• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    У пач. 20 ст. ў бел. друку выкарыстоўваліся 2 графічныя сістэмы: лацінка ў яе польск. (пасля і чэшскім) варыянце і кірыліца — т.зв. грамадзянка (рус. шрыфт). Першапачаткова некаторыя выданні друкаваліся двума шрыфтамі — кірыліцай і лацінкай (газ. «Наша ніва» толькі з сярэдзіны 1912 перайшла на адзіную графіку — грамадзянскі шрыфт). Кірыліца паступова выцясняла лацінку і станавілася асн. бел. графікай. У гэты ж час замацоўваліся адметныя рысы бел. алфавіта (літары «і», «шч» замест «н», «т», літара «ў» і інш.), адбывалася далейшая уніфікацыя бел. правапісу. Паступова ў практыцы бел. кніга
    41
    ГІСТОРЫЯ
    друкавання замацоўваўся фанетычны прынцып для перадачы галосных гукаў і марфалагічны — для напісання зычных. Прыкметна папоўніліся слоўнік і фразеалогія, бел. мовай асвойваліся словы і звароты з класічных моў і лр, актывізаваўся працэс выпрацоўкі грамадскапаліт., навук.тэхн., с.г. тэрміналогіі. Адбывалася паступовае ўзбагачэнне і ўдасканаленне саміх граматычных сродкаў. Пашыраліся словаўтваральныя магчымасці бел. літ. мовы, новымі формамі папаўняліся некаторыя граматычныя катэгорыі (нескланяльнымі назоўнікамі, дзеепрыметнікамі незалежнага стану), выпрацоўваліся больш разнастайныя структурныя тыпы складаных і простых сказаў, ускладняліся граматычныя сувязі паміж словамі ў словазлучэннях і спосабы злучэння складаных сінтаксічных канструкцый і інш.
    Новы этап развіцця бел. літ. мовы звязаны са стварэннем у 1919— 20 БССР. Другая сесія ЦВК рэспублікі 15.7.1924 прыняла пастанову «Аб практычных мерапрыемствах па правядзенні нацыянальнай палітыкі», што стала пачаткам планавага ажыццяўлення беларусізацыі. Праграма беларусізацыі ўключала ў сябе арганізацыю навуч. устаноў на роднай мове, развіццё нац. лры, выданне бел. кніг, н.д. працу па ўсебаковым вывучэнні Беларусі, перавод парт., дзярж., прафсаюзнага, каап. апарату і вайсковых часцей на тэр. рэспублікі на бел. мову і інш. Паводле Канстытуцыі БССР (1927) бел. мова аб’яўлялася «пераважнай для зносін паміж дзяржаўнымі, прафесіянальнымі і грамадскімі ўстановамі і арганізацыямі».
    Асновай для выпрацоўкі літ. норм сталі сярэднебел. гаворкі (пераважна цэнтр. раёнаў Міншчыны і часткова ўсх. раёнаў Гродзеншчыны), якія найб. ярка ўвасобілі характэрныя адметнасці бел. мовы. Важным, а магчыма, і вырашальным фактарам у выпрацоўцы норм бел. літ. мовы было тое, што буйныя бел. пісьменнікі
    канца 19 — 1й пал. 20 ст. (Я.Купала, Я.Колас, З.Бядуля, Ц.Гартны, як і В.ДунінМарцінкевіч) былі родам з цэнтр. Беларусі.
    Яшчэ ў дакастрычніцкі перыяд у бел. літ. мове пад уплывам сярэднебел. гаворак замацаваліся такія спецыфічныя рысы, як поўнае недысімілятыўнае аканне, зацвярдзенне [р], губных зычных перад [j] і на канцы слова, чаргаванне складоў ро/ ры, ло/ лы, фрыкатыўны характар гука [г] і інш. У працэсе выпрацоўкі літ. норм у паслякастрычніцкі час адбыўся адбор найб. тыповых рыс і з інш. дыялектаў. Напрыклад, на першых этапах станаўлення нац. літ. мовы значную ролю адыгрывалі паўд.зах. гаворкі, пад уплывам якіх у якасці літ. нормы замацаваліся такія дзеяслоўныя формы, як «нясе», «косіць», многія формы іменнага скланення і інш. Пазней узрасла роля паўн.ўсх. гаворак, якія маюць шмат агульных рыс з рус. мовай і яе гаворкамі.
    Пачалася работа па выпрацоўцы і замацаванні стабільных правілаў граматыкі і арфаграфіі. У 1918 выходзяць з друку адразу 5 граматык бел. мовы, сярод якіх найб. аўтарытэтнай стала «Беларуская граматыка для школ» Б.Тарашкевіча. Аднак гэта выданне і інш. падручнікі, што ўзнікалі на яго аснове, не змаглі дакладна вызначыць усе характэрныя рысы бел. мовы і канчаткова замацаваць граматычныя і арфаграфічныя нормы. На працягу 1920х гг. праходзіла актыўнае абмеркаванне пытанняў нармалізацыі бел. літ. мовы. У 1933 быў падрыхтаваны і выдадзены «Праект спрашчэння беларускага правапісу», на аснове якога Саўнарком БССР прыняў пастанову «Аб зменах і спрашчэннях беларускага правапісу», якая ўпершыню ў гісторыі бел. мовы заканадаўча абвясціла агульнадзярж. канкрэтныя нормы бел. правапісу і граматыкі.
    Новыя гіст. ўмовы, у якіх апынулася бел. літ. мова, істотна закранулі яе лексіку і фразеалогію. Слоўнік бел. мовы папаўняўся найперш за
    кошт стварэння новых слоў і словазлучэнняў на ўласнай моўнай аснове, шляхам запазычання з інш. моў, а таксама ў выніку асваення багаццяў нар. гаворкі. У гэты час пачалася выпрацоўка нац. спец. і навук. тэрміналогіі. На працягу 1922—30 былі апублікаваны 24 выпускі «Беларускай навуковай тэрміналогіі», якія сталі трывалай базай для стварэння новых падручнікаў, вучэбных дапаможнікаў па розных галінах ведаў, спрыялі далейшаму разгортванню лексікаграфічнай дзейнасці.
    Пасля Кастр. рэв. адбыліся істотныя змены ў сістэме стыляў літ. мовы. Каліда 1917 бел. мова выконвала абмежаваныя культ.грамадскія функцыі, выкарыстоўвалася пераважна ў маст. літаратуры, то цяпер паўстала вострая неабходнасць у пашырэнні яе функцый на ўсе сферы дзярж. і адм. справаводства, асветы, навукі, культуры і г.д. Пачалі развівацца афіц.дзелавы, навук., грамадскапубліцыст. і інш. стылі бел. літ. мовы.
    Намаганнямі лепшых прадстаўнікоў бел. лры, навукі і культуры бел. літ. мова ў канцы 1920х — пач. 1930х гг. дасягнула высокага ўзроўню развіцця. Аднак з канца 1930х гг. многія бел. школы пераводзіліся на рус. мову навучання, родная мова паступова выцяснялася з большасці сфер грамадскага і культ. жыцця краіны. Паступоваскладвалася сітуацыя вымушанага двухмоўя, дзе рус. мова пачала замацоўвацца адм. і штодзённай практыкай у якасці практычна адзінай «афіцыйнай» мовы ў Беларусі. Асн. сферамі выкарыстання роднай мовыў гэты час заставаліся ў той ці інш. ступені адукацыя, маст. культура і гуманітарнафілалагічная навука. У пасляваен. гады маст. лра і публіцыстыка сталі вядучым звяном у захаванні нац. культуры і бел. мовы. У 1960—70я гг. актывізаваліся навук. даследаванні літ. і дыялектнай мовы, фальклору, лры, розных відаў мастацтва, выйшлі шматлікія слоўнікі, вучэбныя дапаможнікі, манаграфіі,
    42
    ГІСТОРЫЯ
    апублікаваны артыкулы па розных праблемах нац. мовазнаўства. Усё часцей пытанні бел. мовы рабіліся прадметам абмеркавання на Міжнар. з’ездах славісгаў, разнастайных форумах лінгвістаў як у Беларусі, так і за мяжой. Аднак у 1970 — пач. 1980х гг. бел. мова ўсё больш страчвала заваяваныя раней пазіцыі.
    Дэмакратызацыя жыцйя ў краіне з канца 1980х гг., утварэнне суверэннай бел. дзяржавы (1991) з новай сілай абудзілі ў людзей цікавасць да гісторыі, культуры і мовы. Была распрацавана рэсп. праграма «Родная мова», створана Таварыства беларускай мовы, інш. грамадскакульт. аргцыі. 14я сесія Вярхоўнага Савета БССР (1990) прыняла закон «Аб мовах у Беларускай ССР» і вызначыла парадак ужывання бел., рус. і інш. моў у рэспубліцы. У адпаведнасці з гэтым законам бел. мова стала адзінай дзярж. мовай натэр. Беларусі (паводле рэферэндума 1995 гэты статус нададзены і рус. мове). У вер. 1990 на аснове закона была прынята і «Дзяржаўная праграма развіцця беларускай мовы і іншых нацыянальных моў у Беларускай ССР».
    Перыяд канца 20 — пач. 21 ст. ў развіцці бел. літ. мовы вызначаецца важнымі зрухамі ў яе лексічным складзе і сістэме словаўтварэння. Змены ў слоўнікавым складзе бел. мовы адбываюцца ў межах тэндэнцый да інтэрнацыяналізацыі і нацыяналізацыі. Ідзе інтэнсіўнае папаўненне яго іншамоўнымі запазычаннямі (пераважна англаамерыканізмамі) тыпу «брэйк», «дылінг», «кілер», «маркет», «роўмінг», «шоў», «шопінг» і інш., вытворнымі адзінкамі з іншамоўнымі элементамі («дылерскі», «брэйкданс», «брэйкер», «дэмпінгавы», «холдынг»). 3 другога боку, у актыўны ўжытак пачала ўводзіцца ўстарэлая і рэгіянальная лексіка тыпу «адсотак», «наклад», «улётка», «амбасада», «паліцыянт» і інш., побач з ужо існуючымі сталі выкарыстоўвацца новыя вытворныя лексічныя адзінкі: «аб’ядновец —
    аб’яднальнік», «авангардовы — авангардны», «бізнесменшчык, бізнесовец, бізнесоўца — бізнесмен» і інш.
    Абнаўленне лексічнага складу мовы, змены фанетычнага, марфалагічнага і сінтаксічнага характару выклікалі неабходнасць удакладніць правапіс, прывесці яго ў адпаведнасць з сучаснай моўнай практыкай. Прыняты ў 2008 Закон Рэспублікі Беларусь «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» накіраваны на стабілізацыю правапісных норм сучаснай бел. літ. мовы, забяспечвае захаванне адзінага рэжыму ў школьным навучанні і адзінства друкаваных беларускамоўных выданняў.
    Сучасная бел. літ. мова здольна і павінна застацца рэальным сродкам зносін у грамадстве, важнейшай часткай бел. духоўнай нац. культуры.
    Літ.: К а р с к н й Е.Ф. Белорусы: язык белорусского народа. Вып. 1—3. Мннск, 1955—1956; Гапоненка І.А. Графіка і арфаграфія беларускіх выданняў XIX — пачатку XX стагоддзя. Мінск, 2002; Струкава С.М. Лексіка беларускай мовы: гісторыя і сучаснасць. Мінск, 2008; Прыгодзіч М.Р., Прыгодзіч А.А. Беларуская мова ў працах замежных лінгвістаў. Мінск, 2010; Лукашанец А.А. Беларуская мова: асаблівасці сучаснага стану і функцыянавання // Роднае слова. 2009. № 2. М.Р.Прыгодзіч. ГІСТОРЫЯ КУЛЬТЎРЫ, працэсы змянення культуры ў іх каштоўнаснасэнсавым вымярэнні. Своеасаблівасць культуры Беларусі вызначаецца геапаліт. становішчам і гіст. лёсам краіны. Станаўленне бел. культуры адбывалася на стыку разнастайных культ. уплываў, у прыватнасці, зах.еўрап. і рас. культур. У сваім гіст. развіцці бел. культура была вымушана весці барацьбу за нац. ідэнтычнасць; працэсы акультурацыі, культ. сінтэзу змяняліся асімілятарскімі тэндэнцыямі. Для бел. гісторыі характэрна цыклічнасць этапаў пад’ёму і заняпаду нац. культуры. Да тыпалагічных рысаў бел. культуры адносяцца традыцыйнасць, этнагра
    фічнасць, а таксама поліэтнічнасць і поліканфесійнасць.
    Асн. крыніцы вывучэння ранніх этапаў развіцця бел. культуры — археал. матэрыялы, фалькл. тэксты, летапісы. Захаваліся фрагменты жытлаў, вырабаў, элементаў маст. культуры эпохі сярэдняга палеаліту. У пасляледавіковы перыяд (каля 10 тыс. гадоў таму назад) склаўся блізкі да сучаснага геагр. абрыс тэр. Беларусі, які паўплываў на этнічную культуру нашых продкаў. У старажытнасці на тэр. Беларусі жылі індаеўрап. плямёны, з якіх вылучыліся балцкія. У 6 ст. на бел. землі пачалі пранікаць слав. плямёны. Балтаслав. антрапалагічны і культ. сінтэз прывёў да фарміравання стараж.бел. этнасу. У 8 ст. з’явіліся першыя формы дзяржаўнасці. 3 10 Сі. паводле летапісных звестак вядомы Полацкае, Смаленскае і Тураўскае княствы. Першапачаткова ўсх.слав. культура развівалася як язычніцкая, з канца 10 ст. ў бел. княствах пачало ўсталёўвацца хрысціянства. У 992 засн. Полацкая епархія, у пач. 11 ст. — Тураўская. Пры манастырах ствараліся асветніцкія цэнтры. Адбывалася станаўленне хрысціянскіх традыцый у сямейным і грамадскім жыцці. Ha 11—12 ст. прыйшоўся росквіт раннефеадальнай культуры бел. княстваў. У дойлідстве дамінаваў раманскі стыль. Найб. значныя помнікі манумент. архітэктуры гэтага перыяду — Сафійскі сабор у Полацку (сярэдзіна 11 ст.), Спаскі сабор і Барысаглебская царква ў Гродне (12 ст.), Белая вежа ў Камянцы (KaHeu 13 ст.). Узорамі стараж.бел. рукапісных кніг (напісаны на царк.слав. мове) з’яўляюцца Тураўскае і Рэймскае евангеллі (11 ст.), «Служэбнік» Валаама Худынскага (канец 12 ст. — пач. 13 ст.), Аршанскае евангелле (13 ст.). Славутым стараж.рус. кніжнікам быў Клімент Смаляціч, выдатным царк. прамоўцам і пісьменнікам — Кірыла Тураўскі (13 ст.).