Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
У 16—18 ст. у Г. існавалі замак і сядзіба Радзівілаў. У канцы 16 ст. пабудаваны кальвінскі сабор, у пач. 17 ст. на яго месцы ўзведзены Міхайлаўскі касцёл, у сярэдзіне 17 ст. — Троіцкая царква (згарэла ў 1880). Сучасны горад захаваў радыяльную планіроўку 17—18 ст. Яго архіт. аблічча вызначаюцьжывапісны халмісты рэльеф мясцовасці і возера, якое падзяляе горад
на зах. і ўсх. часткі. На пл. 17 Верасня захаваліся будынкі 18—19 ст.: аўстэрыя (заезны дом, карчма), сабор Раства Багародзіцы з рэшткамі кляштара кармелітаў, Троіцкі касцёл. Сярод інш. помнікаў: жылы будынак былога манастыра базыльян (1756—63), Ільінская капліца на могільніку «Капцёўка», мемар. калона ў памяць Канстытуцыі 3 мая 1791 (абедзве канец 18 ст.). Захаваліся фрагменты жылой забудовы 2й пал. 19 — 1й пал. 20 ст. па вул. Леніна (гал. вось) і Маскоўская, на перакрыжаванні якіх сфарміраваўся адм.культ. і гандлёвы цэнтр сучаснага горада. Паводле генплана 1979 (карэкціроўка 1994) прадугледжана развіццё горада ў паўн. напрамку ўздоўж азёр, функцыянальнае заніраванне тэр., на паўд.зах. — узвядзенне забудовы сядзібнага тыпу па індывід. праектах. Пабудаваны будынкі ААТ «ААБ Беларусбанк», «Белаграпрамбанк», помнік загінуўшым землякамафганцам, 5павярховыя жылыя дамы па вул. Савецкая, пра
Вуліца Леніна ў г. Глыбокае.
Фрагмент гістарычнай забудовы г. Глыбокае.
цягваецца забудова новага мікрараёна па вул. Паўночная (2011), праведзены рэканструкцыя Дома культуры, гар. стадыёна, добраўпарадкаванне вул. Маскоўская і набярэжнай воз. Кагальнае.
У 2011 6 дзіцячых дашкольных устаноў, прафес. ліцэй, гімназія, 3 СШ, дзіцячая школа мастацтваў, ДЮСШ алімпійскага рэзерву, маст. школа ім. Я.Драздовіча, гар. Дом культуры, Цэнтр пазашкольнай работы, rap. цэнтр культуры, 2 бкі, Дом рамёстваў, бальніца, 2 паліклінікі, 6 аптэк, тэр. Цэнтр сац. абслугоўвання насельніцтва, камбінат быт. абслугоўвання, 2 аддз. сувязі, аддз. ААТ «ААБ Беларусбанк», «Белаграпрамбанк», «Белзнешэканамбанк», «Прыёрбанк», гасцініца, рэстаран, кафэ, магазіны. Ёсць стадыён, 9 спарт. залаў, спарт. пляцоўкі, 2 стралковыя ціры. Гісторыкаэтнаграф. музей. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, 2 магілы ахвяр фашызму, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнікі землякам,
63
ГЛЫБОКАЯ
Да арт. Глыбоцкая народная літаратурнамузычная гасцёўня «Сустрэчы для душы». Вечар «Калі вы спытаецемяне...» 2010.
загінуўшым у Вял. Айч. вайну, землякамафганцам, авіяканструктару П.В.Сухому. Помнікі архітэктуры — касцёл і кляштар кармелітаў (1639— 54), Троіцкі касцёл (1764—82), базьшьянскі манастыр (1756—63), Ільінская царква (канец 18 — пач. 19 ст.), мемар. калона ў памяць Канстытуцыі 3 мая 1791 (канец 18 ст.), будынкі 18—19 ст.: аўстэрыя (заезны дом, карчма), фрагменты жылой забудовы 2й пал. 19—20 ст. па вуліцах Леніна і Маскоўская.
ГЛЫБОКАЯ РЬІФМА, від багатай (у большасці выпадкаў дакладнай) рыфмы, у якой супадаюць або з’яўляюцца сугучнымі не толькі націскныя склады, але і некалькі пераднаціскных гукаў: «небыццём — жыццём», «імкненне — імгненне», «ляском — пяском», «адкрыцця — жыцця», «рубіновыя — рубі новыя» і г.д. Вельмі часта Г.р. выкарыстоўваецца ў фальклоры, пераважна ў песнях, часам вельмі стараж. («Што доўга замуж не выдаваў, / Вялікага пасагу шкадаваў»). Сучасная паэзія таксама дае ўзоры Г.р.:
Такой журбою асвятлю,
3 лістком пытлівым пафліртую
I адкажу табе: «... не сплю.
Паколькі твой спакой вартую».
(Я.Янішчыц «Савіная ноч»).
І.М.Гоўзіч.
ГЛЫБОКІ ДРУК, спосаб друку з выкарыстаннем друкаванай формы, на якой друкаваныя элементы паглыблены адносна прабельных. З’явіўся ў сярэдзіне 15 ст. Папярэднікам сучаснага спосабу вырабу форм Г.д. лічыцца геліягравюра (фотагравюра), якую вынайшаў чэшскі рысавальшчык і фатограф К.Кліч у 2й пал. 19 ст. У 1910 пачаў выкарыстоўвацца ракельны Г.д., які характарызуецца механізацыяй друкавання на ратацыйных машынах. Формы выконваюцца пераважна фотамеханічным спосабам. Паглыбленыя друкуючыя элементы формы запаўняюцца фарбай вадкай кансістэнцыі, з прабельных яна выдаляецца тонкай ножападобнай пласцінай — ракелем. Глыбіня друкуючых элементаў розная: найбольшая адпавядае цёмным участкам арыгінала, нязначная — светлым. Г.д. выкарыстоўваецца гал. чынам для друкавання прадукцыі з вял. колькасцю поўтонавых выяваў: ілюстраваных часопісаў, фотаальбомаў, партрэтаў і інш.
ГЛЫБОЦКАЯ КЕРАМІКА, ганчарныя вырабы з г. Глыбокае. Найб. росквіту промысел дасягнуў у пач. 20 ст. Стваралі пераважна прадметы традыц. нар. побыту: гаршкі, макітры (гаршкі для расцірання маку), глякі, збаны, спарышы (двайчаткі) і г.д. Посуд адрозніваўся плаўнымі, акруг
лымі абрысамі. Выраблялі ў тэхніцы выцягвання на ганчарным крузе. Гатовыя вырабы пакрывалі празрыстай свінцовай палівай, якая ў залежнасці ад тэмпературы абпальвання заставалася бясколернай ці набывала зеленаватае адценне. Найб. высока цаніўся посуд карычняватачырвонага колеру. Традыц. дэкор: лінейны арнамент з 2—3 прамымі палоскамі на верхняй частцы посуду. Для прыгатавання гарачых страў выраблялі таксама чорназадымлены і абварны посуд. У 1920я гг. пашырыўся раслінны дэкор з падглазурнай размалёўкай, выкананы пэндзлем ці ражком па чырвоным фоне белым, зялёным, цёмнакарычневым колерамі. У якасці фарбаў выкарыстоўвалі белы ангоб, парашок перапаленай медзі, вокіс марганцу. Промысел існаваў да 1970х гг. Я.М. Сахута.
ГЛЫБОЦКАЯ НАРбДНАЯ ЛІТАРАТУРНАМУЗЬІЧНАЯ ГАСЦЁЎНЯ «СУСТРЙЧЫ ДЛЯ ДУШЬІ». Створана ў 2002 у г. Глыбокае пры цэнтр. раённай бцы. У 2008 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Ж.Б.Юркевіч. У складзе гасцёўні 24 чал. ва ўзросце ад 36 да 80 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя кнігі, арганізацыя вольнага часу. Праводзяцца вечары літ.муз., памяці, вечарыпартрэты, вечарысустрэчы, вандроўкі па родным краі, мультымедыйныя прэзентацыі. Сярод мерапрыемстваў: літ. вечарына «Мне імя — Марына...», прысвечаная творчасці М.Цвятаевай (2002), літ.муз. вечары «Апошняя сустрэча» па творчасці Г.Герман (2004), «У сэрцы музыка і словы», прысвечаны творчасці мясцовых паэтаў і пісьменнікаў (2008), вечарпартрэт «Калі вы спытаеце мяне...», прысвечаны жыццю і творчасці К.Шульжэнка, вечар духоўнасці «Храмаў Дабравест святы» (2010) і інш. Ж.Б.Юркевіч.
ГЛЫБОЦКАЯ СЯДЗІБА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры ў в. Глыбокае Шчучынскага рна. Пабудава
64
ГЛЫБОЦКІ
на ў 18 ст. Рэканструявана ў пач. 20 ст. Уключала сядзібны дом, гасп. пабудовы, парк, сад. Сядзібны дом (не захаваўся) — прамавугольны ў плане драўляны 1павярховы будынак, быў накрыты вальмавым дахам, меў анфіладную планіроўку. Атынкаваныя сцены былі прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах, гал. ўваход вылучаны 4калонным ганкам. Парк пл. каля 7,5 га (захаваліся фрагменты). У дэндралагічным складзе пераважалі пладовыя дрэвы, а таксама мясц. пароды: дуб, клён, вольха, ліпа, асіна і інш.
ГЛЫБОЦКАЯ ЦАРКВА РАСТВА БАГАРОДЗІЦЫ, помнік драўлянага дойлідства з рысамі класіцызму і рэтраспектыўнарус. стылю ў в. Глыбоцкае Гомельскага рна. Пабудаванаў 1881. Даасн. квадратнагаўплане аб’ёму прымыкаюць 4ярусная званіца, завершаная макаўкай на 8гранным барабане, прамавугольная апсіда з бакавымі рызніцай і ахвярнікам, бабінец. Над асн. аб’ёмам 8гранны светлавы барабан з цыбулепадобным купалам у завяршэнні. Гарызантальна ашаляваныя фасады прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў ліштвах з сандрыкамі. Звонку сцены дэкарыраваны прафіляванымі карнізнымі паясамі, разнымі фрызамі, пілястрамі. У інтэр’еры пануе прастора асн. аб’ёму, барабан, купал якога дэкарыраваны жывапісам. Захаваліся абразы 19 ст.: «Прарок Ілья» і «Маці Божая з дзіцём». Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
ГЛЫБОЦКАЯ ЦЭНТРАЛЬНАЯ РАЁННАЯ БІБЛІЯТЭКА. Засн. ў 1945 у г. Глыбокае. У 1956 аб’яднана з гар. бкай у раённую. У канцы 1978 створана цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма, і бка набыла сучасны статус. Кніжны фонд (2010) больш за 61,5 тыс. экз., наведвальнікаў каля 5 тыс. чал. Прыярытэтныя кірункі работы бкі — краязнаўства, патрыятычнае, маральнаэтычнае, эстэтыч
нае, экалагічнае выхаванне моладзі, прапаганда здаровага ладу жыцця, прафарыентацыя для школьнікаў горада. Для папулярызацыі лепшых твораў бел., ут.л. мясц., пісьменнікаў у бцы праводзяцца тыдні бел. рамана, гадзіны паэзіі і гадзіны забытай кнігі, літ.муз. вечары, відэапрэзентацыі. Штогод праходзіць тыдзень прававых ведаў. У бцы сабраны багаты матэрыял па гісторыі горада і раёна, пра вядомых людзей Глыбоччыны: П.В.Сухога, Я.Драздовіча, І.Буйніцкага, В.Ластоўскага і інш. 3 2005 дзейнічаюць публічны цэнтр прававой інфармацыі і падлеткавы клуб «Сучаснік» пры ім. Пры бцы працуе нар. літ.муз. гасцёўня «Сустрэчы для душы».
ГЛЫБбЦКІ ГАРАДСКІ'ДОМ КУЛЬТЎРЫ. Засн. ў 1951 у г. Глыбокае як раённы Дом культуры, з 1995 сучасная назва. Дзейнічаюць (2011) 16 клубных фарміраванняў (з іх 10 дзіцячых), у т.л. 5 са званнем «народны» (камерны хор, ансамбль нар. песні «Крынічанька», сатыр. калектыў «Шпілька», эстр. студыя «Архіў», клуб ветэнараў вайны і працы «Маналіт»), 1 са званнем «узорны» (ансамбль эстр. танца «ВераНіка»), Калектывы — удзельнікі, дыпламанты, лаўрэаты раённых, абл. конкурсаў і фестываляў: міжнар. нар. музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Паставы), песні і музыкі «Дняпроўскія галасы ў Дуброўне» (2008), хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Магніфікат» (г. Глыбокае, 2008), свята традыц. культуры «Браслаўскія зарніцы», усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (1998, 2005), рэсп. фестывалюкірмашу «Дажынкі» (г. Полацк, 2002), абл. свята нар. гумару «Смяяцца не грэх» (г.п. Шуміліна), конкурсуагляду харавых калектываў акадэмічнай манеры спеваў (г. Полацк) і інш.
ГЛЫБОЦКІ ГАРАДСКі'ЦЭНТР КУЛЬТЎРЫ. Адкрыты ў 1998 у г. Глыбокае на базе кінатэатра «Радзіма» (дзейнічаў з 1954) у будынку — помніку архітэктуры канца 19 ст. Mae глядзель
ную (пл. 159,8 м2) і выставачную (81,5 м2) залы. Працуюць (2011) 8 аматарскіх аб’яднанняў, у т.л. 3 са званнем «народны» (клуб майстроў «Крыніца», тэатр фальклору «Цярэшка», сямейны клуб «Востраў паразумення»), драм. гурткі для дарослых і дзяцей, у т.л. дзіцячы лялечны «Рукавічка», клубы кветкаводаў «Афрадыта» і падлеткавы «Чараўнікі вольнага часу», У 2005—09 на базе цэнтра праходзіў міжнар. каталіцкі фестываль хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Магніфікат».