• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, харчовай і лёгкай прамсці, буд. матэрыялаў. У раёне (2011) 48 устаноў адукацыі, у т.л. гімназія, ліцэй, 21 сярэдняя, 10 базавых, 2 пачатковыя школы, 4 муз. і 2 школы мастацтваў; 13 дзіцячых дашкольных устаноў, ДЮСШ, сац. прытулак, цэнтры пазашкольнай работы, карэкцыйнаразвіваючага навучання і рэабілітацыі, інфармацыйных тэхналогій і сродкаў навучання. Працуюць 23 дамы культуры, 6 клубаў, Дом рамёстваў, Дом фальклору, 35 бк, раённы гісторыкаэтнаграф. музей, культурнадэндралагічны комплекс. У сістэме аховы здароўя раёна 5 бальніц на 305 лож
    каў, 2 паліклінікі, 7 амбулаторый, 20 ФАПаў, 9 аптэк. Для заняткаў фізкультурай і спортам ёсць стадыён, 29 спарт. залаў, 5 мінібасейнаў, дзейнічаюць футбольны клуб «Азярцы», раённы цэнтр дзіцячаюнацкага турызму і экскурсій (г.п. Падсвілле). Турыснкая інфраструктура ўключае 13 аграсядзіб, 2 базы адпачынку, паляўнічарыбалоўную базу, турбазу, Дом паляўнічага. Выдаецца раённая газ. «Веснік Глыбоччыны». У раёне праводзіцца міжнар. фестываль «Квітней, Глыбоччына». Дзейнічаюць 34 рэліг. абшчыны, у т.л. 18 праваслаўных, 10 каталіцкіх, 4 пратэстанцкія. Археал. помнікі: гарадзішчы, паселішчы, селішчы каля вёсак Галубічы, Запруддзе, Зарубіна, Латыголь, Пліса, Падгаі, Псуя, Свіла1, Шпаўкуны, Шыпы, курганныя могільнікі каля вёсак Гатаўкі, Забор’е, Залессе, Мосар, Нарушова, Чарневічы, Шо. Помнікі архітэктуры: сядзібны дом (2я пал. 19 ст.) у в. Азярцы, кафедральны сабор Раства Багародзіцы (17—18 ст.), Успенская царква (1748) у в. Кавалі, Троіцкі касцёл (1764—82), касцёл Беззаганнага Зачацця Дзевы Марыі і кляштар францысканцаў (1766— 91) у в. Удзела, Троіцкая царква (18 ст.) у в. Вялец, касцёл Ганны (1792) у в. Мосар, Ільінская царква (KaHeu 18 — пач. 19 ст.) у г. Глыбокае,
    69
    ГЛЫБОЦКІ
    Праабражэнская царква (пач. 19 ст.) у в. Мамаі, касцёл Унебаўзяцця Дзевы Марыі (сярэдзіна 19 ст.) у в. Дзеркаўшчына, царква Іаана Хрысціцеля (1873) у в. Бабруйшчына, царква Ушэсця (1884) у в. Парэчча, цэрквы Параскевы Пятніцы ў в. Пліса (1877) і в. Чарневічы (1887), Праабражэнская царква (1886) у в. Верхняе, капліца Антонія (канец 19 ст.) у в. Прошкава, Петрапаўлаўская царква (1909), касцёл Дзевы Марыі (1910) у в. Задарожжа, Мікалаеўская царква (1914) у в. Забор’е, царква Раства Багародзіцы (1914) у в. Галубічы, касцёл Унебаўзяцця Дзевы Марыі (пач. 20 ст.) у в. Празарокі, парк (канец 19 ст.) у в. Псуя. Помнікі гісторыі: калона ў гонар Канстытуцыі 3 мая 1791, мемар. комплекс «Барок» у памяць 27 тыс. сав. і італьянскіх ваеннапалонных — ахвяр Беразвецкага фаш. канцэнтрацыйнага лагера ў г. Глыбокае, брацкія магілы сав. воінаў, помнікі землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну, знаходзяцца ў многіх нас. пунктах Глыбоччыны. У б. засценку Пунькі нарадзіўся бел. мастак Я.Драздовіч
    (1888—1954), у б. сядзібе Палевачы — заснавальнік бел. прафес. тэатра І.Буйніцкі (1861 — 1917), у б. маёнтку Калеснікі — бел. паліт. дзеяч, гісторык, этнограф В.Ластоўскі (1883—1938); у былым маёнтку Акунёва — польскі пісьменнік Т.ДаленгаМастовіч (1898—1939), у в. Залесная — Герой Сав. Саюза П.М.Казлоў (18931944).
    ГЛЫБОЦКІ ТРОІЦКІ КАСЦЁЛ, помнік архітэктуры віленскага eapoKa ў г. Глыбокае. Пабудаваны ў 1764— 82 з цэглы на месцы папярэдняга храма, у 1902—08 перабудаваны (на 2 ярусы ўзняты вежы, прыбудаваны бакавыя нефы, трансепт, сакрысція). Трохнефавая 2вежавая базіліка з выцягнутай паўкруглай апсідай. Гал. фасад фланкіруюць шмат’ярусныя вежы, паміж якімі — фігурны атыкавы франтон з валютамі. Тры барочныя франтоны завяршаюць трансепт і алтарную сцяну. Фасады ўпрыгожаны пілястрамі з капітэлямі іанічнага ордэра, раскрапаваны карнізамі, фігурнымі арачнымі праёмамі, сандрыкамі. Сцены храма
    атынкаваны жоўтай вохрай, дэкар. элементы пабелены. Цэнтр. неф перакрыты цыліндрычным скляпеннем, бакавыя — крыжовымі. У інтэр’еры 3 драўляныя барочныя алтары, арган у неагатычным стылі. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае.
    Ю. Ю.Захарына.
    ГЛЯДАВІЦКІ НАРбДНЫ АНСАМБЛЬ НАРОДНАЙ ПЁСНІ «БАГАТЎХА». Створаны ў 1985 у в. Глядавічы Мастоўскага рна пры сельскім клубе як ансамбль нар. песні. У 2006 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў» і сучасная назва. Кіраўнік Т.М.Дзюрдзь. У складзе ансамбля 10 чал. ва ўзросце ад 16 да 55 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя і захаванне нац. традыцый. У рэпертуары бел., укр., польск. нар. і аўтарскія песні («Званызваночкі», «Мастоўскі край» Т.Дзюрдзь), бел. нар. песні («Ляцеў сокал», «Зялёная вішня» і інш.), абрады («Калядкі», «Дажынкі», «Зажынкі», «Купалле» і інш.). Калектыў — удзельнік
    70
    ГНАСЕАЛОГІЯ
    рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Масты, 1997), фестывалю нац. культур (г. Гродна, 2010) і інш.
    Т.М.Дзюрдзь.
    ГЛЯДАВІЧЫ, вёска ў Мастоўскім рне, на р. Нёман. За 39 км на ПнЗ ад г. Масты, 16 км ад чыг. ст. Чарлёна на лініі Масты—Гродна, 36 км ад Гродна. Цэнтр Глядавіцкага с/с. 123 гаспадаркі, 295 ж. (2011).
    Вядомы з 1558 як сяло, якое складалася з 3 частак. У кожнай частцы было па 38 пляцаў. У канцы 16 ст. ў Гродзенскім павене Трокскага ваяв. ВКЛ, дзярж. ўласнасць. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Рас. імперыі. У 19 — пач. 20 ст. вёска Лунненскай воласці Гродзенскага павета. У 1833 — 40 двароў, 248 ж. 3 сак. 1921 у складзе Польшчы, у Лунненскай гміне Гродзенскага павета Беластоцкага ваяв. У 1921  202ж. 3 1939уБССР. 3 1940 у Жыліцкім с/с. У Вял. Айч. вайну з чэрв. 1941 да 15.7.1944 Г. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Гродзенскай вобл.З 1961 у Багатырэвіцкім с/с. 3 25.12.1962 у Гродзенскім, з 6.1.1965 у Мастоўскім рнах. 3 8.9.1975 цэнтр Глядавіцкага с/с. У 1996 — 118 гаспадарак, 353 ж. У 2001 — 124 гаспадаркі, 364 ж.
    У 2011 дзіцячы сад, клуб, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, магазін. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнікі археалогіі — гарадзішча (11 — 14 ст.), курганны могільнік.
    ГЛЯДАЧ тэатральны, згуртаванне людзей, аб’яднаных інтарэсам да тэатр. творчасці. Сваёй прысутнасцю ў глядзельнай зале Г. садзейнічае лепшай ігры акцёраў даўгавечнасці пракату спектакляў функцыянаванню тэатр.відовішчнай установы. Пад яго непасрэдным уздзеяннем фарміруецца тэатр. спектакль. Эмацыянальны кантакт паміж акцёрамі і гледачамі стымулюе працэс творчасці акцёраў і паляпшае ўспрыманне дзеі гледачамі. Г. з’яўляецца неад’емнай часткай тэатр. паказу ад вытокаў тэатра да нашых дзён. Сучасны Г. характарызуецца інш. адносінамі да жыцця і яго каштоўнасцей. Паскораны тэмп існавання адбіваецца на адносінах да тэатра, які пераважна ператвараецца ў месца адпачынку. Розныя формы тэатра садзейнічаюць набыццю Г. дамінантнай эмоцыі: пацехашок — пакута — суперажыванне — натхненне і інш. Сац. вопыт Г. — прасторавы, ролевы, эмацыянальны — з’яўляецца важным складальнікам тэатр. жыцця. Р.І.Баравік.
    ГЛЯК, глёк, ляк, бунька, лагун, ганчарны выраб; гліняная пасудзіна для захоўвання і транспарціроўкі вадкіх рэчываў — алею, квасу, вады 1 інш. Часам у ім заварвалі чай, настойвалі зёлкі. Шарападобная, радзей крыху падоўжаная пасудзіна з кароткім вузкім горлам з літком або без яго, з 1—2 ручкамі. Памеры ад цацачных (0,1 л) да вял. (8—10 л). Рабілі Г. чорназадымленыя, паліва
    Абрад «Дажынкі» ў выкананні Глядавіцкага народнага ансамбля народнай песні «Багатуха».
    ныя, зрэдку гартаваныя, упрыгожвалі глянцаваным і лінейнахвалістым контррэльефным арнаментам, ангобнай размалёўкай. Часта выкарыстоўвалі зялёныя, карычневыя, светлакарычневыя ці празрыстыя глазуры.
    ГМЫРАК Лявон (сапр. Б а б р о в і ч Мечыслаў; 18.4.1891, в. Параф’янава Докшыцкага рна — 13.7.1915), беларускі крытык, публіцыст і празаік. Скончыў Віленскую гімназію (1908), прыватную тэхн.прамысл. школу ў Варшаве (1912). Працаваў у Вільні, фальварках Віленскай губ. У 1914 прызваны ў армію, загінуў на фронце ў баях каля Коўна. Супраноўнічаў з газ. «Наша ніва». У празаічных творах раскрываў сац. праблемы бел. вёскі. Аўтар апавядання «Васілёва вяселле» (1913), нарыса «Беларускае нацыянальнае адраджэнне», арт. «Тарас Шаўчэнка» (абодва 1914), прысвечанага даследаванню творчых сувязей бел. і ўкр. лр, і інш.
    Тв:. Творы: Проза. Крытыка. Публіцыстыка. Мінск, 1992.
    ГНАСЕАЛОГІЯ (ад грэч. gnosis веды + ...логія), раздзел філасофіі, які вывучае перадумовы, крыніцы, усеагульныя асновы, метады і формы навук. пазнання, умовы яго дакладнасці і ісціннасці. Сфарміравалася ў працэсе станаўлення філасофіі як формы грамадскай свядомасці. У сваім развіцці прайшла шэраг этапаў: Г. антычнасці (Сакрат, Платон, Арыстоцель і інш. вырашалі прабле
    71
    ГНАЦЮК
    му суадносін ведаў і меркаванняў, ісціны і памылкі); сярэдневяковая [наміналісты (У.Окам, І.Расцэлін, І.Дунс Скот і інш.) і рэалісты (Ансельм Кентэрберыйскі і інш.) вялі дыскусію аб прыродзе агульных паняццяў — універсалій]; Новага часу (Р.Дэкарт, Ф.Бэкан, Д.Лок і інш. імкнуліся адшукаць спосаб атрымання абсалютна дакладных ведаў); класічная ням. філасофія (І.Фіхтэ, І.Кант, Г.Гегель спрабавалі пераадолець разрыў паміж анталагічнай і гнасеалагічнай праблематыкай і таму даследавалі тэорыю пазнання ў арганічнай сувязі з гіст. развіццём форм практычнай і пазнавальнай дзейнасці чалавека); марксісцкая філасофія (тэорыя пазнання грунтавалася на матэрыялістычным вырашэнні асн. пытання філасофіі — прызнанні існавання паза і незалежна ад свядомасці аб’ектыўнай рэальнасці і яе пазнавальнасці); зах. філасофія 20 ст. прапанавала шэраг канцэпцый Г. — ад ідэалістычнага эмпірызму (махізм, неарэалізм) да аналітычнай філасофіі. У цэлым Г. можна падзяліць на класічную (з антычнасці і да 1й пал. 20 ст.) і некласічную Г. (2я пал. 20 ст.). Для класічнай Г. характэрны фундаментальнасць, нарматывізм, суб’екта і навукацэнтрызм. Некласічная Г. адмовілася ад фундаменталізму, г.зн. ад жорсткіх нарматыўных прадпісанняў, і прапанавала выкарыстоўваць новыя падыходы — герменеўтычныя (Г.Г.Гадамер), «генетычнай эпістэмалогіі» (Ж.Піажэ), абагульнення дадзеных фізіялогіі вышэйшай нервовай дзейнасці і псіхалогіі (У.В.О.Куайн) і інш.
    У бел. філас. і сацыялагічнай думцы пытанні пазнавальных здольнасцей чалавека ўпершыню ўзняты ў творах Клімента Смаляціча і Кірылы Тураўскага (12 ст.). У 16 ст. айчынная гнасеалагічная праблематыка атрымала развіццё ў працах Ф.Скарыны і С.Буднага. Ф.Скарына быў прыхільнікам рацыяналізму, рабіў стаўку на асвету народа, але, як і многія яго сучаснікі, не адмаўляў веру ў Bo