Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
ГЛОБУС Адам (сапр. Адамчык Уладзімір Вячаслававіч; н. 29.9.1958, г. Дзяржынск), беларускі пісьменнік. Скончыў Бел. тэатр.маст. інт (1983). Працаваў мастакомрэстаўратарам, мастакомафарміцелем, у час. «Крыніца» і «Бярозка». Аўтар кніг паэзіі «Парк» (1988), «Скрыжаванне» (1993), прозы «Адзінота на стадыёне» (1989), «Дамавікамерон» (1994), «Толькі не гавары маёй маме» (1995) «Новы дамавікамерон» (1998), «Тэксты» (2000), «Сшыткі» (2003), «Сучаснікі» (2006), «Play. Ву» (2009), і інш., рамана «Дом» (2005). У творах Г. адчуваецца асэнсаванне вопыту
заходнееўрап. і паўночнаамер., стараж.японскай і кітайскай лр. Піша танка і хоку. /. М. Гоўзіч.
ГЛОГЕР (Gloger) Зігмунд (3.11.1845, в. Камёнка Ломжынскага павета Падляскага ваяв., Полынча — 15.8. 1910), польскі археолаг, этнограф, гісторык, фалькларыст. Вучыўся ў Варшаўскім унце. Скончыў Кракаўскі ўнт (1870). Зрабіў шмат фалькл,этнаграф. і краязнаўчых экспедыцый па Польшчы, Беларусі, Літве. Аўтар прац: «Вясельныя ўрачыстасці» (1869), «Гістарычная геаграфія зямель даўняй Польшчы» (1900), дзе змясціў бел. матэрыялы з Брэсцкага і Троцкага паветаў, матэрыялы пра ВКЛ, Беларусь і інш. Пра жыццё, звычаі, абрады і вераванні бел. народа пісаў у арт. «Земляробчыя абрады» (1867), «Звычаі народа з ваколіц Тыкоціна і Бельска» (1868), «Забабоны і ўяўленні наднарвенскага люду пра птушак, паўзуноў і насякомых» (1877) і інш. Бел. матэрыялы і ў працах пра краязнаўчыя падарожжы (кн. «Далінамі рэк: апісанні падарожжа ўздоўж Нёмана, Віслы, Буга і Бебжы», 1903; арт. «Падарожжа Нёманам», 1888, «На хвалях Буга», 1890, «У даліне Бебжы», 1892, і інш.). У «Старапольскай энцыклапедыі» (т. 1—4, 1900—03, 5е выд. 1985) змясціў каля 1000 іл., шматлікія бел. матэрыялы па гісторыі, геаграфіі, драўлянай і мураванай архітэктуры, кнігадрукаванні, матэрыяльнай і духоўнай культуры беларусаў. Даследаваў помнікі археалогіі каменнага і бронзавага вякоў на Гродзеншчыне, Брэстчыне.
Тв.: Notatki archeologiczne Micha a Federowskiego z okolic S onima. Kurhany pod Wiszowem.Warszawa, 1882.
«ГЛОС 3 ЛІТВЫ» («Glos z Litwy», «Голас з Літвы»), падпольная газета перыяду паўстання 1863—64 у Польшчы, Беларусі і Літве. Выходзіла 1.2—1.4.1864 ва Усх. Прусіі ў Кёнігсбергу (цяпер г. Калінінград, Расія; на нумарах у якасці месца выдання пазначалася Вільня) на польск. мове
55
ГЛОСА
Літ.: Prasa tajna z lat 1861 — 1864. Wroc aw etc., 1970. Cz. 3 (перадрук ycix нумароў « Г. з Л.»). Г.В. Кісялёў.
пад рэдакцыяй П.Джавецкага. З’яўлялася неафіц. органам віленскага паўстанцкага цэнтра, які выдзяляў сродкі на яе выданне. У газеце друкаваліся (без подпісу) карэспандэнцыі з Вільні, Мінска, Дзісеншчыны і інш. мясцін, публіцыст. артыкулы з ацэнкай бягучага моманту і міжнар. становішча, звесткі пра баявыя дзеянні паўстанцаў, дакументы, якія выкрывалі палітыку царскіх улад. Ініцыятарам газеты быў К.Каліноўскі, у зборы матэрыялаў і кіраўніцтве выданнем прымаў удзел яго прадстаўнік за мяжой У.Малахоўскі. Выхад 1га нумара К.Каліноўскі вітаў у «Пісьмах зпад шыбеніцы», 1 я частка якіх з’яўляецца непасрэдным зваротам да рэдакцыі: «I да нашага кутка даляцела ваша Газэтка, і мы яе з увагай прачыталі; вельмі яна ўсім спадабалася, бо праўда напісана. Прыймеце для таго нашу падзяку, а пісьмо аддрукуйце...». Па невядомых прычынах пісьмо не было змешчана (апубл. ў 1867), але, магчыма, у газеце друкаваліся інш. матэрыялы К.Каліноўскага, яго ўплыў на ідэйны змест выдання несумненны. Так, у карэспандэнцыі з Вільні ад 19.3.1864 выказана ідэя К.Каліноўскага аб праве на самастойнае развіццё ўсіх народаў б. Рэчы Паспалітай і адпаведна раўнапраўным статусе нац. моў гэтага рэгіёна: «...мы хочам, каб кожная мова развівалася паводле ўласнай жыццяздольнасці і літоўская, і беларуская, і маларуская, і польская». Выйшла 5 нумароў.
ГЛОСА (ад грэч. glossa мова, гаворка), 1) у антычнасці рэдкаўжывальнае, незразумелае слова ў пісьмовым помніку, якое патрабавала тлумачэння. 2) Тлумачэнне або пераклад незразумелага слова на палях ці паміж радкамі рукапісу, друкаванага выдання. 3 5 ст. да н.э. існавалі зборы Г. з адпаведнымі каментарыямі да іх. У сярэдневякоўі Г. выкарыстоўвалі пры тлумачэнні біблейскіх і юрыд. тэкстаў. У бел. пісьменства Г. ўвёў Ф.Скарына. У якасці Г. ён выкарыстоўваў словы
Богаяўленская царкеа ў Глуску.
жывой нар. мовы («ківоть — скрння», «Снонь — гора»). Скарынінскую традыцыю прадоўжылі С.Будны ў «Катэхізісе», В.Цяпінскі ў «Евангеллі» і інш. У Беларусі Г. з’явіліся крыніцай для зараджэння тлумачальнай лексікаграфіі. 3) Цвёрдая форма верша ў іспанскай паэзіі 14—17 ст. — верш з некалькіх строф (звычайна 4 дзесяцірадкоўяў з эпіграфам, які складаецца з апошніх радкоў кожнай страфы і тлумачыцца наступнымі строфамі). У бел. паэзіі класічную форму Г. ў аднайм. вершы выкарыстаў С.Кавалёў.
ГЛУСК, гарадскі пасёлак, цэнтр Глускага рна, на р. Пціч. За 23 км ад чыг. ст. Ратміравічы на лініі Бабруйск—Акцябрскі, 170 км ад Магілёва. Вузел аўтадарог на Бабруйск, Старыя Дарогі, Любань, Акцябрскі. 7,4 тыс. ж. (2011).
Упершыню ўпамінаецца ў 14 ст. ў складзе ВКЛ як велікакняжацкі «двор». 3 2й пал. 15 ст. Стары Г. (пазней Г. Пагарэлы), уладанне князёў ГальшанскіхДубровіцкіх. Тут знаходзіўся замак Г.Дубровіцкі. У 1480 Ю.С.Гальшанскі адпісаў Глускую воласць КіеваПячэрскаму манастыру. 20.12.1525 уладальнік мястэчка кн. Ю.І.Дубровіцкі атрымаў ад вял. кн. ВКЛ і караля польск. Жыгімонта I Старога прывілей на KipMam. У 1566 у валоданні Палубінскіх, затым Хадкевічаў і Чартарыйскіх. У 16—17 ст. у Навагрудскім ваяв., у 1571 цэнтр маёнтка (124 двары, замак, карчма, 12 крам). У 1628 пабудавана праваслаўная царква. У 2й пал. 17 ст. ўладанне Радзівілаў. У 18 ст. ў складзе Рэчыцкага павета Навагрудскага ваяв., у 1750я гг. — 320 двароў. 3 1791 у Случарэцкім павеце Мінскага ваяв. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі, цэнтр воласці Бабруйскага павета Мінскай губ., уладанне графа І.Юдзіцкага. У 1798 — 143 двары, 1336 ж., замак, 2 касцёлы, 3 царквы, гаспадарскі двор, 48 крам, паштовая станцыя. Працаваў медналіцейны завод. У 1861 — 430 двароў, 3278 ж., мураваны касцёл і кляштар, 2драўляныя царквы, 5 ма
56
ГЛУСКАЯ
літоўных школ. У 1864 горад, 3 тыс. ж. У 1897 — 675 двароў, 4778 ж., 3 медаварні, 2 нар. вучылішчы, царк,прыходская школа, лячэбніца, паштоватэлеграфнае аддз., 125 крам, 9 заезных дамоў. У 1911 у Г. 6680 ж., 3 гарбарныя заводы, драўнянастружкавая мануфактура, 22 крамы. 3 1921 дзейнічалі тэлеграф, аптэка, з 1922 — 7гадовая школа (у 1929 — 369 вучняў). Да 1924 у Бабруйскім павеце, з 17Л.1924 цэнтр Глускага рна, з 27.9.1938 гар. пасёлак у Палескай вобл. У 1939 — 5125 ж. У Вял. Айч. вайнуз 28.6.1941 па 27.6.1944 Г. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчыліў Г. каля 3 тыс. чал. 24.7.1941 у час рэйду па тылах ворага сав. кавалерысты 32й кавалерыйскай дывізіі разграмілі ў Г. варожы гарнізон.З 20.9.1944 у Бабруйскай, з 8.1.1954 у Мінскай, з 23.1.1960 у Магілёўскай абласцях, з 25.12.1962 у Бабруйскім рне, з 30.7.1966 цэнтр Глускага рна. У 1959 — 4326 ж. У 1977 — 6,4 тыс. ж. У 1995 — 8,5 тыс. ж.
У 15—19 ст. у Г. існаваў замак, які ўключаў земляныя бастыёны, драўляныя абарончыя сцены, брамы, 4павярховы палац. У 1667 натэр. замка пабудаваны комплекс кляштара бернардзінцаў з мураваным Троіцкім касцёлам. У сярэдзіне 18 ст. мястэчка складалася з асн. часткі і прадмесця Карпілаўка. На гандлёвай пл. знаходзіліся 47 лавак, 25 камор, якія стваралі гандлёвыя рады, драўляныя Васкрасенская і Троіцкая цэрквы, шпіталь, школа. Архіт.планіровачную структуру сучаснага гар. пасёлка акрэсліваюць вул. Кірава (гал. вось), Горкага, Маркса. Грамадскі цэнтр сфарміраваўся па вул. Кірава, no634 знаходзіцца сквер (рэканструяваны ў 2005). Паводле генплана 2007 прадугледжана чляненне горада на 2 прам. і 2 жылыя раёны. Пераважае індывід. забудова сядзібнага тыпу. У 2000я гг. пабудавана цагляная Богаяўленская царква, рэканструявана цэнтр. частка вул. Кірава, закладзены парк Трэцяга тысячагоддзя па вул. Луначарскага. У паўн. частцы
Глускае народнае аматарскае аб 'яднанне «Зносіны».
горада пабудаваны шматкватэрны жылы дом (2010), рэканструяваны будынак краязнаўчага музея (2010).
У 2011 у Г. 3 дзіцячыя сады, гімназія, 2 СШ, школаінтэрнат, дзіцячая школа мастацтваў Дом культуры, бка, цэнтр пазашкольнай работы, дзіцячаюнацкі клуб фіз. падрыхтоўкі, стадыён, басейн, цэнтр карэкцыйнаразвіваючага навучання, бальніца, паліклініка, аптэка, кінатэатр, стадыён, гасцініца, аддз. сувязі, ААТ «ААБ Беларусбанк» і «Белаграпрамбанк», тэр. цэнтр сац. абслугоўвання насельніцтва, цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, рэстаран, 2 кафэ, магазіны; школьны музей; Богаяўленская царква (1998). Брацкая магіла сав. патрыётаў, 3 магілы ахвяр фашызму, 5 пахаванняў сав. воінаў, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Алея Славы, мемар. комплекс землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік двойчы Герою Сав. Саюза С.Ф.Шутаву. Памятны знак воінамінтэрнацыяналістам, якія загінулі ў Афганістане. Мемар. дошка сакратару Глускага валаснога савета, Дз.А.Жыжкевічу. Археал. помнікі: селішча, рэшткі ўмацаванняў (16—17 ст.).
ГЛЎСКАЕ НАРОДНАЕ АМАТАРСКАЕ АБ’ЯДНАННЕ «ЗНОСІНЫ».
Створана ў 1988 у г.п. Глуск пры раённым Доме культуры і цэнтр. раённай бцы. У 1995 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Г.М.Кажушка (з 1988), Р.Ф.Сокал (з 1992), Н.У.Бычкоўская (з 1995), А.У.Карабач (з 2003), Т.І.Дзеравянка (з 2006), Л.І.Якіменка (з 2008). У рэпертуары песні бел. і рус. кампазітараў, нар. песні і рамансы ў суправаджэнні баяна, гітары, гармоніка і а капэла: «Вяне рута», «Ой, цвіце каліна» І.Дунаеўскага, «Мне бярозка дарыла завушніцы» А.Аверкіна, «Ах, лёс мой, лёс» А.Касцюка і інш. Калектыў — удзельнік абл. фестывалю сямейнай творчасці «Сузор’е талентаў» (2007, 2009), раённага аглядуконкурсу «Грай, гармонік, звіні, прыпеўка» (2008—10, абодва г.п. Глуск).
Л.І.Якіменка.
ГЛЎСКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТбКА. Засн. ў 1919 у г.п. Глуск, з 1926 раённая. У Вял. Айч. вайну знішчана. У 1944 аднавіла дзейнасць. У выніку цэнтралізацыі
57
ГЛУСКІ
сеткі дзярж. бк у 1976 стала цэнтр. раённай бкай. Кніжны фонд (2011) звыш 52,3 тыс. экз. Штогод бку наведваюць больш за 2400 карыстальнікаў. Асн. кірункі дзейнасці бкі — задавальненне інфармацыйных патрэб чытачоў; краязнаўства; папулярызацыя лры на бел. мове; прапаганда здаровага ладу жыцця; прававое, экалагічнае, эстэтычнае і духоўнае выхаванне моладзі. Пры бцы працуюць прафес. клуб «Бібліятэкар», нар. аматарскае аб’яднанне «Зносіны» (для пажылых людзей). Дзейнічае лялечны тэатр «Церамок».