Энцыклапедыя Культура Беларусі
У 6-і т. Т. 3.
Выдавец: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі
Памер: 688с.
Мінск 2012
Літ.: Можейко З.Я. Песнм Белорусского Полесья. Вып. 1. М., 1983; Яе
26
ПДРАНІМІКА
ж. Календарнопесенная культура Белорусснн. Мннск, 1985. З.Я.Мажэйка.
ГЁТКЕ (Gotke) Конрад (?, Швецыя — пасля 1652), гравёр. 3 1642жыў у Вільні і, магчыма, у Любчы. Ілюстраваў кнігі Віленскай акадэмічнай і Любчанскай друкарняў. Выканаў гравіраваны тытульны ліст, герб Хадкевічаў, партрэт Я.К.Хадкевіча у кн. «Сем герояў Хадкевіча» П.Ляцкага (Вільня, 1642), алегорыю на смерць вармінскага біскупа М.Шышкоўскага (1643), партрэт плоцкага біскупа Карла Фердынанда Вазы ў кн. «Свяшчэнная дарога» (Вільня, 1644). Аўтар партрэтаў і гербаў старасты жамойцкага Я.А.Ляцкага (1647) і падкаморыя ваўкавыскага А.Дольскага (1648) у прысвечаных ім панегірыках. Да кніг міністра віленскага лютэранскага збору Е.Шонфлісіуса «Сад душы чалавечай» (Любча, 1648) і «Пасціла хрысціянская» (Любча, 1652) выканаў тытульныя лісты, іл., віньеткі, партрэт аўтара. У кн. «Яснавяльможнага роду Кішкаў аздоба» А.Ф. Бачкоўскага (1648) змешчаны 9 партрэтаў Кішкаў аўтарства Г. Выканаў партрэты новагародскага кашталяна В.В.Копаця, прадстаўнікоў родаў Хадкевічаў і Тышкевічаў.
В.С.Пазднякоў.
ГЁТЭ (Goethe) Іаган Вольфганг фон (28.8.1749, г. ФранкфуртнаМайне, Германія — 22.3.1832), нямецкі паэт, пісьменнік, вучоны, адзін з заснавальнікаў новай ням. лры. Замежны ган. чл. Пецярбургскай AH (1826). Вучыўся ў Лейпцыгу (1765—68) і Страсбуры (1770—71). 3 1775 жыў у Веймары. У 1786—88 і 1790 падарожнічаў па Італіі. У канцы 1780х гг. з Ф.Шылерам распрацаваў канцэпцыю т.зв. веймарскага класіцызму (трагедыі «ІфігеніяўТаўрыдзе», 1787; «Тарквата Таса», цыкл «Рымскія элегіі», абодва 1790). Першы зб. вершаў «Лейпцыгская кніга песень» (1769). Уласныя эстэтычныя погляды выклаў у арт. «Да дня Шэкспіра» (1771), дзе адлюстраваў гіст. падыход да мастацтва. Аўтар драм «Гёц фон Берліхін
ген» (1773), «Клавіга» (1774), «Стэла» (1775). У эпісталярным рамане «Пакуты маладога Вертэра» (1774) каханне простага чалавека набывае рэліг. гучанне. Вяршыня творчых пошукаў Г. — трагедыя ў вершах «Фауст» (ч. 1—2, 1808—31), у якой паэт у вобразнай форме прадставіў уласны філас. роздум пра сэнс чалавечага жыцця. Творы Г. на бел. мову перакладалі А.Барычэўскі, Ю.Гаўрук, А.Дудар, В.Сёмуха, Ю.Таўбін, С.Ліхадзіеўскі, А.Лойка. І.Навуменка ў кн. «Янка Купала. Духоўны воблік героя» (1967) падкрэсліваў значэнне «Фауста» для стварэння драм. паэм Я.Купалы. Дзярж. тэатр оперы і балета Беларусі ажыццявіў пастаноўку опер «Фауст» Ш.Гуно (1950), «Вертэр» Ж.Маснэ (1959). Бел. тэатр імя Я.Купалы ставіў балетныя сцэны з «Фауста» (1926) і оперу «Фауст» Ш.Гуно(1928).
Тв.: Бел. пер. — РэйнекеЛіс. Мінск, 1940; Спатканне і ростань: выбр. лірыка. Мінск, 1981; Фауст: трагедыя. Мінск, 1996; У кн.: Гаўрук Ю. Кветкі з чужых палёў. Мінск, 1928; У кн.: Ліхадзіеўскі С. Берасцянкажывыхтрывог. Мінск, 1962; Рус. пер. — Собр. соч. Т. 1 — 10. М., 1975—80; йзбр. пронзв. Мннск, 1977.
Літ.: Внльмонт Н. Гёте: нсторня его жнзнн н творчества. М., 1959; Эккерман 14.П. Разговоры с Гёте в последнне годы его жнзнн. М.; Ленннград, 1981. Я.А.Панькоў. ГЖЫМАЛОЎСКІЯ. Валерыян, Клеменс і Юльян, беларускія паэты 1й пал. 19 ст.; браты. Жылі на Віцебшчыне. Супрацоўнічалі ў альманахах «Rubon» («Рубон») і «Niezabudka» («Незабудка»). Аўтары калект. зб. «Вершы трох братоў Гжымалоўскіх, беларусінаў, у трох тамах» (Пецярбург, 1837), у якім ярка намаляваны карціны жыцця тагачаснай Беларусі (вершы «Роздум селяніна на ніве», «Пасля рэдуты ў Асвеі», «Роздум над Дзвіной»). У гэтым жа зб. Юльян размясціў пераклады на польск. мову 11 «Песень беларускага народа». Аўтарам камедыі «Слова гонару» (1843) і драмы «Перамога
дня над ноччу» (Вільня, 1845) з’яўляецца Клеменс.
ГІГЁВІЧ Васіль Сямёнавіч (н. 3.1. 1947, в. Жыцькава Барысаўскага рна), беларускі пісьменнік. Скончыў Харкаўскі унт (1969), Вышэйшыя літ. курсы ў Маскве (1979). Настаўнічаў. У 1970—77 на Барысаўскім шклозаводзе, з 1979 на к/студыі «Беларусьфільм», з 1981 у час. «Маладосць» (з 1988 заг. аддзела), у 1992— 95 у час. «Полымя». Для яго творчасці характэрны філасафічнасць, псіхалагізм, умоўнаабагульненая форма маст. асэнсавання жыцця. Аўгар кніг апавяданняў і аповесцей «Спелыя яблыкі» (1976), «Калі ласка, скажы» (1978), «Жыціва» (1980), «Астравы на далёкіх азёрах» (1984), раманаў «Доказ ад процілеглага» (1985), «Мелодыі забытых песень» (1988), «Не забывай прадом свой, грэшнік» (1990), «Кентаўры» (1993), навук.дакум. кн. пра Чарнобыль «Сталі воды горкімі» (1991, з А.Чарновым). Прэмія Ленінскага камсамола Беларусі 1982.
Тв.'. Карабель. Мінск, 1989; Марсіянскае падарожжа. Мінск, 1990.
ГІДРАНІМІКА (ад грэч. hydor вада + onyma імя), раздзел тапанімікі, які вывучае гідранімію — сукупнасць уласных назваў прыродных або штучных водных аб’ектаў (пелагонімы — назвы мораў, лімнонімы — азёр, патамонімы — рэк, гелонімы — балот і інш.). Найменні водных аб’ектаў захоўваюцца тысячагоддзямі, таму гідронімы маюць высокую лінгвагіст. каштоўнасць. 1х аналіз дазваляе назіраць этнічныя і міграцыйныя працэсы на сумежных тэр., выяўляць кантакты паміж рознымі этнасамі, узнаўляць геагр. асаблівасці пэўнай мясцовасці. Асн. пласт гідраніміі Беларусі складаюць слав. найменні («Дабраводка», «Глыбокае», «Чарніца», «Лясное»). Больш за тысячу назваў рэк паводле паходжання балцкія, сустракаюцца гідронімы, якія паходзяць з цюркскіх, іранскіх і фінаўгорскіх моў. Значным уздымам даследаванняў у галіне гідраніміі характарызуецца 2я пал. 20 — пач.
27
ГІЖЭНКА
21 ст. Гэта звязана з дзейнасцю бел. навукоўцаў Н.А.Багамольнікавай, В.А.Гуліцкай, Л.І.Злобіна, Р.М.Казловай, А.М.Катонавай, А.І.Копача і інш. Бел. гідронімы фіксуюцца ў лексікаграфічных выданнях і даведніках.
Літ.: Л е м ц ю г о ва В.П. Гідраніміка // Беларуская мова: энцыкл. Мінск, 1994; Казлова Р.М. Беларуская і славянская гідранімія. Гомель, 2000; Я е ж. Славянская гідранімія. Праславянскі фонд. Гомель, 2003—06. С.У.Палашкевіч. ГІЖЭНКА. вёска ў Слаўгарадскім рне, на р. Тросліўка (прыток р. Проня). За 18 км на ПнУ ад г. Слаўгарад, 26 км ад чыг. ст. Верамейкі на лініі Магілёў—Крычаў, 88 км ад Магілёва. Цэнтр Гіжэнскага с/с. 123 гаспадаркі, 336 ж. (2011).
Вядомаз 1571 у складзе ВКЛ, калі прывілеем вял. кн. літоўскага і караля польск. Жыгімонта Аўгуста яна была падаравана Чавускаму кармеліцкаму кляштару. Пасля 1га падзелу Рэчы Паспалітай (1772) у Рас. імперыі. У 1777 у Чэрыкаўскай акрузе Магілёўскай губ., 7 двароў, 43 ж. У 1783 — у Чэрыкаўскім павеце Магілёўскай губ., у складзе маёнтка пана Гарадзецкага, 12 двароў, ставок, млын, сукнавальня, карчма. У 1805 вёска (31 ж. мужчынскага полу) у складзе фальварка Дабромысль, уласнасцьцарквы. У 1834 — 92ж., дзярж. ўласнасць. У 1848 у складзе маёнтка Гарадзец, 13 двароў, 104 ж., меўся млын. У 1880 — 33 двары, 163 ж. У 1897 у Даўжанскай воласці Чэрыкаўскага павета, 51 двор, 287 ж., піцейны дом. У 1909 — 48 двароў, 393 ж., у сядзібе побач — 1 двор, 2 ж. Адкрыта земская школа, былі ставок, вадзяны млын, крупадзёрка. 3 1919 у Быхаўскім павеце Гомельскай губ. РСФСР, з 1924 у Прапойскім (з 23.5.1945 Слаўгарадскі) рне Магілёўскай акругі БССР (да ліп. 1930). 3 21.8.1925 цэнтр сельсавета. На базе дарэв. адкрыта прац. школа 1й ступені (у 1925 87 вучняў). У 1926 377 ж„ 4класная школа, якая ў 1928 пераўтворана ў 2камплектную, дзейнічала смалакурня. 3 15.1.1938 у Ма
гілёўскай вобл. У 1940 — 112 двароў, 319 ж. У Вял. Айч. вайну з сярэдзіныліп. 1941 да3.10.1943 Г. акупіравана ням.фаш. захопнікамі, якія ў жн. 1943 спалілі 102 двары. Пасля вайны адбудавана. У 1962—65 у Чавускім рне. У 1990 — 84 гаспадаркі, 225 ж. У 1996 — 88 гаспадарак, 262 ж.
У 2011 дзіцячы сад, сярэдняя школа, Дом культуры, бка, ФАП, комплексны прыёмны пункт, аддз. сувязі, бутэрбродная, магазін. Брацкая магіла сав. воінаў, помнікі землякам і Герою Сав. Саюза В.І.Чамадураву (каля шашы Слаўгарад—Доўск), якія загінулі ў Вял. Айч. вайну. Археал. помнік — курганны могільнік.
ГІЛЁВІЧ Ніл Сымонавіч (н. 30.9. 1931, в. Слабада Лагойскага рна), беларускі паэт, літаратуразнавец, фалькларыст, перакладчык. Нар. па
Н. С.Гілевіч.
эт Беларусі (1991). Канд. філал. навук (1963), праф. (1978). Засл. дзеяч навукі Беларусі. (1980). Скончыў БДУ (1956), працаваўу ім (1960—86). У 1990—96 старшыня пастаяннай камісіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь па адукацыі, культуры і захаванні гіст. спадчыны. Першая кн. паэзіі «Песня ў дарогу» (1958). Аўтар збкаў лірыкі «Неспакой» (1961), «Запаветнае» (1975), «У добрай згодзе » (1979), «Жыта, сонца і валуны» (1992), «На высокім алтары» (1994), «Паланез Агінскага» (2002), «Сказ пра залатое пёрка» (2005), «На флейце самоты» (2007), «У ноч на Пакровы» (2008), «Замова ад страху» (2009) і інш., прозы «Разумная дзе
вачка» (2005), «Добры анёл беларускасці» (2007), рамана ў вершах «Родныя дзеці» (1985). Піша для дзяцей: «Мой белы дзень» (1992), «Шчаслівыя хвіліны» (2001) і інш. Выдаў зб. п’ес «Начлег на буслянцы» (1980) і аповесць «Перажыўшы вайну» (1988). Аўтар кн. па фалькларыстыцы «Наша родная песня» (1968), «Вусная народная творчасць і сучасная лірычная паэзія ўсходніх славян» (1978). Пераклаў на бел. мову анталогію класічнай балгарскай паэзіі «Хай зорыць дзень» (1973), выбраныя творы Г.Джагарава, Л.Леўчава, Х.Радзеўскага, О.Жупанчыча і інш., кн. вершаў славенскай паэзіі 19— 20 ст. «Маці мая, Славенія» (1976), зб. югаслаўскай паэзіі «Па камянях, як па зорах» (1981) і інш. Творы Г. перакладзены нарус., укр., балгарскую, польск., англ. і інш. мовы. Дзярж. прэмія Беларусі 1980.
Тв.'. 36. твораў: у 6 т. Т. 1—4. Мінск, 19962003; 36. твораў: у 23 т. Т. 112. Мінск, 20032010.
Літ.: Бароўская А.І. Пад зоркаю кахання і любові: творчыя партрэты майстроў бел. песеннай лірыкі. Мінск, 2008; Ты ч к о Г.К. Беларуская літаратура XIX— XX стагоддзяў: час і асобы. Мінск, 2010.
А.А.Манкевіч.
ПЛЕП Уладзімір Аляксандравіч (н. 11.3.1938, в. Вострава Капыльскага рна), беларускі гісторык, краязнавец, дзяржаўны дзеяч Беларусі. Скончыў БДУ (1965). У 1964—69 навук. супрацоўнік, вучоны сакратар, намеснік дырэктара Дзярж. музея БССР. 3 1969 намеснік дырэктара Бел. музея гісторыі Вял. Айч. вайны, у 197482 у ЦК КПБ. У 198296 1ы намеснік міністра культуры Рэспублікі Беларусь. 3 1996 старшыня «Беларускага фонду культуры», з 2002 — грамадскага аб’яднання «Беларускі камітэт Міжнароднага савета па помніках і мясцінах». 3 2003 гал. рэдактар «Краязнаўчай газеты». У 1995—97 старшыня Савета па культ. супрацоўніцтве краін СНД, адначасова з 1996 чл. Нац. камісіі Рэспублікі Беларусь па справах ЮНЕСКА. 3