Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
ГЛАДКОЎ Фёдар Васілевіч (21.6. 1883, в. Чарнаўка Пензенскай вобл., Расія — 20.12.1958), рускі пісьменнік. Аўтар аповесцей «Ізгоі» («У выгнанні», 1909, апубл. 1922), «Новая зямля» (1930), раманаў «Цэмент» (1925, новая рэд. 1930, перапрацоўка 1944), «Энергія» (1932—38, новая рэд. 1947), цыкла аўтабіягр. твораў «Аповесць пра дзяцінства» (1949), «Ліхалецце» (1954) і інш. У перакладзе на бел. мову выйшлі яго кнігі «Цэмент», «Галаваногі чалавек»
Я.П.Гладкоў.
чыў Бел. кансерваторыю (1968). 3 1966 выкладае ў Бел. акадэміі музыкі (з 1980 заг. кафедры, з 1987 праф.). Для яго выканання характэрны тэхн. свабода, тэмперамент, тонкая перадача бел. нар. меласу. У рэпертуары творы класічнай і сучаснай бел. і замежнай музыкі. Першы выканаўца многіх твораў бел. кампазітараў (У.Войціка, Д.Смольскага і інш.). Аўтар пералажэнняў і выканальніцкіх рэдакцый, «Школы ігры на цымбалах» (1983), метадычных дапаможнікаў. Складальнік зборнікаў цымбальных твораў бел. кампазітараў, у т.л. 2га выдання «Школы ігры на цымбалах» І.Жыновіча (1974). 3 1966 маст. кіраўнік канцэртнага ансамбля цымбалістаў «Лілея» Бел. акадэміі музыкі.
ГЛАДЎНКА Маргарыта Іванаўна (29.4.1929, г. Умань, Украіна — 17.5.1996), расійская актрыса. Засл. артыстка Расіі (1980). 3 1953—54працавала ў Дзярж. рус. драм. тэатры Беларусі, у 1955—60 — у Бел. тэатры імя Я.Купалы. Здымалася ў кіно: «Зялёныя агні» (1955), «Нашы суседзі»
50
ГЛАЎБІЦ
М./.Гладунка.
(1957), «Гадзіннік спыніўся апоўначы» (1958), «Веснавыя навальніцы» (1960).
ГЛАДЬІШ, тое, што і гарлач.
ГЛАЗАЎ Уладзімір Міхайлавіч (25.6. 1915, Масква — 20.5.1980), беларускі і расійскі спявак (барытон). Засл. артыст Беларусі (1954). У 1938—49
саліст Ансамбля песні і танца Сав. Арміі імя А.В.Аляксандрава, у 1951 — 61 — Дзярж. тэатра оперы і балета Беларусі. Валодаў голасам прыемнага тэмбру, шырокага дыяпазону, пачуццём стылю. Стварыў рознахарактарныя вобразы ў нац. операх: Змітрок і фон Шолен («Міхась Падгорны» і «Дзяўчына з Палесся» Я.Цікоцкага), Лагоўскі («Яснае світанне» А.Туранкова), Лявон («Калючая ружа» Ю.Семянякі); у класічных: Анегін, Томскі і Ялецкі, Мазепа («Яўген Анегін», «Пікавая дама», «Мазепа» П.Чайкоўскага), Мечнік («Страшны двор» С.Манюшкі) і інш.
ГЛАЗЎРА (ням. Glasur ад Glas шкло), паліва, шклападобнае пакрыццё на кера.міцы таўшч. 0,15—0,3 мм, за
мацаванае абпальваннем. Вынайдзена ў Стараж. Егіпце. Наносілася на ўпрыгажэнні, прадметы побыту і буд. матэрыялы. На тэр. Беларусі з 12 ст. каляровай (глухой) Г. пакрывалі дэкар. плітку для абліцоўвання сцен і падлогі ў храмах Полацка, Турава, Пінска і інш., з 15 ст. — прадметы побыту (гл. Глазураваная кераміка). Цяпер Г. вырабляюць на Мінскім фарфоравым заводзе, прадпрыемствах буд. матэрыялаў. Выкарыстоўваецца для засцерагання керамічных вырабаў ад забруджвання, уздзеяння кіслот і шчолачаў, для воданепранікальнасці, а таксама ў дэкар. мэтах. Бывае каляровая і бясколерная, празрыстая і глухая. Па тэмпературы спякання падраздзяляецца на тугаплаўкую (1200—1450 °C) для фарфору і легкаплаўкую (900—1200 °C) для фаянсу, маёлікі і інш. Г. наносіцца на сырыя ці абпаленыя вырабы акунаннем, паліваннем, распыленнем ці пэндзлем.
ГЛАЗУРАВАНАЯ КЕРАМІКА, ганчарныя вырабы, пакрытыя з захавальнадэкар. мэтай тонкім слоем шклападобнай глазуры. У Беларусі вядома з 12 ст. (глазураваныя дэкар. пліткі на падлозе і сценах храмаў у Гродне, Полацку, Тураве, Пінску і інш.). У 15 ст. з’явіліся глазураваная кафля, у 16 ст. — тэхніка пакрыцця каляровымі глазурамі (цанінная кераміка). Масавае пашырэнне ў нар. ганчарстве пачалося з 2й пал. 19 ст. Глазуру наносілі вадкім ці сухім спосабам на выраб перад абпальваннем. Празрыстую глазуру вырабля
Да арт. Глазураваная кераміка.
С.Рымдзёнак. Кераміка. 1990—2000ягг.
лі з перапаленага ў парашок свінцу, непразрыстую (глухую) — з дадаткам вокісу медзі (зялёны колер) або жалеза (карычневы); наносілі на сырыя або абпаленыя вырабы акунаннем, паліваннем ці пасыпаннем. Г.к. ўпрыгожвалі лінейнахвалістым арнаментам, падглазурным (часам надглазурным) роспісам. Традыц. спосабы вырабу Г.к. выкарыстоўваюцца і ў наш час асобнымі майстрамі, а таксама на прадпрыемствах маст. прамсці. Гл. таксама Кераміка.
Я.М.Сахута.
ГЛАСАРЫЙ (ад лац. glossarium слоўнік глос), 1) у мінулым слоўнік рэдкаўжывальных, незразумелых слоў (галос), якія трапляліся ў пісьмовых помніках, з іх тлумачэннем (тлумачальны Г.) або перакладам (перакладны Г.). Узніклі ў 5 ст. да н.э. Іх стваральнікамі былі каментатары паэм Гамера, стараж.індыйскіх Ведаў і інш. 3 вядомых найб. раннім лічыцца Г. Гесіхія Александрыйскага (5 ст. н.э.). У Беларусі развіццё кніжнай справы і пашырэнне скарынаўскай традыцыі тлумачэння незразумелых слоў з дапамогай глос прывялі да з’яўлення ў канцы 16 ст. Г. «Лексісь сь толкованіемь словеньскнхь мовь просто», «Лекснкон’ь в кротці альбо річннкь выборных речей к словеншнзні закрытыхь» і інш. Асаблівасць бел. Г. ў тым, што яны складаліся на аснове глос з царк. кніг, да якіх служылі дадаткамі, таму мелі назву «прыточнікі». Так, першы з іх «прыточаны» да «Бібліі» (1581) і змяшчае больш за 700 слоў, другі — да «Біблен малой забранной зь розныхь кьннгь» (спіс 1660) — 126 слоў. Менавіта Г. сталі правобразам больш позніх тлумачальных і перакладных слоўнікаў. 2) Спецыяльна падрыхтаваны слоўнік для электроннавылічальнай машыны пры аўтаматычным перакладзе.
ГЛАЎБІЦ Іаган (Ян) Крыштоф (1700 ?, Сілезія — 3.3.1767), беларускі і літоўскі архітэктар; прадстаўнік віленскага барока і ракако. У 1737—67 пра
51
ГЛЕБАЎ
цаваў у Вільні: аднаўляў храмы, што згарэлі ў час пажару ў 1737, і будаваў новыя касцёлы: Ёнаса (1737), евангелістаў (1737—38), Казіміра (1741 — 57), Катарыны (1741—73), візітак, Рафала (абодва 1751), дамініканцаў на кальварыі; капліцу Барбары, браму кляштара базыльян (1761), ратушу, палац езуітаў і інш. У Беларусі пабудаваў: Сталовіцкую царкву Аляксандра Неўскага, царкву Магілёўскага Спаскага манастыра, Беразвецкі манастыр базыльян, Глыбоцкі касцёл і кляштар кармелітаў, Магілёўскі архірэйскі палац, касцёл базыльян і палац мітрапаліта Ф.Грабніцкага ў в. Струнь каля Полацка (1748—49), амбон, спавядальню і алтары Слонімскага касцёла і кляштара бернардзінак (1751—65), касцёл дамініканцаў у в. Валынцы Верхнядзвінскага рна (1756; разбураны ў канцы 1940х гг.), інтэр’ер Лідскага Крыжаўзвіжанскага касцёла; перабудаваў Полацкі Сафійскі сабор. Мяркуюць, што Г. удзельнічаўу будаўніцтве Віребскай ратушы, Дзятлаўскага касцёла Унебаўзяцця Дзевы Марыі, Быстрыцкага Крыжаўзвіжанскага касцёла, ве
А.Глебаў. Я.Купала. 1950.
жы Гродзенскага касцёла і кляштара бернардзінцаў, Лявонпальскай сядзібы (1750), плябаніі (1757) пры Гайцюнішскай капліцы і інш.
ГЛЁБАЎ Аляксей Канстанцінавіч (24.3.1908, в. Зверавічы Смаленскай вобл., Расія — 2.10.1968), беларускі скульптар. Нар. мастак Беларусі
А.К.Глебаў.
(1955). Скончыў Віцебскі маст. тэхнікум (1930). Яго работы адрозніваюцца разнастайнай манерай выканання, засн. на дынаміцы, экспрэсіі і мяккай мадэліроўцы, завершанасцю кампазіцыйнага вырашэння, упэўненым малюнкам, пластычна выразнымі ракурсамі. У творах імкнуўся адлюстраваць нац. рысы характару персанажаў, перадаць іх духоўны свет. У 1930—40я гг. ўдзельнічаў у афармленні інтэр’ераў Дома ўрада і Дома Чырвонай Арміі ў Мінску, для якіх выканаў бюст М.Фрунзе (1933) і барэльефы «Лявоніха» і «Мастацкая студыя» (абодва 1936), для Усесаюзнай с.r. выстаўкі ў Маскве скульптуры «Лявоніха» і «Крыжачок» (1940). У Вял. Айч. вайну працаваў над праектамі помнікаў, партрэтамі партызан. Сярод работ: «Максім Горкі і Янка Купала» (1949), «Сустрэча У.І.Леніна на Фінляндскім вакзале ў красавіку 1917 rofla» (1957—58), конныя групы «Будзёнаўцы» (1959), «Атака», «Элегія» (абедзве 1964), «Першая конная» (1966), «Хлебсоль» (1967), гарэльеф «Партызаны Беларусі» для Манумента Перамогі ў Мінску (1954). Аўтар партрэтаў дзеячаў культуры і мастацтва, сучаснікаў: У.Уладамір
скага, Я.Коласа (абодва 1949), У.Кудрэвіча (1948—50), Я.Купалы (1950). На аснове створанай у 1954 станковай партрэтнай кампазіцыі «Францыск Скарына» выканаў праект помніка першадрукару ў г. Полацк (1974, у суаўт.). Яго імя прысвоена маст. вучылішчу ў Мінску. Дзярж. прэмія Беларусі 1976.
Літ.: Ннкнфоров П.П. А.К.Глебов. М., 1960; Бойка У.А. ГлебаўАляксей Канстанцінавіч. Мінск, 1974.
Б.А.Лазука.
ГЛЁБАЎ (сапр. С а р о к і н) Глеб Паўлавіч (11.5.1899, г. Вазнясенск, Украіна — 3.3.1967), беларускі акцёр. Нар. артыст Беларусі (1940), нар. ар
Г.П.Глебаў.
тыст СССР (1948). У 191718 вучыўся ў Адэскім політэхн. інце. 3 1926 у Бел. тэатры імя Я.Купалы (у 1943— 47 маст. кіраўнік, у 1943 узначальваў акцёрскую франтавую брыгаду). Удзельнічаў у хоры тэатра, выконваў танц. нумары, выступаў у масавых сцэнах, дубліраваў акцёраў Г.Грыгоніса, У.Уладамірскага і інш. Упершыню талент Г. ярка раскрыўся ў спектаклі «Бацькаўшчына» К.Чорнага (1932), дзе з выкрывальнай сілай, сатыр. завостранасцю стварыў вобраз Павала Няміры. Г. даваў дакладную і патэатральнаму яркую характарыстыку сваім вобразам, валодаў імправізацыйным дарам, бездакорнай пластыкай, выключным камедыйным майстэрствам. Сярод роляў: Туляга, Барута («Хто смяецца апошнім», «Людзі і д’яблы» К.Крапівы), Мухін («Мост» Я.Раманові
52
ГЛЕБАЎСКАЯ
Г.Глебаў у ролі Тулягі.
складаных муз.драматургічных твораў (сімфоніі «Партызанская», 1958; 2я, 1963; 3я, 1964; «Альпійская сімфоніябалада», 1967; 4я, 1968; «Да міру», 1983; 6я, 1992). У муз.сцэніч
ча), Шацько («Калі запяюць верацёны» Е.Міровіча), Цыганок («Гута» Р.Кобеца), Пустарэвіч («Паўлінка» Я.Купалы), Кропля («Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона), Гарошка («Выбачайце, калі ласка!» А.Макаёнка), Мамаеў, Маргарытаў («На ўсякага мудраца хапае прастаты», «Позняе каханне» А.Астроўскага), Мендоза («Дзень цудоўных падманаў» Р.Шэрыдана), Мілер («Каварства і каханне» Ф.Шылера). Выступаў як акцёр на радыё. Здымаўся ў кіно («Несцерка», «Паўлінка», «Канстанцін Заслонаў», «Палеская легенда», «Усходні калідор» і інш.). Дзярж. прэміі СССР 1941, 1948.
Літ.: Стэльмах У. Народны артыст СССР Г.П.Глебаў. Мінск, 1954; Ракава А.Я. Яўгеній Глебаў: (старонкі творчасці). Мінск, 1971; Сабалеўскі А. Глеб Глебаў: жыццё і творчасць вялікага бел. камедыйнага акцёра. Мінск, 1994.