• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    ГЛЎСКІ ЗАМАК. Існаваў у 1618 ст. у Глуску Дубровіцкім (цяпер г.п. Глуск). Драўляны замак быў узведзены на правым беразе р. Пціч, на месцы гарадзішча эпохі ранняга жалезнага веку і Кіеўскай Русі. У 2й пал. 16 ст. ўмацаваны землянымі бастыёнамі. У 1667 на тэр. замка пабудаваны касцёл і кляштар бернардзінцаў. У пач. 18 ст. Г.з. быў 5гранны ў плане, абкружаны вадзяным ровам і ўмацаваны валам з 5 бастыёнамі і драўлянымі абарончымі сценамі. Меў гал. і «вадзяную» брамы. У Г.з. былі цэйхгауз з ваен. рыштункам, гарнізонная казарма, студня, кухня, стайня, сажалкі. У сярэдзіне 18 ст. пабудавана 3ярусная брама з драўлянай тэрасай. У цэнтры дзяцінца — палац. Будынак — 4павярховы прамавугольны ў плане з 2 бакавымі крыламі, накрыты высокім ламаным гонтавым дахам, упрыгожаным разнымі карнізамі і 14люкарнамі. Г.з. існаваў да канца 18 ст. Захаваліся рэшткі земляных умацаванняў. Унесены ў Дзярж. спіс гісторыкакульт. каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь.
    ГЛЎСКІ МАНЁТНЫ СКАРБ. Знойдзены ў г.п. Глуск у 1960 у збане з чырвонай медзі. Вядома 760 сярэбраных і білонных манет: польск. соліды, паўтаракі, шастакі, орты, літоўскі солід Жыгімонта III Вазы (1587—1632), польск. шастакі і злотыя (30грашовікі), літоўскія шастакі Яна II Казіміра (1648—68), польск. шастакі і орты Яна III (1674—96),
    Глускі народны вакальны ансамбль «Крынічанька».
    польск. і літоўскія шастакі 1697, 1706. 1709—33 Аўгуста II — манетныя двары Быдгашч, Кракаў, Львоў, Мальбарк, Познань, Вільня, Гродна, Коўна; зэхсгрошэры і орты Фрыдрыха Вілыельма (1640—88), Фрыдрыха III (1688—1701) — манетныя двары Кёнігсберг і Берлін; зэхсгрошэры Фрыдрыха I (1701 — 13), Фрыдрыха II (1740—86) — манетны двор Кёнігсберг; соліды і драйпёлькеры Густава II Адольфа (1611—32), солід Крысціны Аўгусты (1632—54) — манетныя двары Рыгі і Эльбланга. Асаблівую цікавасць выклікаюць літоўскі шастак Аўгуста II, адчаканеныў 1706 Гродзенскім манетным дваром, і польск. шастак Яна III 1678 (?) з кантрамаркай у выглядзе вензеля аднаго з кн. Патоцкіх. Скарб схаваны ў канцы 1750. Захоўваецца часткова ў Магілёўскім і Бабруйскім краязнаўчых музеях.
    ГЛЎСКІ НАРОДНЫ ВАКАЛЬНЫ АНСАМБЛЬ «КРЫНІ'ЧАНЬКА». Створаны ў 1974 у г.п. Глуск пры раённым Доме культуры. У 1984 прысвоена званне «народны аматарскі калектыў». Кіраўнікі: Г.С.Былінская (з 1974), А.В.Мельнік (з 1994), А.М.Пагаржэльскі (з 1995), А.М.Бондарава (з 2001). У складзе ансамбля 10 чал. ва ўзросце ад 24 да 57 гадоў. У рэпер
    туары бел., рус. нар. песні ў суправаджэнні нар. інструментаў і а капэла, песні бел. кампазітараў: «Азёры дабрыні» Л.Захлеўнага, «Добры вечар» М.Сіраты, «Каля майго церама» ў апрацоўцы Л.Смялкоўскага, «Ой, каліна, ой, маліна» ў апрацоўцы М.Сіраты і інш. Калектыў — удзельнік міжнар. фестывалю нар. творчасці «Вянок дружбы» (г. Бабруйск, 2010), абл. конкурсу творчых праграм «Здаровы лад жыцця праз культуру і мастацтва» (г. Магілёў, 2008), абл. фестывалю сямейнай творчасці «Сузор’е талентаў» (г.п. Глуск, 2009).
    А.М.Бондарава.
    ГЛЎСКІ РАЁН, адм.тэр. адзінка на ПдЗ Магілёўскай вобл. Цэнтр — г.п. Глуск. У складзе раёна 105 сельскіх нас. пунктаў, 8 сельсаветаў: Бярозаўскі, Завалочыцкі, Казловіцкі, Калаціцкі, Каткаўскі, Клятнянскі, Слаўкавіцкі, Хваставіцкі. Пл. тэр. 1,3 тыс. км2, лясы займаюць 53%. Нас. 16,3 тыс. чал. (2011). Жывуць беларусы (94,8%), рускія (3,8%), прадстаўнікі інш. нацыянальнасцей (1,4%). Па тэр. раёна праходзяць аўтадарогі Слуцк—Бабруйск, Бабруйск—Глуск—Любань, Глуск—Акцябрскі.
    Раён утвораны 17.7.1924, да 26.7.1930 у Бабруйскай акрузе. 20.8.
    58
    ГЛУХІ
    1924 падзелены на 19 сельсаветаў. 3 20.2.1938 у Палескай вобл. 28.6.1939 часткатэр. раёна (6 сельсаветаў) перададзена ў Акцябрскі рн. У Вял. Айч. вайну ў канцы чэрв. 1941 Г.р. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі, якія знішчылі ў раёне каля 3 тыс. чал., спалілі разам з жыхарамі 5 вёсак, з іх 2 не адрадзіліся. Дзейнічалі падп. райкамы КП(б)Б (4.8.194328.6.1944) і ЛКСМБ (жн. 194128.6.1944), партыз. брыгады 99я імя Гуляева, 100я Глуская, 121я імя Брагіна, 123я Акцябрская імя 25годдзя БССР, 161я імя Катоўскага, 225я, 258я імя Куйбышава, Глускі асобны партыз. атрад. Выходзіла падп. газ. «Сацыялістычная вёска». Раён вызвалены ў канцы чэрв. 1944 войскамі 1га Бел. фронту сумесна з партызанамі ў ходзе Бабруйскай аперацыі 1944. 3 20.9.1944 у Бабруйскай, з 8.1.1954 у Мінскай, з 23.1.1960 у Магілёўскай абласцях. 25.12.1962 Г.р. скасаваны, яго тэр. перададзена ў Бабруйскі рн. 30.7.1966 раён адноўлены.
    Дзейнічаюць прадпрыемствы сельскай гаспадаркі, харчовай, дрэваапрацоўчай і лясной прамсці. У раёне (2011) 11 сярэдніх, 1 базавая, 2 пачатковыя школы, дзіцячая школа мастацтваў, ДЮСШ, санаторная школаінтэрнат, цэнтры пазашкольнай работы, карэкцыйнаразвіваючага навучання, інфармацыйных тэхналогій. Працуюць 9 дамоў культуры, 6 клубаў, 3 цэнтры культуры і вольнага часу, Дом рамёстваў, 18 бк, 4 музеі. У сістэме аховы здароўя раёна бальніца на 115 ложкаў, цэнтр гігіены і эпідэміялогіі, паліклініка, 3 амбулаторыі, 13 ФАПаў. Для заняткаў фізкультурай і спортам ёсць стадыён, 11 спарт. залаў, плавальны басейн, 3 мінібасейны, дзейнічае фізкультурнаспартыўны клуб. У раёне распрацаваны 4 турыстычныя маршруты, 2 з якіх водныя. Размешчаны санаторыйпрафілакторый, база адпачынку, дзіцячы санаторый, дамы паляўнічага і рыбалова. Выдаецца раённая газ. «Радзіма». У раёне 8 рэліг. абшчын: 4 правасл., 3 пратэстанцкай і
    1 каталіцкай канфесій. На тэр. раёна размешчаны 15 помнікаў археалогіі: курганныя і бескурганныя могільнікі (вёскі Барысаўшчына, Сіманавічы); гарадзішчы, селішчы, паселішчы (вёскі Дакаль, Гарадзішча, Жалвінец, Зелянковічы, Кастрычнік, Падлужжа, Поблін, Сіманавічы, Халопенічы); стаянкі (вёскі Згода, Кнышы, Падлужжа, Поблін). Помнік архітэктуры — Казьмадзям’янаўская царква (1814) у в. Гарадок. У Глуску нарадзіўся бел. гравёр А.Тарасевіч (? — каля 1730), у в. Калацічы — бел. пісьменнік А.Р.Абуховіч (1840—98), у в. Дварэц — двойчы Герой Сав. Саюза С.Ф.Шутаў (1902—63), у в. Клетнае — бел. мовазнавец Ф.М.Янкоўскі (191889).
    ГЛЎСКІ РАЁННЫ ДОМ КУЛЬТЎРЫ. Адкрыты ў 1929 у г.п. Глуск як рабочасялянскі клуб, з 1939 Дом сацыяліст. культуры, з 1959 сучасная назва. У Вял. Айч. вайну разбураны, у 1960я гг. адноўлены. Агульная пл. памяшканняў 670 м2. Mae танцавальную, канцэртную (на 180 месцаў) залы. Дзейнічаюць 20 клубных фарміраванняў, з іх 2 са званнем «народны»: вак. ансамбль «Крынічанька», аматарскае аб’яднанне «Зносіны». Калектывы — удзельнікі фестываляў: міжнар. нар. творчасці «Вянокдружбы» (2010), рэсп. нар. творчасці ве
    Глускі раённы Дом культуры.
    тэранскіх калектываў «Не старэюць душой ветэраны» (2009), фестывалюкірмашу «Дажынкі» (2006, усе г. Бабруйск), абл. сямейнай творчасці «Сузор’е талентаў» (г.п. Глуск, 2007, 2009), рэгіянальнага — творчых работ моладзі «Крокі» (г.п. Акцябрскі, 2009) і інш. В.А.Ермакова. ГЛЎХІ, вёска ў Быхаўскім рне, каля р. Грэза (прыток р. Друць). За 18 км на ПнЗ ад горада і чыг. ст. Быхаў, 40 км ад Магілёва, каля аўтадарогі Магілёў—Бабруйск. Цэнтр Глухскага с/с. 179 гаспадарак, 458 ж. (2011).
    Вядомы з 16 ст. ў складзе ВКЛ. У 1562 сяло ў складзе маёнтка Быхаў, шляхецкая ўласнасць. У 1758 вёска, 70 двароў 156 ж. мужчынскага полу, царква, млын, карчма. У 1770 пабудавана новая драўляная царква. У 1784 — 89 двароў, 689 ж., у Быхаўскім павеце Магілёўскай губ. У 1848 — 63 двары. У 1858 сяло, царк. ўласнасць. У 1880 — 91 двор, 966 ж. Працавала школа (у 1889 — 26 хлопчыкаў, у 1907 — 62 хлопчыкі і 18 дзяўчынак). У 1897 цэнтр воласці Быхаўскага павета, 133 двары, 683 ж., магазін, піцейны дом, драўляная царква. Побач быў фальварак — 3 двары, 10 ж., заезны двор. На пач. 20 ст. 144 двары, 843 ж., адкрыта казённая вінная крама. 3 26.4.1919 у Гомельскай губ. РСФСР. 3 20.8.1924 цэнтр сельсаве
    59
    ГЛУША
    та Быхаўскага рна Магілёўскай акругі (да 26.7.1930). У школе ў 1924 працавалі драм. і прыродазнаўчы гурткі, хатачытальня, бка. У 1926 — 186двароў, 1070 ж. 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з пач. ліп. 1941 да канца чэрв. 1944 Г. акупіраваны ням.фаш. захопнікамі. 11.4.1960 Глухскі с/с ліквідаваны, 15.1.1965 адноўлены. У 1976 да Г. далучана в. Зарэчча. У 1982 — 249 двароў, 525 ж. У 1997 — 214 гаспадарак, 443 ж.
    У 2011 вучэбнапед. комплекс дзіцячы сад—сярэдняя школа, Дом культуры, бка, урачэбная амбулаторыя, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі 1 ААТ «ААБ Беларусбанк», сталовая, 2 магазіны. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Мемар. дошка земляку — Герою Сав. Саюза С.А.Красоўскаму (1897—1983).
    ГЛЎША, пасёлак у Бабруйскім рне. За 22 км на ПдЗ ад г. Бабруйск, 17 км ад чыг. ст. Мірадзіна на лініі Бабруйск—Мінск, 132 км ад Магілёва, на аўтадарозе Бабруйск—Слуцк. Цэнтр Глушанскага пасялковага Савета. 1,3 тыс. ж. (2011).
    Узнікла ў Гарадоцкай воласці Бабруйскага павета Мінскай губ. ў сувязі з будаўніцтвам шклозавода (засн. ў 1896). У 1907  354 ж. У 1917 вёска, 96 двароў, 581 ж. 3 1919 у БССР. 3 17.7.1924 у Бабруйскім рне, да 26.7.1930 Бабруйскай акругі. 3 1931 цэнтр Рымавецкага с/с. 3 15.7.1935 рабочы пасёлак. 3 20.2.1938 у Магілёўскай вобл. У Вял. Айч. вайну з 27.6.1941 да 27.6.1944 Г. акупіравана ням.фаш. захопнікамі. Са студз. 1942 да сак. 1943 дзейнічала антыфаш. падп. група (больш за 40 чал., кіраўнік І.Р.Гарнастай). 3 20.9.1944 у Бабруйскай, з 8.1.1954 зноў у Магілёўскай абласцях. 3 11.4.1960 цэнтр пасялковага Савета. У 1970 — 1943 ж. У 1997  1,7 тыс. ж. 3 23.11.2011 пасёлак.
    У 2011 вучэбнапед. комплекс сярэдняя школа—сад, школа мастац
    тваў, Дом культуры, Цэнтр рамёстваў, бка, бальніца, аптэка, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі і ААТ «ААБ Беларусбанк», 2 магазіны, бар, сталовая. У Г. пахаваны бел. пісьменнік А.Адамовіч (1927—94), які правёў тутдзіцячыя і юнацкія гады. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан, помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.
    ГЛУШАКОЎ Валерый Ігнатавіч (1.9. 1926, г. Бабруйск — 3.4.2005), беларускі спявак (лірычны тэнар). Нар. артыст Беларусі (1964). Скончыў Бел.
    кансерваторыю (1956). 3 1954 саліст Бел. філармоніі, у 1956—88 — Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі. Валодаў гібкім голасам цёплага тэмбру, майстэрствам стварэння псіхалагічна выразных вобразаў. Сярод роляў: Андрэй, Супонька, Пётр («Калючая ружа», «Калі ападае лісце», «Зорка Венера» Ю.Семянякі), Уронак («Яснае світанне»А.Туранкова),Марцін(«Міхась Падгорны» Я.Цікоцкага), Уладзімір Ігаравіч («Князь Ігар» А.Барадзіна), Юродзівы («Барыс Гадуноў» М.Мусаргскага), Рудольф («Багема» Д.Пучыні) і інш.