• Газеты, часопісы і г.д.
  • Энцыклапедыя Культура Беларусі У 6-і т. Т. 3.

    Энцыклапедыя Культура Беларусі

    У 6-і т. Т. 3.

    Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
    Памер: 688с.
    Мінск 2012
    581.47 МБ
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 1.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 2.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 4.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 5.
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    Энцыклапедыя Культура Беларусі
    У 6-і т. Т. 6.
    рыі бел. мовы Інта мовы і лры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі завершана навук. тэма «Лексіка старабеларускай літаратурнапісьмовай мовы XIV — сярэдзіны XVI ст.»: разглядаецца спецыфіка словаўжывання ў розных жанрах дзелавой, свецкамаст. і рэліг. пісьменнасці, абгрунтоўваецца месца спрадвечна бел. і запазычаных лексічных сродкаў у намінацыйнай сістэме, асветляецца роля бел. першадрукара Ф.Скарыны ў развіцці слоўнікавага складу старабел. мовы. Працягам навук. распрацовак будзе даследаванне лексікі старабел. мовы з сярэдзіны 16 па 18 ст.
    Літ.: Гістарычная лексікалогія беларускай мовы. Мінск, 1970; Анічэнка У.В. Гістарычная лексікалогія ўсходнеславянскіх моў. Мінск, 1978.
    Н. В. Паляшчук.
    ГІСТАРЬІЧНАЯ ПРОЗА, творы розных жанраў, у якіх апісваюцца рэальныя падзеі і пераважна рэальныя асобы. Складвалася на працягу тысячагоддзяў: вытокі ў воінскіх аповесцях, гераічных песнях і паданнях. Як самаст. літ. з’ява сфарміравалася ў Стараж. Грэцыі і Рыме, дзе першапачаткова адносілася да аратарскага мастацтва (гл. Рыторыка). Вядомыя прадстаўнікі — Герадот, Фукідыд, Плутарх, Цэзар, Ціт Лівій, Тацыт. У антычны перыяд выпрацавалася сістэма жанраў: гісторыя, манаграфія, біяграфія, гістарычныя запіскі і інш. На пачатку н.э. з’явіліся маст. творы гіст. тэматыкі («Александрыя»), Творы Г.п. спалучаюць рацыянальнае (праз дакладны факт, дакумент) і эмацыянальнае, абумоўленае прысутнасцю аўтара, засваенне гісторыі. Характэрнай рысай Г.п. на ранніх стадыях развіцця лры выступае сінтэз рэальнай асновы з домыслам, часам зусім неверагодным, як, напрыклад, у рамане пра Аляксандра Македонскага. Падзеі, сітуацыі, тлумачэнні з’яў жыцця часта падаваліся далёкімі ад сапраўднасці. 3 часам у арыгінальных частках гэтых жанраў абазначылася тэндэнцыя да белетрызацыі
    апавядальнай плыні, алітаратурвання гіст. запісаў.
    Вытокі бел. Г.п. ў перакладных і арыгінальных творах перыяду Кіеўскай Русі, у мясцовых традыцыях вуснага гіст. апавядання. Маст. думка эпохі ранняга сярэдневякоўя нарадзіла адметныя формы Г.п. — летапісы і хронікі («Аповесць мінулых гадоў», Кіеўскі летапіс, Полацкі летапіс), да іх далучаюцца таксама жыціі і хаджэнні («Жыціе Феадосія Пячэрскага», «Жыціе Ефрасінні Полацкай», «Хаджэнне ігумена Данііла», «Хаджэнне ў Царград і Іерусалім» Ігната Смаляніна і інш.) у якіх узнаўляліся факты біяграфіі рэальных асоб, апісваліся падарожжы ў св. мясціны. Прыкладам сакралізаваных біяграфій святых з’яўляліся кнігі Бібліі, візант. агіяграфічная лра. Некаторыя часткі Бібліі (кнігі Царстваў, Хронік) заснаваны на сапраўдных падзеях, іншыя — абапіраліся на паданні і легенды, якія ўспрымаліся як гіст. праўда. Біблейская гісторыя ўключалася ў хранографы, летапісы і разам з антычнай разглядалася як этап сусв. гісторыі. У 15—16 ст. у бел. Г.п. значнае месца займалі агульнадзярж. летапісы і хронікі (Беларускалітоўскі летапіс 1446, «Хроніка Вялікага Княства Літоўскага і Жамойцкага», Хроніка Быхаўца). 3 2й пал. 16 ст. яны набываюць прыватны і лакальны характар (Баркулабаўская хроніка, Магілёўская хроніка і інш.). Г.п. ў Беларусі ў 16—17 ст. прадстаўлена таксама эпісталярнымі і мемуарнымі жанрамі («Ліст да Абуховіча», «Допісы» Ф.КмітыЧарнабыльскага, «Дзённік падзей, якія адносяцца да Смутнага часу» І.Будзілы, дыярыушы Ф.Еўлашоўскага, С.Маскевіча, А.КаменскагаДлужыка і інш.). Г.п. антычнасці і ранняга сярэдневякоўя мела сінкрэтычны характар. Побач з эстэтычнымі, этычнымі, гіст. элементамі яна ўключала тэалагічныя, філас., прававыя, прыродазнаўчыя. Працэс вылучэння з адзінага цэлага навук. гісторыі і маст. белетрыс
    33
    ГІСТАРЫЧНАЯ
    тыкі пачаўся ў эпоху Адраджэння і завяршыўся ў 19 ст. Значны ўклад у станаўленне Г.п. новага часу ўнеслі рамантыкі. Уведзенае імі паняцце гістарызму абавязвала аўтараў да канкрэтнага і дакладнага ўзнаўлення вобліку і асаблівасцей эпохі, перадачы мясц. каларыту. Тэрмін «Г.п.» ў лры новага часу ўжываецца і як агульная назва маст. твораў пра аддаленае мінулае, напісаных празаічнай мовай. Нац. мінуўшчына ў 19 ст. паўстала на старонках твораў польскабел. пісьменнікаў Ю.Крашэўскага, А.Міцкевіча. Сярод першых твораў бел. лры 20 ст. — апавяданні М.Гарэцкага «Лірныя спевы», «Панская сучка», Ю.Віцьбіча «Арцыбіскуп і смерд», раман Б.Мікуліча «Адвечнае» (напіс. ў 1948) і інш. Вялікі ўклад у развіццё маст. Г.п. зрабіў У.Караткевіч: раманы «Каласы пад сярпом тваім» (1965), «Хрыстос прызямліўся ў Гародні» (1972) і інш. Гіст. тэма шырока заявіла аб сабе ў нац. лры ў 1980—90я гг. Раманы і аповесці К.Тарасава «Тры жыцці княгіні Рагнеды» (1994), «Апошняе каханне князя Міндоўга» (1998), Л.Дайнекі «Меч князя Вячкі» (1987), «След ваўкалака» (1988), У.Арлова «Час чумы» (1988), «Сны імператара» (1992), В.Іпатавай «За морам Хвалынскім» (1989), «Вяшчун Гедзіміна» (2002), В.Чаропкі «Храм без бога» (1992), І.Шамякіна «Вялікая княгіня» (1997) і інш. аўтараў знаёмілі з важнейшымі падзеямі і дзеячамі бел. гісторыі. Бел. Г.п. 20—21 ст. прадстаўляюць таксама кнігі з серыі «Жыццё знакамітых людзей», маст. навуковапапулярныя біяграфіі вядомых асоб: «Як агонь, як вада...» (1984), «Францыск Скарына, або Сонца маладзіковае» (1990) А.Лойкі, «Крыж міласэрнасці» (1988) В.Коўтун, «Крыж на зямлі і поўня ў небе» (1991) В.Карамазава, «Без эпітафіі» (1996) Э.Ялугіна, мастацкадакум. творы, у якіх сабраны ўспаміны ахвяр Вял. Айч. вайны, воінаў«афганцаў», ліквідатараў аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі: «Я з
    вогненнай вёскі...» (1975) А.Адамовіча, Я.Брыля, У.Калесніка, «Блакадная кніга» (1985) А.Адамовіча і Д.Граніна, «У вайны — не жаночы твар» (1985), «Цынкавыя хлопчыкі» (1990), «Чарнобыльская малітва» (1998) С.Алексіевіч. З’явілася «спавядальная» проза вязняў канцэнтрацыйных лагераў (дзённікі, споведзі, успаміны Б.Мікуліча, С.Грахоўскага, Л.Геніюш, П.Пруднікава і інш.).
    У Г.п. 2000х гг. побач з рэаліст. узнаўленнем мінулага (творы В.Коўтун, А.Федарэнкі, Я.Сіпакова, А.Бутэвіча) назіраецца яго мадэрнізацыя (раманы іаповесціЛ.Рублеўскай «Сэрца мармуровага анёла», 2001; «Пярсцёнак апошняга імператара», 2002; «Золата забытых магіл», 2004; «Скокі смерці», 2005; А.Наварыча «Літоўскі воўк», 2005).
    Т. К. Грамадчанка.
    ГІСТАРЬІЧНАЯ ШКОЛА, кірунак у рускай фалькларыстыцы ў канцы 19 — пач. 20 ст. Узнікла ў выніку крызісу кампаратывістыкі (параўнальнага літ.знаўства) 1 міфалагічнай школы. Метадалогія Г.ш. сфармулявана У.Ф.Мілерам у «Нарысах рускай народнай славеснасці» (т. 1, 1897). Прыхільнікі Г.ш. (М.Н.Спяранскі, Б.М. Сакалоў, С.К.Шамбіны і інш.) развілі і дапоўнілі канцэпцыю гіст. падыходу да вывучэння фальклору. Вял. ўвага надавалася пазнанню гіст. побыту народа; ролі індывід.асабовага пачатку ў фальклоры. Змены і адхіленні ад гіст. рэальнасці ў вуснай нар. творчасці тлумачыліся скажэннем адлюстравання мінуўшчыны пры вусным пераказе.
    У бел. фалькларыстыцы метады Г.ш. адлюстраваліся пачынаючы з 1840х гг. у працах І.Я.Храпавіцкага, М.А.Янчука, Я.Ф.Карскага. Сваё існаванне спыніла пасля 1917.
    І.М.Гоўзіч.
    ГІСТАРЬІЧНЫ ЖАНР у выяўленчым мастацтве, адзін з асноўных жанраў жывапісу, графікі і скульптуры. Цесна звязаны з батальным жанрам, партрэтам, пейзажам, бытавым жанрам. Вытокі Г.ж. ў бел.
    Да арт. Пстарычны жанр. І.Ахрэмчык. Абаронцы Брэсцкай крэпасці. 1957—58.
    мастацтве 15 ст. (мініяцюры Радзівілаўскага летапісу, роспісы замкавай капліцы ў Любліне, выкананыя бел. мастакамі). У 16 ст. створаны гіст. кампазіцыі «Бітва пад Оршай» (1515, невядомы аўтар), «Турнір рыцараў» А.Віта (1546), у кніжных гравюрах Ф.Скарыны і інш. У 17—18 ст. у серыі карцін прыдворны мастак Радзівілаў А. ван Вестэрфельд адлюстраваў гісторыю задушэння казацкіх паўстанняў і ваен. паходаўЯ.Радзівіла («Уезд Я. Радзівіла ў Кіеў у 1651 годзе», «Асада Бабруйска войскамі Я.Радзівіла»). 3 1й пал. 18 ст. Г.ж. развіваецца ў дэкар.прыкладным мастацтве: гіст. падзеі былі ўвасоблены ў карэліцкіх шпалерах, роспісах Мікалаеўскай царквы і Станіславаўскага касцёла ў Мсціславе, гравюрах Т.Макоўскага 1 інш. У 19 ст. развіццё Г.ж. было звязана з ідэямі асветніцтва і рамантызму і прадстаўлена творчасцю жывапісцаў К.Альхімовіча, К. Бароўскага, В.Ваньковіча, Я.Дамеля, В.Дмахоўскага, І.Аляшкевіча, А.Ромера, Я.Сухадольскага, І.Трутнева; графікаў М.Э.Андрыёлі, М.Кулешы, М.Падалінскага; скульптара Я.Астроўскага). У пач. 20 ст. вядучае месца займала гісторыкарэв. кампазіцыя, дзе
    34
    ГІСТАРЫЧНЫ
    падзеі перадаваліся з глыбокім грамадзянскім пафасам, імкненнем да дакум. верагоднасці: жывапісцы І.Ахрэмчык, В.Волкаў, І.Давідовіч, С.Каўроўскі, К.Касмачоў Я.Кругер, Х.Ліўшыц, З.Мірынгоф, А.Мазалёў, М.Манасзон, П.Сергіевіч, М.Філіповіч, В.Хрусталёў, А.Шаўчэнка, М.Эндэ; скульптары З.Азгур, А.Бембель, А.Бразер, А.Глебаў, А.Грубэ, М.Керзін, А.Жораў, М.Манізер — у скульптуры; графік І.Гембіцкі і інш. У 1940—70я гг. тэмамі гіст. карціны сталі падзеі Вял. Айч. вайны, непасрэднымі ўдзельнікамі якіх былі самі мастакі. Эпічнасць, сімвалічнасць маст. мовы, псіхалагізм, характэрны для палотнаў Б.Аракчэева, Л.Асядоўскага, Ф.Бараноўскага, І.Белановіча, Г.Бржазоўскага, Н.Воранава, П.Гаўрыленкі, В.Грамыкі, А.Гугеля, М.Гуціева, М.Данцыга, Ф.Дарашэвіча, Я.Зайцава, М.Залознага, П.Крахалёва, Э.Куфко, А.Малішэўскага, З.Паўлоўскага, П.Раманоўскага, Л.Рана, М.Савіцкага, В.Сахненкі, П.Свентахоўскага, У.Стальмашонка, І.Стасевіча, У.Сухаверхава, В.Цвірко, Я.Ціхановіча, А.Шыбнёва, П.Явіча. Скульпт. кампазіцыі З.Азгура, А.Анікейчыка, А.Бембеля, А.Глебава, В.Занковіча,
    А.Заспіцкага, М.Канцавога, А.Курачкіна, Г.Мурамцава, М.Палякова, С.Селіханава, У.Слабодчыкава гэтага перыяду, раскрываюць моц духа, прыгажосць і веліч бел. народа, які падняўся на барацьбу з ням.фаш. захопнікамі. Драматызм ваен. часу перададзены графічнымі сродкамі ў творах Э.Агуновіча, Л.Асецкага, В. Волкава, Ю. ГерасіменкіЖызнеўскага, С.Геруса, П.Драчова, П.Дурчына, А.Дэмарына, А.Кашкурэвіча, Г.Паплаўскага, С.Раманава, І.Раманоўскага і інш. У 1980—2000я гг. вял. ўвага ў Г.ж. надаецца гіст. лёсу народа. Падзеі навейшай гісторыі адлюстраваны ў кампазіцыях жывапісных В.Барабанцава, А.Бархаткова, Г.Вашчанкі, Л.Дударэнкі, Я.Ждана, Р.Кудрэвіч, А.Марачкіна, В.Маркаўца, У.Мінейкі, В.Пасюкевіча, І.Рэя, У.Ткачэнкі, У.Тоўсціка, А.Цыркунова, В.Шматава, Л.Шчамялёва, Ф.Янушкевіча; скульптурных А.Анікейчыка, Э.Астаф’ева, А.Бембеля, С.Вакара, А.Глебава, Л.Гумілеўскага, А.Дранца, ПЛука, І.МІско, У.Панцялеева, М.Рыжанкова, А.Фінскага, У.Церабуна, А.Шатэрніка, В.Янушкевіча; графічных У. і М. Басалыгаў, У.Вішнеўскага, Я.Куліка, М.Купавы, В.Мікіты, М.Рыжага, М.Селешчука і інш.