• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ГЛУШАКОЎI гар Валер’евіч (н. 29.12. 1953, Мінск), беларускі музыказнавец. Сын В.І.Глушакова. Канд. мастацтвазнаўства (1989). Скончыў Бел. кансерваторыю (1978). 3 1978 рэдактар перадач Бел. тэлебачання, з 1981 у Інце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі. У 1989—2002 у Бел. пед. унце (у 1991 — 99 заг. кафедры). Даследуе праблемы бел. муз. мастацтва. Аўтар манагра
    фій «Класічная драма на беларускай опернай сцэне» (1990), «Сусветная мастацкая культура» (2003), адзін з аўтараў кн. «Музычны тэатр Беларусі, 1917—1959» (1993) і інш.
    ГЛУШАКОЎ Уладзімір Сцяпанавіч (н. 7.4.1952, г. ДавыдГарадок Столінскага рна), беларускі пісьменнік. Вучыўся ў БДУ (1976—78). Скон
    У. С.Глушакоў.
    чыў Літ. інт імя М.Горкага ў Маскве (1982). У 1979—88 працаваўу час. «Нёман», з 1991 у час. «Беларуская думка». У 1999—2001 намеснік міністра інфармацыі Рэспублікі Беларусь. У 2003—07 у Інце сац.паліт. даследаванняў пры Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Аўтар аповесцей «Насенне» (1981), «Маскоўская Адысея» (2009), раманаў «Цвіценне каліны» (1987), «На кругі свае» (1990), «Расплата» (1993), зб. эсэ, «Цёплае лісце таполяў» (1984), кніг публіцыстыкі «Беларусь маладая» (1998), «Новая Беларусь» (2001, абедзве з У.Вялічка і В.Шырко). Дзярж. прэмія Беларусі 1998.
    Тв.: Развітанне на пачатку вясны: сямейная хроніка. Мінск, 2001.
    І.М.Гоўзіч.
    ГЛЎШКАВІЧЫ, вёска ў Лельчыцкім рне. За 45 км на ПдЗ ад г.п. Лельчыцы, 98 км ад чыг. ст. Муляраўка на лініі Лунінец—Калінкавічы, 265 км ад Гомеля. Цэнтр Глушкавіцкага с/с. 731 гаспадарка, 2178 ж. (2011).
    Вядомы з 16 ст. як вёска ў Кіеўскім ваяв. Каралеўства Польскага. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі. У 1816 — 419 ж. У 1834 сяло ў складзе Тураўскага Ka
    60
    ГЛУШЧАНКА
    зённага маёнтка, 84 двары, 538 ж. Дзейнічала Троіцкая царква, якая ў 1867 згарэла, а ў 1873 адбудавана. У 1885 — 126 двароў, 753 ж. У 1897 — 202 двары, 1325 ж., царква, 2 капліцы, карчма, 2 крамы. У 1900 адкрыта царк.прыходская школа. У 1908 у Тонежскай воласці Мазырскага павета Мінскай губ., 230 двароў, 1470 ж. У 1917 — 1688 ж., у 1925 — 227 двароў. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета Лельчыцкага рна, да 26.7.1930 і з 21.6.1935 у Мазырскай акрузе, з 20.2.1938 у Палескай вобл. У 1940 — 365 двароў, 1987 ж. У Вял. Айч. вайну ў канцы жн. 1941 Г. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 26—27.12.1942 карнікі спалілі вёску, знішчылі 290 ж. Вызвалена ў ліп. 1944. 3 8.1.1954 у Гомельскай вобл. У 1959 — 2145 ж. 3 25.12.1962 да 6.1.1965 у Мазырскім рне. У 1996 — 715 гаспадарак, 2367 ж.
    У 2011 дзіцячыя яслісад, сярэдняя школа, філіял Лельчыцкай школы мастацтваў, ДЮСШ, Палац культуры, 2 бкі, бальніца, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», сталовая, кафэ, 7 магазінаў, гіст. музей; Троіцкая царква (2004). Брацкая магіла партызан, магіла ахвяр фашызму, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ГЛЎШСКАЕ НАРОДНАЕ АМАТАРСКАЕ АБ’ЯДНАННЕ ДЭКАРАТЬІЎНАПРЫКЛАДНОГА МАСТАЦТВА «СТАРЫ МАНСТАР». Створана ў 1987 уг. Бабруйскпры раённым Цэнтры культуры і вольнага часу як аматарскае аб’яднанне майстроў нар. рамёстваў. 3 1995 дзейнічае ў пас. Глуша Бабруйскага рна пры школе мастацтваў. У 1996 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў» і сучасная назва. Кіраўнікі: Л.А.Няхайчык (з 1987), У.І.Боўда (з 1999). У складзе аб’яднання 18 чал. ва ўзросце ад 10 да 57 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — развіццё традыц. нар. творчасці, фарміраванне творчых маст. адносін да нар. спадчыны, адраджэнне нар. рамёстваў. Члены калектыву —
    Удзельнікі Глушскага народнага аматарскага аб 'яднання дэкаратыўнапрыкладнога мастацтва « Стары майстар» са сваімі вырабамі.
    удзельнікі штогадовых фестываляў: міжнар. мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (з 1998), нар. творчасці «Вянок дружбы» (г. Бабруйск, з 2003), рэсп. фестывалюкірмашу рамёстваў «Вясновы букет» (Мінск, з 1994) іінш. А.М.Балыка.
    ГЛЎШСКІ ЎЗбРНЫ НАРОДНЫ КАЛЕКТЬІЎ ГАНЧАРНАГА МАСТАЦТВА «ГЛЁЧЫКІ». Створаны ў 1999 у пас. Глуша Бабруйскага рна пры Цэнтры рамёстваў як дзіцячы гурток па ганчарстве. У 2002 прысвоена званне «ўзорны аматарскі калектыў» 1 сучасная назва. Кіраўнік А.В.Арлоў. У складзе калектыву 18 чал. ва ўзросце ад 7 да 17 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — далучэнне дзяцей і падлеткаў
    Глушскі ўзорны народны калектыў ганчарнага мастацтва «Глечыкі» ў час заняткаў.
    да адраджэння ганчарства на падставе рэгіянальных нар. традыцый у кера.міцы. Калектыў — удзельнік фестываляў: міжнар. дзіцячай творчасці «Залатая пчолка» (г. Клімавічы, 2007—08), нар. творчасці «Вянок дружбы» (г. Бабруйск, 2008), абл. сямейнай творчасці «Сузор’е талентаў» (г. п. Глуск, 2007), рэгіянальнага нар. творчасці «Глушанскі хутарок» (пас. Глуша, 2010) і інш. А.М.Балыка. ГЛЎШЧАНКА Георгій Сямёнавіч (5.5.1922, г. РастоўнаДоне, Расія — 22.9.1994), беларускі музыказнавец. Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1983). Др мастацтвазнаўства (1985), праф. (1980). Скончыў муз.пед. інт імя Гнесіных у Маскве
    61
    ГЛЫБАЎ
    (1953), Горкаўскую кансерваторыю (1954). 3 1957 выкладаў у Бел. акадэміі музыкі. Аўтар навук. прац па гісторыіі рус. і бел. музыкі, муз. крытыцы і эстэтыцы («Нарысы па гісторыі рускай музычнай крытыкі канца 19 — пачатку 20 ст.», 1983, і інш.), адзін з аўтараў падручнікаў па гісторыі бел. музыкі і муз. лры («Гісторыя беларускай савецкай музыкі», 1971; «Гісторыя беларускай музыкі», 1976; «Беларуская савецкая музычная літаратура», 2е выд., 1981, і інш.). Аўтар тэле і радыёперадач.
    ГЛЫБАЎ, вёска ў Рэчыцкім рне, на р. Дняпро. За 16 км на ПнЗ ад раённага цэнтра і чыг. ст. Рэчыца на лініі Калінкавічы—Гомель, 70 км ад Гомеля. Цэнтр Глыбаўскага с/с. 75 гаспадарак, 176 ж. (2011).
    Вядомы з 16 ст. як в. Глубава ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяв. ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі. У 1850 — 11 двароў, 72 ж. У 1897 вёска і аднайм. сядзіба, 80 ж., карчма. 3 1908 у Горвальскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губ., 11 двароў (1908). 3 крас. 1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 8.12.1926 у БССР, у Рэчыцкім рне, у 1926—30 у Гомельскай акрузе. 3 20.2.1938 у Гомельскай вобл. У 1930 — 31 двор, 159 ж. У 1940 — 64 двары, 336 ж. У Вял. Айч. вайнуўжн. 1941—ліст. 1943 Г. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія поўнасцю спалілі вёску і загубілі 6 ж. Пасля вайны адноўлена. У 1959 — 232 ж. 3 2.4.1959 цэнтр сельсавета. У 1996 — 92 гаспадаркі, 206 ж.
    У 2011 дзіцячыя яслісад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк»; кафэ, магазін; школьны музей. Курган Славы і мемар. парк на ўшанаванне памяці землякоў загінуўшых у Вял. Айч. вайну. Археал. помнікі: гарадзішча мілаградскай (7—3 ст. да н.э.) і зарубінецкай (2 ст. да н.э. — 5 ст. н.э.) культур, 2 могільнікі (12 — пач. 13 ст.).
    ГЛЫБАЧКА, вёска ва Ушацкім рне. За 40 км на ПнУ ад г. п. Ушачы, 37 км
    ад чыг. ст. Полацк на лініі Полацк— Віцебск, 85 км ад Віцебска. Цэнтр Глыбачанскага с/с. 302 гаспадаркі, 627 ж. (2011).
    У 19 ст. вёска ў аднайм. фальварку ў Тураўлянскай воласці Полацкага павета Віцебскай губ. 3 12.7.1924 да 26.7.1930 ва Ульскім рне Полацкай акругі, з 20.8.1924 цэнтр сельсавета. 3 8.7.1931 ва Ушацкім рне, з 21.6.1935 у Лепельскай акрузе, з 20.2.1938 у Віцебскай вобл. У Вял. Айч. вайну з пач. ліп. 1941 да ліп. 1944 Г. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Полацкай вобл. 3 9.9.1946 ва Ульскім рне, з 8.1.1954 у Віцебскай вобл., з 17.12.1956 ва Ушацкім, з 25.12.1962 да 30.7.1966 у Лепельскім рне.У 1969 — 153 двары, 597 ж. У 1996 — 336 гаспадарак,827 ж.
    У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», амбулаторыя, магазін. Брацкая магіласав. воінаў і партызан, загінуўшых у Вял. Айч. вайну. Помнік 70 землякам, загінуўшым у Вял. Айч. вайну.
    ГЛЫБОКАЕ, горад у Віцебскай вобл., цэнтр Глыбоцкага рна, чыг. ст. на
    Панарама г. Глыбокае.
    лініі Крулеўшчына—Варапаева, за 200 км на 3 ад Віцебска, на скрыжаванні аўтадарог Полацк—Вільнюс і Докшыцы—Шаркаўшчына. У межах Г. азёры Кагальнае і Вялікае, з якога выцякае р. Бярозаўка. 18,2 тыс. ж. (2011).
    Упершыню ўпамінаецца ў Метрыцы ВКЛ у 1514 як двор, цэнтр маёнтка Зяновічаў. Рака Бярозаўка падзяляла Г. на 2 часткі: паўд.зах., што ўваходзіла ў склад Ашмянскага павета Віленскага ваяв. і належала Зяновічам, і паўн.ўсх. — у Полацкім ваяв., уласнасць Корсакаў. У 16 ст. на месцы двара Зяновічаў пабудаваны замак. 3 16 ст. мястэчка. У канцы 16 ст. ў Г. засн. кальвінскі збор, пазней у пач. 17 ст. на яго месцы пабудаваны касцёл св. Міхаіла (праіснаваў да 1650), бка і школа. У 1636 ваявода мсціслаўскі і староста дзісенскі І.Л.Корсак заснаваў касцёл і кляштар кармелітаў, пры якім дзейнічала вучылішча, у 18—19 ст. працавалі школа, бка, фіз. кабінет, шпіталь, аптэка. У 1643 каля в. Беразвечча (цяпер у межах горада) пабудаваны кляштар базыльян. У вайну Расіі з
    62
    ГЛЫБОКАЕ
    Рэччу Паспалітай 1654—67 Г. займалі рус. войскі, якія пабудавалі «астрог». У студз. 1659 мястэчкам авалодаў атрад войска ВКЛ. 6.11.1661 каля Г. войска ВКЛ на чале з С.Чарнецкім разбіла рус. войска (больш за 18 тыс. чал.) пад камандаваннем І.А.Хаванскага. У 1668 паўд.зах. частка мястэчка перайшла да Радзівілаў. У 1742 пабудавана сінагога, у 1763 — царква Раства Багародзіцы, у канцы 18 ст. — Ільінская капліца. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, мястэчка Дзісенскага павета. 18—23.7.1812 тут знаходзіўся Напалеон. 3 1842 цэнтр Глыбоцкай воласці. У 1861 — 212 двароў, 2161 ж. У 1886 у Г. дзейнічалі нар. вучылішча, піваварны, вінакурны, цагельны заводы, 2 кірмашы штогод. У 1897 — 5564 ж. У 1ю сусв. вайну да Г. пракладзена чыгунка. У пач. 20 ст. Г. — цэнтр вытворчасці керамікі. У 1917  111 двароў, 589 ж. 3 1921 у складзе Польшчы, цэнтр Дзісенскага павета Віленскага ваяв. Дзейнічалі падп. райкам КПЗБ, камсамольская аргцыя. Да 1939 мястэчка, 9,7 тыс. ж., цукерачная фабрыка, гарбарны завод, млын, павятовая ўправа, польск. гімназія, прыватныя крамы, склады тавараў. Раз у тыдзень праводзіліся базары, штогод — 4 кірмашы. 3 1939у БССР, з 15.1.1940 горад, цэнтр Глыбоцкага рна. У Вял. Айч. вайну з 2.7.1941 да 3.7.1944 акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія ў Г. і раёне знішчылі 10 133 чал., у 3 лагерах смерці — больш за 37 тыс. чал., у т.л. ў Беразвецкім лагеры смерці звыш 27 тыс. чал. У 1959 — 7,3 тыс. ж., у 1970 — 11,9 тыс. ж. У 1997 — 18,5 тыс. ж.