2004—05; «60 гадоў Перамозе», 2005; «Чарнобыль у творчасці мастакоў», 2008; прысвечаныя 65годдзю Перамогі, 2009—10; «Класікі беларускага жывапісу 20 стагоддзя», 2011), персанальныя мастакоў Гомельшчыны У.Андрэянава, М.Асауляка, Г.Вашчанкі, А.Гайлевіча, І.Данілавай, А.Двароніна, М.Дубровы, П.Захарава, В. і Р. Ландарскіх, ПЛук’яненкі, С.НаздрынПлатніцкай, Ю.Платонава. В.Сідоркіна, І.Сямекі, І.Фірцака, У.Цыкунова і інш. (2000—10я гг.). Нар. і аматарская
творчасць жыхароў развіваецца на базе Гомельскага абласнога цэнтра народнаіі творчасці, абл. Дома тэхніч. і маст. творчасці, Палаца дзіцячай творчасці «Юнацтва». У горадзе рэгулярна праводзяцца агляды, конкурсы, выстаўкі. У розны час вял. ўклад у развіццё маст. жыцця Г. зрабілі Д.Алейнік, А.Бембель, В.Бідэр, У.Галубок, Б.Звінагродскі, М.Казакевіч, В.Казачэнка, В.Крылоў, М.Малец, Ф.Махаўцоў, Я. і Л. Пакаташкіны, М.Палянкоў, В.Цвірка і інш.
Музычнае жыццё. 3 18 ст. асобае месца ў муз. культуры Г. займала творчасць старавераў. У пач. 19 ст. развівалася хатняе музіцыраванне, адчыняліся муз. ўстановы (жаночы пансіён А. Петрашэнь). У 1830 у Г. была адчынена муз. школа, у якой існаваў духавы аркестр. У 1840—50 музычнае жыццё горада ўзначальваў скрыпач І.Крушэўскі, які ажыццяўляў актыўную канцэртную дзейнасць. Формамі існавання музыкі былі таксама агульнагарадскія святы, хатнія вечарыны, дзе гучала музыка песеннатанц. жанраў. 3 2й пал. 19 ст. спевы і музыку выкладалі ў мужчынскіх і жаночых гімназіях, у тэхнічным чыгуначным вучылішчы, настаўніцкай семінарыі. Працава
лі прыватныя муз. школы, а таксама муз.драм. таварыства (1908—14). У Г. выдаваўся першы на Беларусі час. па пытаннях музыкі і тэатра «Гомельскі тэатральнамузычны веснік» (рэд.выдавец С. Захарын). Пры храмах існавалі хоры, у тым ліку мужчынскі (пры Георгіеўскай царкве), дзявочы (пры Петрапаўлаўскім саборы; арганізатар А.Паскевіч). У 1907 у Г. быў створаны сімф. аркестр пад кіраўніцтвам С.Захарына, у 1908 — муз.драм. тва. У канцы 1910х гг. ствараліся харавыя студыі і гурткі: пры працоўным клубе на станцыі Палескай чыгункі (кіраўнік Р.Пукст), запалкавай фабрыцы «Везувій» (кіраўнік А.Туранкоў) і інш. У 1911 у Г. працавала некалькі прафесійных муз. школ: С.Захарына (з 1906), фартэпіянныя і скрыпічныя класы Б.Разенблюма і Л.Александроўскай (з 1908), фартэпіянныя класы Рабеца. Выкладаліся муз. дысцыпліны і былі створаны «аркестры музыкі» ў агульнаадукац. установах, функцыяніравала сетка муз. крам (кніжнамузычныя крамы Я.Сыркіна, С.Беладубоўскага, Д.Віхмана і М.Гекціна). Тады ж быў адчынены «Тэатр мастацтваў», у якім праходзілі разнастайныя канцэрты. Асаблівай з’явай