Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
ra. Актыўным прыхільнікам рацыянальнанатуралістычнага тлумачэння свету і рэнесанснага скептыцызму быў С.Будны. У эпоху Контррэфармацыі, пачынаючы з 2й пал. 16 ст., у Беларусі стала пануючай схаластычная філасофія з перавагай у ёй фармальналагічнай праблематыкі. Тым не менш і ў гэты час асобныя мысліцелі стаялі на пазіцыях рацыяналізму і антыклерыкалізму. Сімяон Полацкі прызнаваў пазнавальнасць свету — прыроды і чалавека (за выключэннем Бога) з дапамогай органаў пачуццяў і розуму, засяроджанага ў сэрцы, адмаўляў прыроджаныя ідэі, з’яўляўся прыхільнікам тэорыі «двух ісцін». Ідэю пазнавальнасці свету адстойваў Георгій Каніскі. Ён звязваў пазнанне рэчаў з высвятленнем іх натуральных прычын, а таму вял. ўвагу надаваў аналізу метадаў пазнання — у першую чаргу індукцыі. 3 сярэдзіны 18 ст. назіралася выцясненне схаластычнай філасофіі. У лекцыйных курсах выкладаліся ідэі Р.Дэкарта, П.Гасендзі, І.Н’ютана, Б.Спінозы, Г.Лейбніца. У эпоху Асветніцтва Г. ўсё больш актыўна адыходзіла ад схаластыкі. Яна грунтавалася на сенсуалізме і дасведчаным прыродазнаўстве (К.Нарбут, браты А. і Я. Снядэцкія і інш.). 3 1920х гг. класічная Г. ў яе марксісцкай форме стала найважнейшым напрамкам філас. даследаванняўу Беларусі. Тэарэт. распрацоўкі С.Я.Вальфсона, І.М.Ільюшына, І.С.Чымбурга і інш. былі пабудаваны на аснове прынцыпу дыялектыкаматэрыялістычнага манізму — прызнання ў якасці фундаментальнага палажэння аб першаснасці прыроды і другаснасці свядомасці, ідэі аб пазнавальнасці свету. Даследаваліся пачуццёвае і рацыянальнае пазнанне як дыялектычна ўзаемазвязаныя ступені адзінага пазнавальнага працэсу, выяўлялася іх спецыфіка, асэнсоўвалася пытанне аб ісціне і яе крытэрыях, раскрывалася навук. безгрунтоўнасць рэлятывісцкага і дагматычнага падыходаў пры даследаванні пазнавальных здольнасцей суб’екта, кры
тычна аналізаваліся гнасеалагічныя канцэпцыі заходнееўрап. філосафаў 20 ст. У 1950—60я гг. бел. філосафы сталі працаваць над стварэннем фундаментальных манаграфічных даследаванняў па Г.: у 1959 у Маскве выдадзена манаграфія бел. навукоўцаў «Аб «Філасофскіх сшытках» У.І.Леніна», якая значна актывізавала распрацоўкі ў галіне Г. і дыялектыкі ў інш. н.д. цэнтрах СССР. 3 утварэннем у 1962 у Інце філасофіі і права АН БССР сектара дыялектычнага матэрыялізму і філас. праблем прыродазнаўства даследаванне гнасеалагічнай тэматыкі набыло сістэмны характар. У 1970—80я гг. пад кіраўніцтвам В.С.Сцёпіна ў Мінску сфарміравалася навук. метадалагічная школа, прадстаўнікі якой ажыццявілі сістэмны аналіз структуры навук. пазнання, структуры і функцый асноў навукі, абгрунтавалі ідэю нелінейнасці гіст. развіцця навукі. 3 1990х гг. большасць бел. філосафаў адышла ад марксісцкай Г. і звярнулася да асэнсавання і адаптацыі да нац. філасофіі заходнееўрап. філас. школ — герменеўтыкі, фенаменалогіі, сінергетыкі, экзістэнцыялізму.
Т.І.Адула.
ГНАЦЮК Уладзімір Міхайлавіч (9.5. 1871, в. Веляснёў ІДярнопальскай вобл., Украіна — 6.10.1926), украінскі фалькларыст, этнограф. Акадэмік АН Украіны (1924), чл.кар. Пецярбургскай АН (1902). Скончыў Львоўскі ўнт (1898). Прыхільнік параўнальнагіст. метаду ў фалькларыстыцы. Выступаў з публікацыямі па гісторыі матэрыяльнай культуры, дыялекталогіі, мова і літ.знаўстве. Пачынальнік сістэматызаванага выдання фалькл. і этнаграф. матэрыялаў (збкі «Каламыйкі», т. 1—3, 1905—07; «Калядкі і шчадроўкі»,т. 1—2, 1914, і інш.). Аўтар рэцэнзій на кн. М.М.Косіч «Ліцвіныбеларусы Чарнігаўскай губерні, іх быт і песні» (1903) і «Беларусы» Я.Ф.Карскага (1905), працы М.Я.Нікіфароўскага, М.В.ДоўнарЗапольскага, М.Федароўскага і інш.
72
ГНЕЗНАЎСКІ
Тв.: Внбрані статті про народну творчість. Кнів, 1966.
ГНЁЗНА, вёска ў Ваўкавыскім рне, на р. Гнезна. За 9 км на ПдЗ ад горада і чыг. ст. Ваўкавыск, на лініі Ваўкавыск—Гайнаўка (Польшча), 92 км ад Гродна. Цэнтр Гнезнаўскага с/с. 202 гаспадаркі, 535 ж. (2011).
Вядома з 1й пал. 15 ст. ў складзе ВКЛ, належала Манівідам. У 1449 вял. кн. ВКЛ 1 кароль Польшчы Казімір IV Ягелончык падараваў Г.М.Вайшвіловічу. Наступнымі ўладальнікамі былі М.Шамет і яго нашчадкі, Шамятовічы. У 1527 пабудаваны Міхайлаўскі касцёл. У 1545 паселішча ва ўладанні Г.Хадкевіча, у 1629 — Я.Кердзея, у 1715—1814 — Ромераў, да 1939 — Тарасевічаў. У 1812 вёска апустошана французамі. У 1836 — 17 двароў. 173 ж., касцёл. У 1866—67 дзейнічала суконная мануфактура, працавалі 62 чал. У 1881 — 60 двароў. У 1914 — 33 двары, 223 ж. 3 1921 у складзе Польшчы, у Ваўкавыскім павеце Беластоцкага ваяводства. 3 1939 у БССР, у Беластоцкай вобл. 3 15.1.1940 у Ваўкавыскім рне, з 12.10.1940 у Мсцібаўскім с/с. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да сярэдзіны ліп. 1944 Г. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Гродзенскай вобл. 3 28.7.1967 цэнтр сельсавета. У 1996 — 183 гаспадаркі, 509 ж. У 2004 — 192 гаспадаркі, 517 ж.
У 2011 вучэбнапед. комплекс дзіцячы сад—сярэдняя школа, філіял Вярэйкаўскай дзіцячай муз. школы, Цэнтр культуры і адпачынку, бка, бальніца сястрынскага догляду, урачэбная амбулаторыя, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, магазін. Помнікі архітэктуры: Міхайлаўскі касцёл (1524), сядзіба (2я пал. 19 ст.).
ГНЁЗНАЎСКАЯ СЯДЗІБА, помнік сядзібнапаркавай архітэктуры 2й пал. 19 ст. ў в. Гнезна Ваўкавыскага рна. Належала Тарасевічам. Уключала комплекс жылых і гасп. будынкаў. У 16 ст. сядзібу ўмацавалі, пабудавалі 2 млыны, у 17 ст. — вежу.
Сядзібны дом згарэў у 1812. За адраджэнне Г.с. ўзяліся ўладальнікі Гнезна — Тарасевічы. Былі адноўлены згарэўшыя і ўзведзены новыя пабудовы, рэканструявана тэр. двара. Стары рэгулярны парк, які пераходзіў у сад, быў перапланаваны ў пейзажны, пераважна з ліставымі пародамі. Сядзібны дом 1павярховы прамавугольны ў плане, мураваны, з мансардай. Пабудаваны ў 2й пал. 1830х — пач. 40х гг. па праекце архіт. А.Градзецкага. Яго воблік і ўнутранае афармленне ў цэлым вытрыманы ў стылі класіцызму. Перад будынкам парадны двор, абмежаваны па баках 2 невял. мураванымі 1павярховымі флігелямі. Уваход вылучаны 2ярусным ганкам у выглядзе порціка пасярэдзіне гал. фасада. 3 боку дваровага (зах.) фасада ёсць паўпадвальны паверх, з тарцовага паўд. — далучаны невял. 5гранны алькеж. Унутраная планіроўка анфіладная. Гал. ўваход звязаны з вестыбюлем карынфскімі калонамі. Захаваліся сядзібны дом, стайня, лядоўня і сажалка. Цяпер у сядзібным доме размешчаны сельскі Цэнтр культуры і вольнага часу. Будынак унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
Л.І.Ружанская.
ГНЁЗНАЎСКІ МІХАЙЛАЎСКІ КАСЦЁЛ, помнік архітэктуры позняй готыкі з элементамі рэнесансу ў в. Гнезна Ваўкавыскага рна. Пабудаваны ў
1524 з цэглы ўладальнікамі маёнтка Шамятовічамі. У 2й пал. 16 ст. перабудаваны ў кальвінскі збор, да 1643 належаў пратэстантам, потым вернуты каталікам. Адрамантаваны ў 1678, 1728 і 1844, рэстаўрыраваны ў 1931 — 32 па праекце архіт. Т.Плюцінскага. Асн. аб’ём прамавугольны ў плане з 3граннай апсідай, накрыты 2схільным чарапічным дахам з вальмамі над алтаром. На гал. фасадзе 2ярусная (васьмярык на чацверыку) вежа, завершаная высокім шатром з прагібам. Ніжні ярус вежы адной вышыні з нефам. Тарэц даху на гал. фасадзе закрыты ступеньчатым атыкам. У 1787 з паўд. боку да нефа прыбудавана рызніца, больш позняя — у 1876. Сцены ўмацаваны гранёнымі контрфорсамі, завершаны ступеньчатымі кансолямі. Гал. ўваход у выглядзе арачнага партала, фланкіраванага стральчатымі аркамі, такая ж кампазіцыя над прытворам. Манахромныя фасады падкрэслены архіт. элементамі готыкі (плоскія нішы ў выглядзе кілепадобных і вісячых арак, стральчатыя аконныя праёмы) і рэнесансу (прафіляваныя карнізы, арачныя праёмы). Унутраная прастора перакрыта плоскай столлю, абшытай дошкамі па балках. У інтэр’еры гал. алтар з гранёнымі контрфорсамі і люкарнамі. Над уваходам размешчаны хоры на 2 круглых калонах. У тоўшчы паўн. сцяны лесвіца, якая вядзе да хораў. Пад будынкам скляпеністая
73
ГНІЛАМЁДАЎ
крыпта. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Касцёл дзейнічае.
А.М. Каласоўская.
ГНІЛАМЁДАЎ Уладзімір Васільевіч (н. 26.12.1937, в. Кругель Камянецкага рна), беларускі крытык і літаратуразнавец. Акадэмік НАН Беларусі (2003). Дрфілал. навук(1987), праф. (1991). Скончыў Брэсцкі пед. інт (1959). Настаўнічаў. 3 1965 у Інце лры НАН Беларусі (з 1976 намеснік дырэктара, адначасова з 1977 заг. сектара тэорыі лры, у 1998—2006 дырэктар). Даследуе сучасную бел. паэзію, гісторыю, тэорыю і метадалогію бел. лры і літ. крытыкі («Традыцыі і наватарства», 1972; «Сучасная беларуская паэзія: творчая індывідуальнасць і літаратурны працэс», 1983, і інш.). Аўтар творчых партрэтаў І.Мележа («Іван Мележ: нарыс жыцця і творчасці», 1984), П.Броўкі («Пятрусь Броўка», 1985), В.Зуёнка («Праўда зерня: паэзія Васіля Зуёнка», 1992), Я.Купалы («Янка Купала: жыццё і творчасць», 2002), К.Кірэенкі, А.Куляшова, Е.Лось і інш. Г. сістэмна перагледзеў трактоўку твораў Я.Купалы, канкрэтызаваў асобныя моманты новага бачання яго твор
Гнезнаўскі Міхайлаўскі касцёл: I — агульны выгляд; 2 — інтэр ёр.
У. В. Гніламёдаў.
часці («Янка Купала: новы погляд», 1995). Піша прозу: раманы «Уліс з Прускі» (2006), «Расія» (2007), «Вяртанне» (2008). Адзін з аўтараў і навук. рэдактараў фундаментальнай навук. працы «Гісторыя беларускай літаратуры XX стагоддзя» (т. 1—4, 1999— 2003).
Тв.: Упоравень з векам: арт., эсэ, штрыхі да партрэтаў. Мінск, 1976; Як само жыццё: кн. бягучай крытыкі. Мінск, 1980; Ля аднаго вогнішча: літ.крыт. арт. Мінск, 1984; Класікі і сучаснікі: арт., нарысы, старонкі ўспамінаў. Мінск, 1987; Ад даўніны да сучаснасці: нарыс гісторыі бел. паэзіі. Мінск, 2001.
Літ.: Гніламёдаў У. «Я заўсёды іду ад факта...» // Полымя. 2007. № 12; Дзенісюк Н.В. У.В.Гніламёдаў// Весці
Нац. акадэміі навук. Сер. гуманіт. навук. 2008. № 1; Локун В. Проза Уладзіміра Гніламёдава // Полымя. 2009. № 2.
С.А. Сычова.
«ГНЯВАШ», «3 а г н е в а н ы», «Гн е ў ка», беларускі народны танец. Выканаўцы (мужчына і жанчына) у тэатралізаванай форме паказваюць сварку і прымірэнне закаханых. Часта суправаджаецца песняй («Дзяўчына мая заручоная, чаго так ходзіш засмучоная...»). Муз. памер 3/8. Тэмп павольны. «Г.» больш вядомы ў зах. абласцях Беларусі. Бытаваў і ў інш. раёнах пад назвамі «Спрэчка ўлюблёных», «Качарга» і інш. На Магілёўшчыне выконваўся толькі мужчынамі.