• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    47
    ГІЦІХ
    «Кармэн» Ж.Бізэ (1933), «Чаравічкі» П.Чайкоўскага (1949), «Тоска» Д.Пучыні (1950), балеты «Князьвозера» (1949) і «Палымяныя сэрцы» (1955) В.Залатарова, «Салавей» М.Крошнера (1950) і інш. Аўтар музыкі да драм. спектакляў.
    ГІЦІХ Міхаіл (?—1654), літаратар, палеміст. Нарадзіўся ў Беларусі. Выхоўваўся ў духу арыянства. 3 1607 вучыўся ў Альтдорфскай гімназіі (Германія), выключаны за прапаганду рэфармацыйных ідэй. Паслядоўнік С.Буднага. У 1611 вярнуўся ў Беларусь, жыў у Навагрудку. Пісаў на лац. мове. Вядомы філас. трактатамі («Аб задавальненні Хрыста», 1612), палемікай і перапіскай з сябрамі («Аб задавальненні... паміж М.Гіціхам, сацыніянцам і Л.Люцыусам артадоксам», 1628). У перапісцы з польск. мысліцелямі Я.Крэлем, І.Маскажэўскім, М.Руарам выказваў думкі пра сілу чалавечага розуму і законы прыроды (1677). Склаў алфавітны даведнік «Багаслоўскія зборнікі» (1649).
    ГЛАБАЛІЗАЦЫЯ, узрастаючая ўзаемазалежнасць дзяржаў у галіне эканомікі, палітыкі, інфармацыі; працэсы сучаснай сацыякультурнай дынамікі, звязаныя з універсалізацыяй рынка, дамінаваннем неаліберальных форм дэмакратыі, змяненнем ролі дзяржавы і нацый, пераважаннем транснац. праектаў у розных сферах жыцця, утварэннем аднапалярнага свету. Г. прыводзіць да ўтварэння глабальнай сусв. прасторы, скарачэння ролі нац. дзяржаў і нац. культур, ускладнення форм культ. ідэнтычнасці, пераходу да гібкіх тэхналогій кіравання. Пачатак Г. звычайна датуецца канцом 20 ст. Некаторыя вучоныя не лічаць Г. якасна новым этапам гісторыі зах. грамадства. Выкарыстанне механізмаў Г. дазваляе стварыць эфектыўныя спосабы кіравання культ. працэсамі на падставе камерцыйнага падыходу. Г. садзейнічае перамозе мадэлі грамадства ўсеагульнага спажывання, што спараджае працэ
    сы лінгваўніфікавання (на базе англ. мовы), прычым прыналежнасць да моўнай прасторы не раўназначная нац. ідэнтычнасці. Пад вызначальным уплывам амер. масавай культуры складваецца аднатыповая сусв. культ. прастора, пераадольваецца падзел культуры на масавую і элітарную. Ва ўмовах Г. захоўванню прыярытэту зах. мадэлей у культ. дзейнасці, лры і мастацтве супрацьстаіць узмацненне тэндэнцый разнастайнасці і адрознення паміж культурамі. Адна з важных тэндэнцый глабальнай культуры заключаецца ў пераадоленні дамінанты зах. культуры, праяўленні актыўнага інтарэсу да культ. дыялога.
    Мастацтва перыяду Г. ў многім страчвае сваю аўтаномнасць, змяняюцца яго традыц. функцыі, яно пачынае асэнсоўвацца як рамяство. На першае месца выходзяць маст. сродкі, а не мэты, што звязана з татальнай тэхнізацыяй, стварэннем эстэтыкі кіберпрасторы. У крытэрый эстэтычнасці пераўтвараецца выкарыстанне высокіх тэхналогій. Эстэтыка транскультурацыі вызначаецца як множнасць і незавершанасць пазіцыі і суб’ектнасці мастака.
    Г. ўплывае на прадмет і метадалогію даследавання гуманітарных навук, нараджае тэндэнцыю да
    Л.Главацкая. Букет і паўлін. 1990я гг.
    фарміравання міждысцыплінарных парадыгм ведаў. Тэндэнцыі Г. яскрава вызначыліся ў культ. прасторы Беларусі. Краіна прымае актыўны ўдзел у разнастайных міждзярж., міжнац. і міжкульт. камунікацыях. Майстры бел. культуры ўдзельнічаюць у шырокім коле міжкульт. і міжнац. кантактаў, актыўна презентуюць свае дасягненні і каштоўнасці ў сусв. глабальным кантэксце. В.Р.Языковіч.
    ГЛАВАЦКАЯ Лідзія Рыгораўна (н. 1.5.1936, в. Падыгрушша Смалявіцкага рна), беларускі майстар пляцення мастацкіх вырабаў з саломкі. У творчасці пераважаюць работы анімалістычнага жанру (фігуркі коней, аленяў, пеўняў і інш.), кветкі, букеты, «павукі», анёлы, у якіх дасягае надзвычайнага дэкар. эфекту, чаргуючы тонка апрацаваныя рэльефныя саломінкі з гладкімі, збіраючы іх у пучкі ці асобныя дэталі: «Зязюля» (1972), «Конь» (1975), «Певень» (1976), «Алені» (1979), «Чапля» (1981) і інш. Стварае творы манумент.дэкар. характару (шэраг пано на тэмы твораў М.Багдановіча для афармлення інтэр’ераў музея М.Багдановіча ў Мінску, 1991; макет Мінскага Святадухаўскага кафедральнага сабора да 1000годдзя хрышчэння Русі, 1988, і інш.).
    ГЛАВАЦКІЯ, беларускія мастакі 18— 19 ст., бацька і сын. Антоні (каля 1750—1811), жывапісец, тэатр. мастак, партрэтыст. Быў дэкаратарам у тэатрахЗорычаў Шклове (1780я гг.), архіепіскапа С.БогушСестранцэвіча ў Магілёве (1792— 1802, і прыдворны жывапісец), у трупе А.Жукоўскага ў Мінску (да 1793) і антрэпрызе М.Кажынскага (1802— 05), разам з якой пераехаў у Вільню (1805—10). Займаўся распрацоўкай ілюмінацыйных праграм і феерверкаў, пісаў партрэты. Аўтар партрэта архіепіскапа, роспісаў у цэрквах і касцёлах Магілёва. Юзаф Гіляры (14.1.1789, Мінск — 21.12.1858), жывапісец, графік, тэатр. мастак. Сын і вучань Антонія. У 1810я гг. вучыўся ў Вілен
    48
    ГЛАДЗЬ
    Т.Глаголева ў ролі Амеліі.
    скім унце ў Я.Рустэма, у 1821—25 выкладаў там перспектыву і кіраваў літаграфскімі майстэрнямі. Афармляў спектаклі ў тэатрах Мінска (1806—08), Вільні (1808—25), Варшавы (1826—58). Аўтар літаграфій з выявай віленскага касцёла Св. Ганны, партрэтаў архіт. Л.СтуокаГуцявічуса, жонкі, аўтапартрэта, жывапіснай кампазіцыі «Евангеліст Марк», пейзажаў, малюнкаў. Б.А.Лазука.
    ГЛАГОЛЕВА Тамара Міхайлаўна (н. 10.8.1955, г. Эберсвальдэ, Германія), беларуская артыстка оперы (сапрана). Засл. артыстка Беларусі (2000). Скончыла Адэскую кансерваторыю (1985). 3 1986 салістка Нац. акадэмічнага Вял. тэатра оперы і балета Беларусі. Шырокі дыяпазон і рухомасць моцнага, аб’ёмнага голасу дазваляюць Г. выконваць вядучыя сапранавыя партыі (ад лірыкакаларатурных да драм.): Царыца ночы, Донна Анна («Чароўная флейта», «Дон Жуан» В.Моцарта), Аіда, Джыльда, Амелія, Аскар («Аіда», «Травіята», «Бальмаскарад» Д.Вердзі), Марфа («Царская нявеста» М. Рымскага Корсакава), Ліза («Пікавая дама» П.Чайкоўскага), Надзея Яноўская («Дзікае паляванне караля Стаха» У.Солтана), Маргарыта («Майстар і Маргарыта» Я.Глебава) і інш.
    ГЛАГОЛІЦА, адна з першых старажытных славянскіх азбук, якая выкарыстоўвалася паралельна з кірыліцай. Назва ад стараслав. «глаголь» — слова, маўленне. Абедзве азбукі адпавядалі тагачаснай фанетычнай сістэме стараслав. мовы, мелі амаль аднолькавую колькасць літар (у Г. — 40, у кірыліцы — 43), а таксама аднолькавы парадак іх размяшчэння. Адрозненні заключаліся ў форме літар: кірылічныя мелі простую і выразную форму, лёгкую ў напісанні; літары Г. былі складаныя, мудрагелістыя і цяжкія ў напісанні. Пытанне аб паходжанні Г. і кірыліцы, а таксама паслядоўнасці іх ўзнікнення да гэтага часу застаецца не вырашаным. Па меркаваннях некаторых вучоных, Г. створана ў 9 ст. слав. асветнікам Кірылам (Канстанцінам) Філосафам. Найб. выкарыстанне Г. атрымала ў 860я гг. ў Маравіі. У якасці алфавіта Г. шырока ўжывалася да канца 18 ст. ў Балгарыі і Харватыі. Ва ўсх. славян у якасці азбукі шырокага распаўсюджання не атрымала і ўжо ў 11 ст. была вьшеснена кірыліцай. В.В.Урбан.
    ГЛАДЗЬ, від вышыўкі. Вядома са старажытнасці ў многіх народаў. Як від нар. вышыўкі ў Беларусі вядома Г. лі
    +	a	5	і		т
    е	б	1«	г		У
    V	в		к		Ф
    %	г выбухное		л	ф	6
    л	Д	т	м	Jo	X
    э	е	•р	н	0	0
    X	ж	э	0	W	шт
    ^	дз	г	п	V	ц
    А>	3	ь	р	4	ч
    хт	1	9	с	ш	ш
    £ £ £?
    A IP <€ эе Э€
    Да арт. Гладзь. К.Суржык. Падузорнік.
    чаная (1 ці 2баковая, прамая, касая і інш.) і адвольная. Выкарыстоўвалася для аздаблення кашуль, фартухоў, ручніковых галаўных убораў і інш. Паралельнымі шыўкамі чырвоных, белых, чорных і інш. нітак па лініі асновы, утку або па дыяганалі вышывалі арнамент з простых геаметрычных фігур: разеткі, зоркі, ромбы, крыжыкі і інш. 3 пач. 20 ст. пашырылася паліхромная адвольная Г. расліннага характару, якая неўзабаве набыла шырокую папулярнасць, выцесніўшы традыц. лічаную Г. геаметрычнага характару. На тканіну (пераважна белую) наносяцца абрысы малюнка, якія шчыльна запаўняюцца адволь
    г
    ь
    ы
    е,я
    ю
    юс малы
    юс вялікі
    ётаваны юс .малы етаваны юс вялікі
    іжыца
    49
    ГЛАДКАЯ
    нымі шыўкамі рознакаляровых нітак. У нар. побыце распаўсюджана і сёння (пераважна на Палессі). Майстры прадпрыемстваў маст. прамсці аздабляюць Г. абрусы, ручнікі, пасцельную бялізну і інш. Я.М. Сахута.
    ГЛАДКАЯ Валянціна Кузьмінічна (н. 10.4.1935, в. Жукі Капыльскага рна), беларускі народны майстар аматарскага мастацтва, ткачыха. 3 1996 была кіраўніком ткацкай май
    В. Ф.Гладкая.
    (абедзве 1930), «Новая зямля» (1932), «Энергія» (1935), «Аповесць пра дзяцінства» (1952) і інш. Сярод перакладчыкаў: А.Гурло, А.Дудар, М.Зарэцкі, Я.Скрыган, Я.Шарахоўскі. Дзярж. прэміі СССР 1950, 1951.
    Тв.: Собр. соч. Т. 15. М„ 198385.
    ГЛАДКОЎ Яўген Пятровіч (н. 10.10. 1941, в. Іванькава Пермскай вобл., Расія), беларускі цымбаліст, педагог. Нар. артыст Беларусі (1999). Скон
    В.Гладкая. Посцілка. 2005.
    стэрні Праснакоўскага СДК Капыльскага рна. 3 2003 працуе майстрамметадыстам Капыльскага раённага цэнтра ткацтва. Валодае разнастайнымі тэхнікамі ткацтва (бранае, закладное, пераборы, двухбаковае). У сатканых ёю дыванах, ручніках, пакрывалах, накідках, палавіках пераважаюць раслінныя і зааморфныя арнаменты.
    ГЛАДКАЯ Валянціна Фёдараўна (н. 16.4.1956, в. Праснакі Капыльскага рна), беларуская спявачка. Засл.дзеяч культуры Беларусі (2001). Скончыла Мінскі інт культуры (1981). 3 1973 заг. сельскіх клубаў у Любанскім рне. 3 1980 кіруе створаным ёю засл. аматарскім фалькл.этнаграф. ансамблем «Неруш» БДУ, адначасова з 2000 фолкмедыя групай «Неруш» (пры ансамблі). Збіральніца муз. нар. фальклору. Аўтар апрацовак нар. песень, паставіла праграмы «Беларускае вяселле», «Калядныя гульні», «Масленіца», нар. драму «Цар Максімілян» і інш.
    ГЛАДКІ Язэп Адамавіч (4.10.1890, в. Міхалкавічы Лагойскага рна —
    28.7.1972), фалькларыст, этнограф, педагог. Скончыў Мінскі пед. інт (1935). Настаўнічаў. У 1935—41 у Інце школьнай адукацыі ў Мінску. 3 1944 у Германіі, выкладаў у бел. гімназіі імя М.Багдановіча ў Ватэнштэце. Заснаваў выдва «Заранка», у якім выдаў фалькл. збкі «Дудар: зборнік народных песень», «Казкі» (сш. 1—3), «Рыцар Дабравід: казка паводле народнай тэматыкі» (усе 1949). 3 1952 у ЗША. Аўтар кніг «Прыказкі Лагойшчыны» (1966), «Дадатак да зборніка «Прыказкі Лагойшчыны» (1972), дзе тлумачыцца паходжанне прыказак, «Чатыры ўрачыстасці» (1970), што змяшчае апісанні нар. свят, збкаў «Для малых дзетак» (1965), «Забабоны» (1972). Выдаў збкі бел. песень і казак: «Народныя казкі пра ведзьмаў і нячысцікаў» (1967), «Народныя казкі пра краіну Ярылы» (1969), «Народныя казкі пра жыццёбыццё» (1972). Яго апісанні нар. гульняў увайшлі ў том «Гульні, забавы, ігрышчы» (3е выд., 2003) шматтомнага выдання «Беларуская народная творчасць».