• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ГЛЫБОЦКІ ГІСТбРЫКАЭТНАГРАФІЧНЫ МУЗЁЙ. Засн. ў 1992 г. у г. Глыбокае, адкрыты ў 1997. Пл. экспазіцыі 156 м2. Асн. фонд — 10 655 адзінак захоўвання, навук.дапаможны — 1370 адзінак (2012). Дзейнічаюць 7 залаў з пастаяннымі экспазіцыямі: гісторыі Глыбоцкага рна, духоўнага і культ. жыцця Глыбоччыны канца 19 — пач. 20 ст., эканам. развіцця раёна канца — пач. 20 ст., пакоі мяшчанскі і развіцця кавальскага майстэрства, кузня, сялянская хатка. У музеі прадстаўлены матэрыялы па гісторыі краю, пра яго знакамітых ураджэнцаў (авіяканструктара П.В.Сухога, мастака Я.Драздовіча, заснавальніка бел.
    Глыбоцкая царква Раства Багародзіцы.
    65
    ГЛЫБОЦКІ
    Да арт. Глыбоцкі Дом рамёстваў: 1 —угуртку ткацтва; 2 — выстаўка вырабаў народнай творчасці.
    тэатра І.Буйніцкага, палітыка і гісторыка В.Ю.Ластоўскага і інш.).
    ГЛЫБОЦКІ ДОМ РАМЁСТВАЎ.
    Засн. ў 1989 у г. Глыбокае. Агульная пл. 267 м2, у т.л. выставачнай залы — 31,6 м2. Асн. мэты дзейнасці — адраджэнне, захаванне і прапаганда традыц. рамёстваў. Працуюць 10 гурткоў: ганчарства і лепкі з гліны, лоза, салома і карункапляцення, аплікацыі саломкай, вышыўкі, ткацтва
    Глыбоцкі камерны народны хор.
    на кроснах, выяўл. мастацтва і роспісу па палатне, разьбы і роспісу па дрэве, бел. лялькі. 3 1994 дзейнічае філіял у г.п. Падсвілле Глыбоцкага рна (гурткі вышыўкі, аплікацыі саломкай, разьбы па дрэве). У 2009 адкрыты салонмагазін сувенірных работ майстроў нар. творчасці. Майстры Дома рамёстваў арганізоўваюць выстаўкі на раённых святах, удзельнічаюць у абл. і рэсп. выстаў
    ках, міжнар. фестывалях, у т.л. мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (пераможцы і лаўрэаты конкурсаў па ткацтве «Матчыны кросны», 2006; лозапляцення «Лазовы прут», 2007; роспісу па палатне «Райскі сад», 2009), нар. музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Паставы), выстаўках у межах рэсп. фестываляўкірмашоў «Дажынкі» (г. Полацк, 2002; г. Орша, 2008), рамёстваў «Вясновы букет» (2007), абл. выстаўкі «Вялікай Перамозе прысвячаецца» (2009, абедзве Мінск) і інш. Р.З.Муравей.
    ГЛЫБбЦКІ КАМЕРНЫ НАРОДНЫ ХОР. Створаны ў 1987 у г. Глыбокае пры раённым Доме культуры (з 1995 гар. Дом культуры). У 1991 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Д.К.Волкава. У складзе хору 28 чал. ва ўзросце ад 21 да 53 гадоў. Асн. мэта дзейнасці — папулярызацыя класічнай, духоўнай і эстр. музыкі. У рэпертуары каля 100 твораў, сярод іх узоры праваслаўнага духоўнага песнапення, сусв. класікі, айчынных кампазітараў і мясц. аўтараў («Кто ны разлучнт» Іаана Саломія, манастырскае песнапенне «Малітву пралію», рэквіемы В.А.Моцарта Dies ігае (№2) і Lacrimosa (№7), «Авэ Марыя» Д.Качыні). Калектыў — удзельнік і лаўрэат фестываляў: міжнар. хрысціянскіх фільмаў і тэлепраграм «Магніфікат» (г. Глыбокае, 2010), усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Полацк, 2005). Д.К.Волкава. глыбОцкі кафедральны саБбР РАСТВА БАГАРОДЗІЦЫ, помнік архітэктуры ранняга барока ў г. Глыбокае. Пабудаваны ў 1639—54 з каменю на паўн. беразе воз. Вялікае па фундацыі мсціслаўскага ваяводы І.Корсака (пахаваны ў крыпце) як касцёл Успення Багародзіцы кляштара ордэна кармелітаў босых. У комплекс уваходзілі касцёл, брама, кляштар з канвінктам, бкай, шпіталем, аптэкай, гасп. пабудовамі. У 1735 перабудаваны па праекце архіт. І.К.Глаўбіца (зменены гал. фа
    66
    ГЛЫБОЦКІ
    Глыбоцкі кафедральны сабор Раства Багародзіцы: 1 — агульны выгляд; 2 — інтэр 'ер.
    сад і інтэр’ер). Пасля перабудовы касцёл набыў рысы віленскага барока. Перад храмам узведзена брама, з паўн.зах. боку прыбудаваны кляштар. У 1861 касцёл скасаваны, у 1863 пастаўлены іканастас, у 1895 узведзены драўляны псеўдавізант. купал на барабане (згарэў у 1944). У 1878 пераасвячоны ў праваслаўную царкву. Сабор — 3нефавая 4вежавая базіліка з трансептам і прамавугольнай у плане алтарнай апсідай. Гал. фасад з фігурным ступеньчатым франтонам і 4яруснымі квадратнымі ў плане вежамі, багата дэкарыраваны ордэрнай пластыкай (пілястры, прафіліраваныя цягі, экседры і інш.). У ніжнім ярусе дэкарыраваны ўваходны партал з драўлянымі разнымі дзвярамі. Праёмы з лучковымі і паўцыркульнымі завяршэннямі. У інтэр’еры цыліндрычныя зводы з распалубкамі дэкарыраваны ляпным геаметрычным арнаментам. Кляштар — 3павярховы прамавугольны ў плане з унутраным дваром (часткова разабраны ў 1892). Трохпралётная 2ярусная брама ўзведзена ў стылі позняга
    барока. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Сабор дзейнічае.
    А.М.Каласоўская.
    ГЛЫБОЦКІ НАРОДНЫ КЛУБ ВЕТЭРАНАЎ ВАЙНЬІI ПРАЦЫ «МАНАЛІТ». Створаны ў 1985 у г. Глыбокае пры раённым Доме культуры (з 1995 гар. Дом культуры). У 2003 прысвоена званне «народны аматарскі
    Глыбоцкі народны клуб ветэранаў вайны і працы «Маналіт».
    калектыў». Кіраўнікі: Н.У.Нікіфаровіч (з 1985), Т.Д.Калантай (з 1992). У складзе клуба 35 чал. ва ўзросце ад 60 да 85 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — арганізацыя адпачынку пажылых людзей, патрыятычнае выхаванне моладзі. Пры клубе працуе маст. калектыў, у складзе якога хор ветэранаў, салісты, вак. групы (мужчынская і жаночая), дуэты, чытальнікі. Сярод тэматычных праграм: «Глыбоцкі
    67
    ГЛЫБОЦКІ
    Вырабы Глыбоцкага народнага клуба народных майстроў і самадзейных мастакоў «Крыніца».
    край! Маіх дзядоў калыска!», «Салют Перамогі», «Ад сэрца да сэрца» (усе 2010) і інш. Калектыў — дыпламант аглядуконкурсу нар. творчасці ветэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» (г. Віцебск, 2010.
    Т.Д.Калантай.
    ГЛЫБбЦКІ нарОдны клуб наРбДНЫХ МАЙСТРОЎ I САМАДЗЁЙНЫХ МАСТАКбЎ «КРЫНІЦА». Створаны ў 1986 у г. Глыбокае пры раённым Доме культуры, з 2001 працуе пры гар. Цэнтры культуры. У 1987 прысвоена званне «народны аматарскі клуб». Кіраўнікі: А.В.Юргель (з 1986), А.С.Дубіна (з 1988), Г.Ю.Батвінёнак(з 1990),С.А.Кавальчук(з2001). У складзе клуба 33 майстры. Асн. кірункі дзейнасці: вышыўка, ткацтва, лоза і саломапляценне, аплікацыя саломкай, разьба, размалёўка па дрэве, ганчарства, лепка з гліны, шыццё з абрэзкаў, жывапіс, вырабы са скуры, бісерапляценне, гільяшыраванне (выпальванне па тканіне), фрывалітэ і інш. Асн. мэты дзейнасці — павышэнне прафес. майстэрства членаў клуба, папулярызацыя бел. традыц.
    рамёстваў. Калектыў клуба — удзельнік фестываляў: міжнар. мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску» (1991— 2010), нар. музыкі «Звіняць цымбалы і гармонік» (г. Паставы, 1995—2009), рэсп. фестывалюкірмашу рамёстваў «Вясновы букет» (Мінск, 2007), абл. конкурсаў ткацтва «Матчыны кросны» (г. Лепель, 2009), маладых талентаў «Зорка ўзышла над Беларуссю» (г. Віцебск, 2010) і інш. С.А.Каеальчук.
    Да арт. Гіыбоцкі народны сатырычны калектыў «Шпілька». Мініяцюра «Студэнцкае вясеме». 2011.
    ГЛЫБОЦЮ НАРОДНЫ САТЫРЬІЧНЫ КАЛЕКТЬІЎ «ШПІ'ЛЬКА». Створаны ў 1982 у г. Глыбокае пры раённым Доме культуры (з 1995 гар. Дом культуры) як «Агітбрыгада «Веснік». У 1984 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў» і сучасная назва. Стваральнік ХЛ.Бекіш. Кіраўнікі: А.А.Шынкевіч (з 1993), Л.К.Андрэева (з 1995), А.М.Шурпік (з 1997). У складзе калектыву 15 чал. ва ўзросце ад 15 да 35 гадоў. Асн. кірункі дзейнасці — сатыра і гумар. У рэпертуары мініяцюры «Шаманка», «Аўтобус», «Карова на балконе», «Чарадзейны свісток», «Уікэнд», «На лаве», «Рамэа і Джульета праз 15 гадоў», «Студэнцкае вяселле», «Армейскі гумар», «Прызыўнік», «Японская меладрама», «8 Сакавіка», «Унук і бабуля»; сатырычныя праграмы «Жартоўкі з народнай кладоўкі», «Калізіі кахання», «Усё пра ўсё», «Смех плюс», «Горад смяецца», «Гарадскія качкі», «Смяяцца дазваля
    ецца» і г.д. Калектыў — удзельнік абл. свята нар. гумару «Смяяцца — не грэх» (г.п. Шуміліна). А.М.Шурпік.
    ГЛЫБОЦКІ НАРОДНЫ СЯМЁЙНЫ КЛУБ «ВбСТРАЎ ПАРАЗУМЁННЯ». Створаны ў 2002 у г. Глыбокае пры маладзёжным цэнтры аддзела адукацыі Глыбоцкага выканкама. 3 2010 працуе пры гар. Цэнтры культуры. У 2005 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў».
    68
    ГЛЫБОЦКІ
    Кіраўнік М.І.Гараповіч. У складзе клуба 56 чал. ва ўзросце ад 2 да 55 гадоў. Клубам рэалізаваны 4 праекты: «Апошняя гераіня» (2003), «Мяжа трываласці» (2004), праект, прысвечаны 60годдзю Перамогі (2005—06), «Уладар сяла» (2007— 08). Калектыў — лаўрэат абл. аглядуконкурсу аматарскіх аб’яднанняў і клубаў (г. Верхнядзвінск, 2004), удзельнік усебел. фестывалю нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (г. Мінск, 2005). М.І.Гараповіч.
    ГЛЫБОЦКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на ПнЗ Віцебскай вобл. Цэнтр — г. Глыбокае. У складзе раёна г.п. Падсвілле; 398 сельскіх нас. пунктаў, 12 сельсаветаў: Адрубскі, Азярэцкі, Галубіцкі, Залескі, Зябкаўскі, Карабоўскі, Ломашаўскі, Пліскі, Празароцкі, Псуеўскі, Удзелаўскі, Узрэцкі; Падсвільскі пасялковы Савет. Пл. тэр. 1,76 тыс. км2, лясы займаюць 24%, балоты — 14,7%. У раёне 57 азёр, найб. буйныя: Шо, Пліса, Доўгае (самае глыбокае на тэр. Беларусі, глыб. 53,6 м), Царкавішча. Нас. — 44 тыс. чал. (2011). Жывуць беларусы (93,5%), палякі (2,25%), рускія (3,2%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (1%). Патэр. раёна праходзяць чыг. Маладзечна— Полацк, Крулеўшчына—Варапаева, аўтадарогі Вільнюс—Полацк, Докшыцы—Глыбокае—Шаркаўшчына, Паставы—Глыбокае.
    Раён утвораны 15.1.1940 у складзе Вілейскай вобл., падзелены 12.10.1940 на 10 сельсаветаў (іх колькасць, межы і назвы неаднаразова мяняліся). У Вял. Айч. вайну ў пач. ліп. 1941 Г.р. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў раёне каля 10,1 тыс. чал., у 3 лагерах смерці — больш за 37 тыс. чал., спалілі 20 вёсак, з іх 2 не адрадзіліся. На тэр. раёна дзейнічалі падп. райкамы КП(б)Б (16.11.19433.7.1944) і ЛКСМБ (13.11.19433.7.1944), партыз. брыгады імя Варашылава, імя ЦК КП(б)Б, імя Ракасоўскага, «Кастрычнік», імя Леніна, асобныя атрады імя Панамарэнкі, «Трэція».
    Глыбоцкі народны сямейны клуб «Востраў паразумення».
    Выдавалася падп. газ. «За свабоднае жыццё». Каля в. Ліпава дзейнічаў партыз. аэрадром. Раён вызвалены ў пач. ліп. 1944 у ходзе Полацкай аперацыі войскамі 1га Прыбалтыйскага фронту ва ўзаемадзеянні з партызанамі. 3 20.9.1944 у Полацкай, з 8.1.1954 у Маладзечанскай абласцях. 3 20.1.1960 у Віцебскай вобл., далучана тэр. скасаванага Дунілавіцкага рна (да 25.12.1962). 25.12.1962 далучаны тэр. Докшыцкага (да 6.1.1965) і частка тэр. Пліскага скасаваных рнаў. 12.2.1965 далучана частка тэр. Міёрскага рна. 30.7.1966 частка тэр. раёна перададзена Шаркаўшчынскаму рну.