• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ГНЯЗДЗІ'ЛАЎСКАЯ СЯДЗІБА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры ў в. Гняздзілава Докшыцкага рна. Закладзена ў 1й пал. 19 ст. ў стылі класіцызму. Належала КозелПаклеўскім, Слатвінскім. Уключала сядзібны дом, флігелі, гасп. двор з кароўнікамі, стайняй, кузняй і інш. пабудовамі, парк, вадаём, капліцупахавальню. Драўляны сядзібны дом быў 1павярховы прамавугольны ў плане, фланкіраваны ў тарцах 2 флігелямі, завершаны ламаным дахам. Аконныя праёмы прамавугольныя і арачныя. Цэнтр. частка гал. фасада выдзелена неглыбокім рызалітам, аформленым 4 пілястрамі, трохвугольным франтонам, завершана нізкім ступеньчатым атыкам. Некалькі пакояў у доме мелі арыгінальны малюнак паркету, кафельныя печы, былі абстаўлены мэбляй у стылі Людовіка XV. Ганак выходзіў на вял. круглы партэр і жывапісны вадаём, размешчаны за ім. Уезд у сядзібу быў аформлены брамай з 2 каменнымі пілонамі, у кожным з якіх для праходу былі зроблены вузкія праёмы гатычнай формы. Побач з брамай размяшчалася невял. старожка. Сядзібны дом не захаваўся. Парк, да якога прымыкалі сады, меўрысы рэгулярнай і пейзажнай планіроўкі (захаваліся фрагменты).
    74
    ГОЖСКІ
    ГОВАРБАНДАРЭНКА Уладзімір Міхайлавіч (21.6.1914, г. Рагачоў — 31.8.1988), беларускі акцёр. Засл. артыст Беларусі (1961). Скончыў Бел. студыю пры тэатр. вучылішчы ў Ленінградзе (1937). Працаваў у Бел. тэ
    У.М.ГоварБандарэнка.
    атры юнага гледача (1937—41), Мінскім гар. тэатры (1942—44), абл. драм. тэатрах Гродзенскім (1944— 46), Брэсцкім (1946—49), Бел. рэсп. тэатры юнага гледача (1956—78). Створаныя ім вобразы вызначаліся псіхал. дакладнасцю — ад агульнай характарыстыкі да нюансаў у інтанацыях і міміцы. Сярод роляў: Ладыгін («Звычайны чалавек» Л.Лявонава), Ваня Земнухоў («Маладая гвардыя» паводле А.Фадзеева), Галубкін («Сустрэча з юнацтвам» А.Арбузава), Ярашэвіч («Ірынка» К.Чорнага), Жухрай («Як гартавалася сталь» паводле М.Астроўскага), Алег Баян («Клоп» У.Маякоўскага), Лыняеў («Ваўкі і авечкі» А.Астроўскага) і інш.
    ГОГАЛЬ Мікалай Васільевіч (1.4.1809, с. Вял. Сарочынцы Палтаўскай вобл., Украіна — 4.3.1852), рускі пісьменнік; пачынальнік крытычнага рэалізМУ Ў рус. лры. Скончыў Нежынскую гімназію вышэйшых навук (1828). У 1829—31 служыў чыноўнікам у Пецярбургу, у 1834—35 выкладаў гісторыю ў Пецярбургскім унце. 3 1836 жыў пераважна за мяжой. Аўтар кн. аповесцей «Вечары на хутары ля Дзіканькі» (ч. 1—2, 1831—32), збкаў «Міргарад», «Арабескі» (абодва 1835), аповесці «Тарас Бульба» (1835, новая рэд. 1842), камедый «Рэвізор» (паст. 1836), «Жаніцьба», «Гульцы» (абедзь
    ве 1842), паэмырамана«Мёртвыядушы» (т. 1, 1842). Творчасць Г. паўплывала на станаўленне бел. пісьменнікаў В.ДунінаМарцінкевіча, Ф.Багушэвіча, Я.Коласа, М.Гарэцкага, З.Бядулі, К.Крапівы, Я.Брыля і інш. Першыя пераклады твораў Г. на бел. мову з’явіліся ў газ. «Наша ніва» (1909, №9). У перакладзе на бел. мову выдадзены кнігі Г. «Жаніцьба» (1937), «Вечары на хутары ля Дзіканькі» (1950), «Мёртвыя душы» (1950), «Рэвізор» (1951), «Тарас Бульба» (1954) і інш. На бел. мову яго творы перакладалі А.Бачыла, К.Крапіва, М.Краўцоў, М.Лужанін, М.Машара, П.Місько, М.Паслядовіч, В.Рабкевіч і інш. На бел. сцэне паст. камедыя «Рэвізор» (1945, Бел. тэатр імя Я.Коласа; 1982, Бел. тэатр імя Я.Купалы). У Тэатрыстудыі кінаакцёра к/студыі «Беларусьфільм» зроблены пастаноўкі «Запіскі вар’ята» (1983), «Фантазіі паводле Гогаля» (1987).
    Тв.: Собр. соч. Т. 17. М„ 198486; Бел. пер. — Зачараванае месца // Наша ніва. 1909. №9; Тарас Бульба. Рэвізор. Мёртвыядушы. Мінск, 1990.
    Д.Л. Башкіраў.
    ГОЖА, вёска ў Гродзенскім рне, на р. Нёман. За 17 км на Пн ад Гродна, 8 км ад чыг. ст. Багушоўка на лініі Гродна—Вільнюс, 17 км на Пн ад Гродна, на аўтадарозе Гродна—Друскінінкай (Літва). Цэнтр Гожскага с/с. 334 гаспадаркі, 896 ж. (2011).
    Вядома з 15 ст. як велікакняжацкі двор Ожа (Гожа) у Трокскім ваяв. ВКЛ. Да 1569 уласнасць вял. кн. ВКЛ Жыгімонта II Аўгуста. 3 1598 уладанне Е.Міцуты. 3 1671 мястэчка, цэнтр стараства. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795), цэнтр воласці Гродзенскага павета. У 1885 — 17 двароў, 135 ж., валасное праўленне, мураваны касцёл, 2 шынкі. У 1889 сяло, уладанне Ф. і С. Сільвестравічаў, нар. вучылішча. 3 1921 у складзе Польшчы, цэнтр гміны Гродзенскага павета Беластоцкага ваяводства. У1921 — 96 дамоў, 540 ж., у фальварку 3 дамы, 16 ж. 3 1939 у БССР, цэнтр сельсавета Гродзенскага павета, з 4.12.1939 у
    Беластоцкай вобл., з 15.1.1940 у Гродзенскім рне. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да канца ліп. 1944 Г. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Гродзенскай вобл. У 1970 — 139 двароў, 506 ж. У 1996 — 304 гаспадаркі, 1954 ж.
    У 2011 дзіцячыя яслісад, сярэдняя і муз. школы, Дом культуры, бка, урачэбная амбулаторыя, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», кафэ, 3 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — Петрапаўлаўскі касцёл (1862—65). Каля вёскі археал. помнікі: стаянка эпохі ранняга мезаліту (10—7е тыс. да н.э.), селішча (11 — 14 ст.).
    ГОЖСКІ ПЕТРАПАЎЛАЎСКІ КАСЦЁЛ, помнік архітэктуры неаготыкі ў в. Гожа Гродзенскага рна. Пабудаваны ў 1862—65 з бутавага каменю. Асн. аб’ём прамавугольны ў плане, накрыты 2схільным дахам. На гал. фасадзе 2схільны шчыт фланкіраваны 2яруснымі (васьмярык на чацверыку) вежамі, завершанымі высокімі шатрамі. Фасады прарэзаны стральчатымі аконнымі праёмамі і нішамі. Атынкаваныя вежы дэкарыраваны круглымі нішамі. Паліхромія фасадаў падкрэслена атынкаванымі архіт. элементамі — прафіляванымі ліштвамі, пілястрамі ў прасценках, кар
    Гожскі Петрапаўлаўскі касцёл.
    75
    ГОЛАНД
    нізамі. Вось гал. фасада падкрэслівае ляпная і пабеленая выява «Усёвідушчае вока» над высокім стральчатым абрамленнем прамавугольнага ўваходнага праёма і стральчатага акна. Унутраную прастору падзяляюць 6 слупоў на 3 нефы. Цэнтр. неф завершаны апсідай, вылучанай бакавымі сакрысціямі. Касцёл абнесены нізкай каменнай агароджай з брамай. Храм дзейнічае. А.М.Каласоўская. ГЙЛАНД (Holland) ЯнДавід (17.3.1746, г. СанктАндрэасберг, Германія — 27.12.1827), польскі кампазітар нямецкага паходжання. 3 1780 па запрашэнні К.Радзівіла прыдворны кампазітар і капельмайстар Нясвіжскай капэлы Радзівілаў. Пасля 1790, верагодна, жыў у Гродне, пазней — у Варшаве. У 1802—25 выкладаў у Віленскім унце. Сярод твораў вылучаецца камічная опера «Агатка, або Прыезд пана» на лібрэта М.Радзівіла, упершыню пастаўленая ў1784 у Нясвіжы. Твор прасякнуты ідэямі сентыменталізму, у тэксце адчуваюцца антыпрыгонніцкія акцэнты, у музыцы выкарыстаны элементы фальклору. Сярод інш. твораў: операвадэвіль «Чужое багацце нікому не на карысць» (1780), балет «Арфей у пекле» (паст. 1784), кантата (1786), аркестравая музыка (сімфоніі, серэнада, дывертысмент, паланэзы).
    ГбЛАС, здольнасць чалавека ўтвараць музычныя гукі, спяваць з дапамогай галасавога апарату, а таксама самі гэтыя гукі. Г. чалавек пачынае карыстацца з дзяцінства па меры развіцця муз. слыху. Адрозніваюць Г. быт., або непастаўлены, і прафесіянальны, або пастаўлены. Пастаўлены ад прыроды Г. сустракаецца параўнальна рэдка; як правіла, прыдатным для выкарыстання ў прафес. муз. практьшы Г. становіцца ў выніку спец. пастаноўкі. Ён можа быць пастаўлены для опернаканцэртных спеваў, выканання нар. песень, эстр. спеваў і інш. Пеўчы Г. характарызуецца вышынёй, дыяпазонам, сілай і тэмбрам (афарбоўкай). Тыпы
    Г. класіфікуіоцца паводле тэмбру і вышыні: высокі жаночы Г. — сапрана (найб. высокі — каларатурнае сапрана), сярэдні — меццасапрана, нізкі — кантральта; высокі мужчынскі Г. — тэнар, сярэдні — барытон, нізкі — бас. У кожным тыпе больш высокія і светлыя па гучанні Г. маюць назву лірычных, больш нізкія, густыя і цёмныя — драматычных. Важным сродкам для Г. з’яўляецца правільнае дыханне. У бел. мастацтве прадстаўлена ўся палітра Г.: сапрана — Л.Александроўская, Л.Аляксеева, Н.Гайда, С.Друкер, Р.Млодак, Т.Ніжнікава, Н.Ткачэнка, І.Шыкунова, Т.Шымко; меццасапрана — Р.Асіпенка, Л.Галушкіна, С.Данілюк, К.Кудрашова; басы — М.Зюванаў, Я.Пятроў, В.Чарнабаеў; барытон — М.Ворвулеў А.Генералаў, М.Дзянісаў, І.Сарокін, А.Саўчанка, М.Сярдобаў; тэнар — З.Бабій, І.Балоцін, В.Глушакоў, Э.Пелагейчанка, І.Сайкоў і і н ш. Л.П. Івашкоў. «ГОЛАС БЕЛАРЎСА», газета дэмакратычнага кірунку ў Зах. Беларусі. Выдавалася 14.2—19.4.1924 у Вільні на бел. мове 2 разы на тыдзень. Рэд,выдавец М.Шыла. Прадоўжыла традыцыі забароненай польск. ўладамі газ. «Змаганне». Крытычна аналізавала паліт. і эканам. становішча ў Польшчы, сац. палітыку польск. ўрада (арт. «Сучасны эканамічны крызіс» падпісаны псеўд. Кугельман. Шмат увагі аддавала стану і задачам бел. вызваленчага руху ў Зах. Беларусі (арт. «Беларускае пытанне за граніцый і інш.»), пісала пра парушэнне правоў чалавека і нац. меншасцей у краіне. Друкавала матэрыялы пра злоўжыванні польск. адміністрацыі і паліцыі ў дачыненні да насельніцтва Зах. Беларусі і бел. асветы, пра нападкі на бел. дэп. з боку эндэкаў — правага крыла сейма, ігнараванне праблем рэпатрыянтаў. Перспектывы вызв. руху ў Зах. Беларусі звязвала з дзярж. будаўніцтвам, аргцыяй навукі і асветы ў Сав. Беларусі (рубрыка «Навокал пашырэння тэрыторыі БССР»), Газ. вяла дыскусіі па
    пытаннях стратэгіі і тактыкі бел. руху, пісала пра міжнар. падзеі ў свеце. Рэдакцыя «Г.6.» выпусціла творы У.Самойлы, А.Краскоўскага, З.Верас і інш. Выйшаў 21 нумар, з іх 4 канфіскаваны. Закрыта польск. ўладамі.
    «ГОЛАС ПРАВАСЛАЎНАГА БЕЛАРЎСА», грамадскацаркоўны часопіс. Выдаваўся ў ліст,—снеж. 1931 у Вільні на бел. мове. Рэд.выдавец М.Маркевіч. Асн. задачу бачыў у эвалюцыйным станаўленні бел. праваслаўнай царквы, выказаў заклапочанасць яе станам у Зах. Беларусі і БССР, імкнуўся спалучыць каштоўнасці хрысціянства з бел. нац. ідэяй (арт. «Мэты і метады беларусізацыі», «Да праблемы адраджэння нацыянальнай царквы», «Без народа—без Хрыста»), выказваўся за дэмакратызацыю ўнутр. царк. жыцця. 3 пазіцый абнаўлення праваслаўя разглядаў гісторыю рэлігіі ў Беларусі («Беларуская праваслаўная царква ў мінуўшчыне»), негатыўна ацэньваў унію («3 чаго спарадзілася і як памерла гістарычная вунія»). На старонках часопіса друкавалася хроніка царк. жыцця ў Зах. Беларусі. Выйшлі 2 нумары. А.С.Ліс. «ГбЛАС РАДЗІ'МЫ», інфармацыйная культурнаасветніцкая газета. Заснавальнік — рэдакцыя газ. «Советская Белоруссмя». Выдаецца з 1955 у Мінску на бел. мове штотыднёва. Да 1960 называлася «За вяртанне на Радзіму». Разлічана на беларусаў, якія жывуць за мяжой. Асвятляе падзеі грамадскапаліт., эканам. і культ. жыцця Беларусі, пытанні міжнар. супрацоўніцтва, жыццё бел. дыяспары. Публікуе матэрыялы па гісторыі Беларусі, краязнаўстве, этнаграфіі, фальклоры, інтэрв’ю з цікавымі людзьмі і г.д. Удзельніца інтэрнэтпраекта «Вітае Беларусь».