Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
Выяўл. і дэкаратыўнапрыкладное мастацтва, творчасць асобных мастакоў даследуюць В.Шматаў, Л.Дробаў, П.Масленікаў, М.Арлова, Н.Высоцкая, І.Ялатамцава, А.Лявонава, Я.Сахута, М.Яніцкая і інш.
Выдадзена «Гісторыя мастацтваў народаў СССР» (т. 3—8, 1972—81), Інтам мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі падрыхтаваны і выдадзены «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» (т. 1—7, 1984—88), «Гісторыя беларускага мастацтва» (т. 1—6, 1984—94). Матэрыялы па Г.м. публікуюцца ў часопісе «Мастацтва», альманаху «Запіскі Дзяржаўнай акадэміі мастацтваў» і інш. Сістэматычнае вывучэнне Г.м. і архітэктуры Беларусі вядзецца ў Інце мастацтвазнаўства, этнагра
45
ГІСТОРЫЯ
фіі і фальклору НАН Беларусі, Бел. акадэміі мастацтваў, Нац. маст. музеі Рэспублікі Беларусь, Бел. інце праблем культуры, Бел. унце культуры і мастацтваў і іншых навук. установах краіны.
Літ.: Шчакаціхін М.М. Нарысы з гісторыі беларускага мастацтва. Т. I. М., 1928; Кацар М.С. Нарысы па гісторыі выяўленчага мастацтва Савецкай Беларусіі. Мінск, 1960; Гісторыя беларускага мастацтва. Т. 1—6. Мінск, 1987—1994.
Л. Ф. Салавей.
«ГІСТОРЫЯ ПРА АПАЛОНА ЦІРСКАГА», помнік перакладной беларускай літаратуры, свецкая аповесць блізкаўсх. паходжання. Бытавала ў Беларусі ў 17—18 ст. Бел. рэдакцыя аповесці ўзыходзіць да познаантычных версій. Тыповы помнік перакладной белетрыстыкі. Mae займальны, інтрыгуючы сюжэт. Гал. герой твора — чалавек знатнага паходжання з грэч. г. Цір, які шмат гадоў блукае па розных краях, трапляе ў незвычайныя і складаныя сітуацыі і гісторыі, а пасля шчаслівага вяртання ў родны горад становіцца царом. У Беларусі распаўсюджвалася ў складзе вядомага зб. навел «Рымскія дзяянні». Адзін з яго рукапісаў перапісаны ў Магілёве ў 1688. Мова магілёўскага спіса — сумесь старабел. і рус. моў 17ст. В.А.Чамярыцкі.
«ПСТОРЫЯ ПРА АТЫЛУ», помнік перакладной беларускай літаратуры апошняй чвэрці 16 ст. Збераглася ў адзіным спісе — т.зв. Пазнанскім зборніку канца 16 ст. Пераклад гіст. аповесці венгерскага пісьменнікагуманіста Міклаша Олаха зроблены ў асяроддзі шляхты на Навагрудчыне з польск. друкаванага выдання 1574. У творы ўзнаўляюцца падзеі 5 ст., эпохі «вялікага перасялення народаў», апісваюцца ваен. паходы і бітвы, раскрываецца гераізм еўрап. народаў у барацьбе супраць нашэсця варвараў. Вобраз гал. героя ідэалізаваны: жорсткі заваёўнік Атыла паказаны выдатным палкаводцам і прамоўцам, які выступае перад сваімі
воінамі з мудрымі парадамі. Арыгінал аповесці напісаны на лац. мове на аснове венгерскіх хронік і інш. сярэдневяковых крыніц літ. і фалькл. паходжання, таму гістарычнае цесна пераплецена ў творы з выдуманым. Пераклад выкананы свецкім стылем старабел. мовы, дакладна перадае ПОЛЬСК. ТЭКСТ. В.А.Чамярыцкі.
«ПСТОРЫЯ ПРА ВАРЛААМА I ІАСАФА», помнік перакладной беларускай літаратуры 17 ст. Перакладзена са стараслав. мовы са зверкай па грэч. тэксце. Бел. пераклад быў надрукаваны ў 1637 у Куцейне (каля Оршы) і стаў непасрэднай крыніцай для рус. перакладу, апублікаванага ў 1681 у Маскве. Арыгінал узнік у Індыі на аснове нар. паданняў пра Буду, адкуль быў перанесены ў Візантыю, дзе быў перапрацаваны ў хрысц. духу. Фабула твора засн. на аповедзе пра жыццё індыйскага царэвіча Іасафа, які пад уплывам прытчаў і алегорый мудрага хрысціянскага прапаведніка Варлаама прыняў новую веру, далучыў да яе свайго бацьку і народ, a потым сам зрабіўся пустэльнікам. Твор прасякнуты царк.аскетычнай тэндэнцыяй, ідэяй аб усепераможнай сіле хрысціянскага веравучэння. Прытчы ў аповесці суправаджаюцца дагматычным або маральным хрысціянскім павучэннем. Яны выкарыстоўваліся пісьменнікамі, пранікалі ў вусную нар. творчасць. У 18 ст. ў Беларусі ўзнікалі фалькл. перапрацоўкі твора («Алісахвійцарэвіч» і інш.).
В.А. Чамярыцкі.
«ГІСТбРЫЯ ТРАЯНСКАЙ ВАЙНЬІ», гл. « Троя».
ГІСТбРЫЯ ФІЛАСбФІІ, працэс развіцця філасофіі, пачынаючы з узнікнення і да сучаснасці, а таксама спец. філас. дысцыпліна, аб’ектамі якой з’яўляюцца рэканструкцыя, апісанне, тэарэт. асэнсаванне працэсу гіст. развіцця філас. ведаў. Пачатак Г.ф. можна аднесці да часу ўзнікнення спец. гіст.філас. твораў, першым з якіх лічыцца кніга Дыягена Лаэрцкага «Аб жыцці, вучэннях і выслоў
ях вядомых філосафаў» (3 ст. н.э.). Да заканамернасцей развіцця філасофіі адносіцца яе зараджэнне ў кантэксце пэўных цывілізацый і культур, залежнасць ад сацыякульт. характару эпохі, зваротнае ўздзеянне філасофіі на грамадства, яго каштоўнасці і культуру, здольнасць філас. ідэй пераадольваць часавыя і сац.прасторавыя межы. К.Ясперс прапанаваў гіст.філас. тыпалогію філас. персаналій і вылучыў групу мысліцеляў, якія не былі філосафамі ва ўласным сэнсе слова, але зрабілі глыбокі ўплыў на чалавецтва (Сакрат, Канфуцый, Буда, Ісус Хрыстос). «Вял. філосафы» падзяляюцца К.Ясперсам на мысліцеляў, якія паўплывалі на чалавецтва сілай сваіх ідэй і твораў (Платон, Аўгусцін, І.Кант), метафізікаў (Парменід, Гераклід, Плоцін, Б.Спіноза), творцаў філас. сістэм (Арыстоцель, Фама Аквінскі, Г.В.Ф.Гегель) і «адмаўляльнікаў», «радыкальных вынаходнікаў» (Р.Дэкарт, Д.Юм, Б.Паскаль, С.К’еркегор, Ф.Ніцшэ). Асобна К.Ясперс вылучаў мысліцеляў, чые разважанні звернуты да жыцця і мастацтва (грэч. трагікі, Дантэ, У.Шэкспір, І.В.Гёте, Ф.Гёльдэрлін, Ф.Дастаеўскі).
Гісторыя філас. думкі Беларусі звязана з развіццём грамадскапаліт. і эстэт. уяўленняў. На фарміраванне нац. філас. традыцыі аказалі ўплыў выдатныя прадстаўнікі хрысціянскай культуры (Ефрасіння Полацкая, Кірыла Тураўскі, Клімент Смаляціч і інш.). Разгорнутыя ў хрысціянскім вучэнні праблемы духоўнага быцця чалавека, унікальнасці асобы і яе гарманічных падносін з навакольным светам сталі цэнтр. тэмамі нац. філас. дыскурсу. Філас. ідэі былі прадстаўлены ў бел. сярэдневяковай думцы. Кірыла Тураўскі стаў пачынальнікам самабытнай бел. інтэлектуальнай традыцыі, якая аб’яднала тэалагічныя і філас. веды, прамоўніцкае і паэт. мастацтва. У эпоху Адраджэння ўзрасла роля свецкай культуры. Філасофія, навука, лра і мастацтва сталі больш незалежны
46
ГІТГАРЦ
мі ад царквы, чаму садзейнічала пашырэнне кнігадрукавання, розныя формы асветніцтва, навучанне прадстаўнікоў бел. эліты ў еўрап. унтах, шырокае пранікненне зах. еўрап. культуры. Прадстаўнікі бел. тэалагічнай і філас. думкі 16—17 ст. развівалі арыгінальныя антрапалагічныя і сац.паліт. канцэпцыі, аналізавалі прававыя асновы жыцця грамадства. Развіццё гуманіст. ідэй ў філас. думцы Беларусі адбылося дзякуючы творам Ф.Скарыны, Міколы Гусоўскага, С.Буднага, В.Цяпінскага, А.Волана, Л.Сапегі, А.Філіповіча, М.Сматрыцкага, Л. і С. Зізаніяў і інш. Арыгінальную канцэпцыю чалавека і грамадства стварыў Сімяон Полацкі, абапіраючыся на антычныя і рэнесансныя ідэі. Развіццё бел. філас. думкі праходзіла пад уплывам новаеўрап. філас., гуманіст. і прыродазнаўчанавуковых ідэй. У навуч. установах Беларусі вывучалі анталогію, логіку, рыторыку, паэтыку, этыку, фізіку, псіхалогію. У 2й пал. 18 ст. прадстаўнікі філас. думкі Беларусі праяўлялі жывы інтарэс да прыродазнаўства і эксперыментальных навук, новых філас., этычных і эстэтычных ідэй. Важныя асветніцкія інтэнцыі прадстаўлены ў творах А.Доўгірда, І.Храптовіча, І.Страйноўскага. Станаўленню бел. інтэлектуальнай культуры садзейнічала знаёмства з творамі І.Канта, І.Фіхтэ, Ф.Шэлінга, Г.Гегеля. У кантэксце тэндэнцый нац. адраджэння 2й пал. 19 — пач. 20 ст. актыўна развівалася арыгінальная філас. думка Беларусі, многія ідэі якой знайшлі адлюстраванне ў творчасці выдатных прадстаўнікоў бел. лры (Янка Купала, Якуб Колас, М.Багдановіч і інш.). У пач. 20 ст. філас. ідэі нац. адраджэння выказаў у сваім эсэ «Адвечным шляхам: даследзіны бел. светагляду» І.Канчэўскі (І.Абдзіраловіч). У сав. перыяд бел. філас. думка разгортвалася на падставе марксісцкай метадалогіі. Сістэматычныя даследаванні па гісторыі бел. філас. думкі на працягу доўгага часу праводзіліся
вучонымі Інта філасофіі НАН Беларусі (Э.Дарашэвіч, У.Конан, А.Майхровіч, С.Падокшын, В.Евароўскі і інш.), фта філас. і сац. навук БДУ і інш. 3 2008 пачалося выданне шматтомнай «Гісторыі філасофскай і грамадскапалітычнай думкі Беларусі». Вывучэнне нац. філас. спадчыны адбываецца на сучасных метадалагічным і канцэптуальным узроўнях, з улікам дасягненняў сусветнай гісторыкафілас. навукі.
Літ.: Ідэі гуманізму ў грамадскапалітычнай і філасофскай думцы Беларусі (дакастрычніцкі перыяд). Мінск, 1980; Помнікі філасофскай думкі Беларусі 17 — першай паловы 18 ст. Мінск, 1991; Гісторыя філасофскай і грамадскапалітычнай думкі Беларусі. Т. 1—2. Мінск, 2008—10.
В.Р.Языковіч.
ГІТАРА (іспан. guitarra ад грэч. Kithara кіфара, цытра), струнны шчыпковы музычны інструмент тыпу лютні. Сучасная Г. складаецца з драўлянага корпуса з глыбокімі выемкамі па баках і плоскімі дэкамі (на верхняй — круглая рэзанатарная адтуліна), шыйкі з грыфам (на грыфе 19—24 лады), галоўкі з калкамі. Струны (6)
металічныя ці нейлонавыя (адпаведна 4 ці 3 ніжнія абвіты каніцеллю), часам двайныя рады струн (2 верхнія настройваюцца ва унісон, 4 ніжнія — у актаву). Гучанне Г. мяккае, тэмбрава разнастайнае, добра спалучаецца з чалавечым голасам і некаторымі муз. інструментамі. Час і месца ўзнікнення Г. дакладна невядомы. У 13 ст. была пашырана ў Іспаніі, з сярэдзіны 18 ст. набыла папулярнасць у інш. краінах Еўропы. Да гэтага часу адносяцца найб. раннія сведчанні пра Г. ў Беларусі (выява на фрэсках Слонімскай сінагогі). 3 пач. 19 ст. вядома 7струнная, т.зв. руская Г. Выкарыстоўваецца як сольны інструмент і для акампанементу. У апошні час Г. з электраўзмацняльнікам стала неабходнай прыналежнасцю эстр. і джазавых ансамбляў. /.Д.Назіна.
ГПТАРЦ Ілья Аляксандравіч (30.3. 1893, г. Адэса, Украіна — 3.2.1966), беларускі дырыжор, педагог, кампазітар. Засл. дзеяч мастацтваў Бела
І.А.Птгарц.
русі (1955). Скончыў Петраградскую кансерваторыю па класах скрыпкі (1916) і тэорыі кампазіцыі (1918). Працаваў у оперных тэатрах Расіі, Украіны і інш. 3 1926 заг. муз. часткі Бел. другога дзярж. тэатра. Як заснавальнік, муз. кіраўнік і гал. дырыжор Бел. студыі оперы і балета (1930—33) падрыхтаваў адкрыццё Дзярж. тэатра оперы і балета, быў яго першым дырэктарам, маст. кіраўніком і гал. дырыжорам (1933—36), дырыжорам (1947—51), адначасова з 1947 выкладаў у Бел. кансерваторыі. Пад яго муз. кіраўніцтвам пастаўлены оперы