Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
ГОЛАЦК, вёска ў Пухавіцкім рне. За 40 км на ПнЗ ад г. Мар’іна Горка, 12 км ад чыг. ст. Рудзенск на лініі Мінск—Асіповічы, 36 км ад Мінска, каля аўтадарогі Мінск—Мар’іна Горка. Цэнтр Голацкага с/с. 202 гаспадаркі, 626 ж. (2011).
76
ГОЛДАЎСКАЯ
Выступленне Голацкага народнага хору «Рэчанька’>.
У 18 ст. ўласнасць Агінскіх, затым Манюшкі. У 19 — пач. 20 ст. вёска ў складзе Дукорскай воласці Ігуменскага павета Мінскай губ. У 1897 — 49 двароў 270 ж. У пач. 20 ст. 63 двары, 437 ж. 3 20.8.1924 цэнтр сельсавета у Смалявіцкім рне Мінскай акругі, з 26.7.1930 у Смілавіцкім, з 8.7.1931 у Пухавіцкім, з 12.2.1935 у Рудзенскім рнах. 3 20.2.1938 у Мінскай вобл. У Вял. Айч. вайну з канца чэрв. 1941 да пач. ліп. 1944 Г. акупіраваны ням,фаш. захопнікамі. 3 20.1.1960 у Пухавіцкім рне. У 1970 — 160 гаспадарак, 546 ж. У 1996 — 183 гаспадаркі, 494 ж.
У 2011 вучэбнапед. комплекс дзіцячы сад—сярэдняя школа, Дом культуры, бка, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», ФАП, 2 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
ГОЛАЦКІ НАРОДНЫ ХОР «РЗЧАНЬКА». Створаны ў 1988 у в. Голацк Пухавіцкага рна. 3 2006 працуе пры сельскім Доме культуры. У 1993 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнік Р.А.Гейфман. У складзе хору 25 чал. ва ўзросце ад 14 да 75 гадоў. Асн. мэты дзейнасці — папулярызацыя нар. песень, арганізацыя вольнага часу мясц. насельніцтва. У рэпертуары «Велічальная» Л.Захлеўнага, «Бульбачка» Л.Шурмана, «Што загадалі, хай збудзецца»
І.Сушко, бел. нар. песні «Туды гара — сюды гара», «Хацеў мілы чарнабровы мяне замуж узяці» і інш. Калектыў — удзельнік і дыпламант фестываляў: усебел. нар. мастацтва «Беларусь — мая песня» (Мінск, 1997—98), абл. харавога мастацтва «Пеўчае поле» (г. Мядзел, 2000) і інш. А.М.Сачэк.
ГОЛДАВА, вёска ў Лідскім рне. За 32 км на ПдЗ ад г. Ліда, 6 км ад чыг. ст. Курган на лініі Ліда—Масты, 110 км ад Гродна, на аўтадарозе Мыто—Ходараўцы. Цэнтр Голдаўскага с/с. 137 гаспадарак, 318 ж. (2011).
Вядома з 18 ст. Пасля 3га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у Рас. ім
перыі. У 1795 пабудавана драўляная царква Раства Багародзіцы. У 1863 адкрыта нар. вучылішча. 3 канца 19 ст. сяло ў Лебядской воласці Лідскага павета Віленскай губ. У пач. 20 ст. 279 ж., мужчынскае нар. вучылішча (у 1901 — 60 хлопчыкаў). 3 сак. 1921 у складзе Польшчы, у Лебядской гміне Лідскага павета Навагрудскага ваяв. 3 1939 у БССР. 3 12.10.1940 цэнтр сельсавета Жалудоцкага рна Баранавіцкай вобл. 3 канца чэрв. 1941 да ліп. 1944 Г. акупіравана ням,фаш. захопнікамі. 3 20.9.1944 у Гродзенскай вобл., з 17.4.1962 у Лідскім рне. У 1970 — 120 двароў, 450 ж. У 1996 — 165 гаспадарак, 458 ж.
У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, бальніца, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, магазін. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Помнік архітэктуры — царква Раства Багародзіцы (1795).
ГбЛДАЎСКАЯ ЦАРКВА РАСТВА БАГАРОДЗІЦЫ, помнік драўлянага дойлідства ў в. Голдава Лідскага рна. Пабудавана ў 1795 на месцы манастыра. Рэканструявана ў 19 ст. Вырашана падоўжнавосевай кампазіцыяй, у якой дамінуе чацверыковая званіца, завершаная шатровым дахам з цыбулепадобнай галоўкай на 8гранным барабане. Да асн. прама
Голдаўская царква Раства Багародзіцы.
11
голос
вугольнага ў плане аб’ёму, накрытага 2схільным дахам, прымыкаюць 5гранная апсіда з бакавымі рызніцай і ахвярнікам, бабінец. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны лучковымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Уваход вылучаны шырокім арачным праёмам у масіўнай ліштве. У інтэр’еры драўляны іканастас з абразамі 19—20 ст. Перад царквой пастаўлена драўляная 2ярусная шатровая званіца. Храм унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь. Царква дзейнічае.
«ГОЛОС БЕДНЯКА», штотыднёвая газета, орган Віцебскага губвыканкама. Выдавалася з 29.7 да 9.12.1918 у Віцебску на рус. мове. Выпуск газеты забяспечваўся сіламі і сродкамі рэдакцыі «Нзвестнй Внтебского губернского Совета крестьянскнх, рабочнх, красноармейскнх н батрацкнх депутатов» (рэд. І.Мяніцкі і В.Пікман). Арыентавалася ў асн. на бяднейшае сялянства, мела на мэце распаўсюджванне ў яго асяроддзі камуніст. ідэалогіі і разлічвала на практычную падтрымку сялянамі палітыкі бальшавікоў па арганізацыі камбедаў, правядзенні харчразвёрсткі і інш. Публікавала матэрыялы ідэйнаасветніцкага і інструкцыйнаарганізацыйнага характару, сатырычныя вершы, апавяданні, замежную хроніку. Тэарэт. ўзровень і мова матэрыялаў былі занадта складанымі для сельскага чытача. Назва газеты не адпавядала яе зместу, а сама яна была звычайным органам друку мясц. бальшавікоў. Выйшла 15 нумароў.
«ГОЛОС ГРОДНЫ», штотыднёвік. Выдаваўся 22.3—28.4.1919 у Гродне на рус. мове групай мясц. інтэлігенцыі. Выказваў інтарэсы гандлёваэканам. колаў пазбягаў паліт. ацэнак тагачасных падзей. Пісаў пра гасп. жыццё горада, матэрыяльныя цяжкасці, адкрыццё тэхн.рамесных курсаў стварэнне «Саюза гандлёвапрамысловых і гарадскіх службоўцаў», бел.літоўскае адм. супрацоўніцтва,
дзейнасць органаў страхавання на вёсцы. Выданне прыхільна ставілася да бел. вызв. руху. На яго старонках змяшчаліся «беларускія легенды», у т.л. легенда «Кара ў сто гадоў» з «Беларускага зборніка» Е.Р.Раманава, вершы і апавяданні мясц. аўтараў пераклады твораў лры з армянскай і яўр. моў і інш. У рубрыцы «Агляд замежнага жыцця» асвятляліся гандлёвыя аперацыі, паведамляла пра лёс яўр. насельніцтва ў розных краінах свету (арт. «Калііўшчына», «Адзічэнне», «Трагедыя вечнага народа»), справы Бунда. Шмат месца штотыднёвік адводзіў рэкламе, аб’явам. Выйшла 6 нумароў. А.М.Пяткевіч. «ГбЛОС МННЎВШЕГО», гістарычны і літаратурны часопіс. Выдаваўся ў 1913—23 у Маскве на рус. мове. Меў ліберальнанародніцкі кірунак. Апублікаваў шэраг матэрыялаў па гісторыі рус. грамадскай думкі і рэв. руху Расіі. Змясціў успаміны народнікаўсямідзясятнікаў М.Ю.Ашэнбрэнера, Л.Р.Дэйча, М.А.Марозава, М.Р.Папова, В.М.Фігнер і інш. 3 пачаткам 1й сусв. вайны друкаваліся артыкулы па гісторыі Беларусі і Польшчы: пра Т.Касцюшку, С.Панятоўскага (і яго ўспаміны), В.Лукасінскага, паўстанне 1863—64 і інш. Пасля Лют. рэвалюцыі ў 1917 былі змешчаны матэрыялы аб дзейнасці царскай ахранкі, жандармерыі. У публікацыях на тэмы гісторыі вызваленчага руху ў пач. 20 ст. найбольш асвятляў дзейнасць партыі эсэраў, за што падвяргаўся крытыцы з боку сав. улад. Сярод аўтараў гіст. арт. В.Я.Багучарскі, М.С.Грушэўскі, М.В.ДоўнарЗапольскі, В.В.Ключэўскі, У.М.Перцаў С.В.Пятлюра, У.І.Пічэта, М.М.Пакроўскі, В.І.Сямеўскі, Я.В.Тарле. Пасля закрыцця часопіса частка яго супрацоўнікаў эмігрыравала і ў 1926 у Парыжы адрадзіла яго выданне пад назвай «Голос мннувшего на чужой стороне», які меў антысав. характар.
М.Ф.Шумейка.
«ГОЛОС НАРОДА», штодзённая сацыялдэмакратычная рабочая газе
та. Выдаваласяз28.5(10.6)да 16(29).8. 1917 у Бабруйску на рус. мове ў друкарні З.Х.Столберга. Па дамоўленасці з выдаўцом газеты Б.М.Бахрахам выконвала функцыі друкаванага органа Бабруйскага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў да арганізацыі апошнім уласнага выдання. Рэд. Я.Д.Розенталь (адначасова сакратар рабочай секцыі і чл. прэзідыума выканкама Савета, чл. кта Бунда), Б.М.Бахрах (з сярэдзіны ліп.). Праводзіла агульнадэмакр., надпарт. курс на арганізацыю рабочага руху горада ў адзіны сацыяліст. блок. Друкавала матэрыялы ў падтрымку Часовага ўрада, перадвыбарчую праграму сацыяліст. блока ў гар. думу. Газета асвятляла разнастайныя бакі жыцця грамадскасці Бабруйска. Змяшчала аб’явы паліт. партый і грамадскіх аргцый, справаздачы сходаў, змест лекцый або дыскусій. Шмат месца адводзіла яўр. рабочаму руху, жыццю яўр. насельніцтва Бабруйска. Газета паведамляла пра становішча на франтах і агітавала за ўмацаванне баяздольнасці рас. арміі. 3 18 ліп. пачала выходзіць пад назвай «Бобруйская вечерняя газета «Голос народа». 3 гэтага часу матэрыялы выдання страцілі арганізатарскаасветніцкую функцыю, рабочую спецыфіку і грамадскапаліт. накіраванасць. Перадрукоўвала ў асн. артыкулы з цэнтр. выданняў. Выйшла 69 нумароў.
«ГОЛОС НАРОДА», газета сацыялістычнага кірунку. Выходзіла ў крас. 1917 — студз. 1918 у Гомелі на рус. мове. Крытычна ставілася да знешняй і ўнутранай палітыкі Часовага ўрада. Прытрымлівалася плюралізму, друкавала артыкулы прадстаўнікоў розных партый сацыяліст. і дэмакр. кірунку. Пасля Кастр. рэв. з’яўлялася паліт. апанентам бальшавікоў, выступала за пераход улады да Устаноўчага сходу. Апошні вядомы нумар — 228ыад 12(25). 1.1918.
«ГбЛОС НЙЗА», рукапісны літаратурнаграмадскі часопіс. Выдаваўся ў г. Капыль у 1911 на рус. мове гуртком «Самаразвіццё і самадукацыя».
78
ГОЛУБ
Захаваліся № 1,2,3 і 10. У іх супрацоўнічалі З.Жылуновіч (рэд. першых нумароў, псеўд. Шулятнік, Капылянін), А.Гурло (псеўд. Л.Эхо), Х.Чарнышэвіч (псеўд. Н.Буржэнін), Д.Сарнушэвіч (псеўд. Н.Буржэнін), Д.Чарнушэвіч (псеўд. Ф.Стрэмаў). Змешчаныя ў часопісе літ. творы маюць гісторыкапазнавальнае значэнне, у іх перададзена імкненне нар. мас да свабоды і сац. справядлівасці. У публіцыст. артыкулах паказвалася сац.экан. і паліт. жыццё, крытыкавалася царскае самадзяржаўе. Да № 3 часопіса выдадзены літ. дадатак на бел. мове «Вольная думка» (вядомы па асобных урыўках).
«ГОЛОС ПОЛЁСЬЯ», штодзённая грамадскапалітычная газета, орган Рэчыцкага Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Выдавалася ў крас.— жн. 1917 у г. Рэчыца на рус. мове. Над загалоўкам газеты змяшчаліся лозунгі РСДРП і партыі сацыялістаўрэвалюцыянераў: «Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся!» і «Зямля і воля». Заклікала да падтрымкі Часовагаўрада, ут.л. яго палітыкі прадаўжэння вайны. Друкавала афіц. ўрадавыя дакументы, звесткі з міжнар. жыцця, ваен. хроніку. Шмат увагі аддавала мясц. грамадскаму і прафсаюзнаму руху, арганізацыі самакіравання. Змяшчала дакументы і адозвы Сялянскага саюза Палескага рна. У сувязі з перавыбраннем Савета ў канцы жн. 1917 выхад газеты спыніўся.
«ГбЛОС ПРОВЙНЦНН», штодзённая грамадскапалітычная, эканамічная і літаратурная газета леваліберальнага кірунку. Выдавалася з 13.4.1906 да 21.4.1907 у Мінску на рус. мове. Выдаўцы: Я.С.Залкінд, з 22.1.1907 І.М.ГлобаМіхайленка і Ш.Б.Гінзбург. Рэд.: Залкінд (да 7.4. 1907), І.М.ГлобаМіхайленка (з 22.1. 1907), Д.Д.Бохан (з 18.3.1907). Паводле характарыстыкі цэнзуры, газета была «рэзка апазіцыйнага кірунку, без ясна і пэўна вызначанай праграмы якойнебудзь партыі, са схільнасцю да чыста рэвалюцыйных выхадак». Рэдакцыя заяўляла пра на