• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ГЛЁБАЎ Яўген Аляксандравіч (10.9. 1929, г. Рослаў, Расія — 12.1.2000), беларускі кампазітар, педагог. Нар. артыст Беларусі (1973). Нар. артыст СССР (1984). Скончыў Бел. кансерваторыю (1956), з 1971 выкладаўу ёй (з 1983 праф.). У 1953—63 у Мінскім муз. вучылішчы. Г. адрознівала высокае прафес. майстэрства ў стварэнні
    Я.А.Глебаў.
    ных балетах «Мара» (паст. 1961), «Альпійская балада» (1967), «Выбранніца» (1969), «Тыль Уленшпігель» (1974,2я рэдакцыя 1977), «Маленькі прынц і Курган» (1982), оперы «Майстар і Маргарыта» (1991), аперэце «Мільянерка» (1986) імкнуўся да ўвасаблення драматургіі першакрыніцы (творы Я.Купалы, В.Быкава і інш.). Адно з дасягненняў Г. — наватарскае асэнсаванне бел. фальклору як крыніцы нац. ідэнтыфікацыі бел. муз. мастацтва. Сярод інш. твораў: опера «Твая вясна» (1963), аперэта «Рэпартаж з пекла» (1971), муз. камедыя «Калізей» (1993), араторыі «Званы», «Мы славім Радзіму сваю», «Запрашэнне ў краіну дзяцінства», кантата «За праўду ўстанем», канцэрты «Покліч» для сімф. аркестра, для віяланчэлі з аркестрам, скрыпкі з аркестрам, балады для голасу з аркестрам, сімф. паэмы «Машэка» («Магіла льва»), «Успамін праТыля», «Казка», «Палеская сюіта», харэагр. паэмы, Святочная ўверцюра, Уверцюрапаэма, Бел. рапсодыя і інш., музыка для эстр. аркестра, да драм. спектакляў і кінафільмаў. Дзярж. прэмія Беларусі 1970.
    Літ.: Ракова Е.Я. Евгеннй Глебов.
    Мннск, 1974; Ауэрбах Л.Д. Белорусскне компознторы: Е.Глебов, С.Кортес, Д.Смольскнй, Н.Лученок. М., 1978.
    Т.А.Дубкова.
    ГЛЁБАЎСКАЯ Яніна Казіміраўна (24.10.1901, Мінск 16.12.1978), беларуская актрыса. Нар. артыстка Беларусі (1970). Скончыла Бел. драм. студыю ў Маскве (1926). Працавала
    Я. К. Глебаўская.
    ў Першым тве бел. драмы і камедыі (1919) і Бел. першым драм. тэатры (1920). 3 1926у Бел.тэатры імяЯ.Коласа. Вострахарактарная актрыса, яе творчасці ўласцівы народнасць, дакладнасць задумы, філігранная адшліфоўка малюнка ролі. Яркія вобразы жанчын з народа стварыла ў нац. бел. рэпертуары: Мальвіна («Несцерка» В.Вольскага), Даміцэля («Прымакі» Я.Купалы), Югася («Навальніца будзе» паводле трылогіі Я.Коласа
    Я.Глебаўская ў ролі Мальвіны.
    53
    ГЛЕБКА
    «На ростанях»), Антаніна Цімафееўна («Выбачайце, калі ласка!» А.Макаёнка), Сухадол («Сэрца на далоні» паводле І.Шамякіна) і інш. Індывідуальнасцю творчай манеры Г. адметныя і ролі класічнага рэпертуару: Малання, Васа, Паліна («Ягор Булычоў і іншыя», «Васа Жалязнова», «Ворагі» М.Горкага), Унтэрафіцэрская ўдава («Рэвізор» М.Гогаля), Уліта, Кураслепава, Феліцата («Лес», «Гарачае сэрца», «Праўда добра, a шчасце лепш» А.Астроўскага) і інш.
    Літ:. Сяргейчык Ц. Яніна Глебаўская // Майстры беларускай сцэны. Мінск, 1978. Кн. 3.
    ГЛЁБКА Пятро (Пётр Фёдаравіч; 6.7.1905, в. Вялікая Уса Уздзенскага рна — 18.12.1969), беларускі паэт. Акадэмік НАН Беларусі (1957, чл.
    кар. 1950). СкончыўБДУ (1930). Працаваўу перыяд. друку, гал. рэдактарам Дзярж. выдва БССР. У 1945—69 у АН Беларусі: з 1952 заг. сектара лексікаграфіі Інта лры, мовы і мастацтва, з 1956 дырэктар Інта мовазнаўства, з 1957 дырэктар Інта мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору, адначасова ў 1968—69 акадэміксакратар Аддз. грамадскіх навук. Першы зб. лірыкі «Шыпшына» (1927) — узор лірычнай паэзіі, сведчанне самабытнага таленту паэта. У паэт. збках «Урачыстыя дні» (1930), «Хада падзей» (1932), «Мужнасць» (1934), «Чатыры вятры» (1935) атмасфера літ. і грамадскага жыцця 1930х гг. Творы ваен. часу прасякнуты лірызмам, філас. роздумам, публіцыстычнасцю і грамадзянскай страснасцю (вершы «Партыза
    ны», «Смерць салдата», «Родны хлеб», «Пасылка», «Жывое слова», «Беларусі», «Зварот» і інш.). Асн. тэмы пасляваен. творчасці — аднаўленне гарадоў і вёсак, памяць вайны (вершы «Размова аб шчасці», «Мінск», «Будаўнікі»). Аўтар лібрэта да оперы «Андрэй Касценя» (нап. 1947, паст. 1970), вершаванай п’есы «Святло з Усходу» (паст. 1957), літ.крыт. і публіцыст. артыкулаў. Вёў даследчую работу ў галіне бел. лексікаграфіі, мастацтвазнаўства і фалькларыстыкі. Пераклаў на бел. мову асобныя творы А.Пушкіна, М.Лермантава, М.Горкага, У.Маякоўскага, Т.Шаўчэнкі і інш. Імя паэта прысвоена Літвянскай школе (Уздзенскі рн), яго імем названа вуліца ў Мінску. Надоме, дзе ён жыў, усталявана мемар. дошка.
    Тв.: 36. твораў. Т 1—4. Мінск, 1984—86.
    Літ:. Максімовіч В.А. I сябе асудзіў на пакуты: творчасць П.Глебкі 20— 30х гг. // Шыпшынавы край. Мінск, 2002; Глебка Пётр Фёдоровнч // Нац. академня наук Беларусн: персональный состав. 3 нзд. Мпнск, 2003; Л іс А.С. Пятро Глебка, 1905—69 // Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя. Мінск, 2003. Т. 4, кн. 2; К а р л ю к е в н ч А. Отлнчный здесь народ! С глубокнмн корнямн... (белорус, пнсатель, фронтовнк П.Глебка в Таджнкнстане) // Нёман. 2009. № 6.
    І.М.Гоўзіч.
    ГЛІВІН, вёска ў Барысаўскім рне, каля р. Бярэзіна. За 12 км на ПдУ ад горада і 8 км ад чыг. ст. Барысаў на лініі Мінск—Орша, 79 км ад Мінска, на аўтадарозе Барысаў—Беразіно. Цэнтр Глівінскага с/с. 227 гаспадарак, 641 ж. (2011).
    Вядомы з 16 ст. як сяло ў Мінскім павеце ВКЛ. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі. У 1800 — 31 двор, 255 ж. У 19 — пач. 20 ст. цэнтр воласці Барысаўскага павета Мінскай губ. У 1886 — 81 двор, 612 ж. 3 17.7.1924 да 9.6.1927 у Бабруйскай, потым да 26.7.1930 у Мінскай акругах, з 17.7.1924 у Барысаўскім рне. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета. У 1926 — 275 двароў, 837 ж. 3 20.2.1938 у Мінскай вобл. У Вял. Айч.
    вайну з пачатку ліп. 1941 да 30.6.1944 Г. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. У 1960 — 711 ж. У 1996 — 212 гаспадарак, 597 ж.
    У 2011 дзіцячы сад, клуб, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», магазін. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, загінуўшых пры вызваленні Барысаўскага рна ад ням.фаш. захопнікаў; помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Комплекс археал. помнікаў: стаянка днепрадзяснінскай культуры (5—6е тыс. да н.э.), селішча 2—5 ст., зарубінецкай культуры і 8—13 ст., курганны могільнік крывічоў 9 ст.
    ГЛІНІШЧА, вёска ў Хойніцкім рне. За 26 км на 3 ад горада і чыг. ст. Хойнікі на ветцы Васілевічы—Хойнікі ад лініі Калінкавічы—Гомель, за 133 км ад Гомеля. Цэнтр Алексіцкага с/с. 219 гаспадарак, 642 ж. (2011).
    Вядома з 18 ст. як пасяленне ў Рэчыцкім павеце Мінскага ваяв. Пасля 2га падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Рас. імперыі. У 1795 — 26 двароў, 138 ж. У 1811 — 36 двароў, уладанне Аскеркаў. У 1897 у Юравіцкай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губ., 61 двор, 270 ж., школа граматы, магазін, карчма. 3 8.12.1926 да 10.11.1927 цэнтр Глінішчанскага с/с Юравіцкага рна Рэчыцкай, з 9.6.1927 Мазырскай акруг. У 1930 — 159 двароў, 903 ж. У 1931 працавалі вятрак і кузня. У Вял. Айч. вайну з жн. 1941 да канца ліст. 1943 Г. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія спалілі вёску. Пасля вайны адбудавана. У 1959 г. — 878 ж. 3 1986 цэнтр Алексіцкага с/с. У 1996 — 258 гаспадарак,630 ж.
    У 2011 вучэбнапед. комплекс дзіцячы сад—сярэдняя школа, бка, Цэнтр адпачынку, бальніца сястрынскага догляду, урачэбная амбулаторыя, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», кафэ, гандлёвы цэнтр, магазін; Літ. музей нар. пісьменніка Беларусі І.П.Мележа (з 1983), які нарадзіўся ў Г. Магілы: партызанкі
    54
    глос
    М.А.Барысавай, сав. воіна П.Фаміна, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ГЛІНКА, вёска ў Столінскім рне. За 12 км на ПнЗ ад г. Столін, 8 км ад чыг. ст. Гарынь на лініі Лунінец—Сарны (Украіна), 230 км ад Брэста, каля аўтадарогі Столін—Брэст. Цэнтр Глінкаўскага с/с. 452 гаспадаркі, 1105 ж. (2011).
    Вядома з канца 18 ст. як вёска ў Пінскім павеце Мінскай губ. У 1897 — 54 двары, 386 ж. 3 1921 у складзе Польшчы, у Лунінецкім павеце Палескага ваяв. 3 1939 у БССР. 3 15.1.1940 у Столінскім рне Пінскай вобл., з 12.10.1940 цэнтр сельсавета. У Вял. Айч. вайну з пач. ліп. 1941 да канца ліп. 1944 Г. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 8.1.1954 у Брэсцкай вобл. У 1970 — 384 двары, 1630 ж. У 1996 — 507 гаспадарак, 1480 ж.
    У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі, ФАП, комплексны прыёмны пункт, 3 магазіны; царква Параскевы Пятніцы (1991). Помнік землякам, загінуўшым у Вял. Айч. вайну.
    ГЛІНКА (Glinka) Станіслаў (6.12. 1914, в. Янкі Млодэ Мазавецкага ваяв., Польшча — 2000), польскі мовазнавец. Др гуманітарных навук (1957). Скончыў Варшаўскі ўнт (1950). У 1957—84 у Інце славяназнаўства Польск. AH (у 1972—84 заг. аддзела). Даследаваў бел. і польск. дыялекталогію, мову бел. фальклору. Адзін з аўтараў «Атласа ўсходнеславянскіх гаворак Беласточчыны» (т. 1—3, 1980—93), у якім вылучыў агульныя ізаглосы бел., укр. і польск. моўных з’яў на тэр. Беласточчыны і дзе змеясціў фанетычныя, марфалагічныя і лексічныя карты. Прааналізаваў асаблівасці паэт. мовы бел. нар. песень, сабраных М.Федароўскім, і склаў да іх каментарыі.
    ГЛІНСКАЯ (Glinska) Тэафіля Багуміла (Букатова; 1762 ці 1763, в. Косічы Навагрудскага рна — 23.10.1799), польская паэтэса. Некаторы час жыла ў Шчорсах (цяпер
    вёска ў Навагрудскім рне). Аўтар паэмы «Шчорсы» (1784), вершаванага пералажэння фрагмента рамана Ж.Ф.Мармантэля «Інкі, або Знішчэнне Перу» («Перуанскія гімны смерці», 1785), віншавальных вершаў, перакладаў. Ёй прыпісваюць таксама пераклад драмы А. фон Кацэбу «Бянёўскі».
    ГЛІНСКІ Іаахім (1853, в. Будслаў Мядзельскага рна — 16.3.1898), беларускі спявак, арганіст і кампазітар. Вучыўся ў Пецярбургскай кансерваторыі. Працаваўарганістам у Гродне і Вільні. Пісаў п’есы, музыку на словы А.Міцкевіча і У.Сыракомлі, танцы і маршы, оперу «Паята» на сюжэт з літоўскабел. гісторыі (не скончана).
    ГЛІНСКІХ Яўген Міхайлавіч (11.1. 1922, Масква — 25.11.1985), беларускі артыст балета. Засл. артыст Беларусі (1954). Скончыў студыю пры Свярдлоўскім тэатры оперы і балета (1937). Працаваў у Расіі. У 1949—57 вядучы танцоўшчык Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі. Адначасова ў 1952— 69 выкладаў у Бел. харэагр. вучылішчы. Артыст лірыкадрам. плана, выдатна валодаў мастацтвам дуэтнага танца. Сярод партый на бел. сцэне: Зігфрыд, Дэзірэ («Лебядзінае возера» і «Спячая прыгажуня» П.Чайкоўскага), Альберт («Жызэль» А.Адана), Феб, Іванушка («Эсмеральда» і «КанёкГарбунок» Ц.Пуні), Базіль («Дон Кіхот» Л.Мінкуса) і інш.