Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
У 16—17 ст. бел. моваяшчэ не была аб’ектам спец. лінгв. вывучэння, a выкарыстоўвалася гал. чынам як дапаможны сродак навук. распрацоўкі царк.слав. мовы, пашыранай у тыя часы на Беларусі ў розных сферах грамадскага жыцця, найперш такіх як рэлігія, навука. У гэты час былі надрукаваны рэліг. творы розных жанраў з тлумачэннямі незразумелых царк.слав. слоў пабеларуску (т.зв. глосы) Ф.Скарыны, С.Буднага, В.Цяпінскага, Л.Зізанія, М.Смат
39
ПСТОРЫЯ
рыцкага, лексікаграфічныя выданні тлумачальнаперакладнога тыпу Л.Зізанія, П.Бярынды, Ф.Палікарпава, створаны граматыкі царк.слав. мовы Л.Зізанія, М.Сматрыцкага, І.Ужэвіча і інш.
Першая пал. 19 ст. адметная з'яўленнем першых навук. публікацый па бел. мове і пач. сістэматычнага выкарыстання яе фактаў у працах, прысвечаных вывучэнню інш. моў (І.І.Грыгаровіч, К.Ф.Калайдовіч, А.Меер, К.Нядзведскі, Я.Чачот, П.Шафарык, П.М.Шпілеўскі, Ф.С.Шымкевіч і інш.). У 2й пал. 19 — пач. 20 ст. фарміруюцца асн. раздзелы бел. мовазнаўства ў традыцыях тагачаснай лінгв. тэорыі. Гал. напрамкамі даследавання бел. мовы былі дыялектная і гіст. фанетыка, марфалогія, лексікалогія і лексікаграфія (А.Брукнер, А.М.Весялоўскі, М.В.ДоўнарЗапольскі, П.I.Жыцецкі, М.М.Карпінскі, Я.АЛяцкі, С.П.Мікуцкі, І.І.Насовіч, М.Я.Нікіфароўскі, І.А.Нядзёшаў, Е.Р.Раманаў А.К.Сержпутоўскі, П.У.Уладзіміраў, М.Федароўскі, П.В.Шэйн, М.А.Янчук і інш.). На канец гэтага перыяду прыпадае дзейнасць акадэміка Я.Ф.Карскага — заснавальніка бел. філалогіі. У паслякастрычніцкі (сав.) перыяд распачалося сістэмнае вывучэнне бел. мовы па ўсіх традыц. лінгв. напрамках, фарміраванне новых навук. галін, актыўны ўдзел грамадскасці ў моўных працэсах, планаванне і дзярж. рэгуляванне мовазнаўчых даследаванняў. У гэты час значныя поспехі дасягнуты ў распрацоўцы фанетычнага і граматычнага ладу, лексічнай сістэмы сучаснай бел. мовы (М.В.Абабурка, У.В.Анічэнка, З.І.Бадзевіч, М.Я.Байкоў, Г.І.Басава, А.М.Бардовіч, А.Я.Баханькоў М.В.Бірыла, М.Г.Булахаў, Л.І.Бурак, М.С.Васілеўскі, Г.Ф.Вештарт, Л.Ц.Выгонная, А.П.Груца, К.І.Гурскі, Я.М.Камароўскі, М.М.Круталевіч, А.Лёсік, Я.Лёсік, Ц.ПЛомцеў, А.АЛукашанец, А.Я.Міхневіч, Г.А.Мятлюк, А.І.Наркевіч, С.М.Некрашэвіч, Л.П. Пад
гайскі, А.І.Падлужны, Б.А.Плотнікаў, М.Р.Прыгодзіч, В.І.Рагаўцоў І.С.Роўда, В.П.Русак, П.У.Сцяцко, Л.І.Сямешка, Б.А.Тарашкевіч, В.М.Чэкман, Л.М.Шакун, К.І.Шапялевіч, І.Р.Шкраба, П.П.Шуба, М.С.Яўневіч, Ф.М.Янкоўскі і інш.), фразеалогіі і фразеаграфіі (А.С.Аксамітаў М.М.Аляхновіч, М.А.Даніловіч, І.Я.Лепешаў Г.М.Малажай, В. 1. Несцяровіч, Т М .Трыпуціна, Г.Ф. Юрчанка, Ф.М.Янкоўскі і інш.), лексікаграфіі (Г.У.Арашонкава, М.Я. Байкоў А.М.Бардовіч, А.Я.Баханькоў М.В.Бірыла, А.М.Булыка, З.Верас, І.М.Гайдукевіч, Н.В.Гаўрош, С.М.Грабчыкаў М.І.Каспяровіч, М.К.Клышка, Я.Колас, К.К.Крапіва, У.М.Лазоўскі, В.П.Лемцюгова, А.В.Макарэвіч, С.М.Некрашэвіч, М.П.Пазнякоў В.П.Рагойша, І.У.Саламевіч, З.Ф.Санько, М.Р.Суднік, Л.М.Шакун, П.П.Шуба, А.К.Юрэвіч і інш.), праблем стылістыкі і культуры маўлення (В.І.Іўчанкаў А.А.Каўрус, І.Я.Лепешаў, В.А.Ляшчынская, В.І. Рагаўцоў П.У.Сцяцко, Т.І.Тамашэвіч, М.Я.Цікоцкі, А.К.Юрэвіч, Ф.М.Янкоўскі і інш.), дыялектнай мовы (М.В.Бірыла, Э.Д.Блінава, П.А.Бузук, Н.Т.Вайтовіч, Я.В.ВоўкЛевановіч, Я.М.Камароўскі, Ф.Д.Клімчук, А.А.Крывіцкі, Л.П.Кунцэвіч, В.М. Курцова, Л.ВЛеванцэвіч, І.І.ЛучыцФедарэц, А.Ф.Манаенкава, Ю.Ф.Мацкевіч, ПА.Міхайлаў Е.С.Мяцельская, Я.М.Рамановіч, П.А.Растаргуеў А.А.Станкевіч, Т. М .Трухан, Г.А. Цыхун, A. I .Чабярук, І.Я.Яшкін і інш.), гісторыі бел. мовы (У.В.Анічэнка, М.Г.Булахаў А.М.Булыка, Н.Т.Вайтовіч, Я.В.ВоўкЛевановіч, П.В.Вярхоў А.П.Груца, A I Жураўскі, М.А.Жыдовіч, І.І.Крамко, І.С.Козыраў У.М.Лазоўскі, Ю.Ф.Мацкевіч, М.А.Паўленка, М.Р.Прыгодзіч, У.М.Свяжынскі, К.У.Скурат, Т.Г.Трафімовіч, Л.М.Шакун, А.К.Юрэвіч, А.І.Яновіч, Ф.М.Янкоўскі і інш.), кампаратывістыкі (М.П.Антропаў Т.М.Валынец, Т.С.Глушак, Р.М.Казлова, М.ІЖанюшкевіч, А.А.Кожынава,
Р.У.Краўчук, І.І.ЛучыцФедарэц, В.У.Мартынаў В.А.Маслава, В.М.НІкіцевіч, С.М.Прохарава, І.С.Роўда, А.Я.Супрун, Г.А.Цыхун, Л.М.Чумак, В.М.Чэкман і інш.), тэрміназнаўства (Л.А.Антанюк, Г.У.Арашонкава, М.В.Бірыла, А.М.Булыка, В.П.Красней, A.L Падлужны, П.У.Сцяцко, ВЖ.Шчэрбін, а таксама шматлікія інш. даследчыкі, што падрабязна апісалі розныя галіновыя тэрмінасістэмы і паасобныя спосабы тэрмінаўтварэння), сацыялінгвістыкі (П.А.Бузук, А.І.Жураўскі, А.АЛукашанец, В.У.Мартынаў Л.Р.Машчэнская, А.Я.МІхневіч, Н.Б.Мячкоўская, Б.Ю.Норман, А.Я. Супрун і інш.), анамастыкі (М.В.Бірыла, В.А.Жучкевіч, З.М.Заіка, І.Л. Капылоў В.П.Лемцюгова, Г.М.Мезенка, Я.Н.Рапановіч, Г.К.Семянькова, М.Р.Суднік, В.В.Шур і інш.), псіхалінгвістыкі (Л.В.Варпаховіч, Г.П.Кліменка, Б.Ю.Норман і інш.).
Літ.: К р ы в і ц к і А.А. У рытме з развіццём мовы. Мінск, 1976; Жураўскі А.І., Крывіцкі А.А. Беларускае мовазнаўства ў Акадэміі навук БССР. Мінск, 1979; Та м а ш э в і ч Т.І. Гісторыя беларускага мовазнаўства. Мінск, 1991; Шакун Л.М. Гісторыя беларускага мовазнаўства. Мінск, 1995; Рагаўцоў В.1. Гісторыя мовазнаўства. Магілёў, 2005.
П.А.Міхайлаў.
ГІСТОРЫЯ БЕЛАРЎСКАЙ ЛІТАРАТЎРНАЙ МОВЫ. У гіст. развіцці бел. літ. мовы выразна вылучаюцца 2 этапы — стараж. (старабел.) і сучасны. Перыяд фарміравання ўласна бел. (старабел.) літ. мовы прыпадае на 14—16 ст., калі стараж.рус. пісьменства на тэр. Беларусі паступова насычаецца спецыфічна мясц. арфаграфічнымі, фанетычнымі, граматычнымі і лексічнымі рысамі. Першая фіксацыя асаблівасцей бел. гаворкі ў помніках пісьменства адносіцца да пач. 13 ст. (т.зв. Смаленская грамата, 1229). Бел. пісьмовая мова стараж. перыяду (мела ў той час назву «рускнй языкь») складвалася на аснове пісьмовай спадчыны ўсх.слав. мовы і жывых гаворак б. плямё
40
ГІСТОРЫЯ
наў дрыгавічоў, крывічоў і радзімічаў. Тэрмінам «рускнй языкь» (пазней «простый языкь») абазначалася мова ўсх.слав. часткі насельніцтва ВКЛ. Назва «белорусккй языкь» пачала выкарыстоўвацца толькі з 17 ст. ў Маскоўскай дзяржаве. Старабел. літ. мова дасягнула вышэйшага ўзроўню ў 15—16 ст., калі яна стала афіц. мовай справаводства ВКЛ. Менавіта ў гэты час, асабліва пасля стварэння першых 2 Статутаў ВКЛ, яна стала абслугоўваць усе важнейшыя сферы грамадскага жыцця. На старабел. мове з’явіліся першыя ўсх.слав. друкаваныя кнігі Ф.Скарыны, творы С.Буднага, В.Цяпінскага, С.Зізанія, Л.Карповіча, А.Філіповіча, Ф.Еўлашоўскага, А.Рымшы і інш.
Аднак ужо ў 16 і асабліва ў 1й пал. 17 ст. сфера выкарыстання старабел. літ. мовы паступова пачала звужацца. Бел. край у новых паліт. і культ. умовах, што склаліся пасля Люблінскай уніі (1569), апынуўся пад моцным уплывам польск. дзярж. апарату і рымскакаталіцкай царквы. У 1696 усеагульная канфедэрацыя саслоўяў Рэчы Паспалітай прыняла пастанову аб вядзенні афіц. справаводства на польск. мове. 3 гэтага часу ў афіц. канцылярскаюрыд. пісьменстве ў Беларусі запанавалі польск. і лац. мовы. У гэты ж перыяд прыкметна скарацілася колькасць рукапіснай свецкай і рэліг. лры на бел. мове, фактычна спынілася друкаванне бел. кніг. Бел. мова заставалася толькі ва уніяцкіх базыльянскіх школах і ў вуснагутарковым маўленні.
Стараж. бел. мова функцыянавала ў вуснагутарковай і кніжналіт. формах. Першапачаткова гэтыя 2 формы амаль не перасякаліся. Праблема ўзаемаадносін мовы кніжнай з вуснадыялектнай — адна з найб. складаных. Па сутнасці, уся стараж. лра стваралася як «карыснае чытанне»: яна прапагандавала ідэі хрысціянства, яго духоўныя каштоўнасці, была прызначана павучаць і маралізаваць, што непазбежна прыводзіла да насычэння твораў стандартны
мі моўнымі формуламі і штампамі. Белетрыстыка як спецыфічны жанр лры для займальнага чытання стала развівацца параўнальна позна, калі з’явіліся пераклады рыцарскіх раманаў і аповесцей на гіст. тэматыку, узнікла паліт. сатыра, паэт. творы, школьная драма і г.д. Ва ўмовах заняпаду старога бел. пісьменства яна не паспела адыграць належнай ролі ў дэмакратызацыі тагачаснай літ. мовы і не ўнесла карэнных змен ў яе стылістыку, моцна прывязаную да кніжнапісьмовых традыцый. Аднак белетрыстыка ўсё ж стала своеасаблівым «мастком» паміж старой і новай бел. лрай.
Узнікненне новага бел. пісьменства і складванне новай бел. літ. мовы (сучаснай) звязана з нац. адраджэннем бел. народа, з вызваленчым рухам народаў Расійскай імперыі, які адбываўся на працягу 19 — пач. 20 ст. Паколькі пісьмовая традыцыя аказалася перарванай, новая літ. мова ўзнікала на нар.гутарковай аснове.
У канцы 18 ст. ў выніку 3га падзелу Рэчы Паспалітай Беларусь была канчаткова далучана да Расіі. 3 гэтага часу афіц. мовай у Беларусі стала рус. Аднак да 1830х гг. паранейшаму шырока ўжывалася і польск. мова. Бел. мовай у яе дыялектных разнавіднасцях карысталіся найперш сялянства, блізкая да яго па сац. становішчы дробная шляхта і жыхары мястэчак, а таксама ніжэйшыя слаі насельніцтва буйных гарадоў. На нар. мове працягваў развівацца фальклор.
Новая бел. літ.пісьмовая мова ўзнікала першапачаткова як мова маст. лры. На працягу ўсяго 19 ст. яна не выходзіла за межы апошняй. Нават тыя нешматлікія публіцыст. творы, якія з’яўляліся на бел. мове ў гэты час, звычайна пісаліся ў форме непасрэднай гутаркі з выкарыстаннем моўнавыяўленчых сродкаў маст. прозы. Такім чынам, сама бел. літ. мова як бы атаясамлівалася з мовай маст. лры. Толькі ў пач. 20 ст. яна стала пашырацца ў СМІ. Вядучая ро
ля ў развіцці бел. літ. мовы належала маст. маўленню. Новыя жанры, што ўзнікалі і развіваліся ў бел. лры, патрабавалі асваення новых моўных сродкаў, найперш тэрміналагічных. Выкарыстоўвалася не толькі ўласная лексіка, але і запазычаная з інш. моў (найперш з суседніх польск. і рус.), пашыраўся набор сінтаксічных канструкцый, і ўсё гэта — у адпаведнасці з тымі традыцыямі ў адборы моўных сродкаў, якія складваліся ў маст. лры і не супярэчылі заканамернасцям жывой нар. мовы.
24.11.1905 уступіў у дзеянне закон аб свабодзе друку, які дазваляў друкаваць творы бел. лры і пераклады на бел. мову з інш. моў. Аднак бел. мову паранейшаму забаранялася выкарыстоўваць у сферы грамадскакульт. і паліт. жыцця, яна не мела доступу і ў школы. У 1906—07 з друку выйшлі першыя зб. Я.Купалы, Ф.Багушэвіча, паэма «Гапон» В.ДунінаМарцінкевіча, пераклады твораў А.Чэхава, М.Горкага, Э.Ажэшка, падручнікі па роднай мове (т.зв. лемантары, або чытанкі) К.Каганца, Цёткі, наладжаны выпуск першых легальных газет «Наша доля» і «Наша ніва» і інш. Увогуле колькасць выданняў на бел. мове пасля падзей рэвалюцыі 1905 рэзка ўзрасла. Падлікі вучоных сведчаць, што ў пач. 20 ст. (да падзей 1917) выйшла 245 выданняў, утой час як за ўсё 19 ст. — толькі 75.