• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    У 13—15 ст. ішлі працэсы станаўлення бел. народнасці, нац. дзяржаў
    43
    ПСТОРЫЯ
    насці, бел. мовы, самабытных форм бел. абарончай архітэктуры (Навагрудскі, Лідскі замкі), царк. жывапісу і музыкі, лры, адбываўся сінтэз мясц. культ. традыцый і зах.еўрап. культуры. 3 15 ст. фарміраваўся бел. тып рэнесанснай культуры, праходзіла станаўленне сучаснай бел. мовы, лры, тэатр., муз. і інш. мастацтваў. Дасягненнямі тагачаснай бел. культуры з’явіліся заснаванае Ф.Скарынам кнігадрукаванне, паэт. творчасць Міколы Гусоўскага, Я.Вісліцкага, А.Рымшы, тэолагаасветніцкая дзейнасць С.Буднага, В.Цяпінскага, станаўленне традыцый красамоўя і паэтыкі ў творах Л.Зізанія і М.Сматрыцкага, Статуты ВКЛ 1529, 1566, 1588.
    У пераходны ад эпохі Адраджэння да культуры барока перыяд аформілася творчасць Сімяона Полацкага і новалац. польск. паэта М.Сарбеўскага. Да твораў позняга барока адносяцца ансамблі грамадзянскай архітэктуры і помнікі драўлянага дойлідства 2й пал. 17 — пач. 19 ст. У 17 ст. актывізавалася развіццё свецкай філасофіі і сістэмы адукацыі (езуіцкія калегіумы, брацкія школы), кнігадрукавання, царк. і свецкай паэзіі, партрэтнага жывапісу, драўлянай скульптуры і кніжнай графікі, тэатр. мастацтва і музыкі. 3 канца 17 ст. пачалася паланізацыя шляхты, школьнай адукацыі, друку. Паводле гіст. і літ. крыніц, да канца 17 ст. мовай дзярж. справаводства заставалася беларуская, якая ў 2й пал. 17—18 ст. паступова выцяснялася польскай і лацінскай. Ананімныя творы 17— 18 ст. («Ліст да Абуховіча», парадыйнага і сатыр. зместу — збкі «Птушыны баль», «Ваенны паход грыбоў», «Пра баляванне вераб’я») напісаны бел. мовай.
    Пасля трох падзелаў Рэчы Паспалітай (1772—1795) і задушэння паўстанняў 1830—31 і 1863—64 узмацніўся ўплыў на бел. культуру рус. культуры. Творчыя дасягненні бел. народа выяўляліся ў фальклоры, нар. тэатры, дойлідстве, дэкар.прыклад
    ным мастацтве, традыц. абрадавай культуры. Старабел. літ.культ. традыцыя стала падмуркам нац. адраджэння 19 ст. Адбывалася станаўленне новай бел. лры (ананімныя паэмы «Энеіда навыварат», «Тарас на Парнасе», творчасць П.Багрыма, Я.Чачота, Я.Баршчэўскага, В.ДунінаМарцінкевіча, Р. Падбярэскага, А.Рыпінскага, А.ВярыгіДарэўскага), нац. тэатра, нац. выяўл. мастацтва (К.Русецкі, І.Хруцкі, Н.Орда, К.Альхімовіч, М.Сільвановіч, Ф.Рушчыц). Развіваліся бел. нац. свядомасць, цікавасць да гіст. спадчыны бел. народа, фарміраваліся ідэі аднаўлення бел. дзяржаўнасці і росквіту нац. культуры, народніцкі рух (Бел. сацыяліст. грамада), рэв.дэмакр. думка (Ф.Багушэвіч, А.Гурыновіч, К.Каганец). Пачалося даследаванне нар. побыту і культуры беларусаў (У.Дабравольскі, М.ДоўнарЗапольскі, А.Кіркор, І.Насовіч, М.НІкіфароўскі, Е.Раманаў, А.Сержпутоўскі, П.Шпілеўскі, Я.Карскі). У перыяд пасля рэвалюцыі 1905— 07 пачала фарміравацца бел. класічная лра (Я.Купала, Я.Колас, Цётка, М.Багдановіч, А.Гарун, З.Бядуля), складацца сучасная бел. літ. мова, нац. друк і кнігавыданне (газ. «Наша доля», «Наша ніва», «Беларусь», «Гоман», час. «Лучынка», «Саха», альманах «Маладая Беларусь», выдавецтва «Загляне сонца і ў наша аконца»), нац. тэатр (Першая бел. трупа Ігната Буйніцкага, Першае бел. тва драмы і камедыі). Развіваліся даследаванні па гісторыі Беларусі (В.Ластоўскі) і нац. лры (М.Гарэцкі). Пачаўся працэс будаўніцтва нац. дзяржавы (БНР, БССР), стварэння бел. школы і друку (газ. «Вольная Беларусь», «Беларускі шлях», «Беларусь», час. «Беларускае жыццё»). У 1920я гг. ў Сав. Беларусі праходзіў працэс беларусізацыі, складалася сістэма нар. адукацыі з бел. мовай навучання, ствараліся Інт бел. культуры, АН БССР, адкрыўся БДУ і інш. вышэйшыя і сярэднія навуч. ўстановы. Развіваліся бел. літ. мова, творчасць бел. літара
    тараў (літ.маст. аб’яднанні «Маладняк», «Полымя», «Узвышша»), бел. тэатр (Бел. тэатр імя Янкі Купалы, Бел. тэатр імяЯкуба Коласа, Бел.трэці дзярж. тэатр), выяўл. мастацтва, музыка, кінематограф, архітэктура. У 1927—29 узмацніўся ідэалагічны ціск на бел. навук., культасветную і літ.маст. інтэлігенцыю, усе сферы грамадскапаліт. жыцця. Згортванне беларусізацыі перарасло ў рэпрэсіі 1930х гг., у выніку якіх значныя страты зазналі АН БССР, культ.асвет. ўстановы, літмаст. aprцыі. Традыцыі бел. культ.нац. адраджэння развіваліся ў 1920—30я гг. ў Зах. Беларусі. Філас. абгрунтаванне гэтага руху ўвасобілася ў эсэ І.Канчэўскага «Адвечным шляхам: даследзіны беларускага светагляду». Развіццю бел. нац. культуры спрыяла стварэнне Тва бел. школы, Бел. сялянскаработніцкай грамады. Важнае значэнне мела дзейнасць А.Луцкевіча, Б .Тарашкевіча, С. Рак Міхайлоўскага, П.Мятлы, П.Валошына, развіццё зах.бел. перыяд. друку (газ. «Беларуская доля», «Беларуская ніва», «Беларускі звон», час. «Калоссе», «Маладняк», «Родныя гоні»).
    У перыяд Вял. Айч. вайны прадстаўнікі бел. культуры ўключаліся ў барацьбу з ворагам. Многія з іх стваралі творы героікапатрыятычнай тэматыкі падчас знаходжання на фронце, у партызанах, у эвакуацыі. У гэтых творах адлюстраваны героіка і пакуты вайны, услаўлена мужнасць бел. народа. Перамога над ням.фаш. захопнікамі выклікала ўздым нац. свядомасці. Аднаўляліся адукацыя і друк на роднай мове, ажыўляліся літ. і навук. традыцыі, маст. творчасць.
    У канцы 1950х гг. адбываўся зварот да нац. гіст., літ. і маст. традыцый, былі апублікаваны творы рэпрэсіраваных пісьменнікаў. Развіваліся школы бел. тэатр., муз., выяўл. мастацтва. У 1960—80я гг. бел. вучоныя засяродзіліся на даследаванні нац. культ. спадчыны. Падрыхтаваны цыкл манаграфій, энцыклапедычных даследчых выданняў, прысвечаных гісторыі
    44
    ГІСТОРЫЯ
    бел. лры і мастацтва, гісторыі філасофіі Беларусі. Адкрыліся Музей стараж.бел. культуры пры Інце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, Бел. дзярж. музей нар. архітэктуры і побыту, інш. музейныя і культ.асветныя ўстановы. На новым этапе гісторыі бел. культуры важнае значэнне мела прыняцце Закона БССР аб мовах (1990), стварэнне Тва бел. мовы імя Ф.Скарыны. На базе гуманітарных інтаў НАН Беларусі, БДУ, Бел. пед. ўнта імя М.Танка, Бел. унта культуры і мастацтваў і інш. ВНУ, Міжнар. асацыяцыі беларусістаў праводзяцца разнапланавыя даследаванні нац. бел. культуры. Важнае значэнне набывае ўключэнне бел. гіст.культ. традыцый у сучасны сацыякульт. кантэкст.
    Літ.'. Гісторыя беларускага тэатра. Т. 1—3. Мінск, 1983—87; Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Т. 1—7. Мінск, 1984—88; Этнаграфія Беларусі. Мінск, 1989; Археалогія і нумізматыка Беларусі. Мінск, 1993; Беларусіка=А1Ьагйthenica. Кн. 3. Нацыянальныя і рэгіянальныя культуры, іх узаемадзеянне. Мінск, 1994; Нарысы гісторыі Беларусі. Ч. 1—2. Мінск, 1994—95;Лыч Л.М., Навіцкі У.І. Гісторыя культуры Беларусі. Мінск, 1996; Очеркн нстормн наукн н культуры Беларусн IX — начала XX в. Ммнск, 1996; Л а з у к а Б.А. Гісторыя беларускага мастацтва. Т. 1—2. Мінск, 2007; Археалогія Беларусі. Т. 1—2. Мінск, 2009—10; Гісторыя філасофскай і грамадскапалітычнай думкі Беларусі. Т. 1—2. Мінск, 2009—10.
    В. Р.Языковіч.
    ГІСТОРЫЯ ЛІТАРАТЎРЫ, раздзел літаратуразнаўства (побач зтэорыяй і метадалогіяй лры, літ. крытыкай), які вывучае лру як працэс: важнейшыя эвалюцыйныя заканамернасці і тэндэнцыі, звязаныя з заканамернасцямі развіцця грамадства ў пэўныя эпохі, узнікненне, змену літ. плыней, станаўленне, характарыстычныя рысы творчых метадаў і маст. стыляў, месца пісьменніка і асобных твораў у літ. працэсе. Г.л. сістэматызуе канкрэтныя маст. з’явы. Сусветная лра складаецца з нац. лр, якія
    маюць свае асаблівасці, абумоўленыя менталітэтам, традыцыямі, гіст. лёсам народа. Гісторыя нац. лры займаецца аўтаразнаўствам (напр., купалазнаўства, коласазнаўства), вывучэннем рэгіянальных нац. лр, лр блізкага і далёкага замежжа.У гісторыі бел. мастацтва слова вылучаюць некалькі працяглых па часе перыядаў: даўняя (стараж.) лра (11 — 1я пал. 18 ст.), новая (2я пал. 18 — 19 ст.) інайноўшая (20—21 ст.). Гісторыя бел. нац. лры пачала складвацца ў 1й пал. 19 ст., але яе сістэматычнае вывучэнне пачалося толькі ў пач. 20 ст. (працы М.Багдановіча, Л.Гмырака, Я.Карскага, С.Палуяна, пазней Я.Барычэўскага і інш.). Першае спец. даследаванне па праблемах гісторыі развіцця бел. лры — «Гісторыя беларускае літаратуры» М.Гарэцкага (1920), сярод сучасных прац — «Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя» (т. 1—4, 1999— 2003), «Гісторыя беларускай літаратуры XI—XIX стагоддзяў» (т. 1—2, 2007).
    Т. К. Грамадчанка.
    ГІСТОРЫЯ МАСТАЦТВАЎ, раздзел мастацтвазнаўства, які даследуе працэс развіцця мастацтва ад яго ўзнікнення да нашага часу, развіццё мастацтва асобных краін або эпох, аналізуе эвалюцыю відаў, жанраў мастацтва, узнікненне, развіццё і змену маст. кірункаў, стыляў, творчасць мастакоў і маст. крытыкаў, a таксама канкрэтныя маст. творы. Развіццё мастацтва ў кожнай краіне непарыўна звязана з гісторыяй яе народа і адрозніваецца нац. асаблівасцю. На тэр. Беларусі даследаванні па Г.м. вядуцца з канца 18 ст. Мэтанакіравана і сістэматычна вывучэнне Г.м. пачалося са стварэннем бел. дзяржаўнасці. Сабраны багаты матэрыял па мастацтву асобных перыядаў, зроблены археал. адкрыцці, выяўлена шмат твораў мастакоў старажытнасці, адкрыты новыя імёны мастакоў, створаны значныя абагульняльныя працы па Г.м. У 1920я гг. вял. ролю ў гэтым адыграў Інт бел. культуры (Інбелкульт), у сістэме
    якога працаваў Інт бел. мастацтва. Даследаванні ў галіне бел. мастацтва праводзілі М.Шчакаціхін, М.Бруноў, М.Каспяровіч, І.Гаўрыс, І.Хозераў, А.Ляўданскі, А.Някрасаў, І.Фурман, С.Бяссонаў, С.Шыраеў і інш. Характарыстыка асн. этапаў развіцця бел. мастацтва творчасці вядучых майстроў зроблена калектывам аўтараў у збках «Нарысы па гісторыі выяўленчага мастацтва Беларусі» і «Мастацтва Савецкай Беларусі» (абодва 1940). Пасля Вял. Айч. вайны вывучэнне Г.м. стала планамерным і мэтанакіраваным. Вялося шырокае архіт.археал. даследаванне стараж. гарадоў: Мінска, Полацка, Віцебска, Брэста, Гродна, Турава (Жыткавіцкі рн), Пінска, Ваўкавыска, Навагрудка, Лукомля, Слуцка, Клецка, Заслаўя (Мінскі рн), Лагойска, Крычава, Чачэрска, Слоніма, ДавыдГарадка (Столінскі рн) і інш. (В.Тарасенка, Г.Штыхаў, Я.Звяруга, Э.Загарульскі, П.Лысенка, М.Ткачоў, Г.Пех, Б.Міралюбаў і інш.). Развіццю архіт. навукі Беларусі ў сярэдзіне 20 ст. садзейнічала работа па комплексным даследванні горадабудаўніцтва, выдатных помнікаў бел. дойлідства (Ю.Ягораў, М.Кацар, М.Асмалоўскі, А.Кулагін, Ю.Якімовіч, А.Воінаў, У.Чантурыя).